- Учителю
- Урок беларускай мовы па тэме «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»
Урок беларускай мовы па тэме «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»
</<font color="#ff0000">Беларуская мова (3 клас)
Тэма: «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»
Мэта: паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам ; вучыць знаходзіць спалучэнні прыметніка з назоўнікам ; пашырыць слоўнікавы запас вучняў ; выхоўваць добрыя адносіны да жывёл.
Тып урока : урок вывучэння новага матэрыялу.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант.
Я беларус , і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песен пералівы
І зблізу чую, і здалля.
Настаўнік. Чаму быў шчаслівы беларускі чалавек ?
-А што для вас шчасце ?
-Сёння вы прыйшлі ў школу , каб атрымаць новыя веды і больш узбагаціць свой слоўнікавы запас , каб даведацца больш цікавага пра нашу мову.
2. Арфаграфічная размінка.
На дошцы запіс:
Tttggпttggрttggыttggмttggеttggтttggнttggіttggк
-Якое слова зашыфравана паміж іншамоўных літар ?
3. Фармуляванне тэмы ўрока.
- Хто можа вызначыць тэму нашага ўрока ? (Працягнем размову пра новую часціну мовы, з якой знаёміліся на мінулым уроку - з прыметнікам ; узбагацім свае веды пра прыметнік.)
4. Чыстапісанне.
На дошцы словы : дрозд, каза ,дзяцел, заяц , дзік, зубр , казуля, мядзведзь.
-
Літару,якую мы будзем пісаць на ўроку, вы зможаце знайсці ў кожным слове.
На дошцы запісаны літары :
з зз ззз зззз …
-
Што заўважылі ? (Літара "з" павялічваецца на адну з кожным разам.)
-
На наступным радку напішам літару "з" з галоснымі ў алфавітным парадку.
за зе зі …
-На якія групы можна раздзяліць гэтыя словы ? (Жывёлы і птушкі.)
- Знайдзіце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.( Дзяцел, заяц, мядзведзь, дзік.)
- Запішыце іх у сшытак.
- Пра каго з гэтых жывёл можна сказаць, што ён палахлівы, касавокі, даўганогі ? (Заяц.)
5. Работа ў парах.
Дадзены прыметнікі : вясёлы, гультаяваты, шэры, калматы, вялікі, буры, касалапы.
-Выберыце толькі тыя прыметнікі, якія характарызуюць мядзведзя.
Узаемаправерка.
-Зробім вынік. З якой часцінай мовы цесна звязаны прыметнік ? ( З назоўнікам.)
Фізкультхвілінка для вачэй.
6. Работа з падручнікам.
Выконваецца практыкаванне № 71 стар.52
Прачытайце словазлучэнні прыметніка з назоўнікам. Вызначце пісьмова сувязь слоў па пытаннях.
Родны брат, родная сястра,роднае дзіця…
Выконваецца практыкаванне № 72 стар.52
Прачытайце тэкст. Здагадайцеся, пра якую птушку ў ім гаворыцца?
У гэтай птушкі ярка-чырвоныя грудзі і брушка, спінка блакітна-попельная. На галаве чорненькая шапачка,крылы і хвост таксама чорныя.
Спішыце. Падкрэсліце прыметнікі.
7. Этап засваення новых ведаў.
Дыферэнцыраванае заданне.
-
Група. Выбраць з прапанаваных прыметнікаў тыя, якія падыходзяць да назоўнікаў. Правільна паставіць пытанні.
Яблык. Якая? Шырокае.
Духмяны.
Цікавая.
Кніга. Які? Вялікі.
Жытнёвае.
Поле. Якое? Спелы.
Новая.
Лепшая.
Бязмежная.
-
Група. Замест прапушчаных слоў уставіць адпаведныя прыметнікі. Здагадацца, пра якую жывёлу ідзе гаворка.
Я … і … звярок. Летам у мяне … футра. … …. хвост. Ён дапамагае мне скакаць з галінкі на галінку.
Словы для даведак: доўгі, пушысты, рыжае, маленькі, спрытны.
8. Падвядзенне вынікаў урока.
- Што называецца прыметнікам?
-З якой часцінай мовы ён цесна звязаны?
-Як ён змяняецца?
9. Дамашняе заданне.
Практыкаванне № 80 стар.51,53
10. Рэфлексія.
-Дапоўніце сказы.
+ Магу пахваліць сябе за …
+Я не зусім задаволены сабой, таму што …
+Я хачу сказаць "дзякуй" свайму сябру за …