7


  • Учителю
  • Словы – назвы прымет прадметаў. Беларуская мова. 2 клас

Словы – назвы прымет прадметаў. Беларуская мова. 2 клас

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Словы - назвы прымет прадметаў.

Мэта: фарміраванне умення знаходзіць у тэксце словы- назвы прымет прадметаў;

Задачы:

  • працаваць над узбагачэннем слоўнікавага запасу шляхам падбору слоў-прымет, процілеглых па значэнню ;

  • адпрацоўваць уменне устанаўліваць сувязь паміж словамі па пытаннях, правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў;

  • выхоўваць культуру вучэбнай працы, пазнавальную актыўнасць і самастойнасць.



Ход урока

1.Арганізацыйны момант

-Заплюшчыце вочкі. Уявіце, што вы ў вясновым лесе. Цёплы сонечны ранак. Усё навокал радуецца вясне: і кволая травінка, якая нясмела прабіваецца праз леташняе лісце,…і блакітная пралеска ля сцежкі, і звонкі ручаёк. Весела шчабечуць птушкі. Паветра чыстае, свежае, вам лёгка дыхаецца (удыхніце чыстае паветра, затрымайце дыханне, выдыхніце). У вас добры настрой, і вы поўныя сіл для пазнання новага. Усміхніцеся, адкрыйце вочкі і падарыце ўсім усмешку. Бо толькі ў добрым настроі ўсялякая справа спорыцца. Сядайце.

2. Хвілінка чыстапісання

  • А зараз я прапаную вам паслухаць гісторыю.

Жыла-была дзяўчынка. Імя яе пачыналася на літару Я. Як яе маглі зваць? (Яня, Ядзя)

- З якой літары пішацца імя? Напішыце:

Я я Яя.

Пасадзіла дзяўчынка ў садзе дрэўца, у назве якога былі дзве літары я. Адгадайце, што гэта за дрэва? (Яблыня)

  • Запішыце гэтае слова.

Вырасла яблыня, і з'явілася на ёй многа-многа пладоў, якія таксама называліся на літару я. Што гэта за плады? (Яблыкі)

  • Пастаўце націск у слове.

  • Якая галосная засталася без націску?

  • Перакладзіце слова на рускую мову, параўнайце напісанне. Запомніце новае слоўнікавае слова.

  • Прачытайце сказы: (адкрывае на дошцы сказы)

Дзяўчынка сарвала яблык.

Дзяўчынка сарвала салодкі румяны яблык.

  • Запішыце сказ, які вам больш спадабаўся. Чаму вы так лічыце?

Ацаніце акуратнасць напісанага вамі на нашых сонейках. Калі ўсе цудоўна атрымалася - пафарбуйце 1 праменьчык у жоўты колер, калі атрымалася крыху неакуратна - у аранжавы, а калі зусім не акуратна - у чырвоны.

3. Матывацыя

  • Якімі словамі адрозніваюцца гэтыя сказы? Гэтыя словы зрабілі наш сказ прыгожым і больш зразумелым. У якім сказе думка выказана больш поўна? Скажыце, прыемна слухаць прыгожае маўленне?

  • Для таго, каб наша мова была прыгожай і дакладнай, нам трэба выкарыстоўваць такія словы. Але каб іх правільна ўжываць, неабходна даведацца, што яны называюць.

  • Якое слова яны паясняюць? (Яблык)

  • Што называе слова яблык? (Прадмет)

  • Смачны і румяны - словы, якія характарызуюць прадмет, успомніце, што яны называюць? (Прыметы прадметаў)

Так, мы працягваем работу са словамі - назвамі прадметаў.

Тэма запісана на дошцы

Скажыце, калі ласка, як вы думаеце, навошта нам трэба ведаць беларускую мову? … Так, яна спатрэбіцца нам на працы. А якія прафесіі звязаны з веданнем мовы?

Мелам піша і малюе,

І з памылкамі ваюе,

Вучыць думаць, разважаць,

Як прафесію назваць?

(Настаўнік.)

Пра цуд ўвесь свой век

Піша гэты чалавек,

Вы павінны яго ведаць,

Як назваць пісьменніка?

(Казачнік.)

Ен працуе, як гуляе,

(Есць такая прафесія).

Ен на сцэне з даўніх часоў.

Тая прафесія ...

(Акцер.)

Ацаніце, калі ласка, на нашых сонейках свое ўменне адгадваць загадкі. Зафарбуйце 2 праменьчык.



4. Фізкультхвілінка



Прафесій вельмі шмат!

Адной з самых цікавых з'яўляецца прафесія рэдактара.



Прафесія "Рэдактар"



Рэдактар - гэта спецыяліст, які займаецца праверкай, выпраўленнем і складаннем зместу выдання ці перадачы.

Зарадзілася гэтая прафесія ў глыбокай старажытнасці.

Асабліва актыўна развівалася яна ў сярэднявеччы. У той час, як іншыя галіны прыйшлі ў заняпад, рэдагаванне квітнела. Царква і святая інквізіцыя ўводзілі строгія нарматывы. Задачай рэдактараў была праверка тэксту на адпаведнасць патрабаванням і адсутнасць думак, якія могуць быць вытлумачаны як ерась.

У нашы дні дзейнасць рэдактара ахоплівае масу галін: літаратура, тэхнічная дакументацыя, сродкі масавай інфармацыі, радые і тэлебачанне.

Мы з вамі таксама паспрабуем папрацаваць рэдактарамі.

Падбярыце правільныя пытанні і прыметы прадметаў



На дошцы:

Кавун ( якое?) малы

Камень ( якое?) мяккі

Дрэва ( які?) нізкі

Лета ( які?) сцюдзеная

Яблык ( якое?) вялікі

Пух ( які?) цверды

Куст ( якая?) высокае

Зіма ( які?) спякотнае

Дзень ( якая?) цемная

Ноч ( які?) светлы

Ацаніце на нашых сонейках працу на дошцы. Зафарбуйце 3 праменьчык.

Почыркам хуткім спісаны ліст -

Нарыс у газету піша ... (Журналіст.)

Існуе такая прафесія - журналіст, вы, канешне, усе пра яе чулі.

Журналіст - гэта спецыяліст, які займаецца публіцыстычнай дзейнасцю ў газетах, часопісах, на тэлебачанні і радые, у іншых сродках масавай інфармацыі. Ен здабывае інфармацыю і перадае яе сваім чытачам, слухачам, гледачам, удзельнічаючы тым самым у фарміраванні грамадскай думкі.

Журналіст знаходзіць цікавыя тэмы для артыкулаў, рэпартажаў і эфіраў, рыхтуе і рэдагуе паведамленні і матэрыялы для сродкаў масавай інфармацыі. Гэтым спецыялістам трэба здабываць навіны, выказваць свае меркаванне па пытаннях, што абмяркоўваюцца, даваць прагнозы развіцця сацыяльна значных працэсаў.

І, канешне, у залежнасці ад таго, якія прыметы прадметаў выкарыстае журналіст, ен можа стварыць розныя карціны. Паспрабуем гэта зрабіць і мы.

















5. Заданні ў групах

І група. Зрабіце так, каб атрымаўся сумны тэкст

Сёння … … дзень. Неба … , … . Ад гэтага і настрой … .

Словы для даведак: ветраны, цёплы, пахмурны, ясны, высокае, шэрае, блакітнае, радасны, нізкае, невяселы.

ІІ група. Зрабіце так, каб атрымаўся вяселы тэкст

Сёння … … дзень. Неба … , … . Ад гэтага і настрой … .

Словы для даведак: ветраны, цёплы, пахмурны, ясны, высокае, шэрае, блакітнае, радасны, нізкае, невяселы.

Малайчынкі! Ацаніце свою работу ў групах. Зафарбуйце 4 праменьчык.

6. Замацаванне. Дыдактычная гульня.

- Жыхары вострава, на якім жывуць словы -назвы прадметаў, вельмі любяць гуляць і прапануюць вам гульню "Назаві пару".

(Вучні падбіраюць да слоў-прымет процілеглыя па значэнню прыметы).

нізкі -.......(высокі)

роўныя -............(крывыя)

тоўстая-..........(тонкая)

гарачы - ..........(халодны)

белы-..........(чорны)

доўгі-.........(кароткі)

дужы-.........(слабы)

сумны-……… (вяселы)

цверды-………(мяккі)

вялікі-……(малы)

7. Самастойная работа. Выкананне дыферэнцыраванных заданняў

  • Падбяры да назваў прадметаў назвы прымет. Злучы стрэлкай.





агурок чырвоны

памідор дробны

гарох зялёны

лімон кіслы

  • Вызнач па прыметах прадметы і запішы іх назвы.

Зялёная, пушыстая......

Стройная, кучаравая.......

Лясное,глыбокае ........

Магутны, густы .......

( возера, елка, бяроза, дуб)

  • Дапішыце сказы словамі з супрацьлеглым значэннем.

Сцежка вузкая, а дарога .........

Слон вялікі, а мыш .........

Морква салодкая, а лімон ......... .

Дрэва высокае, а куст ......... .



  • Пастаў пытанні да слоў-назваў прымет.

Заяц ( ) шэры, вавёрка ( ) рыжая, вожык ( ) калючы, пчолкі ( ) працавітыя.

Ацаніце сваю самастойную работу Зафарбуйце 5 праменьчык.

8. Дамашняе заданне.

  • пр.145, запісаць прыметы дуба





9. Падвядзенне выніка ўрока. Рэфлексія.

- На якія пытанні адказваюць словы-назвы прымет прадметаў?

- Чаму новаму навучыліся на ўроку?

- Для чаго неабходны ў мове словы-прыметы?

- З якімі прафесіямі мы пазнаеміліся?

- Можа, хтосьці з вас захацеў стаць рэдактарам ці журналістам?

- Пакажыце, з якім настроем заканчваеце ўрок, падніміце вашы сонейкі.





















































Адказы:

  • Падбяры да назваў прадметаў назвы прымет. Злучы стрэлкай.





агурок чырвоны

памідор дробны

гарох зялёны

лімон кіслы





  • Вызнач па прыметах прадметы і запішы іх назвы.

Зялёная, пушыстая …… елка

Стройная, кучаравая....... бяроза

Лясное,глыбокае ........ возера

Магутны, густы ....... дуб

( возера, елка, бяроза, дуб)

  • Дапішыце сказы словамі з супрацьлеглым значэннем.

Сцежка вузкая, а дарога .........шырокая

Слон вялікі, а мыш ......... маленькая

Морква салодкая, а лімон ......... кіслы

Дрэва высокае, а куст ......... нізкі



  • Пастаў пытанні да слоў-назваў прымет.

Заяц ( які? ) шэры, вавёрка ( якая? ) рыжая, вожык ( які? ) калючы, пчолкі ( якія? ) працавітыя.









І група. Зрабіце так, каб атрымаўся сумны тэкст

Сёння ветраны пахмурны дзень. Неба нізкае, шэрае. Ад гэтага і настрой невясёлы.

Словы для даведак: ветраны, цёплы, пахмурны, ясны, высокае, шэрае, блакітнае, радасны, нізкае, невяселы.

ІІ група. Зрабіце так, каб атрымаўся вяселы тэкст

Сёння цеплы ясны дзень. Неба высокае, блакітнае . Ад гэтага і настрой радасны.

Словы для даведак: ветраны, цёплы, пахмурны, ясны, высокае, шэрае, блакітнае, радасны, нізкае, невяселы.







































 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал