- Учителю
- План-канспект урока: Клічны сказ.
План-канспект урока: Клічны сказ.
Тэма урока: Клічныя сказы.
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра клічныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведныя знакі прыпынку пры афармленні іх на пісьме;
2. Вучыць утвараць клічныя сказы, праверыць ступень засваення слоўнікавых слоў;
3. Працягваць работу па развіцці інтарэсу да прадмета, развіваць творчае мысленне, вусную і пісьмовую мову;
4. Ствараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў, выхоўваць культуру зносін паміж сабой.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
- Якім вы жадалі б бачыць сённяшні ўрок? Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся і пажаданце адзін аднаму поспехаў у працы.
ІІ. Праверка дамашняга задання
- Якія словы падкрэслілі? Растлумачце.
ІІІ. Арфаграфічная размінка
- Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Растлумачце свой выбар.
- Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне
Ч ч
чарэшня чарпак чарніла
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Чарэшня (черешня) - садова-ягаднае дрэва з чырвонымі жоўтымі ці амаль чорнымі пладамі.
Чарпак (черпак) - коўш, пасудзіна для чэрпання якой-небудзь вадкасці.
Чарніла (чернила) - водны раствор якога-небудзь каляровага рэчыва, што ўжываецца для напісання.
Роднасныя словы:
Чарнільніца, чарнільны.
1) У, некалькі, садзе, чарэшні, расло, дрэўцаў.
2) Мурзік, чарніла, і, стол, разліў, прыгнуў, на, паперу, на.
- Складзіце са слоў сказы.
- Падкрэсліце словы, якія абазначаюнь дзеянні прадметаў.
VІ. Паведамленне тэмы ўрока
VІI. Работа над тэмай урока
</<font face="Times New Roman, serif">Пр. 52, с. 32
Пр. 53, с. 33
Пр. 54, с. 33
Правіла на с. 33
Практ. 55, с. 34
VIІI. Фізкультхвілінка
Кружымся, як сняжынкі.
Гуляем у снежкі.
Ідзем па глыбокім снезе.
Пераступаем цераз сумёты.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
Грэемся на марозе.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Катаемся на лыжах.
Гуляем у хакей.
ІX. Замацаванне
Практ. 56, с. 34
Самастойная праца. Дадатковыя заданні
Х. Вынік урока. Рэфлексія
- Што вам спадабалася на ўроку?
- Дайце ацэнку вашай рабоце.
- Я задаволена вашымі адказамі і працай. Малайцы!
XI. Дамашняе заданне
Пр.57, с. 34.