- Учителю
- План-канспект урока па тэме В.Хомчанка Наша лавачка , 4 клас
План-канспект урока па тэме В.Хомчанка Наша лавачка , 4 клас
Тэма. В. Хомчанка "Наша лавачка"
Мэта:
-
арганізаваць работу па фарміраванні навыкаў правільнага свядомага выразнага чытання;
-
развіваць уменне складаць партрэт герояў;
-
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
-
садзейнічаць выхаванню павгі, дабрыні, беражлівых адносін.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант
Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.
Вочкі нашы бачаць, вушкі нашы чуюць,
Ножкі сябруюць, вучні ў класе працуюць.
-
Моўная размінка
-
Дыхальная размінка
" Мы ўздыхаем". З дапамогай уздохаў паказаць розны настрой: весялосці, стомленнасці, здіўлення, радасці, страха і г.д.
-
Артыкуляцыйная размінка
Добра ўсюды добраму.
Добраму ўсюды добра.
Прачытаць скорагаворку спачатку шэптам і павольна, затым ціха і ўмерана, затым гучна і хутка.
-
Праверка дамашняга задання.
Пераказ апавядання "Памяць" па частках
-
Бабуля захварэла
-
Бабуля - лепшы сябар
-
У бальніцы
-
Памятай толькі тое, што было добрага.
4.Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэты.
Прачытайце прыказку
Дзе шчодрая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
-
Як вы разумееце сэнс гэтай прыказкі?
-
Як вы думаеце, аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку?
-
Так, сёння мы будзем гаварыць аб працы, але не толькі аб ёй, а і аб тых пачуццях, якія мы атрымліваем ад працы. А дапаможа нам у гэтым апавяданне В. Хомчанкі "Наша лавачка" . Якія мэты мы паставім перад сабой?
-
вучыцца правільна і выразна чытаць;
-
пашыраць слоўнікавы запас;
-
вучыцца складаць партрэт галоўных герояў.
-
Знаемства з аўтарам (паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня)
Васіль Хомчанка нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Канічы Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў ваенным вучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам мінамётнага ўзвода.
Пісаў вершы і апавяданні на рускай і беларускай мовах. В. Хомчанка быў загадчыкам рэдакцыі выдавецтва "Мастацкая літаратура". Яго творы перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую і іншыя мовы.
Першы верш В. Хомчанкі быў надрукаваны ў газеце "Піянер Беларусі", калі аўтару было ўсяго 15 год. Праз тры гады ў часопісе "Іскры Ільіча" з'явілася першае апавяданне. Яшчэ В. Хомчанка вядомы тым, што ен напісаў пра Ф. Багушэвіча. А хто памятае, хто такі Ф. Багушэвіч?
-
Фізкультхвілінка
-
Работа з апавяданнем.
-
Слоўнікавая работа
Саступіў, цётка з дзіцем
-
Як вы думаеце, аб чым гэта апавяданне?
-
Я буду чытаць апавяданне, а вы ўважліва слухайце і думайце, ці правільна мы спрагназавалі змест.
-
Чытанне твора настаўнікам
-
Ці правільна мы з вамі спрагназавалі?
-
Хто галоўныя героі апавядання?
-
Паўторнае чытанне (бінарнае чытанне)
-
Гутарка па змесце
-
Што зрабілі хлопцы?
-
Як паставіліся да гэтага старыя людзі?
-
Чаму хлопчыкам давялося зрабіць другую лавачку?
-
Разгледзце ілюстрацыю на старонцы 90. Знайдзіце ў тэксце ўрывак, які адпавядае ілюстрацыі.
-
Фізкультхвілінка для вачэй
-
Самастойнае чытанне
-
Практыкаванне кніга - дошка. У час чытання па камандзе "дошка" вучні павінны прачытаць рысы характару герояў і выбраць рысы характару, уласцівыя героям апавядання (актыўныя, праўдзівыя, завіслівыя, цярплівыя, ветлівыя, слабыя, прыгожыя, храбрыя, бескарыслівыя).
-
Якія рысы характару ўласцівы нашым героям?
-
Ці добры ўчынак яны зрабілі?
-
А што б вы маглі зрабіць на карысць іншым людзям?
-
Работа ў парах
Са слоў скласці прыказку і растлумачыць яе значэнне (Як гукнеш, так і адгукнецца. Старога паважай, малога павучай)
-
Падвядзенне вынікаў урока.
-
Давайце ўспомнім, якія мэты мы ставілі перад сабой у пачатку ўрока?
-
Ці дасягнулі мы гэтых мэт?
-
Рэфлексія
Я запомніў …
Я навучыўся …
Я зразумеў …
-
Дамашняе заданне
- Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання "Наша лавачка";
- Падрыхтаваць пераказ урыўка, які больш за ўсе спадабаўся
- Падрыхтаваць пераказ апавядання "Наша лавачка"