- Учителю
- План-конспект урока по белорусской литературе на тему 'Чаму партфель плакау' (1 класс)
План-конспект урока по белорусской литературе на тему 'Чаму партфель плакау' (1 класс)
Тэма:"З вежлівымі словамі легка жыць"
(апавяданне Н.Чарнабай "Чаму партфель плакаў")
Мэта для настаўніка: стварыць умовы для фарміравання ўменняу і навыкаў выразнага,беглага, правільнага і свядомага чытання.
Задачы:
1)адукацыйная: пазнаёміць са зместам апавядання "Чаму партфель плакаў";
вучыць знаходзіць галоўную думку; развіваць вусную мову дзяцей; выпрацоўваць уменні чытаць па-беларуску; пацвярджаць адказы радкамі з тэксту; удасканальваць навык выразнага, свядомага чытання.
2)развіццевая: фарміраваць уменні выказваць свае адносіны да герояў, іх учынкау; развіваць і ўзбагачаць вусную мову дзяцей; пашыраць слоўнікавы запас.
3) выхаваўчая: выхоўваць беражлівыя адносіны да школьных рэчываў; выхоўваць у вучняў лепшыя якасці чалавека такія, як працалюбства, беражлівасць.
Вучні павінны ведаць:назву твора, прозвішча аўтара;змест твора; імя галоўных герояў; галоўную думку твора.
Вучні павінны ўмець: выразна чытаць твор, захоўваючы інтанацыю, паўзы з апорай на знакі прыпынку;разбіваць тэкст на лагічныя часткі; прыдумваць загалоўкі да частак; складаць план;падцвярджаць адказы радкамі з тэксту.
Абсталяванне:падручнік,сонейка, надпісы на дошцы, малюнак партфеля.
Ход урока
Этапы урока
Змест урока
Адказы вучняў
I.Арганізацыйны
момант
-
Добры дзень! Сядайце, калі ласка!
II.Моўная размінка
-
Перад тым як пачнем правяраць дамашняе заданне, давай це прагаворым з вамі вось гэты верш(запісан на дошцы)
Га-га -га Просяць гусі пірага,
Гу-гу-гу Зяленага мурагу,
Гі-гі-гі Пячэць гуска пірагі,
Га-га-га Многа, многа,
Чэ-чэ-чэ Хто да нас яшчэ ідзе?
III.Праверка дамашняга задання
-
Добра, а зараз праверым дамашні верш А.Вольскага "Зазвініць званок".Прачытаем яго выразна па аднаму слупочку кожны.
-
Пра што гаворыцца ў вершы?
-
Якія восеньскія прыкметы апісвае аутар?
-Добра, малайцы, другой часткай вашага дамашняга задання было апавяданне Л.Варанковай "Сяброўкі ідуць у школу".Адкажыце мна калі ласка:
- Аб чым гаворыцца у гэтым апавяданні?
-
Як яна рыхтавалася ў школу?
-
Які наказ дала маці дала дачцэ? Знайдзіце ў тэксце.
На двары восень, 1 верасня трэба пайсці ў школу, але ідзе дождж.
Лісточкі з дрэў ападаюць, ідзе дождж,сонца мала грэе.
Як дзяўчынка Таня вельмі добра збіралася ў школу.
Прачнулася вельмі рана, умывалася, апраналася, снедала.
IV.Уступная гутарка.
-Тэма сеняшняга урока "З ветлівымі словамі легка жыць".(запісана на дошцы)А якія словы называюць ветлівымі? Прывядзіце прыклады.
Добра, а зараз паспрабуйце разгадаць загадкі:
1.Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а пашыта.
2.Ляжыць паленца, а у сярэдзіне сэрца.
-
Добра, а ў чым мы носім кнігі, алоўкі, ручкі, сшыткі ў школу? Так у партфелі. А навошта ен нам патрэбен? Можа лепей без яго?
-
Зараз мы пазнаемімся з павяданнем Наталлі Чарнабай "Чаму партфель плакау"Я
-
буду яго выразна чытаць,а вы ўважліва слухайце, алоўкмі падкрэслівайце незразумелыя словы,і паспрабуйце адказаць на пытанне "Чаму ж партфель плакаў?"
Добры дзень, калі ласка, дзякуй.
Кніга
Аловак
У партфелі
V.Чытанне твора настаўнікам
Выразнае чытанне настаўніка апавядання.
VI. Пытанні па першаснае успрыманнне
-
Усе ўважліва слухалі, тады адкажыце на пытанні:
-
Чаму партфель плакаў?
-
Назавіце галоўных герояў твора?
Таму што Цімафейка бросіў яго на ганак.
Цімафейка, яго сястрычка.
VII.Слоўнікавая работа.
-
Так, добра, а якія словы вам былі незразумелыя?ая яшчэ знайшла такія словы:
Скіба-са скібкай-адрэзаны кавалак хлеба, луста.
Гойсаць-хутка рухацца, бегаць.
Плюхнуцца-плюхнуўся - цяжка, грузна сесці на што-небудзь.
Майстраваць - рабіць, вырабляць што-небудзь звычайна ручным спосабам; ладзіць рамантаваць.
Гаспадар-уладальнік чаго-небудзь.
Скардзіцца - скардзіўся - жалліцца, плакаць.
Месіць -таптаць.
- Было у нас яшчэ такое слова як ганак, хто памятае з прошлага тэксту, што яно значыць? Толькі не варочайце лісты.
(слова запісаны на дошцы)
Прыбудова з прыступкам і навесам перад уваходам у хату.
VIII.Фізкультхвілінка
-
А зараз правядзем фізкультхвілінку:
Мы на двор гуляць пайшлі
( крок на месцы)
Раз-два-тры-чатыры
І партфельу кустах знайшлі
( нахілы ўправа, улева)
Раз-два-тры-чатыры
Пра партфель Цімоху скажам -(нахілы ўперад)
Раз- два -тры-чатыры
Шанаваць партфель абяважам( крок на месцы)
Раз- два-тры-чатыры
IX.Моўная размінка, словамі з тэксту
X.Чытанне твора вучнямі
XI. Аналіз твора
XII.Складанне плана
XIII.Пераказ
XIV. Абагульняючая гутарка.
XV.Падвядзенне вынікаў.Дамашняе заданне. Ацэнка работы на ўроке вучняў
-
Дзеці, перад тым як вы будзеце чытаць тэкст.давайце спачатку рагаворым складаныя словы.
У гэтых словах абраціце ўвагу на мяккае (дз')
Ходзіць - хо(дз')іць
Глядзела - (г)ля(дз')ела
Здзьмула - (з'~дз')мула
У астатніх словах вельмі шмат складоў, прачытаем іх уголас:
Ся-трыч-ка
Ці-ма-фей-ка
Пры-га-вор-ва-е
За-ча-піў-ся
За-ка-лых-ва-е
Спа-ха-піў-ся
На-бе-гаў-шы-ся
Ад-ной-чы
-
Малайцы,а цяпер давайце чытаць твор па ланцужку па аднаму сказу.
Вучні чытаюць тэкст падручніка па ланцужку.
-
Добра малайцы! А цяпер скажыце мне:
-
Як Цімафейка адносіўся да партфеля?
-
Як вы можаце ацаніць яго ўчынак?
-
Хто вырашыў правучыць хлопчыка?
-
Што зрабіла сястра?
-
Ці правільна на паступіла?
-
Як бы вы првучылі такога хлопчыка, як Цімафейка?
-
Што ў першую чаргу зрабіў хлопчык, калі знайшоў партфель?
-
Ці можна сказаць, што Цімафейка зразумеш сваю памылку?
-
Як вы разумееце выраз "Як ветрам здзьмула з хаты"?
-
Знайдзіце ў тэксце , як Цімафейкапрасіў прабачэння ў партфеля?
-
Якія ветлівя словы ен гаварыў?
-
Чаму нас вучыць гэты твор?
- Зараз вы бачыце на дошцы план нашага апвядання, але перад урокам прыйшоў Тузік і пераблытаў нам пункты плану.А вам трэба размяркаваць гэтыя пункты ў адпаведнасці з часткамі тэксту.як вы лічыце,які пункт будзе першы, другі, трэці, чацверты?
План:
(які запісан на дошцы)
1.Скарга партфеля
2.Прабачэнне
3.Цімафейка пайшоў у школу
4.Пошукі партфеля
5.Успамін пра партфель
6.Хітрынка сястрычкі
А цяпер, прачытайце правільны план апавядання.
Малайцы!
Дзеці пераказваюць апавяданне па састаўленаму плану.
-А як трэба адносіцца да сваіх , а таксама і чужых рэчываў?
-Ці спадабалася вам апавяданне?
- Ці сустракалі вы такіх людзей у жыццці?
-Добра, а зараз адкрываем дзеннікі і запісваем дамашняе заданне па літаратурнаму чытанню.
-Дзякуй вам сення за урок.Вучні,якія работалі лепш за усіх атрымліваюць вось такія сонейка.Дзякуй вам, беражыце сваі і чужыя рэчывы, каб яны ў вас не плакалі, дамовіліся?
Да пабачэння!
4.
6.
1.
5.
3.
2.
Беражліва