7


  • Учителю
  • Напісанне канчаткаў 1-га скланення ў творным склоне. Замацаванне.

Напісанне канчаткаў 1-га скланення ў творным склоне. Замацаванне.

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Напісанне канчаткаў 1-га скланення ў творным склоне. Замацаванне.

Мэты:

</ - садзейнічаць развіццю умення вызначаць і правільна вызначаць назоўнікі 1-га скланення ў творным склоне; фарміраваць навыкі правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў творным склоне;

  • развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас, працаваць у пэўную меру сваіх магчымасцей;

  • выхоўваць эстэтычныя погляды, працавітасць, дабрыню, прывіваць любоў да казак, казачных герояў.



Ход урока



1.Арг. момант.

Урок наш пачынаецца,

Да яго ўсе гатовы.

Тады я запрашаю вас

Да сур'ёзнай размовы.



2. (На дошцы запіс тэмы.)



Паглядзіце ўважліва на тэму ўрока і адкажыце, пра што мы будзем гаварыць на ўроку, якія правілы сёння будуць паўтарацца? (Адказы дзяцей)



Вылучыце галоўную мэту, чаго нам патрэбна дасягнуць на гэтым уроку. (ставім мэту ўрока) Галоўная мэта: вызначаць і правільна ўжываць назоўнікі 1-га скланення ў творным склоне.



Вельмі добра, малайцы дзеці. На сённяшнім уроку мы адправімсяы ў падарожжа, але скажыце, як вы разумееце, што абазначае слова падарожжа . (дзеці даюць лексічнае значэнне слова)





3. Тэма ўрока

  • На гэтым уроку мы наведаем горад Мовазнаўства, у цэнтры якога знаходзіцца прыгожая вуліца, якая называецца "Назоўнікі 1-га скл. у творным склоне". Але, перш чым адправіцца туды, давайце ўспомнім, што мы ведаем пра "Творны склон".



Апытанне праводзіцца ў форме гульні"Настаўнік - вучань".



  • Вось мы ля брамы горада, але каб яна адчынілася, трэба прыгожа запісаць прыказку"На балючае вока ўся парушына ляціць".



Пасля тлумачэння сэнсу прыказкі дзеці запісваюць яе па памяці.



  • Мы знаходзімся на вуліцы Род. Кожны дом на ёй непадобны на іншы. У гэтых дамах жывуць вельмі здольныя жыхары: мужчынскі, жаночы, ніякі род.Яны прапануюць вам адгадаць загадкі і запісаць адгадкі.





Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты - вырас гладкі

І ляжыць пад кустом

Дагары хвастом. (Агурок.)



Адна ў лесе з белаю карой,

Паю вас сокам веснавой парой. ( Бярозка.)



Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трохі пажывіцца. (Верабей.)



І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў. (Гадзіннік.)



Летам шэранькі, а ўзімку беленькі. (Заяц.)



Полем-ніваю паўзе,

Аж зямля пад ім гудзе,

А навокал стук і грук -

Жне, малоціць на сто рук. (Камбайн.)



Летам носіць ён кажух,

Мае свой абход пчаліны.

Уплятае мёд за двух

І збірае ў рот маліны. (Мядзведзь.)



Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)



Летам я- рагатая,

Восенню- хвастатая.

Хоць і горкая зусім,

ды патрэбная ўсім. (Цыбуля)



Кропкамі- вочкі,

Ружовыя шчочкі,

Тонкія сарочкі-

Лёгкае адзенне.

Змаленькім агурочкам

Проста аб'ядзенне. (Бульба)



Заданне: змяні словы, паставіўшы іх:

1-я група- у родны склон слова бярозка;

2-я група - у давальны склон верабей;

3-я група- у вінавальны склон цыбуля.

- І раптам у нашых сяброў здарылася бяда. Даведаўся Кашчэй Бессмяротны, што на гэтай вуліцы жыве царэўна, што яна не толькі разумная, але і прыгожая. Прыляцеў Кашчэй і ўкраў яе. Схавалася за хмары сонейка, змоўклі птушкі, усім стала сумна. Сабраліся жыхары і вырашылі прасіць асілка Ілью Мурамца выратаваць іх царэўну. Ён згадзіўся і ў хуткім часе рушыў у дарогу.

Ехаў ён, ехаў і бачыць - ляжыць на дарозе камень, а на ім напісана:"Заданне". Задумаўся асілак: што гэта значыць? А тут перад ім з явіўся гном і кажа:"Гэта царства Кашчэя Бессмяротнага. Але яно ўсё закадзіравана заданнямі. Калі ты іх выканаеш, пераможаш Кашчэя". Падзякаваў асілак гному і прыняўся выконваць заданне. Давайце дапаможам яму.

Спішы, вызнач склон выдзеленых назоўнікаў.

(У) в..ду нырае смела.

Хатку ён будуе (у) мела.

Пад в..дой і на ва..е

буда..ніцтва ён вя..е.

(бобр)

Дзеці выконваюць практыкаванне, гавораць, якія правілы выкарыстоўвалі.

  • Ілья Мурамец паехаў далей. За паваротам дарогі ён убачыў хатку Бабы Ягі. Сама гаспадыня сядзела ў ступе - збіралася некуды ляцець (дэманструецца адпаведная ілюстрацыя). На просьбу асілка паказаць дарогу да Кашчэя Баба Яга адказала: "Выканаеш маё заданне - пакажу". Давайце дапаможам нашаму асілку!

Заданне запісана на дошцы:

Раскрый дужкі і запішы. Выдзеліце канчаткі назоўнікаў жаночага роду ў творным склане.

  • Давайце ўспомнім, якія канчаткі маюць назоўнікі 1-га скланення ж.р. у Творным склоне?



Ганарыцца (Айчына), роднай (старонка), пасядзець пад (яблыня), паклапаціцца перад (вясна), працаваць з (ахвота), знаходзіцца глыбока пад (зямля), даражыць (дружба), ісці з (матуля), не страшна перад (будучыня).



Можна прапанаваць вучням прыдумаць свае сказы з прыстаўкамі і прыназоўнікамі.



  • З нашай дапамогай Ілья Мурамец справіўся з заданнем і вырашыў крышачку адпачыць.

Фізкультхвілінка.

Адправіўся асілак далей. Дайшоў да непраходнага балота, дзе жыве вадзянік. Той паскардзіўся асілку: даў Кашчэй заданне, а ў яго нічога не атрымліваецца. Злітаваўся Ілья Мурамец і вырашыў дапамагчы вадзяніку. А заданне вось якое:

-складзі са слоў сказы. Запішыце іх. Вызначце склон назоўнікаў.

1) Мурашнік, сагрэла, сонейка.

2) Снегам. Ён, паўгода, засыпаны, быў.

3) Мурашка, учула, працавітае. Цяпло.

4) З, выпаўзла, мурашніка, яна.

Вучні выконваюць заданне.



  • Паказаў вадзянік дарогу Ілью Мурамцу. Але злы лясун папярэдзіў Кашчэя Бессмяротнага. Той пераняў асілка і загадаў сваім паслугачам кінуць яго ў падзямелле. А на сценах падзямелля былі запісаны розныя заданні.

Давайце дапаможам асілку выканаць самае складанае з іх.



Дзеці складаюць невялікае апавяданне па карціне "Птушыная сталовая".



  • Дзякуючы вашай дапамозе Ілья Мурамец выканаў самае заданне, і дзверы падзямелля адчыніліся. Нарэшце дабраўся ён да палаца Кашчэя Бессмяротнага. А там ад яго патрабуюць запісаць сказы.

Вучні запісваюць сказы:

За (вёска) працякае невячкая рэчка.

У (вёска) пабудавалі новую школу.

Да (вёска) пракладзена новая асфальтная дарога.

Наша (вёска) прыгажэе з кожным днё.

Жыхары (вёска) сабраліся на свята ураджаю.



  • Без адзінай памылкі запісаў Ілья Мурамец прадыктаваныя сказы, і вывеў з палаца Кашчэй Бессмяротны царэўну, сказаўшы: "Ты перамог!" Але ашчэй прапанаваў застацца Іллю Мурамца. Але ілля сказаў: "Бягучая лінейка"

Любо.. да родных м..сцін у чалавека моцна адчуваецца (пры) развітанні. Н..ма нічога даражэйшага за з..млю!



Тады Кашчэй прыгасціў Іллю Мурамца залатымі яблычкамі.





  • Забраў асілак царэўну і вярнуўся назад у горад.



  • Узрадаваныя жыхары віталі яго радаснымі воклічамі. У гэты дзень у горадзе доўга не сціхала музыка, людзі спявалі, танцавалі.

  • Ілья Мурамец расказаў жыхарам горада, чым займаўся ў дарозе. Успомнім і мы, што рабілі на працягу ўрока.

  • Каб бяда больш не прыходзіла ў гэты горад выканайце абавязкова дамашняе заданне.





У кожнага з вас ёсць па залатому яблычку, якія даў нам Кашчэй Бессмяротны, давайце гэтыя яблыкі павесім на казачную яблыня, на тыя галінкі, якія адпавядаюць вашым ведам.



Цікава - калі на ўроку было цікава.

Уменні - калі вы набылі нейкія новыя веды.

Сум - калі вам было не цікава і вы не працавалі на ўроку.

Веды - калі вам патрэбны яшчэ нейкія веды па гэтай тэме.



Адзнакі за ўрок. Падвядзенне вынікаў урока настаўнікам.

(Калі ёсць яшчэ час апрос яшчэ раз па правілам.)









 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал