7


  • Учителю
  • Факультатыўныя заняткі Простая мова : свая ці чужая?

Факультатыўныя заняткі Простая мова : свая ці чужая?

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове

ў 9 класе.

Бабарыкіна А.Ф.









Простая мова : свая ці чужая ?





Мэта: - узнавіць веды аб простай мове, ускоснай мове, няўласна-простай;

  • удасканальваць уменні і навыкі расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай;

  • замацаваць веды аб правапісе вялікай літары і іншамоўных слоў;

  • развіваць камунікатыўныя навыкі, узбагачаць іх слоўнікавы запас;

  • выхоўваць павагу і любоў да роднай зямлі.













Ход урока









  1. Арганізацыйна- матывацыйны блок. ( Слайд 1)

( праверка падрыхтоўкі вучняў да заняткаў, устанаўленне эмацыйнага пачатку)





Настаўнік: Добрай раніцы! Спадзяюся, што сёння раніца для нас будзе сапраўды добрай. З вышыні пазірае сонейка, усміхаецца нам. Усміхніцеся і вы яму, адзін аднаму, мне, нашым гасцям, і з добрым настроем мы пачнем нашу працу. (Слайд 2)









  • З чаго пачаць? Пачну з радзімы.

Так абавязаны пачаць.

  • Але ў яе ты не адзіны,

навошта пра любоў крычаць?





  • Няхай, няхай я паўтаруся

ў любові тысячы разоў,

затое шчыра ў ёй клянуся.

Без фальшу, без падробных слоў.





  • Што ж пачынай.

Сам выбраў долю…

й нядоля знойдзецца сама,

перад табою поле бою -

тут не адзін паэт сканаў.

А.Сыс









  1. Актуалізацыя





Гэты верш А.Сыса я ўзяла за зпіграф да нашага ўрока. Давайце звернемся да гэтых радкоў, каб растлумачыць іх сэнс і разам акрэсліць мэты сённяшняга ўрока:

  • аб чым гэты верш?

  • чаму радзіма напісана з маленькай літарай?

  • падбярыце сінонімы да слова радзіма ( родны кут, бацькаўшчына, айчына).

Так. Сёння мы пагаворым пра нашых землякоў, славутых дзеячаў : Ефрасінню Полацкую, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыну і іншых. (Слайд 3)

А тэма нашага ўрока " Простая мова: свая ці чужая?"

На гэта пытанне , я спадзяюся , вы адкажыце ў канцы заняткаў.

Дарэчы, як перададзена простая мова ў гэтым вершы? Як афармляецца дыялог?

Запісваем дату і тэму ўрока. (Слайд 4)





  1. Паўтараем

У даведніках паўтарыце, што называецца простай мовай. (Слайд 5)

Пішам пад дыктоўку.

" Я ўсяго толькі грэшная манашка,- працягвала Ефрасіння.- смяротны чалавек. які нарадзіўся і памрэ."

Скласці схему сказа. ( Слайд 6)

Што называецца ўскоснай мовай? ( Слайд 7)

</<font face="Times New Roman, serif">Заданне : Перабудаваць сказ з простай мовай ва ўскосную.

Яна адказала, што не хоча разуці рабыніча, а Яраполка хоча.

Што называецца няўласна-простай мовай? (Слайд 8)





  1. Самастойная праца





Практыкаванне 198.





  1. Акцэнталагічная хвілінка ( Слайд 9)





Расставіць націскі ў словах, прачытаць.

Некаторы, паблізу, крыжа, дзеячы, знаўца, Скарына, выгода, крыху, абраны, закліканы, адзінаццаты, была, імя. ( Слайд 10)





Рыхтуемся да экзамену

Зборнік дыктантаў (с. 20-23) ( Слайд 11)

  • Каму прысвечаны тэксты ў зборніку?

  • Якіх шмат назоўнікаў?





Паўтарыце ў даведніках правапіс вялікай літары ў назоўніках. Прыклады прывядзіце з тэкстаў. ( Слайд 12)





  1. Хвілінка адпачынку "Запрашаем да кніжнай паліцы"

(Слайд 13)





7. Лексічная хвілінка ( Слайд 14)

З дапамогай слоўніка іншамоўных слоў растлумачыць значэнні слоў, звярнуць увагу на іх правапіс ( праца ў парах).

Мецэнат, дойлід, фрэскі, шэдэўр, унікальны, місія, Рэнесанс, інтэлігенцыя, эпоха, гуманізм, ювелір, экземпляр.

( Слайд 15)





  1. Лінгвістычны эксперымент

( Слайд 16)

Чытаем са зборніка тэкст " Спадчына Скарыны", у другім абзацы знаходзім сказ, які можна перабудаваць у сказ з простай мовай і ўскоснай. Пабудаваць схемы.

Францыск Скарына лічыў, што кніга з'яўляецца сродкам узвышэння чалавечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. ( Слайд 17)

Францыск Скарына лічыў : " Кніга з'яўляецца сродкам узвышэння чалавечай асобы, яе духоўнага ўзвышэння." ( Слайд 18)





  1. Віктарына " Славуты імёны зямлі Полацкай"

( Слайд 19)

1) Імя святой апякункі Беларусі, першай жанчыны, кананізаванай Рускай царквой. (Ефрасіння Полацкая) ( Слайд 20)

2)Хто з'яўляецца галозным дасягненнем усёй эпохі Адраджэння ў Беларусі, заснавальнікам беларускага кнігадрукавання? (Францыск Скарына) ( Слайд 21)

3)Назавіце імя беларускага і рускага пісьменніка, філосафа-асветніка, педагога, царкоўнага дзеяча, настаўніка Пятра 1.( Сімяон Полацкі) ( Слайд 22)

4)Сучасны беларускі пісьменнік, аўтар кнігі "Таямніцы полацкай гісторыі". ( Уладзімір Арлоў) ( Слайд 23)





  1. Падвядзенне вынікаў заняткаў

Настаўнік. Сёння на занятках мы:

  • узнавілі ( правілы перадачы чужой мовы);

  • замацавалі (правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры перадачы чужой мовы);

  • удасканалілі (правапіс вялікай літары, іншамоўных слоў)





  1. Рэфлексія ( Слайд 24)





Дапоўніць сказы:





Я ўспомніў, што…

Я зразумеў , што…

Я быў здзіўлены , што…

Настаўнік. Сёння мы прыгадалі нашых славутых і вядомых землякоў. Канечна, не ўсіх! Бо ўспомніць усіх у нас не хопіць часу. Чаму так важна ведаць пра іх жыццё? Таму, што ведаць іх:

  • не быць абыякавым да жыцця сваёй краіны;

  • ведаць свае вытокі і быць сапраўдным беларусам.

Можа, хтосьці з прысутных тут калі-небудзь таксама стане славутым. А я ў гэтым ніколькі не сумняваюся. Дзякуй за працу! Усяго добрага! ( Слайд 25)



















 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал