- Учителю
- Мероприятие 'День Конституции' (3 класс)
Мероприятие 'День Конституции' (3 класс)
Сцэнарый свята, прысвечанага Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь
Вядучы 1: Ёсць зямля на зямлi,
Ёсць на свеце зямля,
Куды ўсе караблi
Зблiзку iдyць i здаля.
Мы радзiлiся тут.
Мы хрысцiлiся тут.
Тут бацькоўскі наш кут.
Тут царуе наш люд.
Вядучы 2: Мерапрыемства, прысвечанае Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь, аб'яўляецца адкрытым.
(Гучыць гімн Рэсnублiкi Беларусь)
Вядучы 1: На нашым мерапрыемстве прысутнічаюць паважаныя госці. Давайце павітаем іх!
-
Начальнік аддзела адукацыі Чачэрскага райвыканкама Мельнікава Лана Пятроўна.
-
Першы сакратар грамадзянскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Чарнянкоў Цімафей Мікалаевіч.
-
Гоцманава Ірына Мікалаеўна, галоўны рэдактар раеннай газеты "Чачэрскі веснік"
Чытач 1: Хто мы?
Чытач 2: Мы - беларусы.
Чытач 3: Хто ёсць беларусы?
Чытач 1: Беларусы - гэта народ славянскага племенi.
Чытач 2: Чаму мы завёмся беларусамi?
Чытач 3: Бо мы нарадзiлiся беларусамі.
Чытач 1: Ускармiлiся ад беларускай зямлi.
Чытач 2: Узгадавалiся i жывём на Беларусi.
Чытач 3: Хто гэта - беларус?
Чытач 1: Беларус той, у чыiх жылах цячэ беларуская кроў ...
Чытач 2: Чыi прадзеды, дзяды i бацькi былi беларусамi.
Чытач 3: А краіна-наша ...
Разам: ... Беларусь.
Вядучы 1: Кожны год 15 сакавіка ў нашай краіне святкуецца Дзень
Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядучы 1 :Яе прыманне у 1994 годзе стала паваротнай падзеяй у гiсторыi
маладой беларускай дзяржавы.
Вядучы 1: Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўнае і
грамадскае ўладкаванне Беларусi, прававы статус чалавека, яго
ўзаемаадносiны з дзяржавай i грамадствам, выконвае шэраг іншых
значных функцый.
Вядучы 2: Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь - гэта асноўны закон
дзяржавы, якi замацоўвае дзяржаўную ўладу.
Вядучы 1: Трэба адзначыць, што Канстытуцыя нашай краiны прайшла
некалькi этапаў станаўлення. Лiчыцца, што яшчэ ў статутах Вялiкага
Княства Літоўскага былi закладзены канстытуцыйныя пачаткi, але ў
класiчным разуменнi яна з'явiлася ў 1991 годзе., а ў 1994 годзе ў вынiку
рэферэндума адбылiся некаторыя змены.
Вядучы 2: Такім чынам, рэспублiка ператварылася ў прэзiдэнцкую, а
асноўны закон абвясціў Беларусь суверэннай краiнай, а вышэйшай
каштоўнасцю чалавека - яго правы i свабоды.
Чытач 1:
Родны край беларускi спрадвеку,
Дзе такiя ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры i рэкi,
Аксамiтныя цені дуброў.
Курганы, як стагі канюшыны,
Як пасцель, муражныя лугi,
І палi, дзе жыцця ўспаміны
Напаўняецца колас тугі.
Чытач 2:
Над палямi - нябёсы ў скрусе.
Абмiнаючы хмар чараду ,
Праплываюць бялюткiя гyci,
Замуціўшыя ў рэчцы ваду.
Гэтай песнi гарэзныя словы
Я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, -
Як сваю беларускую мову,
Як маёй Беларусі зямлю!
Чытач 3:
Знаю я: абыдзi ўсю планету,
Але гэткай зямлi не сустрэць.
Беларусь! Край натхнення паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.
Вядучы 2: Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь складаецца з прэамбулы, 9
раздзелаў, у якiх 8 глаў i 146 артыкулаў.Яна адлюстроўвае новы сацыяльна-эканамічны і палітычны этап развіцця грамадства і дзяржавы, далейшае адраджэнне беларускай нацыi i культуры.
Вядучы 1: Канстытуцыя - асноўны Закон Рэспублiкi Беларусь. Ен заклiкае кожнага грамадзянiна Беларусi да выканання свайго абавязку, пачэснай i
стваральнай працы на карысць Радзiме, вучыць наша пакаленне быць
паўнацэннымі грамадзянамi Айчыны, прыносiць карысць грамадству.
Вядучы 2: У нашай краіне стала добрай традыцыяй грамадзянам, дасягнуўшым 14 год, уручаць у падарунак кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". І ў гэты святочны дзень мы ўручаем кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" вучням гімназіі, якім споўнілася 14 год.
Вядучы 1: Права ўручыць кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" прадастаўляецца вашым старэйшым сябрам - вучням 10-х класаў.
(Пад музыку ўручаюцца кнігі "Я - грамадзянін РБ'')
Вядучы 1:Гэта кніга не толькі эстэтычна аформлены падарунак, гэта выдатны універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на наступныя гады вучобы.
Вядучы 2: Дарагія вучні гімназіі, няхай для вас сёння будзе дзень нараджэння грамадзяніна, і няхай у вашых сэрцах запаліцца агонь маленькіх свечак, які вы, як эстафету, будзеце перадаваць адзін аднаму.
Вядучы 1: Няхай ен дапаможа захаваць у вашых душах юных грамадзян агонь дабра і любві да людзей, роднай Айчыне, агонь міласэрнасці і ўзаемаразумення, высакароднасці і шчодрасці чалавечага сэрца.
Зыходзяць са сцэны
Музычны нумар "Сэрца Беларусі"
Вядучы 1:Для кожнага грамадзяніна момант атрымання пашпарта з'яўляецца ўрачыстым і запамінальным. І сення на нашым мерапремстве прысутнічаюць дзяўчаты, для якіх настаў час атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Запрашаем іх на сцэну.
Вядучы 2: Мы рады бачыць ваша юнае, сімпатычнае, вяселае аблічча, атаксама ўсіх тых, хто гатовы раздзяліць з вамі ўсю важнасць і ўрачыстасць падзеі - уручэнне галознага дакумента кожнага грамадзяніна краіны - пашпарта Рэспублікі Беларусь.
Вядучы 1: Для ўручэння пашпарта маладым грамадзянам нашай краіны на сцэну запрашаем начальніка аддзела алукацыі Мельнікаву Лану Пятроўну.
(Слова Мельнікавай і ўручэнне пашпартоў)
Вядучы 1: Вялікі дзякуй, Лана Пятроўна. Займайце, калі ласка свае месца ў зале.
Вядучы 2: Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар. Дзе б ні быў беларус - на сваей зямлі, ці далека за яе межамі, ен ганарыцца прынлежнасцю да сваей краіны. Нашым грамадзянам уласціва любоў да Радзімы, клопат пра яе росквіт, адказнасць за яе лес.
Вядучы 1: Разам з тым кожны з нас упэўнены ў тым, што наша жыцце, воля, права надзейна абараняюцца дзяржавай, а ўсе гэта забяспечвае асноўны закон нашай краіны - Канстытуцыя. Атрымаўшы сення пашпарт, вы становіцеся сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Вядучы 2: Мы - маладыя і энергічныя. Мы робім добрыя справы, мы хочам жыць цікава, мы дасягнем поспеху, таму што мы разам!
Вядучы 1: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з'яўляецца самай масавай грамадскай арганізацыяй, у якой тысячы падлеткаў і маладых людзей праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да жыцця нашай краіны. З кожным годам у нас з'яўляецца ўсё больш і больш новых цікавых праектаў.
Вядучы 2: Сёння таксама знамянальны дзень і для тых, хто ўжо выбраў для сябе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Зараз будуць уручаны членскія білеты Саюза моладзі.
Вядучы 1: На сцэну запрашаюцца вучні нашай гімназіі Дамасканава Яна, Ком Юлія, Лендзянкова Валерыя, Заказчыкава Аліна, Мацюшкова Анастасія, Клімянкова Валерыя.
Вядучы 2: Права ўручыць білеты грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і павіншаваць прадастаўляецца першаму сакратару грамадскага аб'яднання "Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі" Чачэрскага раена Чарнянкову Цімафею Мікалаевічу.
Уручэнне білетаў і слова Чарнянкова Ц.
Вядучы 1: Вялікі дзякуй, Цімафей Мікалаевіч, за вашы словы. Займайце свае месца ў нашай зале.
Вядучы 2:Квiтней, зямля!
Квiтней, зямля!
Квiтней, зямля!
Вядучы 1: Ва ўcix краях квiтней зямля садамi!
Хай выспявае плод,
Яснее сінь над намі,
Хай у мiрным небе наш зiяе сцяг!
Вядучы 2: Рэспублiка Беларусь - самастойная дзяржава. Асновамі яе
канстытуцыйнага строю з'яўляюцца дэмакратыя, прававая i сыцыяльная
дзяржава, аптымальны баланс праў i законных ітарэсаў дзяржавы.
Вядучы 1:
І абавязак наш i права
У дакуменце тым жывуць:
Закон адзiны для дзяржавы,
Што Канстытуцыяй завуць.
Вядучы 2:Помнi, што толькi твая краіна i твая зямля заўседы сагрэе цябе
сапраўдным мацярынскiм цяплом i ласкай!
Вядучы 1: Паважай i любi сваю родную Беларусь!
Вядучы 2: Свята, прысвечанае Дню Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,
аб' яўляецца закрытым.
(Гучыць гiмн Рэспублікі Беларусь)