- Учителю
- Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме
Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме
Правапіс галосных о, э, а
Мэта:
1. удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах,
прымяняць правілы вымаўлення і напісання галосных о, э, а ў
спрадвечна беларускіх і запазычаных словах;
-
ствараць умовы для развіцця ўмення пераўтвараць вучэбную
інфармацыю ( састаўляць апорныя схемы);
3. выхоўваць у навучэнцаў упэўненасць у сваіх сілах.
1. Арганізацыйны момант.
2. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.
У беларускай мове 32 літары : 10-для абазначэння галосных гукаў і 21 - для абазначэння зычных.
Якая літара самая працалюбівая? Адказаць на гэтае пытанне няпроста. Паспрабуйце падлічыць , якая літара ў тэксце выкарыстоўваецца часцей за іншыя.
І чаго злуецца мама?
І завошта гэты гнеў?
Меціўся я прама-прама-
Камень крыва паляцеў.
Шыбіны няма ў акне.
Дык за што ж
Вініць мяне ?
Р.Барадулін
--- Адказы вучняў (Літара а)
Так. А ці ведаеце вы , што галосны а ў беларускай мове ўжываецца значна часцей, чым іншыя гукі? Вучоныя падлічылі : на кожныя 100 вымаўленых гукаў прыпадае ў сярэднім 18 а
3. Тлумачэнне новага матэрыялу .
Аналіз прыкладаў, запісаных на дошцы.
Колас-каласы цэгла-цагліна
Горад-гарады стрэхі-страха
Ноч - начны шчэбет-шчабятаць
Прачытайце , пастаўце націскі і скажыце, якія галосныя пішуцца толькі пад націскам і ў што яны пераходзяць не пад націскам. Сфармулюйце вывад самастойна.
Вывад. Правапіс галосных о,э, а ў спрадвечнабеларускіх словах заснаваны на жывой фанетычнай заканамернасці нашай мовы-аканні. О, Э ў спрадвечнабеларускіх і даўно запазычаных іншамоўных словах пішуцца толькі пад націскам.
Састаўленне апорнай схемы.
1. О, Э сосны а сасновы
Э рэкі а рака
4. Замацаванне вывучанага. Самастойная работа: практыкаванне 8
1)Устаўце прапушчаныя літары.
2) Вызначце стыль і тып тэксту.
3) Дайце загаловак, які б выражаў асноўную думку тэксту.
Так. Цікавых прафесій многа.Касманаўт, вадалаз, шафёр, геолаг .
Выбар прафесіі - вельмі адказная справа. Вельмі важна выбраць сваю дарогу ў жыцці, а для гэтага трэба слухаць сваё сэрца.
Змяніце слова сэрца так, каб э перайшло ў а.
Сэрца-сардэчны.
А цяпер я вас сардэчна запрашаю на агляд да акуліста.
( Гімнастыка для вачэй)
--Заплюшчыце вейкі моцна-моцна. (лічу:1,2,3,4,5)
-Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго са здзіўленнем.
( лічу:1,2,3,4,5)
- Заплюшчыце моцна-моцна. (лічу:1,2,3,4,5)
- Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго з радасцю. (лічу:1,2,3,4,5)
Тэрапеўт, карэспандэнт, дэсантнік, дэкламатар .
Напэўна, і гэтыя прафесіі вам добра знаёмы. Магчыма , хтосьці марыць пра названыя спецыяльнасці. Вызначце, калі ласка, паходжанне гэтых слоў
( словы іншамоўнага паходжання).
-
У якіх словах гук э вымаўляецца не пад націскам.
-
Вывад правіла аб напісанні галосных у запазычаных словах.
Складанне апорнай схемы па тэме.
2. Э ( запазычаныя словы) тэрапеўт
карэспандэнт
Заданне "Назаві адным словам"
Той, хто з'яўляецца спецыялістам па камп'ютарах.( Праца з лексічным значэннем слова)
Запіс сказа пад дыктоўку.
Цікава праходзяць заняткі па інфарматыцы ў камп'ютарным класе.
Камп'ютар, камп'ютаршчык, камп'ютарны.
Звярні увагу! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар згодна з правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі Законам РБ ад 23 ліпеня 2008 г.
Гульня " чацвёртае лішняе"
Маша, Віктар, Раман, Пітэр.
-
Пітэр. ( уласнае запазычанае імя)
-
Настаўнік. Ва ўласных запазычаных імёнах -эль, -эр перадаюцца нязменна. Напісанне падобных слоў неабходна правяраць па слоўніку.
Змены . Будзь уважлівы!
Незалежна ад паходжання слова гук о у ненаціскных складах вымаўляецца як а , што і перадаецца на пісьме.
Было
Павінна быць
Адажыо
Адажыа
Сальфеджыо
Сальфеджыа
Трыо
Трыа
Праблемная сітуацыя.
Метро.
-
Чаму ж гэта запазычанае слова не падпарадкавана новаму правапісу?
-
Канцавая галосная о знаходзіцца пад націскам.
Слоўнікава-арфаграфічная хвіліна-эстафета.
--Растлумачце значэнне слоў і правапіс літары а ў іх.
Прынтар, камп'ютар, кандытар, бухгалтар, лідар, імпрэсарыа.
5. Работа над развіццём мовы. Чытанне тэкста на картках, якія ляжаць на кожнай парце.
Тата Заяц гуляў са сваім маленькім сыночкам, падкідаў яго ўверх і лавіў.
- Цікава, кім стане наш Зайчык, калі вырасце? - спытаў ён.
- Наш сынок стане палісмэнам. - адказала мама Зайчыха. - Ён будзе насіць форму з залатымі гузікамі і фуражку. Кожны дзень ён будзе дапамагаць маленькім зайчаняткам, што згубіліся, знайсці сваіх бацькоў.
- А можа, ён стане клоўнам у цырку, - прапанаваў татуля. - Тады ён будзе насіць клоўнскі касцюм і вырабляць розныя смешныя штукі, каб весяліць дзетак.
- А чаму б нашаму Зайку не стаць каўбоем? - спытаў старэйшы брацік. - Тады ён бы мог аб'язджаць коней на радэа.
Але маленькі Зайчык не хацеў быць ні палісмэнам, ні клоўнам, ні зухаватым каўбоем. Ён сядзеў ў кошычку і ўсміхаўся, бо выдатна ведаў, кім стане.
-
Вучням прапануецца скласці працяг тэкста.
-
Вызначыць лексічнае значэнне слова радэа.
-
Назавіце словы з арфаграмай " правапіс галосных о,э,а". Растлумачце выбар галоснай.
Вершаваныя радкі зачытваюцца настаўнікам.
Дазволь, Пятрусь,
Цябе спытаць, -
Звярнуўся дзед
Такім манерам, -
Як вырасцеш,
кім хочаш стаць?
- Ды, як і ты -
Пенсіянерам.
--Дзеці, кім бы вы хацелі стаць. Абгрунтуйце свой адказ.
6. Падвядзенне вынікаў урока.
7. Рэфлексія. Рабяты выбіраюць любое выказванне і працягваюць яго.
-- Сёння я даведаўся…
-- У мяне атрымалася…
--Мяне здзівіла…
--Было цікава…
--Цяпер я ўмею…
8. Дамашняе заданне. Практыкаванне 11, вусныя паведамленні на аснове апорных схем, складзеных на ўроку.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа"
Урок беларускай мовы
ў 5 класе па тэме:
"Правапіс галосных о, э, а"
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Нікалайкава В.Р.
2010-2011 навучальны год