- Учителю
- Канспект урока на тэму 'Корань. Роднасныя словы'
Канспект урока на тэму 'Корань. Роднасныя словы'
Тэма: "Корань слова. Роднасныя словы."
Мэта для настаўніка: стварыць умовы для фарміравання ўменняў і навыкаў правільна ввызначаць корань у словах; навучыць знаходзіць у тэксце аднакаранёвыя словы.
Задачы:
-
Адукацыйная: замацаваць веды учняў аб паняццях "Роднасныя словы" і "Аднакаранёвыя словы", замацаваць уменне выдзяляць корань у словах і знаходзіць у сказах аднакаранёвыя словы;
-
Развіццёвая: развіваць у вучняў лагічнае мыслене, самастойнасць адказнасць у рабоце, развіваць слоўнікавы запас вучняў, фарміраваць уменне запамінаць вучэбны матэрыял;
-
Выхаваўчая: фарміраваць маральныя і эстытычныя якасці вучняў: цікавасць і любоў да роднай мовы, дабразычлівыя адносіны паміж вучнямі, працавітасць праз моўны матэрыял урока.
Вучні павінны ведаць:
-
што называецца коранем;
-
як абазначаецца корань;
-
што называецца аднакаранёвымі словамі;
-
што такое роднасныя словы.
Вучні павінны умець:
-
выдзяляць корань у аднакаранёвых словах;
-
знаходзіць аднакаранёвыя словы.
Абсталяванне: табліца,малюнкі.
Этапы ўрока:
-
Арганізацыйны момант
-
Моўная размінка
-
Хвілінка чыстапісання
-
Слоўнікава-арфаграфічная работа
-
Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў
-
Фізкультхвілінка
-
Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў (працяг)
-
Абагульненне па тэме (падвядзенне вынікаў)
-
Дамашняе заданне. Выстаўленне адзнак.
Ход урока
Этапы ўрока
Змест урока
Адказы вучняў
1. Арганізацыйны момант
-Добры дзень! Сядайце.
- Я вельмі хачу, каб вы ўлыбаліся,
Працай сваёй давольны засталіся.
Хай гэты ўрок нас парадуе ўсех.
І кожны з нас пачуе ўспех.
2. Моўная размінка
- А зараз давайце прачытаем невялікі верш:
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет даўно не вузкі,
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
- Добра! Малайцы!
3. Хвілінка чыстапісання
- Паглядзіце ўважліва на дошку, на ей запісаны літары. Вам патрэбна знайсці заканамернасць.
Зза, Ззб, Ззв, Ззг, Ззд, Ззе...
- Адкрыйце сваі сшыткі. Запішыце дату і класную работу, а потым запішыце акуратна гэтыя літары ў сшытак.
Добра, малайцы!
-
А зараз запішыце словы (пад дыктоўку, адзін вучань піша на дошке, а астатнія ў сшытку):
Зіма, зімушка, зімой, зімні, зімы, зімаваць.
-
Як называюцца гэтыя словы?
-
Вызначце, калі ласка, корань у гэтых словах.
-
Добра.
У кожным наступным спалучэнні літар апашнія літары стаяць у алфавітным парадку.
Аднакаранёвыя
4. Слоўнікава-арфаграфічная работа
5. Замацаванне ведаў,уменняў і навыкаў
- А зараз, мы будзем пісаць слоўнікавую работу. З новага радка ў сшытку запішыце Слоўнік.
Да дошкі выйдзе два вучня. Слухайце ўважліва:
Улетку, Беларусь, капялюш, фламастэр, блішчаць, пошта, майстар, чысціня, паліто, воблака.
-
А зараз давайце праверым. Я яшчэ раз прачту гэтыя словы, а вы , калі ёсць памылкі, выпраўляйце.
-
А словы: падводны, праваднік, вадзяны. Ці з'яўляюцца аднакаранёвымі?
-
Давайце вызначым корань. Адкажыце, калі ласка, што абазначае кожнае слова (раскрыць значэнне слоў).
-
Добра
-
Тэма нашага сённяшнега ўрока: аднакаранёвыя словы.
-
На ўроку мы замацуем тэму "Корань", працягнем вучыцца падбяраць роднасныя словы і выдзяляць корань.
-
Наш госць Памылка Памылкін прыдумал сказы і запісаў іх на дошцы, але ён быў не вельмі ўважліў на ўроках і таму дапусціў памылкі. Знайдзіце іх.
Доўгачаканая весна дорыць свежае паветра і сонечнае цепло.
Вяснавым днём матуля купіла бабулі подарунак.
-
Запішыце сказы правільна. Ці ёсць у гэтых сказах аднакаранёвыя словы?
-
Вызначце іх.
Не. Падводны - знаходзіцца пад вадой. Праваднік-чалавек, які працуе на чыгунке. Вадзяны-міфалагічны герой, які жыве ў вадзяным міры.
Да. Вясна - веснавы.
Дарыць-падарунак.
6. Фізкультхвілінка
7. Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў. (працяг)
- Зараз, калі ласка, усе ўстаньце і выйдзіце з-за парт. Паўтарайце ўсе за мной:
- Як жывеш?
- Вось так!
- Як ідзеш?
- Вось так!
- А бяжыш?
- Вось так!
- Ноччу спіш?
- Вось так!
- Як бярэш?
- Вось так!
- А даеш?
- Вось так!
- А гразіш?
- Як мачыш?
- Вось так!
- Добра! Малайцы!
- Зараз так жа ціхенька сядайце за парты.
-
Зараз давайце ўспомнім, што называецца коранем? Аднакаранёвымі словамі? Роднаснымі словамі?
-
Памылка Памылкін вельмі любіць зіму. Ён да нас прынёс два малюнкі, паглядзіце ўважліва. Калі ён чытаў кнігу, то сустрэў такія словы:
Мароз, Марозішча, Замаразак, Марозец.
-
Але значэнне кожнага слова ён не ведаў, тады Памылкін вырашыў пайсці ў бібліатэку. Калі ўзнаў значэнні слоў, ён вельмі ўзрадаваўся і пабег да нас у госці.
-
Але зблытаў у канверце ўсё, што запісваў.
-
Дзеці, дапаможам Памылкіну раскрыць значэнне слоў.
-
Вам неабходна будзе запісваць словы, дадзеныя на дошцы, у парадку наступных значэнняў(адзін вучань ля дошкі):
1.Невялікі, слабы мароз. (марозец)
Корань-агульная частка роднасных слоў.
Аднакаранёвыя словы- роднасныя словы, якія маюць адзін і той жа корань.
Роднасныя словы- блізкія па сэнсу словы, якія маюць агульную частку.
2. Холад, сцюжа. (мароз)
3. Сільны, люты мароз (марозішча)
4. Лёгкі раняшні мароз. (замаразак)
- Вызначце ў гэтых словах корань.
- Добра! Малайцы!
- Я лячу, што Памылкін на гэты раз усё запомніць.
- Зараз я вам прапаную выканаць практыкаванне, каб замацаваць набытыя веды.
- Адкрыйце падручнікі на 31 старонке і ўважліва прачыайце заданне да 52 практыкавання.
- Добра. (самастойна выконваюць)
- Зараз мы з вамі будзем гуляць у гульню: "Знайдзіце "чужыя "словы сярод роднасных". Я буду чытаць словы, а вы павінны ўказаць, якое з іх лішняе.
1. Повар, варэнне, варта.
2. Гара, гарох, гарысты(край).
3. Вымахнуць, макаўка, мак.
4. Прасіць, просьба, проса, папрасіць.
5. Мора, марак, мара, марскі.
6. Сонца, сонейка, сонны, сонечны.
7. Стол, столік, сталь.
8. Вада, вадзіць, вадзяны, вадзіца.
- Добра! Малайцы!
Варта
Гарох
Вымакнуць
Проса
Мара
Сонны
Сталь
Вадзіць
8. Абагульненне па тэме
- А зараз, калі ласка, адкажыце на пытанні:
- Што называецца коранем?
- Што такое роднаснае слова?
- Што называецца аднакаранёвымі словамі?
- Добра! Малайцы!
9. Дамашняе заданне. Выстаўленне адзнак.
- Адкрыйце свае дзённікі, запішыце дамашняе заданне - практыкаванне 54. Знайдзіце яго ў падручніку і прачытайце, што вам неабходна зрабіць. Усім зразумела?
- Адзнакі за работу на ўроку атрымліваюць...
- Дапабачэння!