- Учителю
- Кліч над далінаю — дні жураўліныя, птушак не вернеш назад (В. Вярба). У. Ягоўдзік. «Восень на парозе»; Я. Колас. «Адлёт жураўлёў».
Кліч над далінаю — дні жураўліныя, птушак не вернеш назад (В. Вярба). У. Ягоўдзік. «Восень на парозе»; Я. Колас. «Адлёт жураўлёў».
</<font face="Times New Roman, serif">Тэма: Кліч над далінаю - дні жураўліныя, птушак не вернеш назад (В. Вярба). У. Ягоўдзік. «Восень на парозе»; Я. Колас. «Адлёт жураўлёў».
Мэты ўрока: вучыць выказваць пачуцці любові да прыроды роднага краю ўвосень, выказваць уласныя пачуцці і ўражанні да прачытанага; фарміраваць правільнае, асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі (шматскладовыя і цяжкія для разумення словы па складах); фарміраваць чытацкія ўменні; знаёміць з малымі фальклорнымі формамі: загадкамі, прыметамі, скорагаворкамі; выпрацоўваць навыкі правільнага вымаўлення гукаў [р], [ш], [ў]; развіваць творчыя здольнасці.
Ход урока:
-
Арганізацыйны момант
-
Праверка дамашняга задання
-
Дзе хадзіла Восень? Хто разносіў яе песні? Куды запрашаюць дзеці Восень? Для чаго?
-
Выразнае чытанне верша.
-
Новая тэма
-
Чым славіцца восень?
-
Чытанне апавядання настаўнікам
Вось як аб гэтым піша Уладзімір Ягоўдзік у сваім апавяданні "Восень на парозе". Стар.
-
Аналіз твора
-
Чытанне верша настаўнікам на памяць
Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь Якуб Колас (паказаць партрэт) падгледзеў, як адлятаюць жураўлі, і напісаў верш. Стар.
-
Чытанне верша вучнямі
-
Аналіз зместу твора
-
Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
-
Дамашняе заданне
Вывучыць верш на памяць, падрыхтавацца для конкурснага чытання.