- Учителю
- Урок по географии для 9 класса 'Индия'
Урок по географии для 9 класса 'Индия'
ВЕБ - КВЭСТ ПА ГЕАГРАФІІ
"Загадкавая краіна"
Тэма: Індыя
Мэты:
-
стварыць умовы для атрымання навучэнцамі інфармацыі аб Індыі як найбуйнейшай краіне свету, якая развіваецца;
-
развіццё ў вучняў ўмення карыстацца сродкамі інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій для атрымання ведаў;
-
навучаць навучэнцаў ствараць інтэлект - карты па вывучаемай тэме;
-
развіваць лагічнае мыщление навучэнцаў, уменне рабіць лагічныя аперацыі сінтэзу і аналізу атрыманай інфармацыі;
-
выхоўваць цікавасць да навучання, прывіваць навыкі камунікатыўных зносін, развіваць культуру мовы.
Абсталяванне: карты Індыі (фізічная, эканамічная), атласы, мультымедыйны праектар з падрыхтаванай прэзентацыяй, падручнік.
Ход урока
№
Этапы урока
1.
Арганізацыйны момант
Настаўнік: Прачытайце дэвіз урока:
У свеце шмат цікавага,
Нам часам невядомага.
Свету ведаў няма мяжы,
Так хутчэй, сябры, за справу!
Як вы разумееце дэвіз нашага ўрока.
-Аб якой справе ідзе гаворка? (аб адкрыцці новых ведаў) -Як жа вы адкрываеце ўсё новае? (самі павінны зразумець, што мы яшчэ не ведаем, і самім паспрабаваць адкрыць гэта новае)
2.
Праверка дамашняга задання
Настаўнік:
-
Японія па ўзроўні ўрбанізацыі:
А) высокаурбанізаваная;
Б) слабаурбанізфваная.
-
Па ўзроўні эканамічнага развіцця Японія:
А) эканамічна развітая;
Б) развіваецца;
В) краіна з пераходнай эканомікай.
3. Для насельніцтва Кітая характэрна:
А) актыўна праводзімая дэмаграфічная палітыка прывяла да значнага зніжэння натуральнага прыросту насельніцтва
Б) кітайцы складаюць толькі каля ¼ агульнай колькасці насельніцтва Зямлі
В) асноўная частка насельніцтва засяроджаная ў заходняй частцы краіны
Г) у гарадах мільянерах пражывае амаль ¾ насельніцтва краіны, пры гэтым колькасць гарадоў - мільянераў перавысіла 50.
4. Гэтая краіна мае самае вялікае насельніцтва.
А) Японія
Б) Кітай
В) Італія
5. Гэтая краіна лідзіруе па вытворчасці веласіпедаў:
А) Кітай
Б) Іспанія
В) Японія
6. Гэтая краіна з'яўляецца радзімай вынаходак фарфору, паперы, компаса, пораху і феерверкаў:
А) Кітай
Б) Іспанія
В) Японія
7. Краінай з простым узнаўленнем насельніцтва з'яўляецца:
А) Японія
Б) Іран
В) В'етнам
Г) Кітай
8. Традыцыямі гэтай краіны з'яўляюцца ікебана, бонсай, каліграфія, сумо, чайная цырымонія
А) Японія
Б) Іран
В) Кітай
Г) Індыя
Запіс на дошцы: 1 - а, 2 - а, 3 - а, 4 - б, 5 - а, 6 - а, 7 - а, 8 - а.
3.
Пастаноўка мэты ўрока
Настаўнік: Паслухайце ўрывак: « В джунглях… времена года переходят одно в другое почти незаметно. Всего удивительнее в джунглях весна, потому что ей не приходится покрывать голое, чистое поле новой травой и цветами, ей надо пробиться сквозь перезимовавшую, еще зеленую листву.
Наступает день, когда все в джунглях блекнет и самые запахи, которыми напитан тяжелый воздух, словно стареют и выдыхаются.
После выпадает иной раз небольшой дождик, и все деревья, кусты, бамбук, мох и сочные листья растений, проснувшись, пускаются в рост с шумом.
Прежде Маугли всегда радовался смене времен года».
- Аб прыродзе якой краіны расказваецца ў гэтым урыўку? Індыя.
Гэта казачная краіна нам знаёмая з ранняга дзяцінства па творах Рэд'ярда Кіплінга.
Індыя - гэта краіна чараў і тайны, асляпляльнай прыгажосці і экзатычнага зачаравання; краіна, дзе сыходзяцца стагоддзі, а сучаснасць сплятаецца з старажытнасцю; краіна, дзе гасціннасць - традыцыя, а развіццё - страсць. Прыгажосць, не паддаецца апісанню і параўнанню. Цывілізацыя старажытная, як сама гісторыя.
Сёння на ўроку, выкарыстаўшы камп'ютэрныя тэхналогіямі, мы паспрабуем знайсці неабходную інфармацыю ў сетцы інтэрнэт і скласці эканоміка - геаграфічную характарыстыку краіны, якую вобразна назавём "Загадкавая краіна".
А вынікам нашай працы будзе стварэнне слайд-прэзентацыі "Загадкавая краіна", а таксама даклады ўдзельнікаў блог-квэста. Жадаю ўдачы!!!
4.
Размеркаванне роляў, стварэнне мікрагруп
Настаўнік: На дадзеным этапе прапаную вам выбраць для сябе адну з роляў, прадстаўленых ніжэй. Перш чым выбраць для сябе ролю, падумайце, якая роля вам падыдзе больш:
-
Географы - спецыялісты, якія вывучаюць геаграфічнае становішча краіны на розных картах. Апісваюць геаграфічнае становіша, геалагічную будова і рэльеф, кліматычныя ўмовы і прыроду краіны.
-
Дэмографы - спецыялісты, якія вывучаюць склад насельніцтва і яго змены, паказчыкі колькасці, саставу, размяшчэння.
-
Этнограф - спецыяліст па этнаграфіі, вывучае асаблівасці побыту, звычаяў, культуры якога-небудзь народа.
-
Спецыялісты прамысловасці і сельскай гаспадаркі - вывучаюць асаблівасці прамысловасці і сельскай гаспадаркі краіны.
-
Спецыялісты ў сферы турызму - вывучаюць асаблівасці развіцця турызму ў той ці іншай краіне.
5.
Састаўленне маршрута выканання задання
План дзеянняў:
-
Выберыце сабе адну з прапанаваных роляў.
-
Выбраўшы ролю, вывучыце пытанні на якія вам трэба будзе адказаць.
-
Пазнаёмцеся з крытэрамі ацэнкі вашай творчай працы
-
Вывучыце спіс рэсурсаў.
-
Складзіце план пошуку інфармацыі па сваёй ролі.
-
Даследуйце інфармацыйныя рэсурсы па сваёй ролі.
-
Аформіце сваю справаздачу ў выглядзе презентацыі (2 - 3 слайды)
-
Пасля таго, як усе члены каманды завершаць працу, вы павінны сабрацца разам, абмеркаваць вынікі працы і падвесці вынікі вашай працы.
6.
Выбар формы задання
Заданні для географаў
Пазнаёмцеся, выкарыстоўваючы крыніцы інфармацыі, з эканоміка - геаграфічным становішчам Індыі.
-
Якая плошча краіны?
-
На якім мацерыку, у якім рэгіёне размешчана дзяржава?
-
Якія асноўныя формы рэльефу прадстаўлены?
-
Якімі карыснымі выкапнямі багата дзяржава?
-
Якія самыя буйныя рэкі? Да басейнаў якіх акіянаў адносяцца?
-
Якія прыродныя зоны размешчаны на тэрыторыі дзяржавы?
Заданні для дэмографоў
Вывучыце асноўныя характарыстыкі насельніцтва Індыі.
Выкарыстоўваючы наступныя крыніцы інфармацыі, адкажыце на пытанні:
-
Як можна ахарактарызаваць насельніцтва краіны па палавым, ўзроставым, рэлігійным і нацыянальным складзе.
-
Якія раёны з максімальнай, а якія з мінімальнай шчыльнасцю насельніцтва?
-
Якія вы ведаеце найбуйнейшыя агламерацыі (пералічыце іх)? Сацыяльныя праблемы агламерацый.
Заданні для этнографаў
Пазнаёмцеся, выкарыстоўваючы крыніцы інфармацыі, з культурай Індыі. Адкажыце на наступныя пытанні:
-
У чым асаблівасці культуры Індыі?
-
Якую ролю адыгрывае інстытут сям'і і шлюбу?
-
Якія асаблівасці прывітання?
-
Якія асноўныя святы (пералічыце іх)?
-
У чым праяўляюцца асаблівасці нацыянальнага адзення і кухні Індыі?
-
Што такое Балівуда?
Заданні для спецыялістаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі
Вывучыце асаблівасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі Індыі
Выкарыстоўваючы наступныя крыніцы інфармацыі, адкажыце на пытанні:
-
Якія асаблівасці развіцця прамысловасці Індыі вы ведаеце?
-
У чым праяўляецца спецыялізацыя сельскай хозяйства?
-
Чаму Індыю называюць аграрна - індустрыяльнай краінай?
Заданні для спецыялістаў у сферы турызма
Вывучыце асаблівасці развіцця турызма Індыі
Выкарыстоўваючы наступныя крыніцы інфармацыі, адкажыце на пытанні:
-
Што ўваходзіць у паняцце рэкрэацыйныя рэсурсы?
-
Якімі рэкрэацыйннымі рэсурсамі багата Індыя?
-
Якія найбольш наведваемыя турыстамі выдатныя мясціны і прыродныя аб'екты Індыі?
7.
Творчая справаздача
Прадстаўленне справаздачы аб аб праведзенай рабоце ў выглядзе слайд - прэзентацыі PowerPoint.
8.
Ацэньванне работы
Па крытэрыям адзнакі
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"ЖЫРМУНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
УРОК ГЕАГРАФІІ Ў 9 КЛАСЕ
З ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭХНАЛОГІІ ВЭБ - КВЭСТ
ПА ТЭМЕ
"індыя"
З вопыту работы
настаўніка геаграфіі
1-ай кваліфікацыйнай катэгорыі
Юхневіч Наталлі Іванаўны
Крытэрыі ацэнкі вэб-квэста
Крытэрыі
Абгрунтаванне крытэрыяў
Балы
Змест
Разуменне задання
- Работа дэманструе дакладнае разуменне задання
- Уключаюцца як матэрыялы, якія маюць непасрэднае дачыненне да тэмы, так і матэрыялы, якія не маюць дачынення да яе
- Уключаны матэрыялы, якія не маюць непасрэднага дачынення да тэмы
10
5
0
Паўната раскрыцця тэмы
- Поўна
- Часткова
- Не раскрыта
10
5
0
Выкладанне аспектаў тэмы
- Выкладзены поўна
- часткова
- Ня выкладзены
10
5
0
Выклад стратэгіі вырашэння праблемы
- Выкладзена стратэгія вырашэння праблем
- Працэс рашэння няпоўны.
- Працэс рашэння недакладны або няправільны
10
5
0
Логіка выкладання інфармацыі
- Лагічнае выкладанне матэрыялу
- Парушэнне логікі
- Адсутнасць логікі
10
5
0
Самастойная работа групы
Зладжаная работа ў групе
Дакладна спланаваная работа групы
- Работа групы часткова спланаваная
- Неспланаваная работа ў групе
10
5
0
Размеркаванне роляў у групе
- Уся дзейнасць раўнамерна размеркавана паміж членамі каманды
- Работа над матэрыялам раўнамерна размеркавана паміж большасцю ўдзельнікаў каманды
- Некалькі членаў групы адказваюць за работу ўсёй каманды.
10
5
0
Аўтарская арыгінальнасць
- Унікальная работа Утрымліваецца вялікая колькасць арыгінальных, вынаходлівых прыкладаў
- У рабоце прысутнічаюць аўтарскія знаходкі
- Стандартная работа, не змяшчае аўтарскай індывідуальнасці
10
5
0
Ступень самастойнасці работы групы
- Поўная самастойнасць пры выкананні работы
- Частковая самастой -насць работы групы
- Несамастойны работа групы
10
5
0
Афармленне работы
Граматыка, зручны слоўнік, адсутнасць памылак правапісу і памылак друку
- Граматная работа з пункту гледжання граматыкі, стылістыкі, арфаграфіі
- Не грубыя памылкі з пункту гледжання граматыкі, стылістыкі, арфаграфіі
- Грубыя памылкі з пункту гледжання граматыкі, стылістыкі, арфаграфіі
10
5
0
Абарона работы
Якасць дакладу
- Аргументаванасць асноўных пазіцый, кампазіцыя дакладу лагічная, паўната прадстаўлення ў дакладзе вынікаў работы
- Парушэнне логікі выступлення, няпоўнае ўяўленне вынікаў работы, няпоўная сістэма аргументацыі
-Не заяўлены аргументы па асноўных пазіцыях, поўнае парушэнне логікі, не прадстаўлены вынікі даследавання
10
5
0
Аб'ём і глыбіня ведаў па тэме
-Дакладчыкі дэман -струюць эрудыцыю, адлюстроўваюць між -прадметныя сувязі
- Дакладчыкі граматна выкладаюць матэрыял, але не паказваюць досыць глыбокіх ведаў
-Дакладчыкі паказваюць поўнае не валоданне матэрыялам
10
5
0
Культура мовы, манера трымацца перад аўдыторыяй
- Дакладчыкі ўпэўнена трымаюцца перад аўдыторыяй, граматна валодаюць мовай, прытрымліваюцца рэгламента, утрым -ліваюць ўвагу аўдыторыі
- Дакладчыкі дапус -каюць нязначныя памылкі пры выступленні, нязначна парушаюць рэгламент, часткова утрымліваюць ўвагу аўдыторыі
- Дакладчыкі губляюцца перад аўдыторыяй, выяўляюць беднасць мовы, парушаюць рэгламент, не могуць ўтрымаць увагу аўдыторыі
10
5
0
Адказы на пытанні
-Дакладчыкі пера -канаўча і поўна адказваюць на пытанні, дружалюбна трымаюц -ца, імкнуцца выкарыс-тоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы.
- Дакладчык не на ўсе пытанні можа знайсці пераканаўчыя адказы
- Дакладчык не можа адказаць на пытанні або пры адказах паводзіць сябе агрэсіўна, некарэктна
10
5
0
Дзелавыя і валявыя якасці дакладчыка
- Дакладчык імкнецца да дасягнення высокіх вынікаў, гатовы да дыскусіі, добразычлівы, добра ідзе на кантакт
- Дакладчык гатовы да дыскусіі, не заўсёды праяўляе добразыч-лівасць
- Дакладчык не гатовы да дыскусіі, агрэсіўны, не ідзе на кантакт.
10
5
0
Адзнака "10" - "9" - 140 -110
Адзнака "8" - "7" - 109 - 80
Адзнака "6"- "5" - 79 -60
Адзнака "4" - "3" - 59 - 0