7


  • Учителю
  • УРОК-ПАДАРОЖЖА “БЕЛАРУСЬ – КРАІНА МАЁЙ БУДУЧЫНІ”

УРОК-ПАДАРОЖЖА “БЕЛАРУСЬ – КРАІНА МАЁЙ БУДУЧЫНІ”

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдння школа № 8 г.Жодзіна"











УРОК-ПАДАРОЖЖА

"БЕЛАРУСЬ - КРАІНА МАЁЙ БУДУЧЫНІ"

Выканала: настаўнік пачатковых класаў

першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Хоміч Алеся Васільеўна






Жодзіна

2015





Мэта: стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў вучняў,

выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы;

Задачы: актуалізаваць і пашырыць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, гістарычнае мінулае;

развіваць творчае мысленне, эстэтычны густ;

выхоўваць цікавасць да нацыянальнай культуры, гонар за беларускі народ, любоў да Радзімы;

Абсталяванне: фанаграма "Мой родны кут", ілюстрацыі (бусел, Беларуская Нацыянальная бібліятэка, сцягі дзяржаў), назвы прыпынкаў, вершы для чытання вучнямі, сімвалы Рэспублікі Беларусі, карта Рэспублікі Беларусь, партрэты Еўфрасінні Полацкай, Янкі Купалы, Францыска Скарыны.



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант


-Добры дзень, дзеці! Я вітаю ўсіх і рада бачыць вас бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі.

Паведамленне тэмы і задач урока

-Сёння на ўроку я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Ці згодны вы?

(Гучыць фанаграма "Мой родны кут")

- Паслухайце верш і адкажыце, пра якую краіну гаворыцца ў вершы.

!

Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!
Белыя гоні бульбы, белые косы дзяўчат.
Воблакаў белых над Бугам вечны парад!
Белых грыбоў кашолкі, белыя плечы бяроз.
Белыя россыпы золкіх чыстых світальных рос.
Белых туманаў плыні, белыя вершы буслоў.
Ціхая завадзь Бяліныч, рык белавежскіх зуброў.
Вейкі рамонкаў белых, белыя грывы завей.
Чыстыя душы смелых, простых тваіх людзей.
Не засмуцілі войны позірк лагодны твой.
Толькі бялеюць скроні ўдовінай сівізной.
Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!

Уладзімір Скарынкін



-Так, пра нашу родную краіну Беларусь, куды мы і адправімся ў падарожжа.

-Скажыце, а чаму паэт называе краіну роднай?

(Адказы вучняў)

-Якімі яшчэ словамі можна назваць нашу Беларусь?

(Айчына, сінявокая, , Радзіма)

Радзіма для кожнага чалавека - гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас: яго гісторыя, культура, традыцыі.

Радзіма - гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма - гэта і наша цяперашняе і будучае.

Наша з вамі Радзіма носіць цудоўнае імя - Беларусь, тут мы з вамі пачынаем першыя крокі ў жыццё, таму і называцца будзе наш урок-падарожжа " Беларусь - краіна маёй будучыні."

-З намі ў падарожжа адправіцца……… адгадайце, хто.

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл
З далёкай краіны вярнуўся пасол.
Спаважны, сыноўны, ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе. (Бусел)

Такім чынам, мы адпраўляемся ў падарожжа па нашай краіне, родным беларускім краі - у мінулае, сучаснае і будучае.


  1. Прыпынак - гістарычны


-Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці.

-Чалавек можа жыць шчасліва і багата толькі ў міры, калі няма вайны. Бусел - птушка мірная.

Буслянка над хатаю - сімвал дабра, спакою і міру. Гісторыю нельга перапісаць, перайначыць, гэта наша памяць, яе павінен ведаць кожны беларус, бо чалавек без памяці - нішто.

Нам не давялося бачыць жахаў вайны, чуць узрывы бомб і снарадаў, крыкі і стогн параненых, плач дзяцей.

Мы можам толькі ўбачыць у фільмах, пачуць пра гэта ад ветэранаў вайны.

75 год прайшло з дня вызвалення Беларусі, але падзеі таго суровага часу застаюцца назаўсёды ў нашых сэрцах.


У сэрцах нашчадкаў жыць будзе вякамі
Пра тых успамін, што ў легенду ўвайшлі.
Народная памяць адважных запомніць-
Іх ворагі волю зламаць не змаглі.

-Кожная незалежная дзяржава мае свае сімвалы. Якія сімвалы мае наша краіна? (герб, сцяг, гімн)

Сярод прапанаваных сцягоў неабходна адшукаць сцяг нашай дзяржавы.

-Колькі колераў ён мае?

-Што яны абазначаюць?

- Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

Чырвоны колер са старажытных часоў сімвалізуе кроўныя сувязі, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе, з'яўляецца знакам шчаслівага жыцця.

Зялёны колер - гэта колер прыроды. Ён таксама сімвалізуе дабро, развіццё, дабрабыт і мір.

Белы колер абазначае непахісную волю беларускага народа да свабоды. Ён сімвалізуе маральную чысціню і мудрасць. А гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.

Сцяг Беларусі вызначаецца яшчэ адной важнай дэталлю - народным арнаментам. Гэты сімвалічны малюнак азначае працалюбства і працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслівага лёсу.

- Разгледзім дзяржаўны герб нашай Рэспублікі.

- Раскажыце, што вы бачыце.

- Уявіце, што вы глядзіце ў падзорную трубу. Называйце «Я бачу ...":

• Я бачу каласы.

• Я бачу чырвоную зорку.

• Я бачу кляновы лісток - контур нашай рэспублікі.

• Я бачу чырвоныя кветкі канюшыны.

• Я знайшоў блакітныя кветкі лёну.

• У сярэдзіне знаходзіцца зямны шар.

• Я бачу прамяні сонца.

• Унізе чырвона-зялёная стужка.

• Я бачу літары «Рэспубліка Беларусь".

- Кожны элемент ўтрымлівае важныя звесткі пра Беларусь і беларускі народ. Вянок з каласоў, пераплецены з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога - блакітнымі кветкамі лёну, - сімвал памяці і сувязі з продкамі. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як ўзнагарода пераможцу.

Канюшына - сімвал сувязі з светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх ён лепшы корм.

Лён - выдатны матэрыял для адзення. Здаўна з лёну выраблялі прыгожыя і трывалыя тканіны. Лён - сімвал працы, знак дабра і дастатку.

У залатых промнях ўзыходзячага сонца намаляваны зямны шар. Зямны шар - гэта знак таго, што РБ ставіцца да ўсіх народаў зямлі як да сяброў, гатовая з імі сябраваць і супрацоўнічаць.

Зямля і Сонца - знак жыцця.

Пяціканцовая чырвоная зорка - сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці. Ці ведаеце вы, калі даводзілася беларускаму народу праяўляць мужнасць?

Адказы вучняў

-Так, падчас шматлікіх войнаў з рознымі чужацкімі захопнікамі.

Вянок з каласоў перавіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе зроблены надпіс залатога колеру - "Рэспубліка Беларусь".

Такім чынам, герб нашай краіны - яркая і запамінальная "кніга".


  • Яшчэ раз уважліва паглядзіце на карту, скажыце, на што падобна наша краіна, як вы лічыце?


На карце вялікага свету яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета, крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына, жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!

Ю. Свірка

- Ці згодны вы з аўтарам верша? Як называецца сталіца нашай дзяржавы? Кожны чалавек павінен ганарыцца сваёй дзяржавай і з павагай адносіцца да Дзяржаўных сімвалаў.

(Адказы вучняў)

Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка ў Мінску. Над стварэннем гэтага цуду архітэктурнай задумкі працаваў увесь народ Беларусі.

Той, хто непасрэдна не ўдзельнічаў у будоўлі, дапамагаў грашовымі сродкамі. За кароткі час існавання бібліятэка стала любімым месцам культурнага адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны.

З 2006 года тут праходзяць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў, вядомых дзеячаў палітыкі і культуры, сюды прыходзяць, каб знайсці цікавыя і старажытныя кнігі і дакументы, і проста адчуць сябе прыналежным да гісторыі і культуры нашай краіны.

Фізхвілінка

  1. "Родная мова"

-Працягваем падарожжа. Якая мова з'яўляецца роднай для беларусаў? Беларусы шануюць сваю мову, ганарацца ёю.

Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць! (В.Швед)

-Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх.

- Вось толькі некалькі гістарычных асоб: Ефрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Францыск Скарына. Але не толькі імі ганарыцца Беларусь. Мы ганарымся і простымі людзьмі, якія ўносяць свой уклад у развіццё краіны. Паведамленні пра

Віктарына "Выдатныя дзеячы Беларусі"

1.Яе аднолькава шануюць у Беларусі і праваслаўныя, і католікі. У "Малітве за беларускі народ" ёсць і такія словы: "Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а Ты, святая … - патронка Беларусі - ды ўсе святыя заступнікі Беларускага Народу, апякуйцеся намі, каб мы сталі народам святым, выконваючым Волю Божую і сваё пасланство…" (Ефрасіння Полацкая)

2.Хто яны? Адзін з іх - сын полацкага купца Лукаша - выдаў у 1517 г. на старабеларускай мове, другі - падканцлер Вялікага княства Літоўскага - выдаў Статут Вялікага княства Літоўскага ў 1588 г., а трэці - селянін з вёскі Касуты Вілейскага раёна - стаў украінскім гетманам, напісаў першую Канстытуцыю Украіны (Францішак Скарына, Леў Сапега, Піліп Орлік)

3. Імя гэтага полацкага князя мала вядома, але заслугі яго перад Полацкай дзяржавай вялікія. Ён княжыў 41 год. У 1021 г. хадзіў вайной на Вялікі Ноўгарад і захапіў яго, вывеў у Полацк шмат палонных. Яго сын Усяслаў таксама быў князем і палкаводцам (Брачыслаў Ізяславіч)

4. Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка Брэсцкага раёна. Першы з беларусаў стаў лётчыкам-касманаўтам у 1973 г. У 1991 г. яго прызначылі начальнікам Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (Пётр Клімук)

-Беларускую мову шанавалі здаўна. Свята, прысвечанае Дню пісьменнасці, адзначаецца з 1994 года.

-А зараз праверым, на колькі добра вы ведаеце родную мову.


"

Пчала, жук, чмель - (насякомыя)
Верабей, ластаўка, сарока - (птушкі)
Зубр, лось, воўк, заяц - (звяры)
Астра, ружа, рамонак - (кветкі)
Шапка, шалік, паліто - (адзенне)

-Малайцы! Думаю, што буслік задаволены вашымі адказамі. А зараз давайце праверым, аб чым новым вы даведаліся

1. Краіна, у якой мы жывём? (Рэспубліка Беларусь)
2. Сталіца Беларусі ( Мінск)
3. Птушка - сімвал Беларусі (Бусел)
4. Самае распаўсюджанае лісцевае дрэва нашых змешаных лясоў (Бяроза)
5. Марка халадзільнікаў і пральных машын, якія выпускаюцца ў Мінску (Атлант)
6. Магутны звер вагой больш за тону, які з яўляецца гордасцю Белавежскай пушчы (Зубр)
7. Чаму Беларусь называюць сінявокай? (з-за вялікай колькасці рэк і азёр)
8. Якая жывёла лёгка бегае па балотах, дзе іншыя б патанулі (Лось)
9. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь ( Герб, гімн, сцяг)
10. Беларускі першадрукар ( Скарына )
11. Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь (Канстытуцыя )



IY. Рэфлексія , калаж "Я люблю Беларусь!"

- Малайцы! Вы добра выканалі ўсе заданні. Сёння мы можам зрабіць падарунак нашай роднай зямлі. Вазьміце выразаныя з паперы кветкі, расфарбуйце іх у колеры, якія адпавядаюць вашаму настрою і падарыце свой добры настрой нашай Радзіме: чырвоны (захапленне), зялёны (спакой), жоўты (радасць).

- Вы ведаеце, што ў нашай краіне шмат робіцца для таго, каб людзі ніколі не адчулі на сабе пакуты ваенных часоў, голад і смуту таго ліхалецця. Хацелася б убачыць нашу краіну вашымі вачыма праз 10-15 гадоў. Для гэтага прапаную вам выканаць калаж пад назвай "Я люблю Беларуь!"

(вучні выкарыстоўваюць выразкі з беларускіх часопісаў, газет, малююць і робяць подпісы)

-Вось і закончылася наша , але гэта толькі сёння.

-На ўроках мы прадоўжым падарожнічаць па родным краі, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што прырода Беларусі прыгожая і цікавая.

-Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася наша краіна. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам - любіце і шануйце сваю краіну, сваю родную зямлю!

Вы шануйце свой край, родны край, беларусы!
Беражыце лясы, каб зямля не хварэла,
Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела!

-Я жадаю вам вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток - нашу Беларусь. Я спадзяюся, што ў вас гэта атрымаецца!

7




 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал