7


  • Учителю
  • Канспект па беларускай мове на тэму 'Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі' (9 клас)

Канспект па беларускай мове на тэму 'Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі' (9 клас)

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма ўрока: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Мэты ўрока: замацоўваць атрыманыя веды пра складаныя сказы, вучыць вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў сказах камбінаванай будовы, сродкі сінтаксічнай сувязі, будаваць гарызантальныя і вертыкальныя схемы, перабудоўваць простыя сказы ў складаныя.

развіваць вусную і пісьмовую культуру мовы, садзейнічаць развіццю ўмення зносін, выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

выхоўваць павагу да мінулага і сучаснага беларускай зямлі, яе гістарычных асоб, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, садзейнічаць развіццю гуманізму, дабрыні.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: падручнік "Беларуская мова" 10 кл. пад рэд. В.У. Протчанка, В.П.Протчанка, Мінск: НІА, 2006; карткі з заданнямі;

Эпіграф: Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае

К. Чорны

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць

Н.: Добра, пачнём урок

  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Запішыце дату. Сёння пятага снежня. Тэма нашага ўрока "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі".

  1. Паўтарэнне вывучанага

Н.: Запішыце сказ, пабудуйце яго схему.

¹Павольна ўзыходзіла сонца, ²пачынаўся новы дзень, ³каб прынесці любоў і дабрыню, радасць пазнання і ўдачу.

  • Які гэта сказ па будове? (Складаны сказ камбінаванай будовы з рознымі відамі сувязі)

  • Колькі сказаў умяшчае? (Тры сказы)

  • Як звязваюцца сказы? (Інтанацыяй і злучнікам)

  • Якія сэнсавыя адносіны? (Адначасовасці і мэтавыя)

  • Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі частак? (Такія ж, што і ў сладаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах)

  • Зверце, ці правільна вы пабудавалі схему сказа (¹ [ ], ² [ ], (каб… ) )

Н.: А наколькі вы ўжо засвоілі матэрыял на папярэднім уроку, вам дапаможа высветліць невялічкі дыягнастычны тэст, які я прапаную вам выканаць. У час выканання задання ў якасці падказкі можна карыстацца табліцай на фарзацы падручніка.

Дыягнастычны тэст

Адзначце нумары складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, пабудуйце схемы.

  1. Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі яе ў верхавіну, але яна ўсё вытрымала.

  2. Паходня трымаў у руках тэлеграму, і хлапчук, што прынёс яе, бачыў, як загарэліся ў старшыні вочы.

  3. Шлях цяжкіх мук прайшоў Даніла, канца ж таму шляху няма.

  4. Падпалкоўнік ведаў, што барацьба за той бераг будзе цяжкай: немцы зробяць усё, каб затрымаць наша наступленне.

  5. Я павесялеў, калі ўбачыў, што палітрук таксама не курыць.


Самаправерка ( схемы: гарызантальныя, вертыкальная - 4 сказ )

2. [ ], і [наз. (што ) дз.], (як...).


4. [ ], (што ) : [ ], (каб...).


[дзеясл.] : [ ]

што? што?

(што) (каб)


а) вызначаем сродкі сувязі і сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў складзе сказаў камбінаванай будовы.

б) растлумачваем правапіс слоў з падкрэсленымі арфаграмамі.


  1. Праца над эпіграфам

Н.: У якасці эпіграфа я ўзяла словы К. Чорнага "Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае".

  • Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання, што абазначае слова "дбайнасць"? (Турбота, хваляванне)

  • Растлумачце будову сказа. (Складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Першая і другая частка звязаны злучальнай сувяззю, другая і трэцяя - падпарадкавальнай.)


  1. Праца з карткамі

Картка №1

Прачытайце верш, раскажыце аб будове сказаў, вызначце стыль.


БУЙНІЦКАЕ ПОЛЕ

Зямля палымнела жытнёва, Святлеюць над полем бярозы

Апаленая вайной, За хмаркі нябёснай бялей.

За ўсходняй сцяной Магілёва У возера "Матчыны слёзы"

Само поле стала сцяной. Углядаюцца дрэвы з алей.


Захопніку ў цэнтры Еўропы Буйніцкае поле! З табою

Змагло яно безданню стаць, Нясём сваю квецень вясне,

Траншэі свае і акопы Каб толькі цябе полем бою

Амаль цэлы месяц трымаць Не бачыць нам болей у сне!


Пятро Прыходзька


(Мастацкі стыль вершаванай формы прадугледжвае ўжыванне простых і складаных сказаў рознай будовы)


Картка №2

Выпісаць з тэксту сказ камбінаванай будовы, вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі, лічбы замяніць словамі.

Абарона Магілёва праводзілася часцямі 61-га стралковага корпуса 13-ай арміі Заходняга фронту, якім кіраваў генерал Бакунін, і народнымі апалчэнцамі.

На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня па 10 ліпеня штодзённа працавала 30-40 тысяч граждан і жыхароў вёсак, якія спяшаліся на падмогу з навакольных вёсак, і таму за кароткі тэрмін быў выкапаны проціватанкавы роў на 25 кіламетраў. Утварыліся атрады народнага апалчэння - ужо 10 ліпеня ў іх налічвалася да 12 тысяч жыхароў. Гэтыя атрады аказвалі вялікую дапамогу дзеючай арміі.


Картка №4 (Работа па варыянтах) Перакласці тэксты на беларускую мову, вызначыць стыль, выпісаць сказы, якія адпавядаюць схемам:

[, (які ) ], (што… ), - і [ ]; (калі… ), (якім… ), [ ]: [ ]


Варыянт І

Батальон, сформированный из сотрудников Могилёвского областного управления, Могилёвского и Бобруйского городских, Могилёвского районного отделов, курсантов и преподавателей Минской и Гродненской школ милиции поклялся, што будет защищать город на Днепре до последней капли крови, - и солдаты в синих шинелях сдержали своё слово. Их подвиг - это пример массового героизма. Из 250 в живых осталось лишь 19.


Варыянт ІІ

Наверно, бой вообще трудно описать близко к истине. Если бы в гуще боя вдруг появился какой-то неуязвимый человек, способный спокойно наблюдать всё, что вокруг него делается, наверно, только он смог бы написать потом всё близко к истине. А когда вспоминаешь, каким ты был и что делал в бою, сам себе не веришь: неужели всё это так и было с тобой? (К. Симонов)


Н.: Вольга, пойдзе да дошкі і запіша сказ і пабудуе яго схему

"Подзвіг магіляўчан, - пісаў Герой Савецкага Саюза маршал Андрэй Іванавіч Яроменка, - з'явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда, дзе прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе". "П, - а, - п" (Простая мова ўяўляе сабой складаназалежны сказ)

Н.: А зараз перапрацуйце мову ва ўскосную, адзначце сэнсавыя адносіны паміж сказамі.

В.: ( [ ], (што), (дзе...). Сэнсавыя адносіны дапаўняльныя (аб чым?) і акалічнасныя (дзе?).

Н.: Перапрацуйце простую мову у бяззлучнікавы сказ, апусціўшы словы аўтара, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

В.: Подзвіг магіляўчан з'явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда: прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе. (Другая частка у складзе бяззлучнікавага складанага сказа раскрывае сэнс першай).

Н.: Утварыце сказы з рознымі відамі сувязі па пачатку:

  1. Народ жыве, пакуль жыве яго памяць…

  2. Будучыня нашай Радзімы залежыць ад нас…


  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне

Н.: Дома вам патрэбна выканаць практыкаванне 276. Вам патрэбна спісаць тэкст і вызначыць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, пабудаваць схемы.

  1. Выстаўленне адзнак

Маша, добра адказвала на пытанні і выканала заданні без памылак, таму ёй дзевяць. Міша, таксама добра выканаў заданні, але крыху былі памылкі ў адказах таму яму восем. Вольга, адказвала добра, але ў яе былі памылкі пры выкананні задання каля дошкі, таму ёй сем балаў.



 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал