7


  • Учителю
  • Вусны часопіс 'Мая маленькая Радзіма' 3клас

Вусны часопіс 'Мая маленькая Радзіма' 3клас

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Аддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама

ДУА "Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна"


Мая маленькая радзіма

Вусны часопіс


Буцькавец Анастасія Пятроўна


Настаўнік пачатковых класаў

аг. Баравое, 2014 год

1

Вусны часопіс


Тэма: Мая маленькая радзіма


Мэта: паглыбіць веды вучняў аб населеным пункце, у якім яны нарадзіліся і жывуць.


Задачы: прывіваць любоў да роднага краю, да роднай зямлі;

развіваць пазнавальнасць, творчасць;

выхоўваць пачуццё гордасці за сваю Радзіму;


Абсталяванне: фатаздымкі, малюнкі, музычны цэнтр,плакаты


Ход мерапрыемства


І. Арганізацыйны момант

-- Пачынаем наш вусны часопіс загадкай, якая падкажа нам назву мерапрыемства.

"Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся"

-- Дзе мы з вамі нарадзіліся?


ІІ. Асноўная частка мерапрыемства


Дзівосны наш край - наша маленькая радзіма, дзе мы нарадзіліся, жывём і працуем.


1 вядучы: Дубы наўкол гамоняць

Рэчка Убарць сінізну нясе

На світанні ходзяць ціха коні

Кінуўшы адбітак на расе


2 вядучы: Гэтымі словамі хочацца пачаць расказ пра нашу маленькую Радзіму


3 вядучы: Наша маленькая Радзіма - гэта вёска Баравое, Лельчыцкага раёна, Гомельскай вобласці.


1 вядучы: Самы што ні ёсць цэнтр беларускага Палесся.


2вядучы: Усяго тут шмат: і лясоў, і палёў, і балот, і лугоў, і азёр, маленькіх рачулак і вялікая рэчка.


2


3 вядучы: Пад высокім сінім небам зялянеюць прасторы ніў. Шуміць пад ветрам, хвалямі пераліваецца збажына.

1 вядучы: Ва ўрачыстай цішыні песцяцца нагрэтыя сонцам бары, у дубравах не зварухнуцца магутныя дубы-асілкі, цвіце на ўзлесках пахучы чабор.


2 вядучы: У казачнай блакітнай смузе выступаюць абрысы вёскі з бусламі на стрэхах дамоў, з праменным сонцам на вясёлых застрэшках.


3 вядучы: І адлюстравана ўся гэтая прыгажосць у празрыстых водах ракі Убарць


1 вядучы: А якія людзі ў нас жывуць!


2 вядучы: Працавітыя і добрыя!


3 вядучы: Сумленныя і сціплыя!


1 вядучы: Адказныя і таленавітыя!


Усе разам: І ўсе беззаветна любяць родны край, родную зямлю, што завецца Беларуссю!

1вядучы: А зараз мы з вамі на машыне часу адправімся ў далёкае-далёкае мінулае, гадоў 250 назад, каб даведацца калі ўтварылася наша вёска і адкуль пайшла яе назва. Запрашаем усіх чытачоў на першую старонку нашага часопіса. Яна называецца "Як ўсё пачыналася"


3

Як ўсё пачыналася



4


2 вядучы: Не кліч, не кліч -

Мне ўдалеч добра крочыцца,

Аддамся я шляхам, вытокам, недрам

Бо мне ў душу стагоддзяў глянуць

хочацца

Нібы ў акно, расчыненае ветрам.


1 вучань: Як дрэва не можа жыць без карэнняў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці.

2 вучань: Наша гісторыя пачынаецца ў далёкім мінулым. Вучоныя не могуць дакладна растлумачыць, як усё было на самым пачатку. Але захаваліся легенды і паданні, якія апавядаюць пра гэта.

3 вучань: Вёска Баравое размешчана на рацэ Убарць. Назву сваю яна бярэ ад слова "бор" - значыць сасновы лес. Даўным даўно на гэтым месцы рос вялікі сасновы лес.


4 вучань: Час заснавання нашага населенага пункта да цяперашняга часу застаецца невядомым.

Вёска Баравая, цяпер Баравое, у летапісах упершыню ўпамінацца 3 студзеня 1763 года.


5 вучань: Доўгі час вёска была ва ўладанні Віленскай капітулы, а затым графа Салагуба і памешчыка Вагнэра.


6 вучань: Пасля 1793 года - ў саставе Расійскай імперыіі. У 1816 годзе - цэнтр памесця памешчыка Агаркава.


7 вучань: У 1795 годзе ў вёсцы пражывала 75 мужчын і 74 жанчыны.


8 вучань: У 1885 годзе на тэрыторыі вёскі працавала мельніца, дзейнічала хлебазапасная крама.


9 вучань: У 1886 годзе - у вёсцы 108 двароў, 742 жыхары, а ў

1910 годзе існавала народнае вучылішча, якое пасля стала называцца школай 1-ай ступені.

10 вучань: Школа размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце.

У ёй навучаліся 39 вучняў (з іх 8 дзяўчынак).

11 вучань: Пераходзім да другой старонкі нашага часопіса. Яна называецца "Гістарычныя помнікі"

Гістарычныя помнікі



6

1 вучань: У самым цэнтры вёскі знаходзіцца царква. Першапачаткова тут былі могілкі, на якіх стаяла часоўня. А ў 1865 годзе пабудавана царква, па форме падобная на прамавугольнік.

Яна была асвечана ў імя Святой Троіцы.

2 вучань: Да яе асноўнага зруба ў 1881 годзе дабудавана калакольня. У 1896 годзе ў царкве быў зроблены рамонт, а ў 1898 годзе яна была пафарбавана знадворку і ў сярэдзіне. У такім выглядзе яна існавала да 1943 года.


3 вучань: У 1943 годзе, калі ўся вёска была спалена, царква засталася, але не працавала. У 1995 годзе яе разабралі.


4 вучань: У 1998 годзе на месце старой царквы - помніка архітэктуры 17 стагоддзя, была пабудавана новая царква, якая існуе і па сённяшні час.


5 вучань: Непадалёку ад вёскі ў сасняку знаходзіцца яшчэ адзін гістарычны помнік. Гэта Каменная Баба.


6 вучань: Калісьці, даўным-даўно на месцы вялікага сасновага лесу было поле. На гэтым полі жанчына з дачкой жыта жалі.


7 вучань: Дачка лянавалася, не хацела жаць. У гэты час хмара стала надыходзіць. Маці стараецца з усіх сіл, а дачка трошкі пажне і стаіць.


8 вучань: Маці пачала на яе крычаць: "А чаго ж ты стаіш, каб ты каменем стала". Гром ударыў і дачка ў камень пераўтварылася.


9 вучань: Воь тут яна і стаіць цяпер. Хто міма пройдзе - паложыць што-небудзь: цукерку, хлеб або грыб. На Вялікдзень хусткі, ленты прыносяць, грошы кладуць.


10 вучань: Чапаць яе не трэба, каб потым не прыснілася. А яшчэ сюды носяць малых дзяцей, якія ноччу дрэнна спяць, крычаць. Кажуць дапамагае.

11 вучань: Наступная старонка нашага часопіса называцца "Ваенныя гады"


7

Ваенныя гады

8

2 вядучы: Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён ваяваў.


1 вучань: Кожны чалавек хоча ведаць, як жылі яго продкі і хто з іх праславіўся подзвігамі і вялікімі справамі.


2 вучань: Вялікая Айчынная вайна прынесла шмат бед, пакут і слёз многім людзям. Не абышло гэта ліхалецце і нашу вёску.


3 вучань: Перад пачаткам вялікай Айчыннай вайны Баравое налічвала 252 двары, 1256 жыхароў.

У верасні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 33 жыхары.


4 вучань: Недалёка ад вёскі дзейнічалі партызаны Лельчыцкай брыгады і славацкага атрада імя Яна Налепкі.


5 вучань: На мясцовых могілках у брацкай магіле захаронены 3 салдаты і 4 партызаны. Яны загінулі ў баях у жніўні 1943 года - студзені 1944 года.


6 вучань: На брацкай магіле ўстаноўлены помнік, які даглядаюць мясцовыя школьнікі.

Усе жыхары вёскі ўшаноўваюць памяць загінуўшых аднавяскоўцаў. Мы паважаем і ганарымся жывымі ўдзельнікамі ваенных гадоў.


7 вучань: У час вайны загінулі 129 воінаў, нашых аднасяльчан. На жаль, на сённяшні дзень ў вёсцы ў жывых застаўся толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Барысавец Іван Міхайлавіч.


8 вучань: Апошняя старонка часопіса прысвечана сучаснай вёсцы.

9

Сучасная вёска



10

Вучні выконваюць урывак з песні "Вёсака мая"

Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.

Вёсачка мая, ты мая старонка, песня пра цябе льецца звонка.

Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.

Вёсачка мая, ты мая старонка, вёсачка мая…

Кажуць у нашай весцы няма злата, кажуць, што мы не жывем багата,

Толькі мы аб гэтым не сумуем, сваё сэрца шчыра вам даруем

Вам суседзі, родныя кумочкі, беларусы, нашы галубочкі,

Мы спяваем, шчасця вам жадаем і да нас у госці запрашаем.

Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.

Вёсачка мая, ты мая старонка, песня пра цябе льецца звонка.

Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.

Вёсачка мая, ты мая старонка, вёсачка мая…


3 вядучы: На сёняшні дзень Баравое - вёска, цэнтр Бараўскога сельсавета.

2 вучань: Геаграфічнае становішча вёскі: яна размешчана ў 24 кіламетрах на паўднёвы захад ад Лельчыц, 239 кіламетраў ад Гомеля.

3 вучань: На поўдні вёскі цячэ рэчка Літоша, прыток ракі Убарць.

Планіроўка вёскі складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой прыядноўваецца другая, падобная на дугу вуліца і перавулак.

4 вучань: Недалёка ад вёскі размешчаны маленькія вёсачкі: Салагубаў, Данілевічы, Рубеж, Картынічы, Руднішча, Слабодка, Тартак, Шугалеі, Маркоўскае.

5 вучань: Невялічкія гістарычныя звесткі:

У 1929 годзе ў вёсцы быў арганізаваны калгас "12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі", працавала кузня.

6 вучань: З 1959 года - цэнтр калгаса "Звязда".

З кожным годам вёска расце, будуецца і прыгажэе. На яе тэрыторыі размешчаны: лясніцтва Мілашавіцкага лясгаса, участак Ельскага леспрамгаса, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 4 крамы.

8 вучань: Зараз яна мае статут аграгарадка.

9 вучань: Мы любім сваю вёску, маленькі куточак прыгожай беларускай зямлі.

Мая Айчына - поле, нівы.

Над Нёманам зялёны гай.

Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы -

Уся Беларусь ад краю ў край

11


ІІІ. Падвядзенне вынікаў


Гульня "Словы". Настаўнік называе слова, сказ або словазлучэнне, а вучні ўспамінаюць, што яно азначае.

1)Каменная Баба -….

2) Граф Салагуб - …

3) Ян Налепка - …

4) Літоша - …

5) Рубеж, Картынічы, Тартак - …

6) Часоўня - …


ІV. Рэфлексія


На дошцы вывешаны малюнак сасны. Вучні бяруць карткі у выглядзе сасновай шышкі, пішуць на ёй тое, што іх больш за ўсё зацікавіла ў ходзе мерапрыемства і прымацоўваюць да галінкі сасны.




 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал