- Учителю
- Свая гульня па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча
Свая гульня па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча
Марына ЯРАХОВІЧ
Сярэдняя школа №104 ім. Р.Н. Мачульскага
г. Мінска
«Караткевічазнаўцы - гэта мы!»
(для вучняў 10 класа)
Тып урока: нестандартны, урок-гульня (у стылі тэлевізійнай гульні «Своя игра»).
Мэты: успомніць і замацаваць набытыя веды па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча; развіваць логіку і памяць у вучняў; удасканальваць вуснае маўленне.
Абсталяванне: слайд-прэзентацыя з заданнямі, ручкі і бланкі для адказаў, прызы для пераможцаў.
Ход урока.
Настаўнік аб'яўляе тэму, тлумачыць назву. Адкрывае слайд-прэзентацыю з табліцай (гл. ніжэй).
Вучні размаўкоўваюцца на каманды. Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных і, адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў (ад 10 да 50). Калі каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ.
-
Пытанні і заданні.
Біяграфія.
10. Дзе і калі нарадзіўся У. Караткевіч? (26.11.1930, г. Орша);
20. Якія ўстановы адкукацыі ён скончыў? (1949 г. сярэдняя школа г. Орша, 1954 г. філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі);
30. Як звалі жонку У. Караткевіча? (Валянціна Нікіціна);
40. Кім працаваў У. Караткевіч пасля заканчэння вучобы? (Настаўнікам рускай мовы і літаратуры)
50. Калі памёр і дзе пахаваны У. Караткевіч? (25.07.1984, Усходнія могілкі)
Творчасць.
10. У якім годзе У. Караткевіч дэбютаваў як паэт? (1951 г, вершы "Тут будет канал", "Якубу Коласу")
20. Колькі раманаў напісаў У. Караткевіч? (4: "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Леаніды не вернуцца да зямлі", "Чорны замак Альшанскі", "Каласы пад сярпом тваім")
30. Назавіце драматычныя творы У. Караткевіча (пьесы "Кастусь Каліноўскі", "Маці ўрагану" і інш)
40. Назавіце паэтычныя зборнікі У. Караткевіча ("Матчына душа", 1958, "Вячэрнія ветразі", 1960; "Мая іліяда", 1969; "Быў. Ёсць. Буду", 1986)
50. Галоўным героем якога твору з'яўляецца селянін Гурвасій Выліваха? ("Ладдзя роспачы")
Дзікае паляванне.
10. Ад чыйго імя вядзецца гаворка ў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»? (Андрэй Беларэцкі);
20. У якім годзе напісана аповесць? (напісана - 1958, апублікавана - 1964)
30. Дзе адбываецца дзеянне ў аповесці? (маёнтак Балотныя Яліны)
40. Хто такія Блакітная Жанчына, Малы Чалавек, Дзікае паляванне? (Надзея Яноўская, Ігнась Берман-Гацэвіч, Рыгор Дубатоўк, Алесь Варона)
50. Каму належаць наступныя словы: "Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus'аў, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы". (Надзеі Яноўскай)
Каласы пад сярпом.
10. Назавіце жанр гэтага твора (гістарычны раман);
20. З якіх частак складаецца твор? (2 кнігі: "Выйсце крыніц", "Сякера пры дрэве")
30. З якога радку пачынаецца твор? (Груша цвіла апошні год...)
40. Якія сапраўдныя гістарычныя асобы дзейнічаюць у рамане? (Кастусь Каліноўскі, Зыгмут Серакоўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка, Уладзіслаў Сыракомля і г. д.)
50. Хто і пра каго кажа: "Было шкада, што ён піша па-польску, устаўляючы ў кнігу беларускія дыялогі. У сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой - толькі вышэй за сярэдняга"? (Алесь Загорскі пра Яна Баршчэўскага, чытаючы "Шляхціца Завальню")
Мы помнім, мы дзякуем!
10. У якіх гарадах ёсць помнік У. Караткевічу? (Орша, Віцебск, Кіеў);
20. За які твор У. Караткевіч пасмяротна атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа? («Чорны замак Альшанскі»);
30. Назавіце не менш за тры мастацкія фільмы, знятыя паводле твораў У. Караткевіча («Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1967; «Чырвоны агат», 1973; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1979; «Лісце каштанаў», 1981; «Чорны замак Альшанскі», 1983; «Паром», 1988 (паводле аповесці «Паром на бурнай рацэ»); «Маці ўрагану», 1990; «Сівая легенда</», 1991);
40. Дзе ў Мінску ўсталявана памятная дошка? (Вул. Карла Маркса, 36 - дом, дзе жыў У. Караткевіч)
50. У якіх гарадах Беларусі ёсць вуліцы імя У. Караткевіча? (Віцебск, Рагачоў, Орша).