- Учителю
- Свята Багач. 5 Клас
Свята Багач. 5 Клас
Свята Багач
Вядучы. Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на Багач. Багач- гэта свята заканчэння ўборкі збожжавых і пачатак азімай сяўбы. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся "багач", які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. "Багач", згодна з павер'ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. "Прышоў Багач -кідай рагач, бяры сявеньку- сей памаленьку!"
Жнейка 1. Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае!
Жнейкі, жнейкі мае маладыя, сярпы залатыя,
Прыходьце да мяне заўтра рана,
Каб я недажатым стаяла.
Не хачу я ў полі стаяці,
Апошнімі каласамі маахаці,
А толькі хачу ў полі - стагамі,
А ў гумне - капамі.
(Упрыгожваюць сноп кветкамі і ручніком.)
Жнейка 2. Раді, Божа, жыта!
Радзі і пшаніцу на другое лета
лепшае за гэта!
(Сноп выносяц са сцэны, іміттуюць збор каласкоў.)
Жнейка 3. Ой, глядзіце, колькі я каласкоў назбірала!
Жнейкі ўсе. Дзе? Дзе? (Аступаюць дзяўчынку.)
Жнейка 1.І праўда, багата!
Жнейка 2. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста!
Жнейка 3. Зямля як талерка: што пакладзеш, тое і возьмешь.
(На сцену выходзяць хлопчыкі.)
Хлопчык 1. Свішчуць косы ў траве,
Проста дзіва гульба.
Размахнуліся рукі, узыгралася кроў,
Сонца паліць агнём, пот ільецца з ілба-
Абмахнуў рукавом, да і далей пайшоў.
Хлопчык 2. Вось якая касьба.
(Дзяўчынкі і хлопчыкі рамяшчаюцца двума групамі на сцене.)
Жнейка 1. Ой, нешта сумна стала. (Дзяўчынкі і хлопчыкі выконваюць песню "А калі памрэш ты…".)
Хлопчык 1. А я ведаю загадкі!
Дзяўчынка 1. Ну, дык загадай!
Хлопчык 1. Добра, слухайце! Стаіць паніч дагары нагамі! (Адказ: сахор.)
Хлопчык 1. Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача! (Адказ: серп.)
Хлопчык 2. Я таксама ведаю загадкі!
Дзяўчынка 1. Нічога ты не ведаеш!
Хлопчык 2. Ведаю, вось слухайце. Адна матка дванадцаць сыноў мае, на ўсіх націскае. (Адказ: гралі.)
Хлопчык 2. Прыехала пані ў чырвоным жупане. Сталі яе раздзяваць - сталі плакаць, гараваць. (Адказ: цыбуля.)
Хлопчык 2. Сама мурзатая, а чысціню робіць. (Адказ: мяцёлка.)
Хлопчык 3. А вось мае яшчэ адгадайце. Ляціць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа, а людзі яго падымаюць. (Адказ: сноп.)
Хлопчык 3. Яго б'юць каламі, рэжыць нажамі, за тое яго так губяць, што ўсе любяць. (Адказ: хлеб.)
Дзяўчынка 1. (Пытаецца ў гледачоў.) А ці ведаеце вы, сябры, прымаўкі пра хлеб? Я буду пачынаць прымаўку, а вы- працягваць.
Шмат снегу (гледачы працягваюць) - шмат хлеба.
Не той хлеб, што на полі (гледачы працягваюць)- а той, што ў гумне.
Едзеш на дзень, бяры хлеба (гледачы працягваюць)- на тыдзень.
Без хлеба няма (гледачы працягваюць)- абеда.
Хлеб не зяць, паглядзяць (гледачы працягваюць),ды з'ядзяць.
Жывём (гледачы працягваюць) - хлеб жуём.
Калі ёсць хлеб і вада(гледачы працягваюць), то не бяда.
Хлеб усяму (гледачы працягваюць) - галава.
Жнейка 1.Ну, хопіць вам размаўляць… Гутурка гутаркай, ды і за працу час! ( Гульня "Ку-ку")
Дзяўчынка 2. Ой, якая багатая восень!
Усё ў яе удалося!
Жыта ў трубу павялося!
А авёс як тын парос!
А ячмен па-на пляцень!
А пшаніца як брусніца!
А грэчка як кветачка!
Дзяўчынка 1.Восень, восень! Прывітанне!
Рады мы тваім дарам!
У цябе мы запытаем:
-Што прынесла восень нам?
Восень. Я прынесла вам мукі.
Хлопчык 3. Значыць, будуць піражкі!
Восень. Я прынесла грэчкі.
Хлопчык 1. Будуць перапечкі.
Восень. Буркоў, капусты, круп…
Хлопчык 2. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. Ці рады вы грушам?
Дзяўчынка 2. На зіму насушым.
Восень. Ну, а яблыкі-што мёд!
Дзяўчынка 1. На варэнне, на кампот!
Восень. Я прынесла мёду!
Хлопчык 3. Поўную калоду!
Хлопчык 1. Ты і яблык, ты і мёду, ты і хлеба нам дала.
Ну, а добрае надвор'е ты для нас не прынесла?
Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!
Дзяўчынка 2. Не, не хочам, нам не трэба. Дожджык, дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай. Будзе ў нас багаты год.
Вядучы. На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсе мылася, чысцілася, в вечарам спраўлялі ўрастытую вячэру ды чакалі гасцей. (Танец "Ой-ра")
Гаспадыня. Гэй, Рыгор! Ка цябе качкі патапталі! І дзе ж гэта ён падзеўся?
Рыгор. Я тут, мая ясачка!
Гаспадыня. Дзе цябе носіць? Ты падрыхтаваўся? Жнейкі ўжо вяртаюцца з
работы…(Жнейкі нясуць перад сабой сноп.)
Жнейка 1. Адчыняй, пан, вароты. Ідуць жнейкі з работы!
Жнейка 2. Адчыняй і другія-ідуць маладыя, сярпы залатыя!
Усе разам. Добры дзень, наша гаспадыня!
Жнейкі. Добры дзень гаспадару маладому!
Рыгор. Добры дзень жыту яравому, зерню залатому! (Жнейкі з паклонам перадаюць сноп гаспадару.)
Рыгор. Добрае жыта, багатае…( З вясёлымі воклічамі ўсе пачынаюць церушыць сноп над ручніком, затым зерне засыпаюць у лубок, устаўляюць свечку, падпальваюць яе. Рыгор бярэ лубок і ўрачыста ставіць, як на покуці.)
Гаспадыня. Добры ў нас атрымаўся "багач", а зараз не грэх і пачаставацца. ( Песня "Танцавала рыба з ракам".)
Гаспадыня. У мнулым годзе, калі жыта ўрадзіла, дык уся радня хадзіла.
А як жыта звялося, дык нікога не засталося.
Рыгор. Ешце, госцейкі, бо без сала куса няма жыцця ў беларуса.
Жнейка 1. Дзякуй, на смачны кусок нойдзем куток.
Гаспадар. Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні і жарты.
Гаспадыня. Запрашаю ўсіх на польку. Але мая полечка незвычайная.
Пачынаем усе з кружочку,
Рукі ўнізе ў замочку.
Гэй, музыка, рэж нам "ох"!
Польку дрону, як гарох.
Полька ўлева, полька ўправа.
А цяпер, каб не згубіцца,
Трэба локцем зачапіцца,
Полька ўлева акуратна,
Полька ўправа далікатна.
А цяпер такія рэчы:
Бяромся за суседа плечы.
Полька ўлева акуратна,
Полька ўправа далікатна.
Ножкі цэлы? Ручкі не стаміліся? Самі вы не зажурыліся?
Жнейка 2. Павясяліліся і досыць!
Рыгор. Але, дзеўкі, трэба ўжо несці "багача" да іншых двароў.
Гаспадыня. Мае ж вы дзетачкі, дочачкі, сыночкі, вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі. Дай Бог вам долі, мае каласочкі, каб ўсё жыццё вы ў шчасці правялі! ( Песня "Як служыў жа я ў пана… ".)