- Учителю
- Урок па матэматыцы 2 клас
Урок па матэматыцы 2 клас
Аддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама
ДУА "Бараўская сярэдняя школа"
Пісьмовае адніманне двухзначных лікаў без пераходу праз разрад
(урок матэматыкі ў 2 класе)
Настаўнік пачатковых класаў
Буцькавец Анастасія Пятроўна
аг. Баравое, 2013г.
Тэма: Пісьмовае адніманне двухзначных лікаў без пераходу праз разрад.
Мэта: знаёміць з алгарытмам пісьмовага аднімання двухзначных лікаў
без пераходу праз разхрад;
рашаць задачы вывучаных відаў;
практыкаваць вучняў у знаходжанні перыметра чатырохвугольніка;
развіваць мысленне вучняў;
выхоўваць назіральнасць і ўвагу.
Абсталяванне: карткі, геаметрычныя фігуры
Ход урока
І.Арганізацыйны момант
__Адкрылі сшыткі, зрабілі ацэнку сваіх работ пры дапамозе лінеечкі. Ацэньваем акуратнасць выкананых заданняў. Закрываем сшыткі, здаём.
ІІ. Выкладанне новага матэрыялу
___Паведамленне тэмы і мэты ўрока:
__Сёння на уроку мы будзем вучыцца аднімаць два двухзначныя лікі без пераходу праз разрад. А таксама ўспомнім лікавыя разрады, геаметрычныя фігуры, як знаходзіць перыметр фігур, параўноўваць лікі і велічыні; рашаць задачы і прыклады вывучаных відаў.
А) хвілінка чыстапісання
__Адкрываем сшыткі, прапісваем лічбы: правільна, прыгожа і акуратна. Адступаем уніз 4 клетачкі, запісваем чысло і месяц; класная работа.
Б)вуснае лічэнне
* лікавы рад
__Чытаем лікі: 12,34,100,5, 93, 67,3, 19, 47, 6, 81, 9, 13.
__Называем адназначныя, двухзначныя.
__Выпісваем у парадку ўзрастання.
__Называем разрады ў двухзначных ліках.
* рашэнне задач:
__ Мама купіла 10 сшыткаў у клетачку і 20 - у лінеечку. Колькі ўсіх сшыткаў купіла мама?
__ У Сашы было 15 наклеек. 5 ён аддаў Свеце. Колькі наклеек засталося ў Сашы?
___ Бабуля купіла 8 яблыкаў і 3 грушы. На колькі больш яблыкаў купіла бабуля?
-
параўнанне лікаў, велічынь:
10*15; 31*39; 78*87; 49*90; 1 дзес.*10адз. ;100*99; 2дзес.*21адз.;
1гадз. … 30мін.; 2дм … 21см; 1м … 5дм; 22см … 2дм; 4дм .. 3дм8см.
-
перыметр
__ Як знайсці перыметр фігур?
__ Па рашэнню (знаходжанню перыметра) вызначыць фігуру: Р=5+5+5+5+5=20(см); Р=2+4+2+4=12 (см); Р=2+3+5=10 (см).
__Якая першая фігура? Чаму? Другая? Трэцяя?
В)тлумачэнне новага матэрыялу
__Як мы падпісваем лікі? Як аднімаем? Дапамагаем адняць лікі ў прыкладзе: 58-31=?
Г)замацаванне
__Рашаем прыклады №1 старонка 60 на дошцы і ў сшытках, запісваючы іх слупком (вучням раздаю карткі з прыкладамі).
д) рашэнне задачы № 2
__Чытаем умову задачы. Аб чым тут гаворыцца? Вызначаем галоўныя словы. Вызначакм галоўныя словы.
СТАЯЛА - 18 гр. і 11 л.
ПАЕХАЛА -9гр.
ЗАСТАЛОСЯ ГРУЗАВЫХ - ?
НА КОЛЬКІ МЕНШ ЗАСТАЛОСЯ ГР, - ?
Е) фізкультхвілінка
З)складанне і рашэнне прыкладаў №4, старонка 61
__Якія фігуры вы бачыце? Што напісана ў сярэдзіне геаметрычных фігур? А за фігурамі?
__ Складваем, запісваем і рашаем прыклады: 1 рад - складвае прыклады з трохвугольніка; 2 рад - з шасцівугольніка, 3 рад - з квадрата.
---Правяраем, як рашылі прыклады. Чытаем прыклады і называем адказы.
Ж) геаметрычная задача №3 старонка 60
__Чытаем умову задачы. Пра якую фігуру тут гаворыцца? Чаму указана адна старана? Будуем квадрат.
__Каб пабудаваць наступную фігуру патрэбна знаць даўжыню стараны. Што азаначае слова "павялічыць"? Якое дзеянне? Запісваем. Колькі сантыметраў атрымалася?
__Малюем квадрат са стараной 5 сантыметраў.
__Каб парашўнаць перыметры трэба іх знайсці. Як?
__Чаму ровен перыметр першага квадрата? (12 см)
__Другога? (20см)
__Як даведацца на колькі большы перыметр другога квадрата? На колькі? 20-12=8 (см)
ІІІ. Падвядзенне вынікаў
__Што новага вы даведаліся на уроку?
__Што вам спадабалася на уроку? Што добра атрымалася?
ІV. Дамашняе заданне
__Рашаем задачу №7на старонцы 61 і параўнаеце выразы № 8
V. Рэфлексія.
__Бяром авалы з белай паперы. Выбіраем "колер" свайго настрою на ўроку. Малюем краскамі выявы твару, паказваючы свой настрой на уроку, адносіны да вывучаем тэмы