7


  • Учителю
  • Сюжетно - игровая программа новогоднего представления ( 2-4 классы)

Сюжетно - игровая программа новогоднего представления ( 2-4 классы)

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала









Сцэнарная распрацоўка

сюжэтна - гульнявой праграмы

для малодшага школьнага ўзросту ( 7- 9 год)



" Новы год у зімовым лесе "























Аўтар: Рудкоўская Галіна Осіпаўна

Настаўнік пачатковых класаў, 1 кат.

























































Тлумачальная запіска



Задачы :



  • фарміраваць творчыя ўменні выхаванцаў ( даць магчымасць адчуць сябе мастакамі, акцёрамі, дэкаратарамі );

  • развіваць акцёрскія здольнасці дзяцей, інтанацыйныя ўменні выразнага чытання;

  • спрыяць стварэнню добрага святочнага, настрою, сплачэнню калектыву бацькоў і дзяцей;

  • абудзіць пачуццё прыгожага, увесці ў фантастычны свет навагодняй казкі;

  • выхоўваць уменне спачуваць, адрозніваць дабро і зло, культуру паводзін на навагодніх святах.



Актуальнасць абранай тэмы мае два галоўныя моманты:

1) тандэм " бацькі - настаўнік - дзеці" . Да работы над пастаноўкай далучаюцца не толькі дзеці, але і іх бацькі. Яны становяцца не толькі гледачамі, але ім прапаноўваюцца ролі Снягуркі, Дзядулі Мароза, Мядзведзя. Яны дапамагаюць у вырабе дэкарацый , касцюмаў. Становяцца актыўнымі ўдзельнікамі, якія дапамагаюць у пастаноўцы навагодняй казкі.

2) родная мова. Адным з важных момантаў з'яўляецца і тое , што святочны сцэнарый распрацаваны на беларускай мове. Гэта асабліва важна для нашай беларускамоўнай школы, аднак можа зацікавіць і яшчэ нераўнадушных да роднай мовы асоб.













































Дзеючыя асобы:

1-ы Лесавічок , 2 - і Лесавічок,

Заяц

Вавёрка старэйшая, Вавёрка малодшая

Мышка

Цецярук

Мядзведзь

Лісіца

Воўк

Бабёр

Дзед Мароз

Снягурка



1 Лесавік. Прывітанне , дружбакі !

2 Лесавік. Мы, дзядкі - лесавікі,

Завіталі ў госці зноў

Да сваіх малых сяброў.

1 Лесавік. Мы спяшаліся сюды

Праз снягі і халады.

2 Лесавік. Прабіраліся з ахвотай

Цераз гурбы і сумёты.

1 Лесавік. Мы баяліся спыніцца

Каб на свята не спазніцца.

Ну а зараз …

2 Лесавік. Зараз час

Віншаваць са святам вас,

Дарагія гледачы !

1 Лесавік. Пачакай, не балбачы !

Лепей торбачку здымай,

Казку новую вымай !

2 Лесавік. Дзякуй, дружа, за падказку!

( Здымае торбачку з пляча, развязвае яе )

Вось, трымайце, дзеці казку

Пра Лісіцу і Ваўка,

Зайца і Цецерука.

1 Лесавік. Пра паважанага Мядзведзя,

Пра яго малых суседзяў,

Пра вавёрак і баброў …

2 Лесавік . Пра другіх лясных звяроў.

1 Лесавік . Пра зіму, пра Новы год

Пра вясёлы карагод

Каля елак і бярозак …

2 Лесавік. Пра Дзядуленьку Мароза

1 Лесавік. А калі ж пачатак казкі?

2 Лесавік. Вось пачатак ! Калі ласка!

( Лесавік ўзмахвае рукой, узнімаецца заслона. За ёй - палянка зімовага лесу. У цэнтры палянкі ўпрыгожаная навагодняя ялінка)

1 Лесавік. У бары, у гушчары,

Весяліліся звяры.

2 Лесавік. Песенькі спявалі,

Танцы танцавалі.

1 Лесавік. Тупалі, скакалі,

Новы год чакалі…

2 Лесавік. Зайцы ёлку выбіралі,

Каб высокая была.

1 Лесавік. Птушкі елку прыбіралі,

Каб прыгожая была .

2 Лесавік. А вавёрачкі і мышкі

Серабрылі снегам шышкі.

1 Лесавік. А паважны цецярук

Іх развешваў хоць без рук…

2 Лесавік. А глушцы і курапаткі

Для гасцей пяклі аладкі

І другія стравы,

Каб не быць без справы.

( Лесавікі адыходзяць убок, знікаюць . На палянцы з'яўляюцца Заяц, вавёркі, Мышка)

Заяц. Ах, якая наша ёлка!

Як блішчаць на ёй іголкі!

Вавёрка старэйшая. Ах, як шышкі зіхацяць!

Вавёрка малодшая. Нібы зорачкі ляцяць !

Мышка. Дык давайце танцаваць,

Нашу песеньку спяваць .

( Бяруцца за рукі, ходзяць вакол ёлкі , спяваюць)

Цецярук ( выбягае на паляну) Не спявайце! Пачакайце!

Без мяне не пачынайце !

Заяц. Цецярук прыйшоў на свята.

Сапраўды, гасцей багата!

Тут і птушкі, і звяры!

Мядзведзь ( выходзіць з лесу)

Прывітанне, вам сябры !

Утрымацца я не змог,

Хоць ўжо ў бярлогу лёг,

Задрамаў, ды вось …

Заяц. Нічога!

Не ўцячэ твая бярлога.

Вавёрка старэйшая. Чым ляжаць і проста спаць,

Вавёрка малодшая. Лепей свята сустракаць !

Мядзведзь. Я таксама так мяркую ,

Ну, а зараз прапаную

Стаць ізноў у карагод

І спяваць пра Новы год !

( Усе становяцца ў карагод , пачынаюць спяваць. І карагодам адступаюць са сцэны. З'яўляецца Ліса)

Лісіца. Разгуляліся звяры,

Але ж гэта да пары.

Хутка я туды прыйду -

Свой парадак навяду.

Зайца першага злаўлю -

Вельмі ж я яго люблю. ( Аблізваецца)

Быць вавёркам у бядзе -

Не схаваюцца нідзе

Ад маіх лап кіпцюроў.

Палаўлю я ўсіх звяроў !

( З'яўляецца Воўк)

Ты, кумок, як адчуваў,

Што сюды прышыбаваў.

Справа ёсць, кумок, адна !

Воўк. А ці смачная яна ?

Лісіца. Кіпцюры абліжаш , шэры.

Воўк. Штосьці я не маю веры.

Ты, кума, мяне падманеш …

Лісіца. Што ты, шэры !

Воўк. А не маніш ?

Лісіца. Хіба ж я калі маню?!

Воўк. Ды па сто разоў на дню!

Але што ў цябе за справа?

А ці будзе смачнай старава?

Лісіца. Сёння ж будзе ў нас абед.

Накармлю цябе як след !

Ёсць задумачка адна.

( Шэпча штосьці Ваўку на вуха)

Ну і як табе яна?

Падабаецца ?

Воўк ( радасна) Вядома!

Лісіца. Ну, тады бяжым дадому.

Трэба ўсё падрыхтаваць .

Воўк ( радасна) . Сёння будзем баляваць !

( Бягуць убок, знікаюць з вачэй. Вакол ёлкі сядзяць лясныя жыхары.)

Заяц. ( сумны). Вось і ёлка ёсць у нас,

І для свята самы час

Што ж Дзядуленька Мароз

Падарункі не прынёс?

Вавёрка старэйшая. Можа, ён пра нас забыўся ?

Вавёрка малодшая. Можа, ён з дарогі збіўся?

Мышка. Можа, з ім бяда якая ?

Мядзведзь. Ды чаго ж мы тут чакаем?

( Ускоквае , бяжыць у бок лесу)

Заяц. Ты куды? Няўжо ў бярлогу ?

Мядзведзь ( спыняецца) . Пабягу на дапамогу!

Пашукаю ў гушчары.

Дзед Мароз такі стары.

Мабыць, збіў на гурбах ногі

І чакае дапамогі.

Цецярук. Ты ж яго , Мядзведзь, знайдзі

І на свята прывядзі.

Мядзведзь. Як знайду - дык прывяду.

Ну, а можа й не знайду.

( Уздыхае і знікае між дрэў).

Заяц. ( устае) Ну, не будзем сумаваць.

Будзем лепей танцаваць !

Станем зноў у карагод-

Сёння ж свята, Новы год.

( танцуюць і спяваюць навагоднюю песенку)

Бабёр. ( выходзіць - у лапах бярэма кары)

Не спяшайцеся, чакайце,

Без мяне не пачынайце.

Я прынёс для вас кары-

Хто жадае, той бяры.

Заяц. Я жадаю ! Я бяру ! ( бярэ кару , грызе )

Дзякуй, дружа, за кару !

Бабёр ( вавёркам) Ну, а вы ?

Вавёрка . Ну, а мы з сястрой

Не харчуемся карой.

Бабёр ( Цецеруку) . Ну, а ты?

Цецярук. Таксама не !

Рацыён другі ў мяне!

Я люблю з бяроз пупышкі !

Вавёркі ( разам) . Мы - з сасны ці елкі шышкі !

Бабёр ( Мышцы). Ты не хочаш, Мышанятка ?

Мышка. Я , Бабёр, люблю зярняткі.

Бабёр ( кладзе кару ля ёлкі). Не жадаеце ? Шкада.

Заяц . Але ж гэта не бяда.

Мы, Бабёр , удвух з табою

Падсілкуемся карою.

Вось зярняткі ёсць для Мышкі,

Вось ляжаць Вавёркам шышкі.

Вось пупышкі ад бяроз…

Мышка ( сумна) Дзе ж Дзядуленька Мароз ?

( Усе ўздыхаюць, пачынаюцца сілкавацца кожны сваім харчам)

Заяц ( уздыхае) . І Мядзведзя ўсё няма …

Цецярук. Можа, мы сядзім дарма ?

Бабёр . Не бядуйце, я пайду!

І абодвух іх знайду.

Пакажу ім накірунак,

Атрымаю падарунак.

Усе. Ну, а мы?

Бабёр. І вы таксама.

Пабягу да рэчкі прама,

Пашукаю ля вады

І да вас хутчэй сюды.

( Бабёр знікае, астатнія нейкі час маўчаць)

Цецярук. ( уздыхае) І Бабёр пабег шукаць…

Заяц ( устае) Ды не трэба сумаваць.

( углядаецца ўбок лесу)

Пачакайце! Паглядзіце!

Да мяне хутчэй ідзіце!

Там ля елак і бяроз,

Сам Дзядуленька Мароз.

З ім Снягурка.

( Усе ускокваюць з месца)

Цецярук. Што?

Вавёркі ( разам). Ура !

Мышка. А Бабёр ?

Заяц. Няма Бабра !

Цецярук. І Мядзведзя з ім няма!

Мышка. Будуць там шукаць дарма!

( З лесу выходзяць Воўк, апрануты Дзедам Марозам і Лісіца ў касцюме Снягуркі. У Ваўка на плячы пусты мех)

Лісіца ( Ваўку шэптам)" З Новым годам" гавары.

Воўк. З Новым годам вас, сябры!

Лісіца. Мы прыйшлі да вас праз лес..

Воўк. Згаладаліся…

Лісіца ( шэптам) Балбес!

Лепш, наогул, памаўчы !

За здабычаю сачы!

Воўк ( шэптам). А калі ж хапаць?

Лісіца ( шэптам) Скажу.

Воўк ( шэптам) . Ну дык мех хоць развяжу …

( здымае з пляча мех, пачынае развязваць яго)

Заяц( расчаравана) . А чаму мяшок пусты?

Мышка. Так, пусты.

Цецярук. І сапраўды.

Вавёрка. Дзе ж цукеркі ?

Вавёрка. Дзе ж ласункі ?

Мышка. Дзе ж , дзядуля, падарункі?

Лісіца ( паспешліва) . Не хвалюйцеся , сябры,

Мех чароўны. Там, знутры,

І цукеркі, і ласункі,

І другія падарункі.

Атрымаюць іх усе!

Заяц. Чур, я першы!

Цецярук ( адпіхвае Зайца) Па чарзе !

Вавёркі ( разам) Занялі чаргу мы зранку.

Мышка. Я ж наогул на світанку.

Лісіца. Стойце! Стойце! Пачакайце!

Бойку тут не пачынайце!

Наш дзядуленька стаміўся.

Праз гушчар лясны ламіўся.

Лез па гурбах без дарогі,

Застудзіў старыя ногі !

Хай ён крышку адпачне.

Вы ж бяжыце да мяне!

Станем дружна ў карагод,

Каб спяваць пра Новы год!

( Становяцца ў карагод і спяваюць песенку)

Воўк з мяшком напагатове адыходзіць крыху ўбок, як толькі карагод праходзіць каля чго хапае спачатку Мышку, потым вавёрак. Раптам Цецярук азіраецца)

Цецярук ( здзіўлена). Дзе ж, вавёркі, Мышаня?

Зніклі проста сярод дня.

Заяц ( азіраецца). А і праўда, іх няма.

Лісіца ( паспешліва). Не шукайце вы дарма.

Мышаня пабегла ў норку,

На сасне сядзяць вавёркі.

Ну, давайце танцаваць!

Заяц ( трывожна) Гэта што з мяшка чуваць?

Мышка, вавёркі ( з мяшка) Гэй, сюды! Дапамажыце!

Адпусціце ! Развяжыце!

Цецярук ( разгублена) . Што такое? Чуеш, Зай?

Заяц. Чую, дружа. ( Лісіца хапае яго) Уцякай!

Нас з табою падманулі!

Цецярук. Хто ж тады замест дзядулі?

Заяц (спрабуе вырвацца). Не пазнаў хіба Ваўка?

Лісіца. Воўк! Трымай Цецерука!

( Воўк хоча схапіць Цецерука, але той спрытна ўхіляецца, і Воўк падае).

Цецярук ( уцякаючы ў лес) . Хто ж Снягурка?

Заяц. То Лісіца!

Даўгахвостая хітрыца!

Воўк ( устае) . Вой, як трэснуўся аб пень!

Што за кепскі сёння дзень.

Лісіца ( Ваўку). Недарэка ты старая!

Воўк . І Лісіца дакарае,

І ўцякла мая здабыча…

Заяц ( працягвае вырывацца). Адпусці мяне, Лісісца!

Лісіца. Адпусціць цябе? Ну, не!

( Засоўвае Зайца ў мех, моцна завязвае)

Планы іншыя ў мяне.

Воўк. Не ў цябе, кума, а ў нас! ( Аблізваецца).

Лісіца. У цябе - у іншы раз.

Упусціў сваю здабычу?!

( Воўк вінавата маўчыць, але калі Лісіца закідвае мяшок за спіну і хоча ісці, Воўк рашуча хапаецца за мяшок)

Воўк. Вой, не злуй мяне, Лісіца!

Калі што не па нутру-

На кавалкі раздзяру!

Лісіца ( спрабуючы вырваць мех). Што ж ты, шэры абармот,

Раззяўляеш зараз рот

На чужое. Дай сюды!

( Тузае мех да сябе, але без вынікова)

Дачакаешся бяды.

Воўк. ( трымаючы мех) Вой, не злуй мяне, кума!

Дачакаешся сама.

Я, кума, цябе вышэй.

Я , кума, цябе дужэй.

Я, кума, цябе мацней.

Я, кума, цябе …(задумваецца)

Лісіца ( падказвае) . Дурней?

Воўк ( важна). Так, дурней ! Дакладней, не!

Ты заблытала мяне!

Адпусці мяшок, кажу.

А не тое - укушу.

Лісіца ( тузаючы мяшок). Зубы я таксама маю.

Іх ахвотна ў ход пускаю,

Калі штосьці не па мне.

Адпусці мяшок! ( зноў тузае)

Воўк ( трымаючы мяшок) Ну, не!

Жартаваць я не люблю:

За кіршэнь цябе схаплю,

Патрасу разоў з пяток -

Дык закрыеш свій раток.

Лісіца. Ах, разбойнік ! Рабаўнік!

Хоць бы ты кудысьці знік!

Воўк. Хоць бы знікла ты сама,

Даўгахвостая кума!

( У час іх барацьбы на палянцы з'яўляюцца сапраўдныя Дзядуля Мароз і Снягурка)

Дзед Мароз. З Новым годам ! ( Здзіўлена) Што такое ?

Трапіў я на поле бою?!

Лісіца ( лісліва) Вой, Дзядуленька Мароз

Падарункі нам прынёс.

Мы з Ваўком вас так чакалі!

Дзед Мароз ( азіраецца) Дзе ж звяры ўсе 7

Лісіца (махае лапай). Паўцякалі.

Кажуць: што нам гэта свята?

І разбегліся па хатах.

Мы ж чакалі нездарма.

Воўк. Праўду кажаш ты, кума,

Мы чакалі, каб на свяце

Падарункі атрымаці.

Лісіца. Вы іх нам усе аддайце.

Мы ж падзелім …

Дзядуля Мароз . А давайце папытаемся ў дзяцей.

Ці праўду гавораць звяры?

Мышка, Заяц і Вавёрка ( з мяшка). Гэй, ратуйце! Памажыце!

Адпусціце! Развяжыце!

Дзед Мароз. Гэта што за мех такі,

І вялізны, і цяжкі?

Што ў ім там?

Лісіца ( спалохана) У ім ? Нічога!

Мышка, Заяц і Вавёрка. Гэй! Сюды! На дапамогу!

Дзядуля Мароз. Развяжы , унучка, мех.

( Снягурка пачынае развязваць, а Лісіца ёй перашкаджае)

Лісіца. Тут адзіны толькі снег.

Я яго знарок набрала -

Ёлку снегам абсыпала.

( З меху выбягаюць звяры)

Вавёрка . Гэта ўсё яна, Лісіца!

Дзед Мароз. Ах ты, рыжая хітрыца !

Вавёрка. Гэта ўсё яна з Ваўком.

Заявіліся цішком,

Падманулі нас, схавалі…

Лісіца ( спалохана). Мы ж, Дзядуленька Мароз,

Гэта жартам, не ўсур'ёз.

Праўда ж , шэры ?

Воўк. Так, кума.

Ты злавіла іх сама.

Я ж дык толькі дапамог.

Сам бы я злавіць не змог.

Лісіца. Памаўчы ты, дурань шэры!

Заяц. Ім даваць не трэба веры.

Мышка. Трэба іх за ўсё судзіць!

Вавёрка. Трэба ў мех іх пасадзіць !

Лісіца Ваўку. Уцякаем ад бяды !

( Уцякаюць . З'яўляюцца Мядзведзь з Бабром.)

Мядзведзь. Пачакайце! Вы куды ?

Вы пакрыўдзілі звяроў,

Нашай пушчы жыхароў.

І цяпер адказ трымайце,

Пакаранне атрымайце.

Лісіца. Не карайце ! Не судзіце!

Воўк. Дзеля свята адпусціце !

Мышка. Ну, а можа , дзеля свята іх пакінем?

Заяц. Што?! Лісіца

Будзем з намі весяліцца ?

Бабёр. Хай пабудуць , сёння ж свята.

Заяц. Тут і так гасцей багата.

Без Ваўка і без Лісіцы!

Вавёрка. Трэба сёння дараваць

Тое, што яны зрабілі.

І што ў мех нас пасадзілі.

Дзед Мароз. Добра! Сёння хай танцуюць.

Толькі больш так не жартуюць.

Лісіца. Абяцаем танцаваць,

Болей так не жартаваць .

Воўк. Жыць з усімі ў добрай згодзе

І ў наступным новым годзе.

Лісіца і Воўк. Шчыры дзякуй вам , звяры!

Снягурка. А цяпер , мае сябры,

Станем дружна ў карагод.

Сёння ж свята! Новы год!

( Усе становяцца ў карагод)

А на ёлачцы для нас

У святочны гэты час

Хай заззяюць ліхтары.

Дзядуля Мароз. Калі ласка! Раз, два, тры!

( Стукае кіем, на елачцы загараюцца агеньчыкі)

Заяц. Гляньце, ёлачка заззяла!

Мышка. А якой прыгожай стала!

Снягурка. Ну , давайце танцавыаць,

Ёлцы песенькі спяваць!

( становяцца ў карагод, спяваюць песеньку )



ДАДАТАК

















 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал