7


  • Учителю
  • Урок математики 'Умножение числа 10 и на число 10'

Урок математики 'Умножение числа 10 и на число 10'

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Табліца множання ліку 10 і на лік 10

Мэта: -вучыць складаць табліцы множання ліку 10 і на лік 10, пераўтвараць велічыні, складаць выразы з пераменнай да тэкставых задач;- удасканальваць навык вуснага лічэння; развіваць уменне прымяняць на практыцы тэарэтычныя веды, рашаць задачы і ўраўненні;

-выхоўваць працаздольнасць праз дыдактычную гульню.

Абсталяванне: знакі дзеянняў складання, аднімання, множання, дзялення, малюнкі Дзеда Мароза, падарункаў, паштоўкі.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2.Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.

- Сёння ў нас незвычайны ўрок. Хутка Новы год. Вы, напэўна, марыце аб падарунку. Дзед Мароз не ведае, што вам падарыць. У гэтым вы дапаможаце яму самі. На дошцы вы бачыце пералік падарункаў, якія падрыхтаваў для вас Дзед Мароз. Каля кожнага падарунка стаіць лічба, якая абазначае колькасць балаў, якую ён каштуе. На колькі балаў будзеце працаваць на ўроку, такі падарунак і падрыхтуе для вас Дзед Мароз.(На дошцы: 1 - паштоўка, 2 - блакнот, 3 - каляровыя алоўкі, 4 - ёлачнае ўпрыгожванне, 5 - цацачны зайчык, 6 - настольная гульня, 7 - калькулятар, 8 - кніжка, 9 - мабільны тэлефон, 10 - камп'ютар.)

3.Вуснае лічэнне. Выконваючы заданні на ўроку, мы будзем дапамагаць Дзеду Марозу збіраць мяшкі з падарункамі для ўсіх дзяцей. Каб трапіць у яго майстэрню, патрэбна прайсці іспыт.

- Як называюцца лікі пры множанні (дзяленні)?

-Як знайсці невядомы множнік (дзялімае, дзельнік, памяншаемае, аднімаемае, невядомае складаемае)?

-Што такое перыметр?

-Як знайсці перыметр трохвугольніка, квадрата, прамавугольніка?

-Назавіце вядомыя вам адзінкі вымярэння даўжыні?

-Колькі ў 1дм - см, у 1м - см, у 1м - дм?

-Выкананне тэста на камп'ютары "Табліца множання на 8 і 9".

-Выкананне задання 8 на старонцы 101 падручніка (вусна).

-Выбар дзеяння для рашэння задачы. (Чытаю ўмову задачы, вучні паказваюць знак дзеяння, пры дапамозе якога рашаецца задача і называюць адказ)

-Вася павесіў на ёлку 5 шароў, а Лена - у 3 разы больш. Колькі шароў на ёлку павесіла Лена? Колькі ўсіх разам шароў павесілі дзеці?

-На свяце каля ёлкі 23 вучні вадзілі карагод, а вершы расказвала на 4 вучні менш. Колькі вучняў расказвала вершы?

-Для ўпрыгожвання класа дзеці выразалі 17 чырвоных стужак, а жоўтых - на 5 больш. Колькі жоўтых стужак выразалі дзеці? Колькі ўсяго стужак выразалі дзеці?



-У навагоднім падарунку было 14 шакаладных цукерак, а карамелек - у 2 разы менш. Колькі карамелек было у навагоднім падарунку? Колькі шакаладных цукерак і карамелек было разам?

Задача: Дзед Мароз хоча пабудаваць новую майстэрню квадратнай формы. Назавіце выраз для вылічэння перыметра майстэрні, калі яе старана роўна х м. Колькі метраў драўніны патрэбна, калі х=7, 9? (Вучні на дошцы запісваюць выраз і вусна вылічваюць перыметр квадрата)

Вынік: - Іспыт вы прайшлі паспяхова і атрымліваеце па … балаў. Я думаю, што будзеце добрымі памочнікамі Дзеду Марозу. (Пасля выканання кожнага задання вучні атрымоўваюць адзнакі, якія запісваюцца на дошцы насупраць прозвішча кожнага вучня.)

4.Праверка дамашняга задання

Зараз праверым, ці ўважлівыя вы. Ці зможаце знайсці недакладнасці ў рабоце Дзеда Мароза і дапамагчы выправіць памылкі.(Вучні зачытваюць выразы, у якіх былі дапушчаны памылкі і называюць правільны адказ. Называю адзнакі за выкананне дамашняга задання.)

5.Аб'яўленне тэмы і задач урока

-Дзед Мароз падрыхтаваў 10 мяшкоў для падарункаў. У 4 мяшкі ён ужо расклаў падарункі. Астатнія мяшкі мы дапаможам яму запоўніць, рашаючы выразы, ураўненні і задачы. Для таго, каб правільна

раскласці падарункі, патрэбна скласці табліцу множання ліку 10 і на лік 10.

Складанне табліц множання ліку 10 і на лік 10. Пасля выканання задання вучні правяраюць работу адзін у аднаго і выпраўляюць памылкі. (Выстаўляю адзнакі)

-Мы склалі 2 табліцы і дапамаглі запоўніць 2 мяшкі з падарункамі.

6.Работа па падручніку

Пераўтварэнне велічынь (№4, стар. 101). Вучні выконваюць самастойна, пасля зачытваюць атрыманы рэзультат.

Вось і яшчэ адзін мяшок з падарункамі запоўнены. (Выстаўляю адзнакі.)

-Колькі яшчэ засталося запоўніць мяшкоў?

-Але Дзед Мароз стаміўся. Трэба адпачыць.

7.Фізкультхвілінка (пад песню "Новогодние игрушки")

Рашэнне задачы (умова запісана на дошцы).

У магазін прывезлі 100 ёлак. Іх прадавалі 10 дзён па 7 ёлак штодзень. Колькі ёлак засталося прадаць? (На дошцы нарысавана табліца з кароткім запісам умовы задачы.)

-Што абазначаюць лікі ў задачы?

-Ці можам мы адразу адказаць на пытанне задачы?

-Што нам патрэбна ведаць, каб адказаць на пытанне задачы?

-Што мы ўжо ведаем?

-Што можам знайсці?

-Як мы гэта можам зрабіць? Якім дзеяннем?

Самастойны запіс рашэння задачы ў сшыткі. (Праверка. Выстаўленне адзнак.)

Рашэнне ўраўненняў (№10, стар 101).

-Яшчэ адзін мяшок мы запоўнілі.

-У Дзеда Мароза ў гірляндах перагарэлі лямпачкі. Ён не ведае колькі лямпачак перагарэла ў кожнай гірляндзе. Для таго, каб даведацца, трэба рашыць ураўненні.

(Адзін вучань рашае каля дошкі. Праверка. Выстаўленне адзнак.)

Знаходжанне значэнняў выразаў (№6, стар. 101).

-Нам засталося запоўніць адзін мяшок, але з падарункаў, якія нам трэба раскласці, знікла частка цукерак. Колькі цукерак знікла, мы даведаемся, калі знойдзем значэнні выразаў. (Вучні рашаюць выразы па варыянтах.)

Праверка: - Колькі цукерак трэба дабавіць у адзін падарунак, у другі і г.д.?

(Выстаўленне адзнак.)

8.Падвядзенне вынікаў

-Зараз паглядзім, якіх балаў у вас больш і які падарунак для вас будзе рыхтаваць Дзед Мароз.

-Ці падабаецца вам гэты падарунак?

-Што з пералічанага вы хацелі б атрымаць?

-Сёння на ўроку вы атрымалі несапраўдныя падарункі, але цяпер вы ведаеце: каб атрымаць тое, што жадаеш, трэба добра і многа працаваць. Я спадзяюся, што вы так і будзеце рабіць, і ў выніку атрымаеце той падарунак, аб якім марыце.

-Дзед Мароз дзякуе вам за дапамогу і запрашае вас на навагодняе свята. (Вучні атрымоўваюць паштоўкі-запрашэнні)

Выстаўленне адзнак.

9. Дамашняе заданне №10, №11 с.103.

10.Рэфлексія.





 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал