7


  • Учителю
  • Урок беларускай мовы Словы з супрацьлеглым значэннем, 2 клас

Урок беларускай мовы Словы з супрацьлеглым значэннем, 2 клас

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

</ Беларуская мова (3 клас)

ТЭМА " Словы з супрацьлеглым значэннем"

Падрыхтавала: Сяргеенка Н.М.,

настаўнік пачатковых класаў

Задачы ўрока:

- развіваць уменне распазнаваць значэнне слова ў кантэксце;

- стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў праз падбор слоў з блізкім і супрацьлеглым значэннем;

- фарміраваць навыкі правільнага пісьма;

- садзейнічаць выхаванню павагі да старых людзей і клопату аб іх.

Ход урока

1. Аргмомант. Слова настаўніка.

- Прывітанне, сябры. Адкрыйце сшыткі.

2. Праверка Д/З. Пр.101 (Самаацэнка).

- Мы рыхтуемся да праверкі Д/з. (Праверка).

- Я бачу , што вы засвоілі тэму папярэдняга ўрока.

3. Хвілінкі чыстапісання.

- Запішыце дату.

3.1. Развіццё лагічнага мыслення і ўвагі.

- З запісаных на дошцы слоў знайдзіце лішняе. Дакажыце.

(вучні, дзеці, калектыў, лётчык) Тры словы блізкія па значэнні, а лётчык лішняе слова.

- Назавіце слоўнікавае слова, з якім пазнаёміліся на папярэднім уроку. (Калектыў)

- Выдзеліце галосныя гукі ў гэтым слове. Якімі літарамі яны абазначаюцца?

- Прыгожа запішыце вялікія і маленькія літары А,а, Е, е. Слова калектыў.

3.2. Гука-літарны аналіз: [а], [л'] [т] .



4. Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў.

- Са слоў, што запісаны на дошцы складзіце сказ.

Зварыла, смачнае, мама, з, вішань, варэнне.

(Мама зварыла смачнае варэнне з вішань.)

- Падкрэсліце словы, якія адказваюць на пытанні хто? або што? і што робіць?

- Колькі значэнняў мае слова вішня? (Некалькі)

5. Фарміраванне новых ведаў, уменняў, навыкаў.

- Пр.102. Разгледзьце малюнак, закончыце сказы (вусна).

5.1. Увядзенне тэмы ўрока " Словы з супральлеглым значэннем" (Дзеці праз разважанні самастойна фармуліруюць тэму).

- Якія задачы, на вашу думку, мы павінны вырашыць? Якое пытанне галоўнае на сённяшнім ўроку?

- Знаёмства з правілам.

6. Фізкультхвілінка.



7. Работа па тэме ўрока.

Пр.103 (пісьмова першы слупок).

Пр.104 (запісаць словазлучэнні, падкрэсліць словы з супрацьлеглым значэннем).

Гульня з мячыкам у крузе.

- Зараз мы пагуляем. Я называю словы і кідаю вам мячык, а вы - словы з супрацьлеглым значэннем і вяртаеце мячык да мяне.

Абуцца-разуцца, вечар-раніца, забараніць-дазволіць, поўны-пусты, дужы-слабы і інш… мір-вайна.

- Якія асацыяцыі выклікаюць у вас два апошнія словы? Што такое вайна?

- Як мы павінны адносіцца да ветэранаў, старых людзей?

- Як называюцца такія пары слоў даведаецеся ў старэйшых класах. А сення я ўсё ж такі агучу. Гэта - антонімы.

Прачытаць прыказкі. Падабраць словы з супрацьлеглым значэннем да прапушчаных слоў і запісаць пад дыктоўку.

1. Чорнае______не стане.

2. Лёгка раскідаць, ды________збіраць.

3. Хто чужога не шануе, той _______не мае.

Дадатковае заданне

Лексічная работа

Спісаць, замяняючы выдзеленыя словы антонімамі (на дошцы). Дзе трэба можна змяняць формы слоў.

Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Хмурнее неба. Уся прырода замірае. Цішай, напоўнена зямля. Сонца быццам слабее, робіцца нядужым. Ёсць асаблівае хараство ў асенніх фарбах.

Вясна лічыцца радаснай парой. Загараюцца ў гэты час яркія фарбы на палях.Гамоніць лес.Птушкі прылятаюць з выраю.Яснее неба.Уся прырода ажывае. Гулам напоўнена зямля. Сонца быццам мацнее, робіцца дужым. Ёсць асаблівае хараство ў вясенніх фарбах.

8. Замацаванне.

- Да слоў з левага слупка падбярыце словы з супрацьлеглым значэннем з правага слупка.

доўгі поўнач

надзея салодкі

роўдзень адчай

кіслы баязлівасць

адвага кароткі

Гульня " Трэцяе слова лішняе"

Горача, светла, холадн.

Добры, блізкі , далёкі.

Адважны, баязлівы, страшны.

Лёгкі, мяккі, цвёрды.

9. Падвядзенне выніка ўрока. Самаацэнка

- Колькі значэнняў можа мець слова? (Адно або некалькі.) Прывядзіце прыклады. Дзе даведацца пра значэнне незразумелана, невядомага слова? Прывядзіце прыклады слоз з супрацьлеглым значэннем.

10. Рэфлексія.





 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал