- Учителю
- Кантрольная работа па тэме 'Сказ'
Кантрольная работа па тэме 'Сказ'
Кантрольная работа па тэме "Сказ". Варыянт 1
а) Цяжка зімой знаходзіць ежу, і зайцам, і лісам, і ваўкам. б) Зубы трэба чысціць і раніцай, і вечарам. в) У нядзелю бабуля пякла заўсёды смачныя мучныя аладкі, ці дранікі.
Верхавінка маладой хвойкі падобная на вожыка. Сонца нядаўна схілілася з поўдня, але хавалася за лесам. Таполі і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым. Шпакі густа абляпілі бярозу.
Свіцязь - мал..ўнічы куток Беларусі. Паабапал возера растуць дубы і ліпы і вязы і ясені і б…розы. Возера багата рыбай. У ім водзяцца шчупакі акуні л…шчы ліні плоткі карасі і в…лікія язі. Можна тут налавіць і ракаў. У л…сах каля возера вельмі часта сустракаюцца ласі лісіцы вавёркі дзікі зайцы.
Белае павуцінне лятала ў паветры і чаплялася за … . У лясах растуць разам … . Вецер прыносіць у акно аўтобуса пах … . Пад разлапістымі елкамі выглядалі рознакаляровыя шапкі … Словы для даведак: і баравікоў, і падасінавікаў, і сыраежак траву і галлё і ясень, і вольха, і рабіна, і бяроза мёду, лугу і сена | Кантрольная работа па тэме "Сказ". Варыянт 2
а) Недалёка ад нашага дома ёсць возера, і рэчка, і сажалка. б) Некаторыя птушкі днём спяць а, ноччу палююць. в) Зімою сонца свеціць, але не грэе
Прагаладаўшыся, зубры дружна накінуліся на корм. Паветра насычана пахамі траў, спелых ягад, смалістай хвоі. Андатра жыве ў рэках, азёрах і балотах. Стары зялёны лес шумеў працяжна.
Расла ў лесе д…ікая яблынька. Увосень упаў на з…млю з яе кіслы але прыгожы яблык. Птушкі скл…валі і яблык і з…рняткі. Толькі адно зерне схавалася ў з…млю. З яго і вырасла яблынька. Прыйшоў садоўнік і прышчапіў дрэўца. Праз некаторы час зацвіла яблынька пахучымі і духмянымі кветкамі.
Да Вечнага агню ў святочныя дні прыходзяць … . Унізе густа разрасліся кусты … . Кожная пара года па-свойму … . Сонца было паўсюль: … . Словы для даведак: і над лесам, і на траве, і на лісці мінчане і госці сталіцы прывабная, прыгожая арэшніку, чаромхі і бэзу |