- Учителю
- Канспект факультатыўнага занятка. 2 клас. Кніга запрашае ў падарожжа
Канспект факультатыўнага занятка. 2 клас. Кніга запрашае ў падарожжа
Каралько І. А.
Факультатыўны занятак
"Кніга запрашае ў падарожжа" 2 клас
Тэма: Я. Пархута "У бабчыным гародчыку"
-
Арганізацыйны момант.
Сёння на занятку:
-
чытанне
-
развіццё мовы
-
узбагачэнне слоўніка
-
адказы на пытанні
-
адгадванне загадак
-
Моўная размінка:
Белы бусел баяў байку беламу зайку.
Белы бусел баяў байку беламу зайку.
Белы бусел баяў байку беламу зайку.
-
Знаёмства з тэмай:
У бабчыным гародчыку
- Як называецца твор?
- Аб чым пойдзе размова?
- Ці можна здагадацца, хто дзеячыя асобы?
-
Загадкі.
Калі мы адгадаем загадкі, мы зразумеем, хто з,яўляецца дзеячымі асобамі.
Хто над намі да гары нагамі? (Муха)
Хто без станка і без рук кросны тчэ? (Павук)
Хто мяне заб, е, сваю кроў пралье. (Камар)
Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць - вые, сядзе - зямлю рые. (Жук)
Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі. (Вожык)
5. Работа з тэкстам.
А) Першую часку чытае настаўнік.
Чытанне " з прыпынкамі", у час прыпынку выконваецца слоўнікавая работа:
-
апалонік - черпак
-
патэльня - сковорода
-
не падзейнічала - не подействовало
-
як ветрам здзьмула - быстро встала
-
паснедала - поела
-
падпільную - подкараулю
Адказы на пытанні:
-
Якія гукі разбудзілі Юльку?
-
Што згатавала бабуля?
-
Што рабіла бабуля раніцай?
-
Каго яна ўбачыла?
-
Куды ён тупаў?
-
Што вырашыла зрабіць Юлька?
Пры адказах карыстаемся падручнікам.
Б) Чытанне другой часткі "Разам"
Слоўнік:
-
на фуфайцы - на телогрейке
-
парэчкі - смородина
-
з долу - с земли
-
безліч - много
-
гронка - гроздь
-
цагліна - кирпич
-
падруба - первое бревно в срубе дома
-
гаспадар - хозяін
-
пастка - капкан
-
тузаў - тягал
Адказы на пытанні:
-
На чым ляжала Юлька?
-
Дзе ляжала Юлька?
-
Які быў куст?
-
Што хацела сарваць дзяўчынка?
-
Што ўбачыла юлька?
-
Які быў павук?
-
Што рабіў павук?
В) Чытанне "Ланцужком" і гульня ў перакладчыкаў.
Вучань чытае сказ і спрабуе адразу перакласці яго на рускую мову
Слоўнік:
-
цвыркунок - сверчок
-
манішка - пятнышко на грудке
-
празрысты - прозрачный
-
аднолькава - одинаково
-
апранутыя - одетые
-
цвічкі - гвоздики
-
цікаваць - наблюдать
-
трэсачка - ўепочка
-
вусень - гусеница
-
поўсць - шерсть
-
насупраць - напротив
Фізкультхвілінка
Раз - два, тры- чатыры -
Коцік вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк,
Ён зубамі шчоўк, шчоўк.
Мы схаваліся ў кусты:
Коцік, я, і мы, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся - шукай.
Адказы на пытанні:
- У што быў апрануты цвыркунок?
- Хто з, явіўся першы?
- На што пахожы тварыкі камарыкаў?
- Якія ножкі ў камарыкаў?
- Што зрабілі камарыкі?
- Які ў жучка быў плашч?
- Дзе прыстроіўся жучок?
- Хто прыпоўз апошнім?
- Навошта выгінаўся вусень?
- А што рабіла Юлька?
Г) Чытанне "Сам сабе".
Слоўнік:
Жартаваць -шутить
Лямант - крик
Імгненне - мгновение
Адказы на пытанні:
-
Пра што іграў цвыркунок спачатку?
-
Пра што потым?
-
Хто спыніў канцэрт?
-
Што яна зрабіла?
Д) Чытанне "Плячо"
Чытанне па абзацах, у перапынках - слоўнік:
Шкодзіць - безобразничать
Вызваляць - спасать
Палонніцу - пленницу
Разора - междурядье
Спакусліва - очень вкусно
Лычык - мордочка
Адказы на пытанні:
-
Чаму зазлавала Юлька?
-
Што потым зрабіла дзяўчынка?
-
Аб чым паведаміла бабка?
-
Колькі было вожыкаў?
-
Чым Юлька каштавала вожыкаў?
-
Хто не вытрываў першы?
-
Куды дзяўчынка выпусціла вожыкаў?
-
Якая гэта была дзяўчынка?
Рэфлексія