- Учителю
- Уладзімір Караткевіч Былі ў мяне мядзведзі
Уладзімір Караткевіч Былі ў мяне мядзведзі
Тэма: Уладзімір Караткевіч. " Былі ў мяне мядзведзі"
Мэты:Прааналізаваць ключавыя эпізоды твора, засяродзіць увагу вучняў на ўзаемаадносінах Бурыка і Сяргея. Пашырыць уяўленні вучняў пра свет прыроды, яго непаўторнасць, багацце, шматфарбнасць. Выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі.
Абсталяванне: падручнік Л. К. Цітовай «Беларуская літаратура», 5 клас. Мн.: Нац. інстытут адукацыі, 2009 г. Мультымедыа, малюнкі.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант.
Слова настаўніка.
Сёння на ўроку мы працягнем знаёмства з апавяданнем Уладзіміра Караткевіча
"Былі ў мяне мядзведзі".Мэты наша ўрока: прааналізаваць асноўныя моманты апавядання, звярнуць увагу на ўзаемаадносіны Бурыка і Сяргея.
На ўроку вы будзеце самі ацэньваць свае адказы. Для гэтага вам спатрэбяцца рознакаляровыя алоўкі: чырвоны, зялёны, жоўты. На партах у вас ляжаць карткі ацэнкі. На іх намаляваны квадраты. Ваша задача-кожны адказ адзначаць у сваёй картцы пры дапамозе пэўнага колеру. Чырвоны - поўны адказ, зялёны - частковы адказ або дапаўненне, жоўты - няма адказу обо адказ няправільны.
Але гэта яшчэ не ўсё. Увесь урок мы будзем працаваць, выконваць пэўныя заданні. А за гэта вы атрымаеце пэўныя літары, словы, склады. У канцы ўрока ў нас павінен атрымацца сказ, які я ўзяла з апавядання. Гэты сказ з׳яўляецца асноўнай думкай апавядання.
Ці зразумелы вам ўмовы нашага сённяшняга ўрока? Ну тады пачынаем. Жадаю ўсім поспехаў і добрых адзнак!
-
Праверка дамашняга задання.Пытанні са скрынкі.
Адказ на пытанні па змесце апавядання. ( вучні па чарзе выцягваюць з чаароўнай скарбонкі пытанні, зачытваюць, адказваюць)
-
Як завуць галоўнага героя апавядання?(Сяргей)
-
Кім па прафесіі былі продкі галоўнага героя апавядання?(Ляснічымі)
-
Як называюцца некалькі пакаленняў, якія наследуюць адну і тую ж прафесію? (Дынастыя)*
-
Кім стаў Сяргей, калі вырас? (Мастаком-анімалістам).
-
Хто такі мастак-анімаліст? (Мастак, які паказвае ў сваіх творах жывёл)
-
Прералічыце жывёл,якія ў розныя часы жылі ў доме Сяргейкі? (Вожыкі,чарапахі,марскія свінкі, рыбкі, сіямскі кот, сабакі,ваўчаняты, лісы, фенек, шчанюк гепарда)*
-
Ці бывае Сяргейка ў тых мясцінах, дзе прайшло яго дзяцінства? (Не)
-
У якім годзе ў доме Сяргейкі з׳явіўся мядзведзь? ( У 40 годзе)*
-
Як назвалі мядзведзіка? ( Бурык)
-
Якой велічыні быў мядзведзік, калі Сяргей яго ўбачыў упершыню?
( Велічынёй з рукавічку)*
-
Як звалі дзеда, разам з якім Сяргей прывучаў Бурыка да лесу? (Марка)
-
Чаму Бурыка пасадзілі на ланцуг? ( Каб не палохаў людзей і не хадзіў за Сяргеем)*
-
Якая мянушка была ў калгаснага быка? (Гром)
-
Хто выратаваў Сяргея ад Грома? (Бурык)
-
Калі Сяргей апошні раз бачыў Бурыка?(Восенню 1942 года).*
-
Аналіз твора
На экран выведзены план апавядання "Былі ў мяне мядзведзі". Трэба размясціць пункты плана ў той паслядоўнасці, у якой падзеі разгортваліся ў творы.Заданне выконваецца вучнямі пісьмова ў сшыткі.
Трэба размясціць пункты плана ў той паслядоўнасці, у якой падзеі разгортваліся ў творы
1. Неспадзяваная сустрэча з Бурыкам ў вайну.
2. Навучанне Бурыка розным мядзвежым звычкам.
3. Прыгоды мядзведзіка.
4. Незвычайная любоў Сяргейкі да розных жывёл.
5. Паядынак з саўгасным бугаём Громам.
6. Малое медзведзянятка.
7. Непаўторныя ўспаміны.
Вучні зачытваюць правільны варыянт па ланцужку,атрымліваюць пэўныя літары
Правільны варыянт
-
Незвычайная любоў Сяргейкі да розных жывёл.
-
Малое медзведзянятка.
-
Прыгоды мядзведзіка.
-
Навучанне Бурыка розным мядзвежым звычкам.
-
Паядынак з саўгасным бугаём Громам.
-
Неспадзяваная сустрэча з Бурыкам ў вайну.
-
Непаўторныя ўспаміны.
Фізкультхвілінка
4.Праца з тэкстам апавядання
На дошцы размешчана выстава малюнкаў. Вучні павінны знайсці ў тэксце урывак апавядання, які адпавядае малюнку.
Аналіз урыўка апавядання, дзе Бурык выратаваў Сяргея ад бугая Грома.(ст.110)
-Як можна пракаменціраваць гэты ўчынак Бурыка?
- Ці можна лічыць Бурыка сябрам Сяргейкі?
Складанне сказа- ідэі апавядання.
УСЁ Ж ЁН БЫЎ НАРОДЖАНЫ ДЛЯ СВАБОДЫ.
Ці згодны вы з гэтым выказваненнем?
Чаму дзікі звер павінен жыць на свабодзе?
Цікавая інфармацыя пра запаведні у Карпатах.( Слова настаўніка)
Цэнтр рэабілітацыі бурых мядзведзяў " Сіневір"
Гэты цэнтр знаходзіцца на Украіне. Яго назва паходзіць ад возера Сіневір. Гэта самае вялікае возера на ўкраінскіх Карпатах, і адно з 7 цудаў Украіны. Размешчана паміж гарамі, сярод яловага лесу на вышыні989 м над узроўнем мора. Плошча складае 7га, сярэдняя глыбіня - 16-17м, максімальная - 24м.
У гэты цэнтр звозяць бедных жывёл, з якімі жорстка абыходзіліся іх гаспадары.У гэтым цэнтры працуюць20 спецыялістаў, у тым ліку і псіхолаг-ветэрэнар, якія вяртаюць мядзведзяў да нармальнага жыцця. Вучаць іх жыць не ў клетках, а ў бярлогах, якія былі спецыяльна пабудаваныя людзьмі гэтага цэнтра. Тут вельмі добрыя ўмовы. Плошча цэнтра 12 га змешанага лесу з горнымі рэкамі і вадаспадамі.
Цікава тое, што мядзведзяў адсюль ужо нікуды не аддаюць, яны дажываюць сваё жыццё сярод прыгожых гор і лясоў.
-
Ці можна гаварыць пра свабоду гэтых мядзведзяў.
Інфармацыя пра дамашняе заданне.
Ст.114-117прачытаць, ведаць змест.Скласці характарыстыку героя па варыянтах.
1 варыянт - характарыстыка Сяргея
2 варыянт - характарыстыка Бурыка
*Падрыхтаваць цікавыя факты пра бурых мядзведзяў
Падвядзенне вынікаў урока.
Рэфлексія
</ Намалюйце свай настрой, які ў вас застаўся пасля ўрока.