7


  • Учителю
  • Урок па беларускай мове Аднародныя члены сказа 4 клас

Урок па беларускай мове Аднародныя члены сказа 4 клас

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: "Аднародныя члены сказа"

Мэты: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацавані ведаў па тэме "Аднародныя члены сказа", у выніку чаго вучні будуць ведаць:

  • Якія члены сказа з'яўляюцца аднароднымі;

  • Што аднароднымі могуць быць дзейнікі, выказнікі, даданыя члены сказа;

  • Вылучаць сказы з аднароднымі членамі.

  • Садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

  • Ствараць умовы для станоўчай псіхалагічнай атмасферы, у тым ліку даверу і супрацоўніцтва.

Абсталяванне: мультэмедыйная прэзентацыя; карткі для складання схемы адказу; рамонкі для групавой работы; заданні для парнай і індывідуальнай работы.

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.

Вочкі вашы бачаць, вушкі чуюць,

Ножкі сябруюць, а ручкі працуюць.

(звяртаецца ўвага на пасадку вучняў.)

  • Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.

  • Запрашаю вас у падарожжа па беларускай мове. Прапаную ўзяць з сабой рукзачок. У яго мы возьмем веды і навыкі, якія спатрэбяцца нам з вамі.



Ваш сшытак сёння будзе сшыткам падарожніка.

- Усе запісы будзем выконваць прыгожа, правільна і хутка.



ІІ Арфаграфічная размінка

Вос..нь, вос..нь з..л..тая

Сее радас..ь (на)з..млі.

Хмарка (у,ў)сінім небе тае.

Мкну..ь у вырай жура..лі.

(Не)ч..ваць (у,ў) лесе птушак,

Летні гом..н сціх і шум.

М..тылько.. няма і мушак -

Луг ахута.. мілы сум. (С. Новік-Пяюн)



Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

-Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.

ІІІ Чыстапісанне

Зв зо зс зе зн зь

-Паўтарыце да канца радка.

-Якое слова схавалася ў гэтых літарах? (Слова "восень").



Запішам яго пасярэдзіне новага радка з вялікай літары. Кропку не ставім.



Вы шмат ведаеце і ўмееце, але падарожжа дае магчымасць адкрываць новае. Таму трэба выбраць, па якой дарозе мы з вамі пойдзем, дзе яшчэ не былі на ўроках беларускай мовы.



ІV Паведамленне тэмы і мэт урока

Наш накірунак "Аднародныя члены сказа".Сёння мы даведаемся, што такое аднародныя члены сказа і нывучымся вызначаць іх у сказе. Што ж у дарогу!

  • Вось мы і гатовы да падарожжа. Але маршрут які нам выбраць? Трэба атрымаць карту, якая знаходзіцца ў куфры. А для гэтага трэба выканаць наступнае заданне:

ПРАЦА НАД ТЭКСТАМ.

Асіны, бярозы гнуцца пад парывамі ветру. Сосны грозна шумяць. Хмары пацямнелі, насунуліся, паліліся на зямлю цёплым дажджом. Ён напаіў палі, лугі і лясы.

Нарэшчэ выглянула ласкавае, цёплае сонейка.

Заданні да тэксту:

  1. Знайдзіце сярод прапанаваных сказаў лішні.

  2. Знайдзіце сказ з аднароднымі дзейнікамі.



-Мы справіліся з заданнем. Куфар адчыненны. Перад намі карта падарожжа. (Лес - Паляна - Рака - Запаведнік - Дом).

А на паляне нас ўжо чакае ПАЛЯВІЧОК. Ён прапануе пабыць перакладчыкамі. Патрэбна перакласці словы на беларускую мову. На экране з'яўляюцца малюнкі. Вучні даюць назву па-беларуску. За правільны адказ атрымліваюць фішкі.

V Замацаванне матэрыяла

ПРАЦА Ў ПАРАХ

Настаўнік раздае рамонкі, у цэнтры якіх запісаны сказ. Адно слова выдзелена.

У беларускіх лясах водзяцца звяры.

Ягады ў лесе вабяць цудоўным пахам.

Трэба дапісаць словы, якія могуць замяніць выдзеленае слова.

Палявісок задаволены вашай працай і прапануе вам у сшыткі запісаць пад дыктоўку сказ. (Адзін вучань працуе каля дошкі.)

На лясной палянцы працавітыя мурашкі і вясёлыя павучкі гуляюць у хованкі.

Знайдзіце і падкрэсліце аднародныя члены сказа. (Дзейнікамі.)

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА



Перад намі -рака. Вадзянік больш за месяц збіраў словы на дне ракі. Але яны ўсе размыліся вадой .дапамажыце аднароднымі членамі дапоўніць сказ па сэнсе. ( На дошцы вучань піша свій варыянт).

Якія мы малайцы! Падарожнічаем далей. Наперадзе Лес. Але звярніце ўвагу на надпіс. (ЗАПАВЕДНІК,).

У такі лес не кожны можа зайсці. Таму і заданне бедзе сваеасаблівым. Вы ў парах прачыцтаеце сказ, параіцеся з суседам, знойдзеце і падкрэсліце аднародныя члены сказа. Хто выканае заданне - падымае руку. Заданне ў вас на партах.

У запаведніку хлопчыкі і дзяўчынкі любуюцца і захапляюцца прыгажосцю восенію

-Што ёсць асаблівае ў гэтым сказе? (Ёсць аднародныя дзейнікі і аднародныя выказнікі ў адным сказе).

Лесавічок падрыхтаваў вам прыгожы сказ. Але падзьмуў вецер і словы разляцеліся. Давайце зноў збяром сказ, каб атрымаць падарунак Лесавічка.

У карагодзе закружыліся жоўтыя і чырвоныя сыраежкі.

Апошні сказ:

Якая ….. восень!

-Дапоўніце і запішыце яго.

Прачытайце ўсе сказы, якія вы запісалі сёння ў сшытак.

Восень

Восень залатая сее казку на зямлі.

На лясной палянцы працавітыя мурашкі і вясёлыя павучкі гуляюць у хованкі.

Бярозы, асіны, клёны падарылі рэчцы свае лісцікі-караблікі.

У карагодзе закружыліся жоўтыя і чырвоныя сыраежкі.

Якая цудоўная восень!

Што ў вас атрымалася? (ТЭКСТ).

Гэта тэкст-апісанне ці тэкст-апавяданне? (ТЭКСТ-АПІСАННЕ)

Дамавічок ужо зачакаўся дома. Яму цікава , як мы засвоілі тэму "Аднародныя члены сказа". Ён пытаецца:

  • Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

VІ Падвядзенне вынікаў занятку. Дамашняе заданне.

Рэфлексія

Мы сёння падчас падарожжа не проста пагулялі, але і многаму навучыліся. Прапаную вам прадоўжыць адзін са сказаў:

Падчас падарожжа:

  • Я даведаўся …

  • Я навучыўся…

  • Мне было цяжка …

  • Мне спадабалася …

Мне пашчаціла сёння працаваць з такімі тэленавітымі і зацікаўленымі вучнямі, якія імкнуцца размаўляць на роднай мове і з павагай ставяцца да яе.





































































 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал