- Учителю
- Урок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя
Урок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя
Урок гісторыі ў 7 класе
Пачатак Вялікіх
геаграфічных адкрыццяў
Падрыхтаваў настаўнік гісторыі Буйнавіцкай сярэдняй школы
Аляксандр Міхайлавіч Буцько
Тэма ўрока: "Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў"
Тып урока: камбінаваны
Мэты ўрока:
- высветліць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, даць ім агульную характарыстыку;
- азнаеміць вучняў з мараплаўцамі-першаадкрывальнікамі;
- выявіць наступствы і значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў;
- развіваць у вучняў уменне ўстанаўліваць прычыны, следства і значэнне гістарычных падзей і з'яў, уменне канкрэтызаваць падзеі;
Абсталяванне ўрока: мультымедыйны праектар і экран, атлас "Сусветная гісторыя Новага часу 7 клас".
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
Добры дзень, дзеці! Я вітаю ўсіх і рады бачыць вас бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі.
Нам спатрэбяцца для работы падручнікі па гісторыі, а так сама атласы. Хацелася б каб на ўроку вы былі уважлівымі і актыўнымі.
Сёння на ўроку я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Ці згодны вы?
Слайд №1,2
Паведамленне тэмы і задач урока
- Перад тым, як пачнем працаваць па новай тэме, давайце, калi ласка, праверым, як вы засвоілі пройдзены матэрыял і выканалі дамашняе заданне.
2.Праверка дамашняга задання
Вучні атрымліваюць "Рабочыя лісты", на якіх размешчаны заданні ("па пройдзеным матэрыяле" і па новай тэме). Самастойна выконваюць заданні па пройдзеным матэрыяле (5-6 хв.), адразу ж пасля гэтага правяраюць свае адказы
Слайд № 3,4,5
2
Рабочы ліст вучня(вучаніцы) 7 класа ______________________________________________
па тэме: "Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў"
Заданні па пройдзеным матэрыяле
Падзеі. Назавіце краіны да якіх адносяцца падзеі
-
Аблога Арлеана ______________________
-
Выпуск першай друкаванай кнігі__________________
-
Скліканне генеральных штатаў __________________
-
Прыняцце "Залатой булы"______________________
-
Барацьба Людовіка ХІ і Карла Смелага______________
-
Вайна Пунсовай і Белай ружы_____________________
Даты. З якімі падзеямі звязаны даты?
1.1337-1453гг.-_________________________________________________
2. 1309-1377гг.-_____________________________________________________
3. 1479г.-______________________________________________________
4. 1445г.-__________________________________________________________
Асобы. Суаднясіце (злучыце стрэлкамі)
Ф.Брунелескі вынаходнік кнігадрукавання
І.Гутэнберг архітэктар
С.Батычэлі скульптар
Данатэла мастак
Франтальны апрос "Значэнне кнігадрукавання"
Слайд №6
Рукапісныя кнігі Друкаваныя кнігі
1.Высокі кошт аднаго экземпляра, 1. ???
выраб адзінкавых экземпляраў
2. Выраб кніг цягнуўся месяцамі 2.???
3. Асноўныя цэнтры вырабу кніг- 3.???
Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Прынц Энрыкі гэта ________________________________________________
Праславіўся тым,што ________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Хрыстафор Калумб гэта______________________________________________________________
Праславіўся тым, што ў ________ годзе _________________________________________________
Барталамеу Дыяш у _________ годзе __________________________________________________
Васка да Гама стаў вядомы таму, што ў __________годзе __________________________________
__________________________________________________________________________________
3. Вывучэнне новага матэрыяла
Слова настаўніка
Слайд №6
План вывучэння новага матэрыяла
-
Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
-
Першыя мараплаўцы
-
Што адкрыў Хрыстафор Калумб?
-
Пошукі марскіх шляхоў у Індыю
З сярэдзіны 15 да сярэдзіны 17 ст. еўрапейцы адкрылі шмат невядомых ім да гэтага зямель. Гэтыя адкрыцці называюць Вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі. Яны дабраліся да поўдня Афрыкі, а абагнуўшы яе, даплылі да Індыі. Былі адкрыты Амерыка, а затым Аўстралія. Першыя кругасветныя падарожжы дазволілі канчаткова даказаць, што Зямля мае форму шара.
Якія ж прычыны пабудзілі еўрапейцаў адправіцца ў далёкія плаванні?
Прычын было некалькі. Давайце паспрабуем разабрацца.
Слайд №7
Мы ўжо ведаем, што ў Познім сярэдневякоўі ў Еўропе бурна развіваліся гарады, узнікалі мануфактуры, а значыць і тавараў выраблялася больш, развіваўся гандаль. Канешне уладальнікі мануфактур, купцы былі зацікаўлены ў тым каб прадаць як мага больш сваіх тавараў, таму ім патрэбны былі новыя рынкі збыту і яны пачнуць іх шукаць у далёкіх краінах.
Па-другое, багатыя еўрапейцы- купцы, банкіры самі хацелі купляць раскошныя тавары з Усходу, бо такіх не рабілі ў Еўропе. Напрыклад тканіны такія як шоўк, вострыя прыправы.
Па-трэцяе, яны хацелі разбагацець на захопах новых зямель. Хадзілі чуткі, што на Усходзе ёсць краіны багатыя золатам і іншымі каштоўнасцямі.
Акрамя таго, традыцыйна гандаль з Усходам вёўся праз парты Міжземнага мора. Заваевы турак-асманаў, якія захапілі ўвесь блізкі Усход і Паўночную Афрыку, адсеклі Еўропу ад традыцыйных рынкаў.
Усё гэта прывяло да пошуку новых гандлевых шляхоў на Ўсход.
Даследаваліся два шляхі: вакол Афрыкі, які пракладвалі партугальцы, і заходні, дзе галоўную ролю іграла Іспанія.
Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць прычыны ВГА
Пачаліся рызыкоўныя падарожжы. Але яны былі немагчымы без дасягненняў у навуцы і тэхніцы, без новых ведаў у геаграфіі, астраноміі і марской справе.
Усё больш вучоных к гэтаму часу скланяліся да думкі, што Зямля мае форму шара, а значыць калі плысці з Еўропы ўвесь час на Захад, то можна папасці на Усход у Кітай і Індыю.
Азнаямленне з гістарычнай даведкай у падручніку с.62 Вучань чытае ўголас
Слайд №8
3
Каб ажыццявіць такое доўгае плаванне патрэбны былі прыборы для арыенціроўкі караблёў. І такія прыборы з'явіліся. Компас і астралябія, якая дазваляла арыенціравацца па зорках на небе.
Слайд №9
Для далёкіх падарожжаў патрэбны былі і новыя караблі. Лепшымі з іх сталі каравела і галіон
Слайд №10,11
Слова "піянер" азначае "першапраходец". Дык вось піянерамі сярод еўрапейскіх краін якія распачалі пошукі марскіх шляхоў былі Партугалія і Іспанія.
Работа з атласам. Адкрываем карту на с.2-3 і знаходзім Партугалію і Іспанію
Яны мелі зручнае геаграфічнае становішча. Партугалія знаходзілася на краі Еўропы, заходнія межы якой амываліся Атлантычным акіянам. Краіна мела зручныя парты, куды заходзіла шмат судоў з розных дзяржаў. З даўніх часоў партугальцы плавалі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, яны былі самымі вопытнымі маракамі ў Еўропе.
Арганізатарам першых партугальскіх экспедыцый стаў прынц Энрыкі
Слайд №12 Паведамленне вучня "Энрыкі-мараплавец"
Падчас выступлення вучня астатнія, апіраючыся на матэрыял паведамлення, запаўняюць абаротную старану рабочага ліста.
Слова настаўніка
Прасоўванне партугальцаў уздоўж афрыканскага узбярэжжа на поўдзень, прымусіла іспанцаў шукаць іншага шляху ў Індыю. Іспанія не хацела развязваць вайну з суседняй Партугаліяй. Кароль Фердынанд і каралева Ізабела прынялі прапанову італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калумба адправіць караблі у Індыю праз Атлантычны акіян на захад.
Слайд №13 Паведамленне вучня "Х.Калумб"
Вучні прадаўжаюць працаваць на рабочым лісце
Слайд №14 Работа з атласам. Карта на с.2-3 і знаходзім шляхі Калумба да Амерыкі
Азнаямленне з гістарычнай даведкай "Калумб ажыццявіў яшчэ тры экспедыцыі ў Амерыку" у падручніку с.64 Вучань чытае ўголас
Слова настаўніка Работа ў рабочых лістах
Слайд №15
Ужо пасля смерці прынца Энрыкі партугальцы здолелі дабрацца па моры да Індыі. У 1488 годзе мараплавец Барталамеу Дыяш адкрыў паўднёвы край афрыканскага мацерыка- мыс, названы ім мысам Добрай Надзеі. Слайд №16
Работа з атласам. Карту на с.2-3 знаходзім шлях Дыяша
Адкрыцці Калумба прымусілі партугальцаў спяшацца.
Летам 1497года з Лісабона выйшла ў мора флатылія з 5 караблёў пад кіраўніцтвам Васка да Гамы.
Паведамленне вучня "Васка да Гама"
Слайд №17, 18 Работа з атласам. Карта на с.2-3 знаходзім шлях Васка да Гамы
Слайд №19, 20 4
Слова настаўніка
Геаграфічныя адкрыцці зробленыя еўрапейцамі мелі мноства наступстваў.
Гэта:
Слайд №21
-
1. . Атрыманы новыя дадзеныя аб Зямлі - яна па форме шар
-
2 Новыя ўяўленні аб землях, кантынентах, народах
-
3. . Атрымалі развіцце навукі: геаграфія, астраномія, гісторыя
-
4. Складваецца адзіны сусветны рынак
-
5. Галоўныя марскія шляхі зрушыліся з мораў у акіяны
-
6. З'явіліся новыя парты: Лісабон, Лондан, Амстэрдам
-
7. Новыя прадукты харчавання
А значыць можна смела сказаць, што гэта былі Вялікія геаграфічныя адкрыцці.
Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць наступствы ВГА
4.Замацаванне новага матэрыяла
Слайд №22
Назавіце падзею
1488 год Адкраццё мыса Добрай Надзеі
1492 год Адкрыццё Калумбам Амерыкі
1498 год Васка да Гама адкрыў марскі шлях у Індыю
Слайд № 23,24
Суаднясіце правільна
-
Каравела - Прыбор для арыенціравання
-
Астралябія - Першапраходец
-
Піянер - Марское судна
5.Падвядзенне вынікаў
Вучні здаюць рабочыя лісты (адзнакі будуць аб'яўлены на наступным уроку, пасля праверкі настаўнікам)
6.Дамашняе заданне § 12, с.60-66 саставіць тэст па матэрыялу параграфа
7.Рэфлексія
Прадоўжыце сказ "Сення на ўроку я даведаўся, што …"
5