- Учителю
- План-конспект урока 'У што верылi нашы продкi' (4 класс)
План-конспект урока 'У што верылi нашы продкi' (4 класс)
Тэма: "У што верылі нашы продкі"
Мэта: даць вучням агульныя ўяўленні аб рэалігійных вераваннях беларусаў у мінулым і ў нашы часы.
Задачы:
Адукацыйная:
-
пазнаеміць вучняў з існаваннем многабожжа ў продкаў беларусаў у старажытныя часы і прыход яму на замену хрысціянскай веры; з падзелам хрысціян на праваслаўных і католікаў, з існаваннем розных іншых рэлігій на тэррыторыі Беларусі у наш час;
Развіццевая:
-
развіваць у вучняў разуменне паслядоўнасці развіцця гістарычных працэссаў і з'яў, бачанне змен, якія адбываюцца ў выніку такога развіцця;
-
развіваць памяць, лагічнае мысленне, уменне выразіць сваю словамі.
Выхаваўчая:
-
выхоўваць у вучняў шаноўныя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народу, верацярпімасць у адносінах да людзей, якія спавядуць іншыя рэлігіі;
-
выхоўваць уменне вучняў слухаць адказ свайго таварыша да канца, а таксама лепшыя якасці чалавека.
Афармленне класнай дошкі
Паняцці
План вывучэння тэмы
Імены
Многобожжа
Культура
Назвы:
-
царква
-
касцел
-
мячэць
-
сінагога
-
Многабожжа
-
Хрысціянства
-
Праваслаўе
-
Каталіцызм
-
-
вернікі іншых рэлігій
Рагнеда
Ізяслаў
Ефрасіння Полацкая
Богі:
-
Дажджбог
-
Пярун
-
Вялес
Этапы урока
Змест урока
Адказы вучняў
I. Арганізацыйны момант.
- Добры дзень, дзеці! Сядайце калі ласка.
II. Праверка дамашняга задання.
Сення на ўроку нам давядзецца невялікае вандраванне па старонках гісторыі. Але дзеля таго, каб яно адбылося, нам трэба апынуцца ў машыне часу. А гэта не так легка, як здаецца на першы погляд. Трэба выканаць некалькі заданняў. І толькі пасля гэтага мы зможам заняць пасажырскія месцы ў нашай машыне часу. А вось і гэтыя заданні.
-
Дайце паняцце словам: батлейка, цар
-
Запішыце наступныя даты рымскімі лічбамі і растлумачце іх адметнасць у гісторыі станаўлення тэатральнага мастацтва:
16 ст., 18ст..
-
Растлумачыць чым адметныя наступныя асобы:
Сімяон Полацкі,
Міхал Казімір Агінскі,
Міхал Клеафас Агінскі.
-Вы вельмі добра справіліся з гэтымі заданнямі, таму мы можам адпраўляцца ў наша падарожжа...
Батлейка - народны лялечны тэатр.
Цар - гэта той, хто занімае главенствуючае месца сярод іншых
16 ст. - XVI ст. - батлейка.
18 ст. - XVIII ст. - тэатр.
Сімяон Полацкі (17 ст.) - манах-настаўнік, стварыў школьны тэатр у горадзе Полацку пры адным з манастыроў; у Маскве быў настаўнікам царскіх дзяцей, у тым ліку і будучага цара Петра І ; адкрыў друкарню (першай друкаванай кнігай стаў "Буквар").
Міхал Казімір Агінскі - быў аснавальнікам Слонімскага тэатра.
Міхал Клеафас Агінскі - славуты музыкант; жыў у мястэчку Залессе каля Смаргоні, стварыў паланез "Развітанне з Радзімай".
ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.
IV. Фізкультхвілінка.
- Звярніце ўвагу калі ласка на дошку. Перад вамі план нашай экспедыцыі па старонках гісторыі. Але як і любое іншае, наша падарожжа не абышлося без непрадбачнасцей. На шляху к гэтаму прыпынку нам патрэбна спыніцца і дапамагчы адной дзяўчыне, якая заблукала ў прасторы часу. Паглядзіце ўважліва на дошку (звяртаю ўвагу вачняў на партрэт Ефрасінні Полацкай).
- Можа хто-небудзь з вас ўжо здагадаўся, хто гэта за дзяўчына і як яе завуць?
-Малайцы, здагадаліся. Хто ведае а ў якім стагодзі яна жыла?
-Вельмі добра, але гэтага мала, каб дапамагчы знайсці ей свае месца гісторыі. Дзеля гэтага нам трэба расказаць, якую памяць пакінула аб сябе Ефрасіння Полацкая.
-Малайцы. Але наша падарожжа толькі пачалось, таму нельга раслабляцца.
Першы прыпынак - многабожжа. Адкрыйце сваі сшыткі і запішыце калі ласка першы пункт плана - многабожжа.
1. Многабожжа
-У даўнія часы людзі пакланяліся камяням, дрэвам, магутным дубам, вадзе і іншае. Ім яны прысвойвалі незвычайныя, чароўныя сілы. Пакланяліся ім і прыносілі ў іх гонар жэртвы. Зараз здаецца, што гэта смешна. Але калі прыгледзецца паўважлівей можна знайсці адгалоскі таго часу і сення. Можа хто-небудзь здагадаўся аб чым ідзе размова.
- Добра. А гавару я аб тым, што некаторыя людзі носяць амулеты з полукаштоўных і каштоўных камянеў, якім прысвойваюць таямнічыя сілы. Напрыклад, вераць, што яны могуць абараніць іх ад злых сіл, зглазу і іншае. Ад тэх часоў нам яшчэ засталіся прыкметы: калі чорны кот перабяжыць табе дарогу, то гэта к нясчасцю і інш.
-А зараз давайце адкрыім старонку вучэбніка 94-ю і прачатаем першы абзац.
Як вы ўжо заўважылі, нашы продкі верылі ў бальшую колькасць багоў. Менавіта па гэтай прычыне вера ў іх называлася многабожжа, або як яго яшчэ называюць язычніцтва. А зараз запішыце ў сваіх сшытках наступнае: многабожжа - гэта вера людзей у існаванне мноства багоў.
-Добра, а зараз скажыце пра якіх багоў ідзе гаворка ў першым абзацы?
-Так хто ж такі Перун?
-Так. Трэба адзначыць, што Перун быў сынам галоўнага бога нашых продкаў Белбога - бога беларусаў.Але "Перуном" называлі не толькі бога, але ж яшчэ і вялізныя валуны. Паводле падання, менавіта тут Пярун маланкай забіў самага магутнага чорта, кіраўніка ўсей нячыстай сілы.
Ва ўяўленні беларуса Перун - высокі станісты мужчына з чорнымі валасамі і залацістай доўгай барадой. У руках ен трымае зіхоткія завостраныя, як стрэлы, маланкі і шматкаляровую дугу-вяселку.
-калі ласка запішыце: Перун - бог грому і маланкі.
-А хто такі Дажджбог? Запішыце гэта калі ласка ў сваі сшыткі. (Дажджбог - бог Сонца).
Калісьці верылі, што Дажджбог кожную раніцу выязджаў на калясніцы са свайго палаца дзесьці на ўсходзе і рабоў дзенны аб'езд па небе. Яго ўяўлялі маладым мужчынай. Часта ад яго выявы уніз накіраваны зігзагападобныя стужкі-змейкі, якія сімвалізуюць дождж.
-І апошняе. Як нашы продкі называлі бога жывелагадоўлі, гандлю, багацця? Запішыце: Вялес - бог жывелагадоўлі, гандлю, багацця.
-Вялеса таксама называлі і Вялісам і Воласам. І менавіта ў яго гонар на тэррыторыі Беларусі названа шмат населеных пунктаў і нават азер: напрыклад, веска Воласава, што ў Віцебскім раене, возера Волас у Браслаўскім раене і шмат іншых.
-А зараз дзеці мы трохі адпачым. Выйдзіце калі ласка з-за сваіх парт і станьце так, кам не мяшаць адзін аднаму. Паўтарайце за мной.
-
Пацянуліся на насочках, прагнуліся, рукі паднялі ўверх. Вышэй, вышэй.
-
Зараз накланіліся да зямлі.
-
Добра, зараз павярнуліся ў розныя бакі некалькі разоў і іншае.
(магчыма выкананне вучнямі практыкаванняў па іх жаданню)
-Асветніца Полацкай зямлі, якую звалі Ефрасіння Полацкая (Прадслава).
- Яна жыла ў 12 (XII) стагоддзі .
(Яе бацка надумаў аддаць яе замуж. Але дзяўчына сышла да цеткі ў манастыр, стала манахіняй і пачала дапамагаць бедным)
- Па яе жаданню была пабудавана царква, якую называюць Спаса-Ефрасіннеўскай; яна першая жанчына сярод усходніх славян, якую царква абвясціла святой і г.д. Яшчэ трэба адзначыць, што па заказе Е. Полацкай Лазарам Богшай быў зроблены крыж (1161г) - святыня беларускага народа і г.д.
Дзеці выказваюць сваі меркаванні на конт пытання, калі такія есць.
(дзець чытаюць)
-Пра Дажджбога, Перуна і Вялеса.
-Перун - бог грому і маланкі.
-Дажджбог - бог Сонца.
-Вялес - бог жывелагадоўлі, гандлю, багацця
Вывучэнне новага матэрыялу (працяг)
-Вось мы з вамі трохі адпачылі і з новымі сіламі працягнем наша падарожжа. І наступны прыпынак - хрысціянства. Запішыце калі ласка наступны пункт плана
хрысціянства.
-На тэррыторыі Беларусі было вялікае мноства багоў, але з цягам часу на нашы землі прыйшла новая, зусім іншая вера - хрысціянства. А адбылося гэта ў тыя часы, калі жыла ўсім вам вядомая Рагнеда. Яна і яе сын Ізяслаў былі першымі хрысціянамі ў нашым краі. А ў якім стагоддзі жыла Рагнеда? Хто памятае? Правільна, менавіта ў 10 ст., а дакладней ў 988 г. на Русь прыйшло хрысціянства. Запішыце калі ласка ў сваіх сшытках: хрысціянства - гэта вера ў адзінага бога Ісуса Хрыста.
- Можа хто небудзь ведае, чаму гэта вера так называецца. Правільна. Менавіта па імені Бога - Ісуса Храста гэта вера атрымала сваю назву.
(далейшы матэрыял аб'ясняецца на аснове наступнай схемы:
Рагнеда першы манастыр
школа
Ізяслаў першыя
бібліятэка
З прыходам хрысціянства пачала развівацца культура. Культура - гэта матэрыяльныя і духоўныя дасягненні людзей. Калі ласка знайдзіце гэта слова ў слоўніку, змешчаным у вашым падручніку. Запішыце гэта паняцце. (знаходзяць і запісваюць у сваі сшыткі. З развіццем культуры сталі будавацца цэрквы з манастрырамі (першы манастыр заснавала Рагнеда). Пры цэрквах адчыняліся школы: першую школу ў горадзе Полацку заснаваў сын Рагнеды Ізяслаў, таксама ен пачаў збіраць бібліятэку.
аб'ясненне праходзіць па схеме:
Хрысціянская
царква
Рымскі Папа Патрыярх
Каталіцкая Праваслаўная
(сусветная) (правільная вера)
Касцел Царква
Але ў 11 ст. адбыўся раскол хрысціянства. З-за расколу ўсе хрысціяне падзяліліся на праваслаўных і католікаў.
Праваслаўныя - хрысціяне, якія ходзяць ў царкву. Запішыце гэта калі ласка ў сваі сшыткі. (паўтараю)
- Паглядзіце ўважліва на малюнак на дошцы. Перад вамі царква. Як вы бачыце яна мае вежападобны выгляд. А адзіны купал сімвалізуе веру ў адзінага Бога - Ісуса Хрыста. Звярніце ўвагу на тое, як высока размешчаны вокны. Гэта паказвае, што ўсе ў ей з'яўляецца ўзнеслым, усе нібы імкнецца ў небо.
-А католікі, ў сваю чаргу, - хрысціяне, якія наведваюць касцелы.
Гэта паняцце таксама запішыце ў сшытак.
-Як вы бачыце на малюнке, касцел нечым падобны на царкву: высокім размяшчэннем вакон, шпілямі з крыжамі.
А зараз запішыце апошні пункт плана:
вернікі іншых рэлігій.
-Большасць вернікаў на тэрыторыі нашай Радзімы - праваслаўныя. Але акрамя праваслаўных і католікаў у Беларусі таксама жывуць людзі, якія спавядаюць іншыя рэлігіі. Срод іх татары. Яны спавядуць мусульманскую веру; іх адзіны Бог - гэта Алах, у адрознінні ад праваслаўных, якія ходзіць у царкву, татары ходзяць у свае храмы - мячэці. Як яны выглядаюць вы можаце пабачыць на гэтым малюнку (звяртаю ўвагу дзяцей на малюнак мячэць). З даўніх часоў на Беларусі жывуць і яўрэі, якія з'яўляюцца іудзеямі, а іх храм - гэта сінагога. Як вы змаглі заўважыць (звяртаюся к малюнку сінагогі).
- А зараз кали ласка адкрыйце старонку 96-ю и давайце прачытаем апошні абзац.
-Добра. А зараз адкажіце мне дык якая ж галоўная думка гэтых слоў (можна зачытаць).
-Малайцы. І менавіта пагэтаму ў нашай стране з даўніх часоў існуе верацярпімасць - добрые адносіны да тых, хто спаведуе іншую веру. Гэта нашло свае адлюстраванне нават у канстытуцыі нашай дзяржавы.
-Рагнеда жыла ў 10 ст.
(дзець высказваюць свае меркаванні)
(дзеці чатаюць)
-Галоўная думка гэтых слоў - кожна сам выбірае сабе веру, ніхто не мае права забараняць веру догога чалавека, або навязваць іншым сваю веру.
V. Замацаванне ведаў.
-А зараз, каб праверыць як вы засвоілі гэтую тэму. Мы разгадаем з вамі крыжаванку. І калі гэта мы зробім правільна, то зможам ўзнаць шыфрощка, якая дапаможа нам вярнуцца ў свой час.
Пыпанні крыжаванкі
-
Бог жывелагадоўлі, гандлю і багацця. (Вялес)
-
Храм, у які ходзяць татары. (мячэць)
-
храм, які наведвае католік. (касцел)
-
Храм праваслаўнага чалавека. (царква)
-
Бог грому і маланкі. (Перун)
-
Большасць вернікаў у Беларусі - гэта... (правослаўныя)
-
Рэлігійны храм яўрэяў. (сінагога)
Шыфроўка:
1
6
7
9
5
10
7
8
11
1
9
4
5
3
В е р а ц я р п і м а с ц ь
-Малайцы! Я спадзяюся, што вы на працягу ўсяго свайго жыцця будзеце верацярпімымі, г.з. паважлівымі ў адносінах да рэлігійных поглядаў усіх жыхароў нашай мнаганацыянальнай Радзімы.
-Вялес
-Мячэць
-Касцел
-Царква
-Перун
-Праваслаўныя
-сінагога.
VI. Падвядзенне вынікаў
- Ну вось наша падарожжа па старонках гісторыі і скончылася. Спадзяюсь, што яно вам спадабалася. Сення на ўроку вы ўсе былі вельмі актыўнымі. Адзнакі атрымліваюць ... (выстаўляю адзнакі найбольш актыўным дзецям, тлумачу, за што стаўлю кожную з адзнак).
VII. Дамашняе заданне
(запісана на дошцы заранее)
Стр. 94 - 96 (перасказ); дадатковае заданне: намаляваць малюнак да аднога з багоў (першы пункт плана).
-Урок скончаны. Да пабачэння.