- Учителю
- Праверачная работа па тэме 'Дзеяслоў'
Праверачная работа па тэме 'Дзеяслоў'
Варыянт 1
-
Выпішы дзеясловы ў 3 слупкі: прошлага, цяперашняга і будучага часу.
Маленькім сонейкам расцвёў дзьмухавец. Зялёныя пялёсткі, нібы маленькія далоні, трымаюць жоўты шар кветкі. Днём ён песціўся пад цёплым небам, а ноччу спаў. Пройдзе час, пасівее дзьмухавец. З´явяцца ў яго белыя пушынкі. Прабяжыць вецер, і панясецца над зямлёю крылатае насенне. Апусціцца яно на зямлю. На другі год зноў зацвітуць тут дзьмухаўцы, зноў загарацца маленькія сонейкі.
-
Злучы назоўнікі і падыходзячыя да іх па сэнсе дзеясловы. Вызначы лік дзеясловаў.
Чаромха павявае
Вясна распускаюцца
Пупышкі цвіце
Мурашкі наступіла
Ветрык паўзуць
Траўка зазелянела
-
Запішы дзеясловы ў 2 слупкі: I спражэнне і II спражэнне
Сеяць, любіць, віншаваць, глядзець, дапамагаць, стаяць, чытаць, плыць, шумець, маляваць, карміць, пісаць, грэць, ляжаць, апускаць, паднімаць.
-
Утвары ад назоўнікаў дзеясловы неазначальнай формы і запішы іх парамі.
Напрыклад: рашэнне - рашаць
Бег - __________________ Танец - ________________ Свет - ________________
Адпачынак - ________________ Думка - ________________ Сон - _________________
Маўчанне - _________________ Чарната - _______________ Мароз - _______________
-
Змяні лік дзеясловаў. Запішы.
Адз. л. Мн. л.
Расце _________________________
Гуляе __________________________
Працуе ___________________________
Свеціць ___________________________
Сядзіць ___________________________
Варыянт 1
-
Выпішы дзеясловы ў 3 слупкі: прошлага, цяперашняга і будучага часу.
Зима ўжо канчаецца. Насталі пагодныя дзянькі. Прыгрэла сонейка. Кожны дзень яно зганяе ўсё больш і больш снегу. Сонца абуджае прыроду.адтае зямля. Дрэвы і расліны п´юць свежы вясновы сок.паветра напоўнілася пахам хвоі. Хутка з выраю прыляцелі шпакі. Да сустрэчы з імі рыхтуюцца дзеці і дарослыя. Яны зробяць шпакоўні і павесяць іх ў садзе. Птушкі аддзячаць іх прыгожымі песнямі.
-
Злучы назоўнікі і падыходзячыя да іх па сэнсе дзеясловы. Вызначы лік дзеясловаў.
Сонейка прыбеглі
Птушкі зазелянела
Лес прыгрэла
Трава абудзілася
Прырода зашумеў
Дзеці прыляцелі
-
Запішы дзеясловы ў 2 слупкі: I спражэнне і II спражэнне.
Казаць, крычаць, адчыніць, напісаць, расхваліць, каціць, прыдумаць, лячыць, сыпаць, шаптаць, злучаць, памнажаць, касіць, адшукаць, вазіць.
-
Утвары ад назоўнікаў дзеясловы неазначальнай формы і запішы іх парамі.
Напрыклад: рашэнне - рашаць
Жаданне - __________________ Забеспячэнне - ________________ Малацьба - ________________
Хадзьба - ________________ Плакса - ______________________ Зберажэнне- _________________
Цярпенне - _________________ Стрыжка - ___________________ Мятла - _______________
-
Змяні лік дзеясловаў. Запішы.
Адз. л. Мн. л.
Гарыць _________________________
Глядзіць _________________________
Кідае ___________________________
Каціць ___________________________
Будуе ___________________________