7


  • Учителю
  • Урок по МРБ. По каким законам жили наши предки

Урок по МРБ. По каким законам жили наши предки

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Бузо Д.А.

УРОК ПА КУРСУ "Мая Радзіма - Беларусь"

ТЭМА. Па якіх законах жылі нашы продкі.

ЗАДАЧЫ.

  1. Фарміраваць уяўленне аб законах, па якіх жылі нашы продкі.

  2. Развіваць гутарковую мову, лагічнае мысленне, уменне аналізаваць гістарычныя факты іпадзеі.

  3. Садзенічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, цікаўнасці да гістарычнага мінулага беларускай зямлі.





АБСТАЛЯВАННЕ: партрэты Л.Сапегі, Яраслава Мудрага, Усяслава Чарадзея, Рагнеды, Ефрасінні Полацкай; карткі з заданнямі для групавой работы.





ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант

Трэба ведаць, сэрца просіць

Як бацькам, дзядам жылося.





  1. Работа над матэрыялам хатняга задання

1). "Партрэтная галерэя"

Для выканання задання да дошкі выклікаюцца 4 вучні. Яны выпадковым чынвм выбіраюць партрэт і павінны падабраць да яго гістарычныя факты, даты, імёны.









Урок по МРБ. По каким законам жили наши предкиУрок по МРБ. По каким законам жили наши предкиУрок по МРБ. По каким законам жили наши предкиУрок по МРБ. По каким законам жили наши предки





РАГНЕДА ЯРАСЛАЎ УСЯСЛАЎ ЕФРАСІННЯ

ІЗЯСЛАЎ МУДРЫ ЧАРАДЗЕЙ ПОЛАЦКАЯ

ПОЛАЦК КІЕЎ ПОЛАЦК ПОЛАЦК

КІЕЎ (? 1054Г.) МЕНСК (1104-1173Г.)

10 СТ. АСВЕТНІК КІЕЎ АСВЕТНІЦА

ПЕРШАЯ МАНАШКА (1044-1101Г.) СВЯТАЯ













2). "Выправі памылкі"

Правілы гульні:

  • Выпраўляе той, хто першым падняў руку.

  • Папраўляе яго той, хто другім падняў руку.

Заданні

  1. Беларускія i польскія землі аб'ядналіся ў адну дзяржаву - Вялікае княства Літоўскае. (Беларускія i літоўскія.)

  2. Першапачатковай сталіцай ВКЛ стаў горад Мінск. (Навагрудак.)

  3. Барацьбу супраць крыжакоў узначаліў Усяслаў Чарадзей. (Вітаўт.)

  4. Татараў, якіх бралі ў палон, прадавалі ў раб­ства. (Дазвалялі сяліцца ў беларускіх гарадах: Мінску, Лідзе, Клецку.)

5. Грунвальдская бітва адбылася у 1513 г. (1410 г.)

6. У Грундвальдскай бітве войскамі ВКЛ камандаваў князь Ізяслаў, а польскімі-кароль Ягайла. (Войскамі ВКЛ камандаваў Вітаўт.)

7. Грунвальдская бітва працягвалася 5 дзён. (1 дзень.)

  1. У гэтай бітве перамаглі крыжакі. (Перамаглі ix праціўнікі.)



3.Вывучэнне новага матэрыялу

1). Знаёмства з тэмай

Растлумач гістарычныя даты1410

862

988

980

1161

1067Адкрываецца слова

закон

















  • Што такое закон?

(адказы дзяцей)

Закон - абавязковыя правілы паводзін, устаноўленыя дзяржавай.

  • Хто склаў першы закон на Русі?

  • Як ён называўся?

Урок по МРБ. По каким законам жили наши предкиЯраслаў Мудры

"Руская праўда"





  • А як было раней? Як вырашалі спрэчкі да гэтага?





2).Увядзенне паняцця "веча"

"Веча" - старажытны народны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў.

(чытанне артыкула падручніка)













Работа ў групах

Вызначы, якія пытанні вырашаў народны сход (веча)?

  1. Збіранне народного войску для барацьбы з ворагамі;

  2. Запрашэнне на кіраванне новага князя;

  3. Гандаль (торговля) ў горадзе і іншых краінах;

  4. Выбар жаніхоў і нявест;

  5. Суд над злодзеямі.

  • У чым недахопы веча?

  • Неабходнасць кожны раз збіраць народ

  • Трэба громка крычаць, каб чагосьці дабіцца

  • У розных месцах ці выпадках маглі рашаць па-рознаму





3). Увядзенне паняцця "Статут"

Паступова складаюцца асобныя законы, якія крыху пазней пачалі аб'ядноўваць у Статуты. (1529г., 1566, 1588г.)

Статут - збор законаў.

(чытанне артыкула падручніка)

4). Складанне характарыстыкі Л.Сапегі

Вывучэнне кароткай інфармацыі пра Л.Сапегу ў парах і складанне характарыстыкі ў групах.

ЛЕЎ САПЕГА (1557-1633)

Леў Сапега нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне. Сямігадовым хлапчуком бацькі прывезлі яго ў Нясвіж i аддалі ў школу, заснаваную пры двары вядомага магната-асветніка Мікалая Радзівіла Чорнага. У радзівілаўскім замку-палацы знаходзілася надзвычай багатая бібліятэка, дзейнічала друкарня. Якраз тут у 1562 годзе славуты філосаф Сымон Будны разам з аднадумцамі выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», што выкарыстоўваўся як падручнік у пачатковых класах. Хутчэй за ўсё, па гэтай кнізе i навучыўся чытаць будучы канцлер Вялікага княства.

Вышэйшую адукацыю Леў Сапега атрымаў у Германіі, у знакамітым Лейпцыгскім універсітэце, дзе найперш ён спасцігаў складаныя юрыдычныя навукі. Затым малады князь вярнуўся на Радзіму.

Доўгія гады Леў Сапега займаў высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, яму даручаліся адказныя перамовы з замежнымі пасламі i ўладарамі. Сам жа князь верыў у тое, што краіна тады будзе па-сапраўднаму заможнай i магутнай, калі яе грамадзяне пачнуць жыць па разумных законах. На той час ужо існавалі Статуты 1529 i 1566 гадоў. Леў Сапега не проста ix адрэдагаваў, а дапоўніў артикулами падказанымі самім жыццём. Акрамя таго, на яго ўласныя сродкі i было ажыццёўлена першае выданне гэтага выдатнага пісьмовага помніка.

Дай характарыстыку гістарычнай асобы :

  1. Дзе і калі нарадзіўся?

  2. Кім ен быў, чым займаўся?

  3. Якія самыя значныя дасягненні зрабілі яго вядомым?









5).Работа ў групах па параўнанню артыкулаў з "Рускай праўды" і "Статуту"





"Руская праўда"

Высшая мера "Поток і разграбление" - канфіскацыя маёмасці ці выдача злачынца ў рабства. Таксама прадугледжваюцца штрафы на карысць князю.

§ 55. «Калі селянін уцячэ ад свайго пана, не разлічыўшыся з ім, то становіцца яго рабом...»

§ 85. «Калі селянін памрэ, то уся яго маёмасць адыходзщь да князя...»

§ 86. «Калі памрэ багаты чалавек або дружыннік (княжацкі воін), то маёмасць не ідзе князю...»



Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года складаецца з 14 раздзелаў, куды ўвайшлі 488 артыкулаў. Паводле ix нашы продкі вырашалі розныя спрэчкі, тварылі суд над злачынцамі. Дакумент забараняў чужынцам займаць важныя пасады, набываць ва ўласнасць на Беларусі маёнткі, абараняў інтарэсы багатых людзей; канчаткова запрыгоніў сялян; прадугледжваў для багатых крымінальную адказнасць за забойства простата чалавека; абвяшчаў ідэю верацярпімасці; забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю; абмяжоўваў пакаранне непаўналётніх да 16 гадоў.Былі i такія артыкулы, што баранілі малых дзяцей-cipoт, бацькі якіх памерлі ці загінулі. Меліся нават асобныя артыкулы пра ахову лясоў, лугоў, дзікай жыўнасці.

Ёсць у Статуце 1588 года i асобны 3aпic пра нашу беларускую мову, якая тады называлася рускай ці простай. Гэтыя радкі добра сведчаць, як шанавалі на­шы прашчуры роднае слова:

«А пicap земскі павінен па-руску літарамі i словамі pycкімі ўсе лісты, выпіскi i позвы пісаць, а не іншай мовай i словамі».









4.Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Давайце ўспомнім, з якімі паняццямі мы пазнаёміліся сёння на ўроку, каго даведаліся.

ЧЕВА КАЗОН ТСАТТУ ЕЛЎ АСЕГПА

Задайце пытанне па тэме настаўніку.





5. Хатняе заданне.

Прачытаць артыкул "Па якіх законах жылі нашы продкі", падрыхтываць адказы на пытанні на ст. 66









Урок по МРБ. По каким законам жили наши предки



 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал