- Учителю
- Даследчая праца на тэму: Спадчына Буда-Кашалёўшчыны
Даследчая праца на тэму: Спадчына Буда-Кашалёўшчыны
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Буда-Кашалёва»
Спадчына
Буда-Кашалёўшчыны
Выканала
Вучаніца 10 класа
ДУА "Гімназія г.Буда-Кашалёва"
Лозка Юлія Сяргееўна
Кіраўнік
Церахава Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА "Гімназія г.Буда-Кашалёва"
г. Буда-Кашалёва, 2016
Змест:
I .Уводзіны…………………………………………………………………….2
II. Віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва……………………………..4
II.1. Вышыўка……………………………………………………....................4
II.2. Вязанне………………………………........................................................5
II.3. Ганчарства……………………………………………………………….6
II.4. Пляценне і саломапляценне…………………………………………….7
II.5. Бондарства……………………………………………………………….9
II.6. Разьба па дрэве. Вырабы з драўніны………………………………….11
II.7. Ткацтва………………………………………………………………….12
III. Заключэнне………………………………………………………………13
IV. Літаратура………………………………………………………………..14
V. Дадатак
Дадатак 1……………………………………………………………………..15
Дадатак 2……………………………………………………………………..17
Дадатак 3……………………………………………………………………..18
Дадатак 4……………………………………………………………………..19
Дадатак 5……………………………………………………………………..20
Дадатак 6……………………………………………………………………..23
Дадатак 7……………………………………………………………………..24
Дадатак 8……………………………………………………………………..26
Дадатак 9……………………………………………………………………..27
I. Уводзіны
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Янка Купала
Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына - гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, выраблялі беларусы ўзоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і губляляся многае - лёс не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым, сучаснікам, па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа - пранікнёнага творцы і ашчаднага захавальніка лепшага, таленавітага. Беларуская народная творчасць - паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў.
Народ заўсёды і ва ўсім - мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Таму творы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўсе часы былі і застаюцца бясспрэчнымі ўзорамі сапраўднага мастацтва, дзейсна ўплываюць на сучасную культуру, на яе далейшае развіццё і ўзбагачэнне.
Мэтай маёй работы з'яўляецца даследаванне спадчыны Буда-Кашалёўшчыны.
Ёсць такое месца ў нашым краі, дзе вякамі песня не змаўкае!
На ўскрайку Беларусі, ля ракі - Буда-Кашалёва дарагі.
Ёсць такія людзі ў нашым краі, што, напрацаваўшыся, - спяваюць,
А ў вольны час - цуды сваімі рукамі ствараюць.
Цуды гэтыя, як навуку, неабходна дзецям сваім перадаць і ўнукам,
Каб зналі ўсе і бераглі спадчыну сваёй зямлі.
Задачы :
пазнаёміць з беларускімі традыцыйнымі рамёствамі, якія меюць месца на Буда-Кашалёўшчыне;
папулярызаваць нарoднае мастацтва;
прывабліваць навучэнцаў да народных традыцый, павышаць іх этнакультуру;
далучаць школьнікаў да свету людзей працы, майстроў сваёй справы, увесці ў мінулае рамёстваў;
пабудзіць да практычай дзейнасці па асваенні пэўнага традыцыйнага рамяства.
II. Віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
II.1. Вышыўка
Здаўна адным з абавязковых заняткаў жанчыны на Беларусі лічылася вышыўка. Вышыўкай пачалі займацца яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Ёй упрыгожвалі адзенне, абрусы, ручнікі, сурвэткі. Прыёмы вышыўкі беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне, яны паступова ўскладняліся і набывалі закончаны выгляд.
Разнастайныя і цікавыя мастацтва вышыўкі беларускага народа. Яны адрозніваюцца простымі геаметрычнымі кампазіцыямі ў спалучэннямі з расліннымі матывамі.
Гладзь - від вышыўкі, які вядомы са старажытнасці. У традыцыйным народным побыце беларусаў бытуе і ў наш час. Ёю аздабляюць ручнікі, парцьеры, абрусы, фіранкі, пасцельную бялізну; ёю займаюцца на некаторых фабрыках мастацкіх вырабаў. Вышываюць гладдзю і ў Губіцкім доме рамёстваў нашага раёна (Дадатак 1)
II.2. Вязанне
Вязанне - гэта тэхніка стварэння вырабаў з суцэльных нітак, выгінаннем іх ў петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой уздоўж і ўпоперак. Для вязання выкарыстоўваюцца ніткі шарсцяныя, баваўняныя, з хімічных валокнаў. Ручное вязанне пашырана ў хатнім ужытку насельніцтва, выконваецца драўлянымі, металічнымі пруткамі ці кручкамі. На Беларусі вязанне вядома здаўна. Вязалі ўжытковыя рэчы: рукавіцы, шкарпэткі, сурвэткі, абрусы, накідкі на ложак. У ХІХ стагоддзі высокімі мастацкімі якасцямі вызначыўся асаблівы від вязаных вырабаў - карункі.
Карункі пашыраны па ўсёй Беларусі. Іх выраблялі з суравых ці адбеляных ільняных, а з канца ХІХ стагоддзя белых баваўняных нітак. Выкарыстоўвалі карункі для аздаблення ручнікоў, абрусаў, навалачак ці як самастойны выраб (сурвэткі, абрусы).
З серадзіны ХХ стагоддзя вядомы аб'ёмныя карункавыя вырабы (карзінкі, кошыкі, вазы). З плеценых карункаў выраблялі чапцы, паясы. Бываюць карункі ў выглядзе ажурнай сеткі, плеценыя на раме (пакрывалы на ложкі, абрусы), або вытканыя на кроснах (посцілкі, дзе тканыя часткі чаргуюцца з карункавымі). Для беларускіх народных карункаў характэрна спалучэнне строгага геаметрычнага арнаменту з расліннымі матывамі, выявамі людзей, фігуркамі жывёл, птушак.
Вязанне таксама актуальна і папулярна ў наш час. Ім займаюцца навучэнцы РЦТДіМ майго горада (Дадатак 2).
II.3. Ганчарства
Ганчарства - агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў - вытворчасці ганчарных вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з гліны. Назва паходзіць ад слова "горн".
У эпоху Кіеўскай Русі асноўнымі цэнтрамі, дзе займаліся гэтай справай, былі гарады Полацкай, Тураўскай і Смаленскай зямель, Панямоння. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былі створаныя ганчарныя арцелі. Выраб глінянага посуду ў якасці дапаможнага промыслу існаваў нават у некаторых калгасах.
Гліна, сыравіна для ганчарных спраў, знаходзілася ў наваколлі амаль што кожнай вёскі, прылады працы былі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Спачатку вырабы проста ляпілі з гліны, пазней карысталіся ганчарным кругам. Для абпальвання керамікі будавалі невялікую печ-горан з камянёў. Калі вырабаў было не многа, толькі для сваёй гаспадаркі, абпальвалі ў хатняй печы.
У сялянскай сядзібе вырабляліся толькі самыя простыя і неабходныя ў гаспадарцы рэчы, больш складаныя ў вырабе куплялі на кірмашы ў рамеснікаў. Гэта вазоны, букетніцы, кубкі, друшлякі. На кірмашы керамічныя вырабы былі прыгажэйшыя і ў больш багатым асартыменце, былі і фабрычныя вырабы.
У цэнтры народнага быту ў вёсцы Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна на цалкам рэканструяваным вясковым падворку ўзноўлены побыт мясцовых жыхароў пачатку мінулага стагоддзя. Тут есць склеп, адрына, іншыя надворныя пабудовы. Непасрэдна ў хаце - старадаўнія рэчы, а таксама калекцыі тканых вырабаў, адзежы, упрыгожанняў, якія шмат гадоў збіралі супрацоўнікі мясцовага Дома культуры. У цэнтры народнага побыту праводзяць экскурсіі для школьнікаў усяго раёна і дарослых, старадаўнія абрады, майстар-класы рамеснікаў па ткацтве, вышыўцы, ганчарнай справе, якімі славіліся мясцовыя жыхары (Дадатак 3).
II.4. Пляценне і саломапляценне
Апрача ганчарства сялянскія сем'і займаліся пляценнем. З каранёў маладой сасны плялі кошыкі для бульбы і збору грыбоў, калыскі - люлькі для немаўлят. З лыка, кары маладой ліпы, рабілі лапці - найлепшы абутак для сенакосу, розныя корабы і каробкі. Спадручным матэрыялам была і салома, лён. З ільнянога валакна плялі вяроўкі. Апрацоўвалі і скуру, воўну.
Побач з дарослымі заўсёды знаходзіліся дзеці. Малодшыя з цікавасцю назіралі, большыя дапамагалі ў рабоце. Такім чынам майстэрства і традыцыі рамёстваў перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Многае захавалася да нашага часу, бо матэрыялы для рамёстваў прыродныя, лёгкадаступныя, растуць у лесе, на полі, на берагах рачулак, а то і пад плотам.
У Буда-Кашалёўскім раёне пляценне працягвае сваё жыццё. Вырабы Івольскага дзіцячага сада -базавай школы радуюць вока і захапляюць сваёй прыгажосцю (Дадатак 4).
Сучаснае народнае мастацтва - складаная,
шматаспектная, неадназначная з'ява нацыянальнай культуры, якая
існуе і развіваецца ў разнастайных відах і формах. Адны яго віды,
не знаходзячы свайго месца ў сучасных культурных працэсах, сталі
здабыткам мінулага, іншыя захаваліся амаль без змяненняў, трэція
атрымалі новае жыццё, нярэдка заметна змяніўшы свой характар,
формы, асаблівасці існавання і прымянення. Найбольш наглядна
дэманструе гэтыя працэсы саломапляценне - самая яркая з'ява ў
сучаснай народнай творчасці, своеасаблівы нацыянальны феномен
мастацкай культуры Беларусі.
Увабраўшы, пераасэнсаваўшы і перапрацаваўшы вопыт папярэднікаў,
сучасныя майстры саломапляцення змаглі выйсці на новы, значна больш
высокі ўзровень у гэтай вобласці творчасці: ад умоўна-сімвалічных
вырабаў аграрна-абрадавага назначэння і даволі простых па форме
цацак да сапраўдных твораў мастацтва.
Нельга не захапляцца невычэрпнымі тэхналагічнымі і мастацкімі
знаходкамі сучасных майстроў саломапляцення, якія пастаянна
адчыняюць усё новыя і новыя магчымасці празаічнага матэрыяла.
Разнастайнасць фактуры дасягаецца супастаўленнем тоўстых і тонкіх
саломінак, размяшчэннем іх пад рознымі вугламі, касымі зрэзамі,
драбленнем. Паверхня вырабаў пераліваецца, іграе, ласкае вочы
каляровай і пластычнай гармоніяй, выключнай чуткасцю матэрыяла.
Прастатой і логікай форм, традыцыйнасцю і вобразнасцю адрозніваюцца
невялікія фігуркі сувенірнага і мастацкага назначэння.
Святочнасць і манументальнасць характэрны творам выставачнага назначэння Губіцкага дома рамёстваў, Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці нашага раёна і Івольскага дзіцячага сада-базавай школы (Дадатак 5).
II.5. Бондарства
Бондарства - выраб драўлянага посуду з клёпак. Клёпкі (падоўжныя трапецападобныя ці акруглыя планкі) апрацоўвалі на варштаце (прыстасаванне для сталярных работ) з дапамогай струга, гэбля і гэбліка. Абручы рабілі на варштаце з дапамогай струна і нажа, гнулі на спецыяльнай калодзе - гбале, ці бабе. Днішча размячалі цыркулем. Найбольш старажытны спосаб - сцягванне бочак абручамі рознай велічыні з дапамогай нацягуша і чакухі; пазней выкарыстоўвалі таксама вяроўкі ці ланцугі, якія намотваліся на кола (па тыпе лябёдкі), кліны і лісічкі (драўляныя зажымы). Важным у бандарнай справе было выкарыстанне той ці іншай драўніны: народныя майстра ўлічвалі пароду дрэва, стан, вільготнасць, умовы росту, сезон нарыхтоўкі. Адной з самых каштоўных парод быў дуб. З яго выраблялі бочкі і кадкі пад квас, сок, грыбы, гародніну; пры гэтым апрача трываласці і даўгавечнасці пасудзін мелася на ўвазе і здольнасць драўніны надаваць прадуктам спецыфічны смак, садзейнічаць працэсу квашання. З дубу рабілі таксама вёдры для студні, барылкі, кубельцы і дзежкі. Асіна і вольха больш прыдатныя для мер ёмітасці, пасудзін пад збожжа, кублаў для адзення. З асіны рабілі бочкі пад капусту. Абручы для посуду выраблялі звычайна з ляшчыны і дубу, радзей з елкі.
Беларускія майстры, дасканала валодаючы бандарным інструментам, тонка адчувалі пластыку дрэва. Ведаючы разнастайныя якасць пэўных парод, яны ўмела выкарыстоўвалі іх пры вырабе розных відаў посуду. Майстар-бондар падыходзіў да кожнага традыцыйнага элемента асэнсавана і рабіў усё трывала, з густам.
Дзяжа - бандарная пасудзіна для заквашвання цеста. Мела форму звужанай зверху шырокай бочачкі без вушак, накрыўку (вечка) з абечкам, аб'ём 20-30 літраў. Рабілі яе з дубовых ці хваёвых (з некалькімі дубовымі) клёпак; дуб паскараў працэс квашэння і надаваў цесту лёгкі прыемны водар. Дзяжа карысталася вялікай павагай, звязанай з культам хлеба.
Кадушка - бандарная, радзей выдзеўбаная пасудзіна розных памераў у форме ўсечанага конуса, звужаная даверху. Называлася таксама кадзь, кадка. Звычайна без вушак. Выкарыстоўвалася для захавання прадуктаў - квашанай капусты і буракоў, салёных агуркоў, грыбоў, соку, квасу ды інш. Кадкі вялікіх памераў - кадзі (1,5 - 1,6 м. у вышыню) - выкарыстоўвалі для захавання збожжа і мукі. Нярэдка, як і бочкі, замацоўваліся стацыянарна на глінянай аснове ў свірнах ці клецях. Пашыраныя ў хатнім побыце са старажытнасці, захаваліся да нашага часу (Дадатак 6).
На жаль, майстроў, якія б займаліся гэтай справай зараз, у нашым раёне я не знайшла.
II.6. Разьба па дрэве. Вырабы з драўніны
Разьба па дрэве - спосаб апрацоўкі драўніны з дапамогай спецыяльных інструментаў. Разьбяныя ўпрыгожванні з даўніх часоў знаходзілі шырокае ўжыванне пры апрацоўцы архітэктурных дэталяў драўляных будынкаў, пры вырабе мэблі і прадметаў хатняга ўжытку.
Для разьбяных прац лепш за ўсё ўжываць умерана цвёрдую драўніну з тонкімі і раўнамернымі валокнамі. У паўночных раёнах нашай краіны матэрыялам для разьбы можа служыць хвоя і кедр. У паўднёвых раёнах - кіпарыс, арча, карагач, ціс. Для тонкіх і дробных прац выкарыстоўваецца самшыт, груша, клён. У мэблі матэрыялам для разьбы служыць драўніна розных парод, у тым ліку: арэх, дуб, груша, алешына. Для архітэктурных упрыгожванняў лепш за ўсё драўніна ліпы.
Берасцень - гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць сценак глінянага посуду (збанкоў, гладышоў, цёрлаў, слоікаў і інш.), прызначанага для захавання ці халоднага прыгатавання ежы. Берасцяныя вырабы здаўна бытавалі і ў беларусаў. У сярэдзіне 20 ст. берасцяныя вырабы выйшлі з ужытку. У наш час адноўлены промысел па вырабу рэчаў мастацкага і сувенірнага прызначэння (дэкаратыўныя талеркі, шкатулкі, пудраніцы, біжутэрыя).
Даўбёжнае рамяство - вытворчасть выдзеўбанага посуду і іншых вырабаў з дрэва шляхам даўбення ці апрацоўкі яго натуральных (дуплістых) форм. Даўбёжнае рамяство - адно з найбольш старажытных. Яно практычна насіла характар хатняй вытворчасці. Выкарыстоўвалі звычайна мяккаслойныя і падатлівыя пароды драўніны. У гэтай вытворчасці карысталіся долатам, сякерай, пілой, цыркулем.
У наш час выраб даўбежнага посуду эпізадычна трапляецца ў прыватных гаспадарках. На Буда-Кашалёўшчыне Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці можа ганарыцца сваімі вырабамі з драўніны (Дадатак 7).
II.7 Ткацтва
Ткацтва - выраб тканін з пражы. Ткачыхі выраблялі посцілкі, ручнікі, абрусы, дываны, падвойныя дываны ў розных тэхніках: перабору, закладання. Выкарыстоўваўся геаметрычны арнамент.
Посцілкі і дываны найчасцей ткалі ў палосы без танальных адценняў і з адценнямі вяселкі, часам у клетачку. У апошні час пашырылася кампазіцыя з каляровых палос, якія чаргуюцца.
Ручнiкi ткалi на кроснах з iльняных, баваўняных нiтак, аздаблялi ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымi i плеценымi махрамi.
Для арнаменту характэрны прамалiнейнасць абрысаў даволi буйных матываў, прастата і яснасць узораў, спакойны рытм чаргавання аднародных элементаў, сiметрыя малюнка. Значэнне матываў звязана з такiмi спрадвечнымi паняццямi, як дабро, святло, жыццё, урадлiвасць. Яны ўспрымаюцца таксама, як знакi сонца, агню, зямлi, неба, вады, святла.
Беларускi ручнiк у лепшых сваiх узорах дае прыклад высокамастацкай тканiны з ярка выяўленым характарам аздаблення. Своеасаблiвасць яго - у выкарыстаннi льняных нiтак для фонавага палатна i баваўняных нiтак для ўзорыстага малюнка, у чырвонай аднаколернасцi ўзораў, хаця i адцененых невялiкай колькасцю чорнага тону, у перавазе геаметрычнага арнаменту, у арыгiнальных вырашэннях кампазiцый, размешчаных у большасцi па гарызантальнай восi (Дадатак 8).
Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы праводзіць майстар-класы па ткацтве і вышыўцы для жадаючых навучыцца гэтай справе.
III. Заключэнне
У працэсе даследавання я ўпэўнілася ў вялікай спадчыне Буда-Кашалёўскага раёна ў розных напрамках.Традыцыі нашага краю застаюцца, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта магчыма часткова дзякуючы дамам рамёстваў, вучэбным установам, якія дапамагаюць пашырыць кола людзей, што цікавяцца гэтымі справамі.
У наш час жыхары Буда-Кашалёўскага раёна працягваюць займацца вышыўкамі, вязаннем, пляценнем, саломапляценнем.
Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Губіцкі дом рамёстваў, Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці, Івольскі дзіцячы сад-базавая школа, Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы-гэта ўстановы, якія захоўваюць і распаўсюджваюць гістарычную спадчыну маёй малой Радзімы, адраджаюць яе мясцовыя традыцыі і нацыянальную культуру (Дадатак 9).
Праведзенае мной сацыялагічнае апытанне шляхам анкетавання гімназістаў на тэму "Беларускія народныя промыслы і рамёствы" паказала, што навучэнцы мала знаёмы з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі, якія працягваюць сваё жыццё і зараз у нашым горадзе і раёне. Варта зрабіць выснову: каб выхаваць патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны, трэба пачынаць з малога - з вывучэння традыцый, свят і абрадаў. Нашы продкі вельмі любілі сваю радзіму, шанавалі, паважалі блізкіх і родных. Новае пакаленне, на жаль, забывае свае вытокі. Трэба выпраўляць сітуацыю і ўжо з малога ўзросту ўкладваць у дзіця паняцці "народныя традыцыі", "народныя святы", "народныя абрады", "народныя промыслы і рамёствы".
IV. Літаратура
1. Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю, 2008, Гомель "Сож"
2. Народная культура Беларусі, В.С.Цітоў, Мінск, 2006
3.Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Буда-Кашалеўскага раёна. У 2 кн. - Мн.: БЕЛТА, 2002. - 544с.: іл.
4. www.buda-koshelevo.gomel-region.by
Дадатак 1. Вышыўка.
Вышыўкі аўтара работы
Дадатак 2. Вязанне.
</</font>
Дадатак 3 Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы
Дадатак 4. Пляценне
Дадатак 5. Саломапляценне.
У Губіцкім доме рамёстваў
Саломапляценне. Вырабы Івольскага дзіцячага сада-базавай школы
Дадатак 6. Бондарства
Дадатак 7. Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці
Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці
Дадатак 8. Ткацтва
Дадатак 9. Мая Буда-Кашалёўшчына