7


  • Учителю
  • Технологическая карта урока математики Составная задача , 2 класс

Технологическая карта урока математики Составная задача , 2 класс

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

</ Тэхналагічная карта ўрока матэматыкі ў 2 класе

па тэме "Састаўная задача" (урок 39)

Мэта: стварэнне ўмоў для разумення вучэбнага матэрыяла і развіцця ўнутранай матывацыі вучэння.

Задачы:

  • адпрацоўваць уменне рашаць простыя і састаўныя задачы;

  • фарміраваць навыкі рашаць прыклады (адніманне) з пераходам праз дзясятак зручным спосабам, параўноўваць няроўнасці з разраднымі адзінкамі;

  • развіваць пазнаваўчую цікавасць дп прадмета, уменне разважаць, рабіць вывады з апорай на раней вывучаныя веды;

  • садзейнічаць выхаванню пачуцця адказнасцім кожнага ў адзінай работце класнага калектыву.

Тып урока: камбінаваны.

Метады навучання:

Формы арганізацыі пазнаваўчай дзейнасці: франтальная, калектыўная, парная, індывідуальная.

Абсталяванне: падручнік "Матэматыка, 2 клас" с.80-81; карткі з малюнкамі для складання простых задач; нагляднасць: малюнак яблыні, яблыкі з заданнямі, лісце двух колераў (зялёныя і карычневыя).

Ход урокаЭтапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Формы работы

1. Арганіза-

цыйны момант

Вызначыць узровень гатоўнасці вучняў да ўроку, падрыхтаваць да ўспрымання вучэбнага матэрыяла.

Правераюць падрыхтаванасць свайго рабочага месца да ўроку.

Індывудуальная, франтальная

2. Матыва-

цыйны этап

- Сёння на ўроку мы адправімся ў матэматычны сад, а там нас сустрэне яблыня. Яблыня незвычайная, так як на яе яблыках запісаны заданні для вучняў.

- Тэма ўрока "Састаўная задача".

- Як вы думаеце, чым мы сёння будзем займацца на ўроку?











Вызначаюць задачы ўрока.











Франтальная

3. Актуаліза-

цыя ВУН.

Вусны лік

- Першыя яблыкі з заданнямі вуснага ліку. Але ён толькі зваліўся з дрэва, а каб мы маглі ўраджай палажыць у кошык "ведаў", трэба ўсім разам пастарацца правільна выконваць усе заданні.

Заданне 1.

Вуснае лічэнне ад зададзенага ліку па нарастанні (лікі: 18, 21, 44, 63); па ўбыванні (лікі: 9, 36, 24,32).

Заданне 2.

Назваць колькасць разрадных адзінак і дзясяткаў (лікі на выбар настаўніка).

Заданне 3. Работа ў парах.

Раздае карткі з малюнкамі. Вучні прыдумваюць да іх умову і пытанне.











- Старанна і правільна выконвалі заданні вуснага ліку, значыць першыя 3 яблыкі можна пакласці ў кошык (яблыкі жоўтага колеру).













Выходзяць да дошкі і становяцца ў круг. Па крузе перадаюць мячык і выконваюць лічэнне.







Размяркоўваюць ролі ў парах (хто будзе чытаць умову задачы, хто - пытанне).

Клас уважлівае слухае, а потым вучні прапаноўваюць рашэнне і адказ.











Калектыўная, індывідуальная











Парная

4. Работа па тэме ўрока

- Чацвёрты яблык. Трэба рашыць задачу ў падручніку №1 на с. 80.

Алгарытм работы з задачай:

1. Пра што паведамляецца ў задачы ?

2. Што пытаецца ў задачы ?

3. Што трэба ведаць каб адказаць на пытанне задачы ?

4. Мы ведаем колькі ўзялі цукерак з каробкі ? Колькі засталося цукерак?

5. Якое матэматычнае дзеянне трэба выкарыстаць каб адказаць на пытанне задачы?

6. Якая задача простая або састаўная? У колькі дзеянняў ?

- Так, адказ: 20 цукерак было ў каробцы.

- Праверым правільнасць рашэння задачы.









- Правільна рашылі задачу, значыць яблык можам пакласці ў кошык (яблык чырвонага колеру).

Усе чытаюць задачу самастойна. Потым адзін вучань - уголас.

Адказы на пытанні.















Афармляюць запіс задачы ў сшытку, адзін вучань ля дошкі.



Вусна выконваюць праверку задачы (20 - 8 = 12).

Вывад. Задача рэшана правільна.



Індывідуальная,

франтальная





5. Фізкульт-

хвілінка

- Стаміліся вучні працаваць у матэматычным садзе, трэба зрабіць зарадку (яблык жоўтага колеру).

Устаюць з-за парт і выконваюць фізкультхвілінку "Зарадка"

Калектыўная

6. Работа па тэме ўрока

- Наступны яблык (чырвонага колеру). Прачытайце задачу ў зялёнай рамцы на с.80, якую для другакласнікаў падрыхтаваў ваш сябра Бураціна.

Алгарытм работы з задачай:

1. Пра што паведамляецца ў задачы ?

2. Што пытаецца ў задачы ? Адразу можам адказаць ?

3. Што трэба ведаць каб адказаць на пытанне задачы ?

4. Мы ведаем колькі прадалі цукерак у дзвух каробках ? А колькі засталося цукерак?

5. Якое матэматычнае дзеянне трэба выкарыстаць каб знайсці колькі прадалі цукерак у дзвух каробках?

6. Пасля таго як даведаемся колькі прадалі і ведаем колькі засталося, зможам знайсці колькі было цукерак? Якім дзеяннем.

7. Якая задача простая або састаўная? У колькі дзеянняў ?













- Правільна рашылі задачу, значыць яблык таксама можам пакласці ў кошык.

- Заданне з наступнага яблыка - гэта прыклады №2. Трэба вылічыць па ўзоры.

- Які спосаб выкарыстоўвалі каб рашыць прыклады? 18 - гэта 10 і колькі? Значыць зручней які лік адняць?

- Рашэнне прыкладаў (2 слупкі).



- Яшчэ адно яблыка можам пакласці ў кошык (чырвоны).

- А вось наступнае заданне і чырвоны яблык. №4 - рашы прыклады, у якіх памяншаемае роўна 14.

- Успомнім кампаненты пры адніманні.

- Колькі прыкладаў трэба рашыць?

- Яшчэ адзін яблык можам пакласці ў кошык (чырвоны).

Усе чытаюць задачу самастойна. Потым адзін вучань - уголас.

Адказы вучняў на пытанні.





























Запіс задачы ў сшыткі, адзін вучань ля дошкі.

Вучні вусна выконваюць праверку задачы (18 - 6 = 12).

Вывад. Задача рэшана правільна.







Адказы вучняў (зручны спосаб, падбор лікаў).

Адзін вучань рашае ля дошкі з каментыраваннем, астатнія самастойна рашаюць у сшытках.







Адказы вучняў (памяншаемае, аднімаемае, рознасць)

Адказы вучняў (4).





Індывідуальная,

франтальная





















































Франтальная, індывідуальная



7. Замацаванне

Арганізуе самастойную работу вучняў на картках (састаўная задача і прыклады) і самаацэнку вучняў.

Выконваюць заданні на картках.



Індывідуальная



8. Дамашняе заданне

Тлумачыць выкананне дамашнягя задання: задача №8, скласці і рашыць прыклады №9 на с.81.

Запісваюць дамашняе заданне ў дзённік.

Індывідуальная



9. Падвядзенне выніку ўрока

- Падлічым колькі яблыкаў мы сабралі і ўспомнім, якія заданні выконвалі.

- Прааналізуйце запісы ў сшытках і падумайце, як ацаніць класную работу. Крытэрыі правільнасць і акуратнасць.

Успамінаюць заданні (вусны лік, рашэнне састаў задач, прыкладаў). Ацэньваюць па 2-х лінейках ( А і П ) работу ў сшытках.

Франтальная

10. Рэфлексія

- Трудна была ко мне дорога,

Но вы с ней справились, друзья,

Каких талантливых детишек

В своём саду встречаю я!

- Яблыкі з яблыні мы сабралі, а каб не было ёй сумна, падарым лісце. Зялёны ліст - на ўроку не ўсё атрымлівалася, пры выкананні заданняў былі памылкі; карычневы - на ўроку атрымлівалася правільна выконваць усе заданні, урок спадабаўся.

- Урок закончаны.









Падходзяць да дошкі, выбіраюць ліст пэўнага колеру і прымацоўваюць на яблыню.

Тлумачаць свой выбар.









Калектыўная





 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал