- Презентации
- Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе
Автор публикации: Бабарыкина Е.Ф.
Дата публикации: 20.10.2016
Краткое описание:
1
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай прозе
2
Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія даюць шырокае апісанне страшнай трагедыі, таксама расказваюць нам пра франтавое жыццё і партызанскі рух на Беларусі. Часам пісьменнікі ставяць сваіх герояў у такія ўмовы, дзе ад іх патрабуецца бескампрамісны маральны выбар. Аднак у франтавых умовах ад асабістага выбару чалавека не заўсёды шмат залежыць. Іншая справа — партызанская вайна. Тут чалавек можа патрапіць у такія ўмовы, калі ён павінен разлічваць толькі на самога сябе, на свой вопыт, калі дапамогі чакаць не даводзіцца. У такім выпадку ўзрастае значэнне маральнага вобліку чалавека, яго стойкасці.
0
Благодаря этой рекламе сайт может продолжать свое существование, спасибо за просмотр.
3
Васіль Быкаў Пакахай мяне, салдацік Галоўныя яе героі — камандзір узвода лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне, і яго зямлячка Франя. I гэтыя двое сярод пекла вайны зведалі шчасце кахання і гармоніі.
4
Аднак шчасце было кароткім: забойства Франі і яе нямоглых гаспадароў — прафесара біялогіі Шарфа і яго жонкі фрау Сабіны, якіх Франя паспела палюбіць як родных, —абарвала надзеі на шчасце ў душы Змітрака. Усё можна змяніць і паправіць, нельга толькі вярнуць загубленае жыццё. Змітрок праклінае забойцаў: Хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!»
5
Творы Быкава — гэта не толькі абеліск загінуўшым, напамін жывым. Проза Быкава — гэта проза ідэй, галоўная сярод якіх тая, што вайна для нашага народа — нацыянальная трагедыя. Трагізм вайны ў тым, што яна забірае самых лепшых, самых таленавітых, самых любімых і дарагіх, а значыць, і вынішчае генафонд нацыі, разрывае повязь паміж вякамі і пакаленнямі, тым самым вынішчае векавую народную мараль, духоўнасць. Менавіта ў вынішчэнні векавой народнай маралі бачыць Васіль Быкаў самае галоўнае злачынства і фашызму, і бальшавізму, пра што не раз даводзіў сам пісьменнік не толькі сілай мастацкага слова, але і сілай публіцыстычнага слова.
6
Што ёсць подзвіг? Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека? Што ёсць чалавек перад няўмольнай сілай абставін? Што залежыць ад чалавека ў сітуацыі, якая мацнейшая за чалавека? Што ёсць віна, а што бяда? Што ёсць памылка, а што злачынства і здрада? За што чалавек заслугоўвае пакарання і пагарды, а за што — літасці і спачування? Ці мае права чалавек судзіць іншых і распараджацца іх лёсамі? У чым сіла і слабасць чалавека? Чым вызначаецца сутнасць чалавека? Што самае трагічнае для нацыі, народа? Дзе вытокі нашых сённяшніх бед і няшчасцяў, нашай бездухоўнасці?
7
Заслуга яго перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу ідэй сучасным і адначасова вечным — тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, калі хочам жыць і не знікнуць у гэтым свеце. Многія яго творы на ваенную тэму не толькі вострасюжэтныя, што дасягаецца выпрабаваннем моцнай выключнай асобы выключнымі абставінамі і сітуацыяй выбару, але і вострапалемічныя, як У тумане, Сотнікаў, Пайсці і не вярнуцца.
8
Партызанская тэма гучыць у цыкле раманаў Івана Навуменкі — «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».
9
Дачакаліся вызвалення Міця Птах і яго сябры, зрабіўшы нямала добрых спраў дзеля перамогі над ворагам. Недзе загубіўся на дарогах адступлення нямецкіх войск бургамістр Крамер. Ён з неахвотай пакідае Радзіму, але вымушаны адступаць разам з немцамі, бо яго прыродная дабрата так і не выспела ў актыўнае супраціўленне фашызму. А вось намеснік Крамера Лубан здолеў гэта зрабіць. Пакрыўдзіўшыся за тое, што перад вайной з ім паступілі несправядліва, ён ідзе служыць да немцаў. Але, будучы чалавекам сумленным, мужным, ён хутка пераконваецца, што акупанты нясуць няшчасце народу. I тады Лубан рашуча парывае з немцамі, ідзе да партызан, не спадзеючыся, што яго прымуць. Але партызаны паверылі, прынялі — і Лубан мужна змагаецца. Немцы жорстка адпомсцілі яму за гэта — расстралялі сямю. Лубан — не прыстасаванец, не перабежчык, ён адносіцца да жыцця патрабавальна і гатоў плаціць за ўласныя памылкі высокай цаной.
10
У рамане «Сорак трэці» паказана атмасфера пярэдадня вызвалення на акупаванай тэрыторыі Беларусі, дзейнасць падпольшчыкаў і партызан, якія ў чаканні прыходу Савецкай Арміі не пакідаюць ворага ў спакоі.
11
Шырокі сацыяльна-бытавы план у наказе Вялікай Айчыннай вайны ўласцівы творчасці Івана Чыгрынава. Выйшлі яго раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны». Празаік расказвае пра лёс жыхароў вёскі Верамейкі. Сутыкненні жыхароў з акупантамі даюць адчуць, што нямецкія войскі прынеслі з сабой бесчалавечнасць, агрэсіўнасць, фашызм. I гэта прымушае большасць людзей спачатку затаіцца і ўнутрана настроіцца на непрыняцце акупацыйных парадкаў. Пасля ж вельмі хутка пачынае выспяваць імкненне да супраціўлення і барацьбы. I так ужо складваецца ў жыцці, што барацьбу з ворагам павінны ўзначаліць лепшыя людзі з народа — такія, як Дзяніс Зазыба.
12
Лёс усё ж і літасцівы да нашага народа, калі, правёўшы праз пякельны агонь вайны, збярог нам такіх прарокаў, як Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў,Алесь Адамовіч, Ваячаслаў Адамчык і іншых, каб мы слухалі іх . Але, на жаль, як сцвярджае лірычны герой верша З. Марозава: Мы геніяў не слухалі ніколі. Ці ж не таму асот буяе ў полі І множыцца напасцяў злых клубок?
13
Дзякуй за ўвагу!