- Учителю
- План-конспект урока Электоролиты и неэлектролиты в 8 классе
План-конспект урока Электоролиты и неэлектролиты в 8 классе
Урок у 8 класе па тэме: "Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя "
Тэма: Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя
Мэта: прагназіруецца, што на прыканцы ўрока ў вучняў павінна сфармулявацца ўяўленне аб электралітах і неэлектралітах, аб электралітычнай дысацыяцыі .
Задачы:
-
стварыць умовы для разумення раздзялення рэчываў на электраліты і неэлектраліты ў сувязі з тыпам хімічнай сувязі;
-
параўноўваць электраправоднасць раствораў розных арганічных і неарганічных рэчываў;
-
тлумачыць прычыну электрапроводнасці раствораў;
-
пазнаёміць з працэсам і сутнасцю электралітычнай дысацыяцыі;
-
развіць уменне складаць ураўненні электралітычнай дысацыяцыі;
-
фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці.
Абсталяванне: прыбор для дэманстрацыі электраправоднасць раствораў, дысталяваная вада, рэчывы для дэманстрацыі электраправоднасці, раздатачны матэрыял, алфавіт, тэсты, мультымедыйны праектар, ноўтбук, прэзентацыя, відэафайлы сеткі Інтэрнэт.
Тып урока: урок засваення новых ведаў з элементамі даследвання
Від урока: праблемна-пошукавы
Ход урока
1. Матывацыя і мэтавызначэнне
-
Павярніцеся да сябра па парце, усміхніцеся. Добры настрой стане сёння для вас надзейным сябрам у рабоце.
-
Наш эпіграф: Тэорыя - гэта палкаводзец,
а эксперымент - салдаты.
Леанарда да Вінчы
-
Аналіз практычнай работы
-
На прошлым уроку вы выконвалі практычную работу №1. Прыгатаванне раствораў з зададзенай масавай доляй растворанага рэчыва.
-
Вы былі і ў ролі палкаводцаў- стратэгаў: так як складалі справаздачу тэарэтычнай часткі - рабілі матэматычныя разлікі пры рашэнні задач, аналізавалі дзеянні і рабілі вынікі. Салдатамі вы адчувалі сябе, калі неабходна было на аснове тэарэтычных разлікаў падрыхтаваць раствор: узважыць на вагах пэўную колькасць цвёрдага крышталічнага рэчыва, адмераць мерным цыліндрам пэўны аб'ём вады, а потым яшчэ і разбавіць атрыманы раствор. Пры гэтым не забываючы захоўваць правілы бяспечных паводзін.
-
З работай справіліся ўсе. Адзнакі выстаўлены з улікам практычных дзеянняў і афармлення ўсіх пунктаў работы.
Настаўнік праводзіць аналіз тыповых памылак вучняў.
-
Я вам і сёння прапаную пабыць спачатку ў ролі салдат, т.е. даследчыкаў, а ўжо потым выслужыцца да палкаводцаў, т.е. засвоць тэарэтычныя заканамернасці, законы і тэорыі, каб растлумачыць вынікі эксперыменту.
-
І так, наперад!
-
Знакамітай гістарычнай асобай быў рымскі палкаводзец Юлій Цэзар. Да нас дайшло яго зашыфраванае пасланне. Дапамажыце мне прачытаць яго.
Алфавіт у дапамогу:А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
И
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Щ
Ъ
Ы
Ь
Э
Ю
Я
Шыфр Цэзара
О
З
Н
Х
У
Г
О
Л
Х
Ю
О
Р
З
э
л
е
к
т
р
а
л
і
т
ы
і
н
е
А
О
З
Н
Х
У
Г
О
Л
Х
Ю
э
л
е
к
т
р
а
л
і
т
ы
-
Мы прачыталі словы "Электраліты і неэлектраліты".
-
Гэта значыць, што тэма сённяшняга ўрока наступная: "Электраліты і неэлектраліты. Электралітычная дысацыяцыя "
(Лепш настаўніку самому дабавіць апошнія словы да тэмы ўрока, бо вучні доўга будуць вызначаць па шыфру)
-
З якой мэтай вы прыйшли на ўрок? Давайце сфармулюем мэту нашага ўрока.
-
Каму цяжка, то можаце карыстацца падказкай. Адкрыйце апошні ліст папкі "У дапамогу вучню", што ляжыць на кожнай парце.
Вучні выбіраюць са спіска магчых мэт. Настаўнік выслухвае некаторых вучняў і фарміруе агульную мэту ўрока.
2. Аперацыйна - пазнавальны этап
- Вучоных даўно цікавіла, ці будуць праводзіць ток: вада, сухія солі і шчолачы, растворы кіслот і солей. Гэта прывяло да пастаноўкі рада цікавых доследаў, для выканання якіх неабходны не толькі веды па хіміі, але і па фізіцы, уменні кансруляваць прыбор, назіраць, рабіць высновы, строіць гіпотэзы.
Ланцужок: праблема - гіпотэза - праверка гіпотэзы - аналіз - вынік
2.1. Фармуліроўка праблемы
-
- Якая ў нас ўзнікла праблема? Мы не ведаем, ці праводзяць электрычны ток вада, сухія солі і шчолачы, растворы кіслот і солей.
-
Ці мы можам эксперыментальна праверыць у нашай лабараторыі?
-
Выстаўленне гіпотэзы
-
- Сфарміруйце свае гіпотэзы, пачынаючы словамі:
-
Калі, то…
-
Так, як…
-
Пры ўмове, што..
-
Прапаноўваецца, што..
-
Дапусцім..
-
Магчыма..
2.3. Праверка гіпотэзы
- Прапаноўваю наступны план эксперымента для праверкі гіпотэзы.
План эксперымента
-
Дэманстрацыя прыбора для даследвання электрычнай проводнасці раствораў
-
Даследванне электрапроводнасці дысталяванай вады
-
Даследванне ўласцівасцей цукрозы
-
Растварэнне кухоннай солі ў вадзе
-
Даследванне электрапроводнасці раствору кухоннай солі
-
Даследванне разбаўленага раствору сернай кіслаты
Прагляд відэадоследа "Электраправоднасць раствораў".
-
-
Аналіз вынікаў доследаў
-
Вучні аналізуюць вынікі эксперыменту і вызначаюць якія рэчывы праводзяць электрычны ток, а якія не.
-
Давайце выдзялім галоўнае ў нашым даследванні, назіраннях і зробім вынік.
-
-
Фармуліроўка выніка
-
-
У складзе рэчываў ёсць іоны, якія з'яўляюцца пераносчыкамі электрычнага току. Цвёрдыя іонныя крышталі не праводзяць электрычны ток, а вось іх растворы, у якіх свабодна заражаныя іоны маюць магчымасць рухаюцца - праводзяць электрычны ток. У кіслотах няма гатовых іонаў, там існуе кавалентная палярная сувязь. Аднак кіслоты праводзяць электрычны ток з-за таго, што пры растварэнні ў вадзе адбываецца разрыў сувязі з утварэннем гідратаваных іонаў.
-
Майкл Фарадэй прапанаваў падзяліць усе рэчывы ў адпаведнасці з тым, як яны праводзяць электрычны ток у раствораным або расплаўленым стане на электраліты і неэлектраліты.
2.6. Фізкульхвілінка
Настаўнік прапануе комплекс практыкаванняў.
2.7. Самастойная работа
-
Працуем з тэкстам падручніка і запаўняем табліцу.
1. Рэчывы з …………. сувяззю:
-
Солі …………………………………..
-
Шчолачы …………………………….
2. Рэчывы з не …….. або мала ……..сувяззю:
-
Газы …………………………………..
-
Арганічныя рэчывы ………………….
-
…………………. сувяззю
-
-
Кіслоты ……………………..
-
-
Чаму ж растворы і расплавы электралітаў праводзяць электрычны ток?
-
Якія часцінкі з'яўляюцца пераносчыкамі электрычнага зараду ў растворах.
-
Для тлумачэння асаблівых паводзін электралітаў у растворах і расплавах шведскі вучоны Свантэ Арэніус. У 1887 годзе прапанаваў тэорыю, якая атрымала назву: тэорыя электралітычная дысацыяцыя (скарочана ТЭД).
-
Згодна з гэтай тэорыяй, пры растварэнні ў вадзе або расплаўленні, электраліты распадаюцца (дысацыіруюць) на (+) заражаныя або (-) заражаныя часцінкі - іоны. Іоны падзяляюць на простыя і складаныя.
Іоны
Простыя Складаныя
K+, Na+,Mg 2+,Cl -,S 2- NO3 -,SO4 2-,PO43-
-
Звярніце ўвагу, што знакі зарадаў іонаў пішуцца справа зверху пасля арабскай лічбы - Mg 2+, S 2- у адрозненні ад ступеней акіслення - Mg +2, S -2 .
-
Галоўная прычына ЭД: узаемадзеянне малекул вады з электралітам.
-
Давайце разгледзім у падручніку мал. 87 і пракаменціруем яго змест. (Можна яшчэ прапанаваць самастойную работу з тэкстам)
Вынік: пад дзеяннем малекул вады крышталічная структура злучэння разбураецца з утварэннем асобных іонаў, акружаных дыполямі вады. Такія іоны называюцца гідратаванымі.
-
Звярніце ўвагу, што пры напісанні ўраўненняў ЭД формулы малекул вады звязаных з
іонамі ў растворы не запісваюцца:
NaCl = Na+ + Cl -
KI = K+ + J -
MgS = Mg2+ + S2-
K2S = 2K+ + S2-
BaCl2 = Ba2+ + 2Cl-
AlCl3 = Al3+ + 3Cl-
Ca(NO3)2 = Ca2+ + 2NO3-
Al2(SO4)3 = 2Al3+ + 3SO42-
Na2SO4 = 2Na+ +SO42-
-Звярніце ўвагу, што калі ў формуле ўказана два, тры і больш простых або складаных іонаў, то столькі ж іонаў і будзе ў растворы. Іх колькасць указваецца каэфіцыентамі:
Ba(OH)2 = Ba2+ + 2OH -
-
Разгледзім мал.88 падручніка. Нам вядома, што ў малекулах кіслот існуе сувязь кавалентная палярная і пад уздзеяннем дыполяў вады (мал.87), гэтая сувязь разрываецца з утварэннем гідратаваных іонаў вадароду і кіслотных астаткаў, якія пераходзяць у раствор. Напрыклад:
HCl = H+ + Cl -
H2SO4 = 2H+ +SO42-
- І так, мы прыйшлі да высновы. Якой? (Вучні адказваюць)
- Зачытайце вынік у канцы параграфа. (Вучань чытае ўслых)
-
Кантрольна-карэкцыйны этап
-
-
Адкажыце на пытанні:
-
-
Як М.Фарадэй раздзяліў усе рэчывы?
-
Якія рэчывы называюцца электралітамі?
-
Якія рэчывы называюцца неэлектралітамі?
-
Назавіце прыклады электралітаў
-
Назавіце прыклады неэлектралітаў
-
Хто аўтар тэорыі ЭД?
-
Што такое ЭД? Дайце азначэнне
-
У якім годзе С.Арэніус прапанаваў ТЭД?
-
Ці праводзяць электрычны ток:
-
раствор спажыўнай солі
-
расплаўлены гідраксід натрыю
-
газападобны кісларод
-
цукроза
-
серная кіслата
-
спірт
-
-
Ці праводзіць электрычны ток:
-
дысталяваная вада
-
крынічная вада
-
марская вада
-
мінеральная вада
-
-
-
Запішыце ўраўненні ЭД: KOH, K2SO4 , ZnCl2 , H2CO3 , HCl, FeCl3 , K2S
-
-
Дамашняе заданне
§ 29, заданне 6-8 (па выбару)
§ 30, заданне 6-9 (па выбару)
5. Рэфлексія
- Звернемся да эпіграфа ўрока : "Тэорыя - гэта палкаводзец, а эксперымент - салдаты." Прааналізіруем яшчэ раз яго сэнс адказамі на пытанні:
-
-
Якую тэорыю ў краіне ведаў мы павінны былі засвоіць сёння на ўроку, для таго каб быць падобна Юлію Цэзару таленавітымі палкаводцамі?
-
Што мы павінны ўмець, для таго каб быць вопытнымі салдатамі?
-
- Адзначце свой настрой пасля ўрока: выберыце каляровы шарык палажыце ў пусты шкляны сасуд на стале настаўніка.
6