7


  • Учителю
  • Інтэлектуальная гульня 'Жыву ў Беларусі і тым ганаруся'

Інтэлектуальная гульня 'Жыву ў Беларусі і тым ганаруся'

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Уступнае слова настаўніка:

Шчыра вітаю вас, дарагія сябры, на інтэлектуальнай гульні "Жыву ў Беларусі - і тым ганаруся!"

Беларусь… Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край - чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксасма свабоду, незалежнасць і шчырасць.

Вучні чытаюць:

верш Т. Еўдакімава "Беларусь - чароўны край"

Беларусь - чароўны край,

Пушчы ды палеткі.

Па вясновых паплавах

Расцвітаюць кветкі.


Беларусь гняздо буслоў,

Птушак белакрылых.

Наша родная зямля,

Наш куточак мілы.


Беларусь - азёрны край,

Гарады ды сёлы,

Сіні-сіні небакрай,

Вечныя дубровы.

верш С.Бурлыкі " Радзіма дарагая"

Радзіма мая дарагая -

Вытокі гаючых крыніц.

Той луг, дзе я краскі збіраю,

Той лес, дзе багата суніц.


Радзіма мая дарагая -

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, што ў блакіце звініць.


Сёння мы яшчэ раз дакранёмся да гісторыі роднага края, праверым, як вы валодаеце беларускай мовай, пагаворым пра сёняшні дзень Радзімы.

У гульні прымаюць удзел 2 каманды: "Буслікі" і "Васількі". На сцэну запрашаюцца удзельнікі каманд.

Правілы гульні:

Гульня складаецца з некалькі конкурсаў. За кожны конкурс каманды атрымліваюць пэўную колькасць балаў. Адначасова для балельшчыкаў пройдзе відэа-віктарына "Помнікі роднага края". Калі вы ведаеце назву помніка на экране, вам застаецца паведаміць яе настаўніку. Але зрабіць гэта нада вельмі ціха. У канцы гульні настаўнікі падлічуць колькасць правільных адказаў, і вучні, якія набралі больш правільных адказаў, атрымаюць прызы. Калі ў час віктарыны або гульні каманд, будзе падказка або гучнае паведамленне назвы помніка, заданне будзе адменена. Таму саблюдайце правілы гульні і паважайце яе ўдзельнікаў.


Прадстаўленне журы.

1 конкурс "Абарона назвы каманды".

Максімальная колькасць балаў - 2.


Абарона назвы каманды "Васілёк"

Василёк - один из самых любимых в народе цветов. В одной легенде рассказывается, что однажды небо упрекнуло поле в неблагодарности:

- Всё, что населяет землю, благодарит меня. Цветы посылают мне своё благоухание, леса - свой таинственный шёпот, птицы - пение. Только хлебные колосья не выражают мне своей признательности. А ведь я наполняю их корни освежающим дождём и заставляю зреть колосья.

- Наоборот, мы благодарны, возразили колосья, мы украшаем землю вечно волнующимся и качающимся морем зелени и золота, но у нас нет возможности вознестись к небу и поблагодарить тебя. Помоги нам, и будем осыпать тебя знаками любви .

- Хорошо, ответило небо, если вы не можете подняться ко мне, тогда я сойду к вам.

И оно приказало земле вырастить среди колосьев чудесные синие цветы - частицы самого неба. С тех пор стебли хлебных злаков при каждом дуновении ветерка кланяются посланцам синего неба и шепчут им ласковые слова.

Абарона назвы каманды "Буслікі"

Аист - символ Беларуси. Развернув крылья-паруса, кружат аисты над лугами, полями, холмами нашей Родины. Согласно поверью, семья, во дворе которой поселится аист, будет счастлива. Аист - это птица, которая «приносит» детишек.

Падвядзенне вынікаў конкурса.


2 конкурс "Ёсць такая зямля".

Максімальная колькасць балаў - 4.

Ва ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў трэба уставіць недастаючыя словы. Журы ацэньвае не толькі правільнасць выканання задання(1 бал налічваецца за кожнае дакладна ўстаўленае слова), але і чытацкія здольнасці вучняў. Журы можа выставіць да трох дадатковых балаў.


Заданне для каманды "Буслікі": устаўце ва ўрывак з верша Веры Вярбы "Мой край" прапушчаныя словы.

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край - бялюткія (бярозы)

Абапал сіняе (ракі)

Мой край - лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край - блакітныя (пралескі)

На сцежках ранняе (вясны).


Заданне для каманды "Васількі": устаўце ва ўрывак з верша Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая" прапушчаныя словы.

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі (гай) -

Беларусь мая (сінявокая),

Беларусь мая, родны край.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю (салаўінаю)

І вясёлкамі над (ракой).


3 конкурс "Славутасці зямлі роднай"

Максімальная колькасць балаў - 1.


Заданне для каманды "Буслікі"

Нарадзіўся ў старажытным гораду Полацку ў сям,і купца Лукі. Рос дасціпным, здольным хлопчыкам, любіў слухаць легенды, казкі. Вучыўся ў Полацку, потым паехаў у польскі горад Кракаў, паступіў ва універсітэт. З цікавасцю чытаў вучоныя кнігі. Атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі і абараніў дзве вучоныя ступені - доктара медыцынскіх навук і доктара філасофскіх навук. Стаў вучоным, вырашыў узяцца за друкаванне кніг на старабеларускай мове. За кароткі час выдаў больш за 20 кніг. А першая з,явілася 6 жніўня 1517 года. (Францыск Скарына)


Заданне для каманды "Васількі"

Дачка полацкага князя Святаслава. Жыццё сваё прысвяціла служэнню Бога і людзям. Насуперак волі бацькоў стала манашкай. Перапісвала царкоўныя кнігі, выручаныя ад продажу грошы аддавала бедным. Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. Пабудавала цэрквы Спаса і Прасвятой Багародзіцы. Пры жаночым манастыры заснавала школу, мабыць, першую на полацкай зямлі. Па яе заказу Лазар Богша зрабіў крыж, які цяпер лічыцца найкаштоўнейшай святыняў беларусаў. Клапацілася аб людзях, несла ім асвету. Засцерагала ад войнаў і ўсобіц, папярэджвала, што яны могуць прывесці Бацькаўшчыну да пагібелі. У канцы жыцця здзейсніла духоўны подзвіг: адправілася ў Палесцінуда Труны Гасподняй. Там і памерла. (Ефрасіння Полацкая)


4 конкурс "Мова беларуская мая"

Конкурс складаецца з двух заданняў:

Заданне 1.

Падбярыце да беларускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім рускія.

Заданне 2.

Падбярыце да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім беларускія.

За кожную правільна перакладзеную прыказку налічваецца 1 бал.

Максімальная колькасць балаў - 4.


Заданне для каманды "Буслікі"


Заданне 1.

Падбярыце да беларускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім рускія.


• Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

Под лежачий камень вода не течёт.


• Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.

Волков бояться - в лес не ходить.


Заданне 2.


Падбярыце да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім беларускія.

• На чужой каравай рот не разивай.

Не руш чужых груш.


• Первый блин комом.

Першы блін сабаку.


Заданне для каманды "Васількі"

• Мядзведзь карове не брат.

Гусь свинье не товарищ.

• Перш папрацуй, а тады і патанцуй.

Делу время - потехе час.


Заданне 2.

Падбярыце да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім беларускія.


• Поспешишь, людей насмешишь.

Спех - людзям смех.

• Семь раз отмерь, один отрежь.

Дзесяць разоў мер і то не вер.

5 конкурс "Ты - мне, я - табе"

Удзельнікі адной каманды зачытваюць апісанне міфалагічнай істоты, а удзельнікі другой каманды называюць яе. Потым наадварот.

За правільны адказ максімальная колькасць балаў - 2.

1. Вялізны, барадаты стары з белым, як бяроста, тварам, лічыўся гаспадаром лесу. Вушы ў яго былі большая за галаву, вочы свяціліся нават удзень. Ён часам спрыяў людзям: выводзіў тых, хто заблудзіў, камусьці паказваў грыбныя і ягадныя мясціны, наганяў у бок некаторых паляўнічых звяроў і птушак. (Лясун)

2. Гэтага духа ўяўлялі ў выглядзе старога з доўгай барадой, гладкай, бліскучай скурай. Усё цела яго было пакрыта ці то валасамі, ці то водараслямі, паміж пальцаў меліся перапонкі. На сушы ён знікаў, ад яго цела заставаўся толькі шматок ціны ці водарасцей. Калі ж гэты шматок кідалі ў ваду, то істота зноў ажывала і назаўсёды заставалася ўдзячнай

выратавльніку (Вадзянік)

6. "Крыжаванка "Чым мы ганарымся?

За кожнае правільнае слова ў крыжаванцы - 1 бал.

Максімальная колькасць балаў - 9.

Па гарызанталі:

  1. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску.

  2. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года.

6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі.

8. Вядомы беларускі паэт.

Па вертыкалі:

  1. Сталіца Беларусі.

  2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім БелАЗе.

5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну.

7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску.

8. Вядомы беларускі паэт.


"Пазнай па апісанню"

Заданне для каманды "Буслікі"


Яго выкарыстоўвалі для прыгатавання ежы. У час яды ім карыстаўся толькі гаспадар і ніколі не пакідаў на стале на ноч. Калі першы раз стрыглі валасы дзіцяці, то яно павінна было сядзець на кажусе, пад які клалі, калі гэта быў хлопчык, менавіта яго. (Нож)


Заданне для каманды "Васількі"

Гэта металічнае або драўлянае прыстасаванне. З ім пад Новы год маладыя дзяўчаты адпраўляліся па ваду, называлі імя таго, за каго хацелі выйсці замуж, і пры гэтым казал: "Лезь у вядро!" (Качарга)


"Бліц-турнір для ўдзельнікаў-вучняў 4 класаў"

За кожны правільны адказ - 1 бал.

Максімальная колькасць балаў - 8.

Заданне для каманды "Буслікі"


  1. Як звалі майстра, які па заказе Ефрасінні Полацкай зрабіў кіпарысавы крыж, аздоблены золатам і каштоўнымі камянямі? (Лазар Богша)

  2. Якія гарады ў старажытнасці былі галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг на Беларусі? (Полацк і Тураў)

  3. Як называлі Кірыла Тураўскага яго сучаснікі? (Златавуст)

  4. Каго лічаць пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян? (Францыска Скарыну)

  5. Які будынак быў узведзены па загадзе князя Вітаўта ў знак удзячнасці жыхарам вёскі, у якой ён схаваўся, калі ўцёк з Крэўскага замка? (Сынковіцкая царква-крэпасць)

  6. Пря якога полацкага князя людзі казалі, што ён можа перавярнуцца воўкам, турам, сокалам? (Усяслава Чарадзея)

  7. Ад наймення якой ракі паходзіць назва горада Полацка? (Палата)

  8. Як называўся звод законаў, які напісаў Яраслаў Мудры для жыхароў Кіеўскай Русі? ("Руская праўда")

Заданне для каманды "Васількі"

  1. Як звалі складальніка Статута Вялікага княства Літоўскага? (Леў Сапега)

  2. Як называюцца валуны, на якіх у 12 стагоддзі полацкі князь Барыс загадаў высечы крыжы і высечы надпісы: "Госпадзі, памажы рабу свайму Барысу"? (Барысавы камяні)

  3. Якое імя насіла Ефрасіння Полацкая да таго, як стала манашкай? (Прадслава)

  4. Як называўся збор законаў Вялікага княства Літоўскага? (Статут ВКЛ)

  5. Як называецца найстаражытнейшы летапіс усходніх славян? (Аповесць мінулых гадоў)

  6. Па якіх рэках на тэрыторыі Беларусі праходзіў вялікі гандлёвы шлях "з варагаў у грэкі"? (Днепр і Заходняя Дзвіна)

  7. Як звалі сына княгіні Гарыславы і князя Уладзіміра, які заступіўся за маці? (Ізяслаў)

  8. Як на беларускую мову перакладваецца назва вёскі Грунвальд? (Зялёны лес)

"Пра Радзіму трапнае слова"

Каманды атрымліваюць карткі з заданнем:

злучыць лініяй пачатак і канец прымаўкі.

За кожную правільную прымаўку - 1 бал.

Максімальная колькасць балаў - 10.

Дарагая тая хатка, ... як з роднай крыніцы

Усякаму мілая ... мягчэй чужой пярыны

Няма смачней вадзіцы, ... як у раі

Родная зямля ... дома лепей

У сваім краі, ... свая старана

Усюды добра, а ... вуглы дапамагаюць

У сваёй хаце і ... дзе радзіла мяне матка

Чалавек без радзімы, ... чужына-мачыха

Радзіма-маці, ... сваё гняздо міла

Усякай птушцы ... што птушка без песні


Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджванне пераможцаў.

Заданне для каманды "Буслікі": устаўце ва ўрывак з верша Веры Вярбы "Мой край" прапушчаныя словы.

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край - бялюткія __________

Абапал сіняе _________________

Мой край - лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край - блакітныя __________

На сцежках ранняе _____________.

________________________________________________________________________________


Заданне для каманды "Васількі": устаўце ва ўрывак з верша Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая" прапушчаныя словы.

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі __________-

Беларусь мая ____________,

Беларусь мая, родны край.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю __________

І вясёлкамі над ___________.

________________________________________________________________________________


Заданне для каманды "Буслікі"

Нарадзіўся ў старажытным гораду Полацку ў сям,і купца Лукі. Рос дасціпным, здольным хлопчыкам, любіў слухаць легенды, казкі. Вучыўся ў Полацку, потым паехаў у польскі горад Кракаў, паступіў ва універсітэт. З цікавасцю чытаў вучоныя кнігі. Атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі і абараніў дзве вучоныя ступені - доктара медыцынскіх навук і доктара філасофскіх навук. Стаў вучоным, вырашыў узяцца за друкаванне кніг на старабеларускай мове. За кароткі час выдаў больш за 20 кніг. А першая з,явілася 6 жніўня 1517 года.

________________________________________________________________________________


Заданне для каманды "Васількі"

Дачка полацкага князя Святаслава. Жыццё сваё прысвяціла служэнню Бога і людзям. Насуперак волі бацькоў стала манашкай. Перапісвала царкоўныя кнігі, выручаныя ад продажу грошы аддавала бедным. Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. Пабудавала цэрквы Спаса і Прасвятой Багародзіцы. Пры жаночым манастыры заснавала школу, мабыць, першую на полацкай зямлі. Па яе заказу Лазар Богша зрабіў крыж, які цяпер лічыцца найкаштоўнейшай святыняў беларусаў. Клапацілася аб людзях, несла ім асвету. Засцерагала ад войнаў і ўсобіц, папярэджвала, што яны могуць прывесці Бацькаўшчыну да пагібелі. У канцы жыцця здзейсніла духоўны подзвіг: адправілася ў Палесцінуда Труны Гасподняй. Там і памерла.


Заданне для каманды "Буслікі"


Заданне 1.

Падбярыце да беларускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім рускія.


• Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

__________________________________________________________________________


• Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.

___________________________________________________________________________


Заданне 2.


Падбярыце да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім беларускія.

• На чужой каравай рот не разивай.

______________________________________________________________________________


• Первый блин комом.

______________________________________________________________________________


Заданне для каманды "Васількі"


Заданне 1.

Падбярыце да беларускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім рускія.


• Мядзведзь карове не брат.

____________________________________________________________________________

• Перш папрацуй, а тады і патанцуй.

______________________________________________________________________________


Заданне 2.

Падбярыце да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя ім беларускія.


• Поспешишь, людей насмешишь.

_____________________________________________________________________________

• Семь раз отмерь, один отрежь.

______________________________________________________________________________


_______________________________________________________________________________


1. Вялізны, барадаты стары з белым, як бяроста, тварам, лічыўся гаспадаром лесу. Вушы ў яго былі большыя за галаву, вочы свяціліся нават удзень. Ён часам дапамагаў людзям: выводзіў тых, хто заблудзіў, камусьці паказваў грыбныя і ягадныя мясціны, наганяў у бок некаторых паляўнічых звяроў і птушак. (Лясун)

_____________________________________________________________________________


2. Гэтага духа ўяўлялі ў выглядзе старога з доўгай барадой, гладкай, бліскучай скурай. Усё цела яго было пакрыта ці то валасамі, ці то водарасцямі, паміж пальцаў меліся перапонкі. На сушы ён знікаў, ад яго цела заставаўся толькі шматок ціны ці водарасцей. Калі ж гэты шматок кідалі ў ваду, то істота зноў ажывала і назаўсёды заставалася ўдзячнай

выратавльніку (Вадзянік)


Заданне для каманды "Буслікі"

Дарагая тая хатка, ... як з роднай крыніцы

Усякаму мілая ... мягчэй чужой пярыны

Няма смачней вадзіцы, ... як у раі

Родная зямля ... дома лепей

У сваім краі, ... свая старана

Усюды добра, а ... вуглы дапамагаюць

У сваёй хаце і ... дзе радзіла мяне матка

Чалавек без радзімы, ... чужына-мачыха

Радзіма-маці, ... сваё гняздо міла

Усякай птушцы ... што птушка без песні

______________________________________________________________________________

Заданне для каманды "Васількі"

Дарагая тая хатка, ... як з роднай крыніцы

Усякаму мілая ... мягчэй чужой пярыны

Няма смачней вадзіцы, ... як у раі

Родная зямля ... дома лепей

У сваім краі, ... свая старана

Усюды добра, а ... вуглы дапамагаюць

У сваёй хаце і ... дзе радзіла мяне матка

Чалавек без радзімы, ... чужына-мачыха

Радзіма-маці, ... сваё гняздо міла

Усякай птушцы ... што птушка без песні

_______________________________________________________________________________

Па гарызанталі:

3. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску.

4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года.

6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі.

8. Вядомы беларускі паэт.

Па вертыкалі:

1. Сталіца Беларусі.

2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім БелАЗе.

5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну.

7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску.

8. Вядомы беларускі паэт.

_____________________________________________________________________________


Па гарызанталі:

3. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску.

4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года.

6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі.

8. Вядомы беларускі паэт.

Па вертыкалі:

1. Сталіца Беларусі.

2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім БелАЗе.

5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну.

7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску.

8. Вядомы беларускі паэт.



 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал