7


  • Учителю
  • Інтэгрыраваны ўрок (фізіка, біялогія, літаратура) па тэме Механічная работа

Інтэгрыраваны ўрок (фізіка, біялогія, літаратура) па тэме Механічная работа

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Механічная работа. Фізіка сэрца.



Тып урока: Інтэгрыраваны ўрок (фізіка+літаратура+біялогія)

Мэта: Паўтарыць, падагульніць і паглыбіць веды вучняў аб механічнай рабоце.

Развіваць уменні вучняў думаць нестандартна, параўноўваць, супастаўляць вывучаныя факты і з'явы.

Працягваць навучанне ўменню вылучаць галоўнае ў вывучаным матэрыяле, шляхам сапастаўлення фізічных і біялагічных з'яў.

Эмацыянальна развіваць вучняў, апіраючыся на выкарыстанне эпізодаў мастацкай літаратуры.

Выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.



І. Арг. момант

ІІ. Ход урока :

Мне хочацца пачаць наш урок са слоў Леанарда да Вінчы:

Прырода так аб усім паклапацілася, што паўсюль ты знаходзіш, чаму вучыцца.



Таму сення і мы з вамі паспрабуем выйсці за рамкі нашага прадмета і знойдзем кропкі судотыку фізікі з літаратурай і біялогіяй.

Запішыце калі ласка тэму ўрока. Механічная работа. Фізіка сэрца.

Правядзем спачатку актуалізацыю ведаў. З прапанаваных слоў і выразаў выберыце тыя, якія вам знаемыя і запішыце іх у левы слупок карткі, а ў правы-тыя, з якімі вы хочаце пазнаеміцца.



1. Актуалізацыя ведаў. Запоўніць картку

РАБОТА, А, ДЖОЎЛЬ, ДАДАТНАЯ РАБОТА,

РАБОТА СІЛЫ ЦЯЖАРУ, F, РАБОТА СЭРЦА,

СІЛА, АДМОЎНАЯ РАБОТА, СІНКВЕЙН,

ФУНКЦЫЯ СЭРЦА, СІЗІФАВА РАБОТА,

БЕССЭНСОЎНАЕ НАМАГАННЕ,

ЭКАНАМІЧНАСЦЬ РАБОТЫ СЭРЦА.



Механічная работа

А

Джоўль

Дадатная работа

Работа сілы цяжару

F

Сіла

Адмоўная работа



Работа сэрца

Сінквейн

Функцыя сэрца

Сізіфава работа

Бессэнсоўнае намаганне

Эканамічнасць работы сэрца



2. А зараз мы з вамі замацуем веды, якія ў вас ужо есць.Выкарыстоўваючы карціны і ілюстрацыі да літаратурных твораў, пастарайцеся вызначыць, дзе выконваецца механічная работа, а дзе не.

*Картина Маковского «Дети убегающие от грозы»

*М.Ю.Лермонтов Мцыри «Грузинка с кувшином»

Держа кувшин над головой,

Грузинка узкою трапой

Сходила к берегу. Порой

Она скользила меж камней,

Смеясь неловкости своей.

* Н.В. Гоголь «Ревизор»

* В.Г. Перов «Тройка»

* И. Репин «Бурлаки на волге»

* Л.Н. Толстой «После бала»

Работу выконваюць мышцы чалавека

* Н.А.Некрасов «Крестьянские дети»

Гляжу, поднимается медленно а гору

Лошадка везущая хвороста воз…

…В больших сапогах, в полушубке овчинном

В больших рукавицах, а сам с ноготок.



Праблемнае пытанне: Як можна працаваць, не выконваючы механічную работу?

Не спяшыце даваць адказ, я хачу вам у якасці падсказкі расказаць міф пра цара Сізіфа.

Гэта быў хітры і сябелюбівы карынфскі цар, які некалькі разоў ашукваў богаў, каб прадоўжыць сваё раскошнае жыццё на зямлі.

Разгневаны Зеўс прысудзіў яму за гэта вечныя пакуты ў пекле: Сізіф павінен быў закочваць на высокую гару велічэзны камень, які на вяршыні раптам вырываўся з рук і скочваўся ўніз. І усё пачыналася спачатку…

Ці выканаў Сізіф работу якую прысудзіў яму Зеўс?

Выраз "сізіфава работа" стала азначаць цяжкую, знясільваючую, бескарысную працу, або бессэнсоўнае намаганне.



  • Работа не выконваецца, калі здзяйсняецца бессэнсоўнае намаганне

Успомніце літаратурны твор, у якім аўтар расказвае аб бессэнсоўным намаганні? (байка "Лебедь, рак и щука»)

Ці правільна мастак намаляваў карціну? У чым яго памылка? Як павінны быць размешчаны лебедзь, рак і шчука, каб іх работа была роўна нулю?



Ці можа быць наадварот: Сілы няма, а перамяшчэнне есць? Можа цела рухацца, калі раўнадзейная сіла роўна нулю? Як называецца такая з'ява? (рух цела па інерцыі)

  • Работа не выконваецца, калі цела рухаецца па інерцыі

  • Работа не выконваецца, калі сіла і перамяшчэнне ўзаемаперпендыкулярны



3. Практыкаванні для вачэй



4.Сення мы з вамі гаварылі пра работу мышцаў чалавека. А пра які орган чалавека можна сказаць, што ен працуе без супынку.Яму нельга спыняць сваю работу, бо разам з гэтым спыніцца жыцце чалавека.

Гэта наша сэрца.

Ці выконвае сэрца работу?

Якая асноўная функцыя сэрца?



Як рухавік , яно істотай рухае,

Глядзіць, гамоніць, прадчувае, слухае,

Нястомнае, але зусім не вечнае,

Як мы с табою, сэрца чалавечае.



А ці ведаеце вы, што:



За 1 мін. сэрца перапампоўвае 5,5 л крыві.



За 1 суткі сэрца перапампоўвае 10000 л крыві.



За 70 гадоў жыцця сэрца перапампоўвае 2000000 млн. л крыві.



За суткі чалавечае сэрца робіць каля 100000 удараў.

за 8,5 гадзіны лыжнага прабегу на 100км сэрца спарцмена перапампоўвае 35 тон крыві.

За ўсё жыццё сэрца скарачаецца 2.5 млн. раз. Падлічана, што гэтай работы досыць, каб падняць цягнік на гару Монблан. (Альпы, вышыня 4800м)





Пры адным удары здзяйсняецца такая ж работа, як пры ўзняцці грузу масай 1 кг на вышыню 20 см.

Рашэнне задачы:Разлічыце работу пры адным удары.(задача рашаецца на дошцы)

Дадзена: А=F s

m=1 кг F=mg

h= 20 см=0,2м. А0= 2Дж

АІнтэгрыраваны ўрок (фізіка, біялогія, літаратура) па тэме Механічная работа0?



А як вызначыць, якую работу выконвае сэрца за адну мінуту?

Рашэнне задачы: Разлічыце, якую работу выканае сэрца за 1 мінуту, падлічыўшы пульс за мінуту.

А1=N1 А0 А1=60*2=120Дж

Як залежыць работа сэрца ад фізічнай нагрузкі?

Практычная работа №1: Выканаць 15 прысяданняў і падлічыць пульс. Разлічыць, як змянілася работа сэрца.

А2=N2 A0 A2=90*2=180Дж

Практычная работа №2 "Вызначэнне эканамічнасці работы сэрца"

Падлічыце пульс за 1 хвіліну (А)

Зрабіце 10 прысяданняў і ізноў падлічыце пульс (В)

Падлічыце эканамічнасць працы сэрца па формуле:

Э = (В - А)/В*100%, дзе

А - пульс за адну хвіліну,

В - пульс за адну хвіліну пасля фізічнай нагрузкі.

Э=(90-60)/90*100=33%

Вывад: калі вынік не перавышае 30%, то ваша сэрца працуе эканамічна.



Пры трэніроўцы мышачная сценка становіцца таўсцейшай, у ёй павышаецца абмен рэчываў.

Рэгулярна займаючыся фізічнымі практыкаваннямі, вы ўмацуеце сэрца. Палепшыцца сілкаванне сардэчнай мышцы і забеспячэнне яе кіслародам. Сэрца, якое білася 80 раз у хвіліну, зараз будзе рабіць 60 удараў. Такое сэрца эканоміць 28 000 удараў у дзень, а ў год гэта складае 1 мільён удараў!



Рэфлексія: А зараз давайце саставім сінквейн, з выкарыстаннем слоў, якія сення сустракаліся і былі ключавымі.

Пастарайцеся, каб ваш сінквейн стаў кароткім рэзюмэ да нашага урока.



Тэмы: РАБОТА , СЭРЦА



І на пры канцы мне хочацца дадаць

Да якой часткі цела ні прыкладзеш ты руку, ты ўсюды яго пачуеш , бо яно не толькі б'ецца ў любым органе, але і паказвае шлях кожнаму з іх.



Чалавечае сэрца не толькі працуе, яно прадчувае, перажывае, любіць, кахае, баліць… Яно бывае гарачае і халоднае, бескарыслівае і прагнае, добрае і жорсткае, адважнае, ганарлівае і каменнае, чуткае і шчодрае, адчыненае і чэрствае, чорнае і залатое, параненае, пабітае, мацярынскае і сяброўскае. А якое яно ваша сэрца? Часцей задавайце сабе гэтае пытанне. І беражыце сэрца чалавечае..

Менавіта ад вас залежыць, як будзе працаваць ваш рухавічок



Вясковы шлях і вуліцы сталічныя

На скрыжаваннях маюць знакі звычныя.

На жаль, нідзе дагэтуль не памечана:

"Будзь асцярожны-сэрца чалавечае".



Дамашняе заданне:

Разлічыць работу, якую выконвае сэрца за урок.

Казка "Пра чалавека, які жадаў выкрасці Калізей"







 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал