- Учителю
- Алімпіядныя заданні па беларускай мове
Алімпіядныя заданні па беларускай мове
Алімпіядныя заданні па беларускай мове
для вучняў 4-х класаў
1. Запішыце словы ў два слупкі:
1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія
2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія
Гульня, вярба, шапка, каса, кошка, зязюля, косіць, бульба.
2. Перакладзіце на беларускую мову.
А) На грядке длинный и зеленый, а в бочке желтый и соленый.
Б) В наших лесах живут разные звери.
3. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.
А) Вучань першага класа.
Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе.
В) Той, хто працуе на будаўніцтве.
Г) Той, хто займаецца пчалярствам.
Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы.
4. Запішыце насупраць дадзеных слоў па адным сіноніме (слова блізкае па значэнню).
Урач-________ тайга-________________
Айчына-___________ праціўнік-_______________
Воін-______________ узвышша-_______________
Поўсць-____________ сябар-___________________ .
5. Разбярыце словы па саставу.
Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).
6. Устаў прапушчаныя літары.
Басе…н, в…раб…й, бера…, в…рас…нь, біблі…т…ка, від..л..ц, вокла…ка, в..ч..ра.
7. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:
А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць
Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)
В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць
Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць
Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.
8. Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.
Пятро, Пятро, а) песня
Падай вядро. б) лічылка
Карове піць - в) калыханка
Табе жмурыць.
9. Да каго людзі звяртаюцца ў заклічцы? Падкрэсліце гэтыя словы.
Сонейка, сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку!
Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове
для вучняў 4-х класаў
1. Адказ: 1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія: шапка, каса, кошка, косіць.
2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія: гульня, вярба, зязюля, бульба.
2. Адказ:
1) На градцы доўгі і зялены, а ў бочцы жоўты і салены.
2) У нашых лясах жывуць розныя звяры.
3. Адказ:
А) першакласнік.
Б) аднакласнік.
В) будаўнік.
Г) пчаляр.
Д) пячнік.
4. Адказ:
Урач-доктар (лекар) тайга-пушча
Айчына-Радзіма (Бацькаўшчына) праціўнік-вораг
Воін-салдат (баец) узвышша-узгорак
Поўсць-шэрсць сябар-таварыш.
5. Адказ:
Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).
6. Адказ:
Басейн, верабей, бераг, верасень, бібліятэка, відэлец, вокладка, вячэра.
7. Адказ:
А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць
Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)
В) душа ў душу в) насцярожыцца, звялікай увагай слухаць
Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць
Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.
8. Адказ: б).
9. Адказ: Сонейка, сонца.
Алімпіядныя заданні па беларускай мове
для вучняў 4-х класаў
1. Размінка.
А) Як запісаць метрапалітэн пяццю літарамі?
Б) Якая дэталька меншая: маленькая, мініяцюрная ці мікраскапічная?
В) Які больш небяспечны - злы ці люты?
2. Прачытайце прымаўкі. Адной рыскай падкрэсліце літары, якія абазначаюць звонкія гукі. Якія з іх абазначаюць парныя гукі? Падкрэсліце іх дзвюма рыскамі.
Слова даражэй за золата.
Слова не верабей: выпусціш - не зловіш.
3. Растлумачце значэнне дадзеных слоў адпаведнымі беларускімі.
Антракт-___________
Аратар-____________
Аргумент-__________
Галкіпер-___________
4. Абвядзі алоўкам частку слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе:
5. Растлумачце розніцу ў значэнні слоў "прыёмнік" і "прыёмшчык", "ганаровы" і "ганарысты", "цікавы" і "цікаўны".
6. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:
А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць
Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)
В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць
Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць
Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.
7. Прачытай. Складзі са слоў сказы. Запішы сказы так, каб атрымаўся тэкст. Вызнач, які гэта тэкст: апавяданне ці апісанне.
Дзяніска, кардонку, маленькую, адкрыў.
Светлячок, быў, гэта.
Ён, убачыў, агеньчык, светлы.
Хлопчык, вачэй, не, адарваць, цуда, ад, гэтага, мог.
Які, ён, як, зялёны, казцы, у!
Жучок, на, падобны, зорачку, быў, малюсенькую.
Светлячок, на далоні, ляжаў, і, свяціў.
8. Знайдзіце словы для характарыстыкі мурашкі ў вершы "Спрэчка звяроў" К.Цвіркі. Абвядзі літару з правільным адказам.
Між травы якраз памалу а) лянівая
Тут мурашка прапаўзла. б) працавітая
На спіне без крыку і гулу в) старанная
доўгі сук яна цягнула. г) сціплая.
9. Якім падзеям адпавядаюць пералічаныя песні? Укажы стрэлкамі.
А. "Калядкі" а) час жніва
Б. "Жавароначкі, прыляціце" б) Каляды
В. "Жніўная" в) прыход вясна.
Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове
для вучняў 4-х класаў
1. Адказ:
А) метро
Б) мікраскапічная
В) люты.
2. Адказ:
Слова даражэй за золата.
Слова не верабей: выпусціш - не зловіш.
3. Адказ:
Антракт- перапынак
Аратар- прамоўца
Аргумент- доказ
Галкіпер- варатар.
4. Адказ:
5. Адказ:
Прыёмнік - апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі; установа, якая прымае каго-небудзь для далейшага размеркавання
Прыёмшчык - работнік, які займаецца прыёмкай чаго-небудзь
Ганаровы - які карыстаецца пашанай.
Ганарысты - фанабэрысты, самаўпэўнены, пагардлівы
Цікавы - які выклікае цікавасць; забаўны, незвычайны
Цікаўны - які імкнецца ўсе ведаць.
6. Адказ:
А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць
Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)
В) душа ў душу в) насцярожыцца, звялікай увагай слухаць
Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць
Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.
8. Адказ: б)
9. Адказ: А-б).
Б-в)
В-а).