7


  • Учителю
  • Олимпиадные задания по бел.языку 11 класс

Олимпиадные задания по бел.языку 11 класс

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Алімпіядныя заданні

11 клас (усяго балаў - 34,5)

  1. Абазначце (уверсе) квадратных дужках гукі над выдзеленымі літарамі.

Кожнае слова - 0,5 бала.

Максімальная колькасць балаў - 5.





Дождж, лічба, экзамен, ветразь, барацьба, уз'язджаць, снежны, разьба,





счарствелы, малацьба.





  1. Любы метэаролаг ведае слова ізабары, хімік ці фізік - ізатопы, сейсмолаг - ізасейсы, лінгвіст - ізаглосы. Ва ўсіх гэтых словах ёсць грэчаскі па паходжанні элемент іза-, які абазначае роўны, аднолькавы ці падобны. Растлумачце значэнні гэтых тэрмінаў.

Максімальная колькасць балаў - 2, адно слова - 0,5.

Ізатопы - _________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.

Ізабары - _________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.

Ізасейсты - _______________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.

Ізаглосы - ________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.





  1. Падкрэсліце словы з прыстаўкай а-.

Максімальная колькасць балаў - 4 , адно слова - 0,5.

Агортваць, авалодаць, абарона, асвойваць, ахвяраваць, ахопліваць, асяродак, адухаўляць, акунаць, акумулятар, аматарскі.





  1. Як правільна прачытаць выдзеленыя спалучэнні лічэбніка з назоўнікам? Запішыце свій адказ.

Максімальная колькасць балаў - 2.

Абарона горада працягвалася 22 сутак .

На складзе калгаса 34 граблі.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________





  1. Запішыце беларускія адпаведнікі да рускіх дзеясловаў.

Максімальная колькасць балаў - 4.

Раздваивать- _____________________________________________________________________

Растаптывать - ____________________________________________________________________

Докашивать - _____________________________________________________________________

Раскалывать - ____________________________________________________________________

Перегораживать - _________________________________________________________________

Намачивать - _____________________________________________________________________

Раздаривать - _____________________________________________________________________

Замораживать - ___________________________________________________________________





  1. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў - 4,5.

Калі ўжо прыйдзе лета?



У які час?

2



Ці бачыў ты калі такое?





3







Няпэўнае абазначэнне

4



Усе абрадаваліся, калі пачулі знаёмы голас.





5



Калі падумаеш, адкажаш на ўсе пытанні.





6

часціца





Эмацыянальная рэакцыя: непапраўнасць сітуацыі

  1. У адпаведным сказе можа быць некалькі варыянтаў пастаноўкі знакаў прыпынку. Запішыце розныя варыянты (не змяняючы парадку слоў) і ў дужках абазначце, колькі чалавек сядзела за сталом.

Кожны сказ - 1 бал.





За сталом сядзелі гаспадыня дома яе сястра сяброўка маёй маці двое незнаёмых мне хлопцаў брат і я.





_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________





  1. Запішыце 4 сінінімічныя прыказкі да наступнага выслоўя.

Максімальная колькасць балаў - 4.

Якая заслуга, такая і пашана.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________





  1. Прычытайце тэкст. Пісьмова адкажыце на пытанні.

Максімальная колькасць балаў - 3.

Купалле, Купала…

У кожным сапраўдным беларусу, у кожным паэце беларускім жыве Янка Купала як дух спаконвечнасці, як дух богадагодлівасці, як дух нязломістае мроі пра панавітую волю.

Шчырасць золата вызначаецца пробай, шчырасць беларуса, беларускасць ягоная вызначаецца Янкам Купалам.

Купалле, Іван Купала, Янка Купала - гэта агонь.

Купальскі агонь - агонь ачышчэння ад забыцця сябе як крывічоў, як беларусаў. Вяртанне душы ў беларускасць.

Папараць-кветка - іскрынка ад купалаўскага вогнішча. Кветка, якая зорыцца праз вякі. Кветка, якую шукаюць з паганскіх часінаў, каб абнашчыць душу шчасцем - часцінкай святла нябеснага.

Папараць-кветка Купалавага слова - іскрынка з вогнішча беларускага духу, іскрынка, якую раздзімаюць вятры спагады для Беларусі. Каб у цемры не блукала. Каб нашчыла Беларусь свою душу Купалавасцю.

Агонь Янкі Купалы мусіць гарыць у кожным беларускім сэрцы, у кожнай чыстай беларускай душы!

Каб беларусу заставацца беларусам.

Каб багацеў на зоркі беларускі космас.

Каб далячэў беларускі далягляд.

Каб меней падала знічак з беларускага неба.

Рыгор Барадулін











3.

Чаму аўтар вылучыў у тэксце столькі абзацаў?







4.

Якім спосабам вылучаныя абзацы звязваюцца ў суцэльны тэкст?















  1. Успомніце з баек К.Крапівы тры крылатыя выразы і запішыце іх.

Максімальная колькасць балаў - 3.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________





Даведкі

[шч] [джб] [гз] [с'] [дз'б] [ждж] [с'н'] [з'б]

Дождж, лічба, экзамен, ветразь, барацьба, уз'язджаць, снежны, разьба,

[шч] [дз'б]

счарствелы, малацьба.

  1. Ізатопы (грэч. іsos + грэч. topos. месца) - атамы аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія маюць аднолькавую колькасць пратонаў, але розную колькасць нейтронаў і адрозніваюцца масай; займаюць адно і тое ж месца ў перыядычнай сістэме элементаў.

Ізабары (грэч. іsos + грэч. baros - цяжар, ціск) - ізалініі, якія характарызуюць атмасферны ціск.

Ізасейсты (грэч. іsos + грэч. seistos - прыведзены ў ваганне) - ізалініі, якія характарызуюць інтэнсіўнасць землетрасенняў.

Лінгвісты складаюць дыялекталагічныя карты, на якіх паказваюцца ізаглосы - лініі, якія абазначаюць тэрытарыяльнае распаўсюджванне асобнай моўнай з'явы (лексічнае значэнне, яго фанетычныя і граматычныя асаблівасці).





  1. Агортваць, авалодаць, абарона, асвойваць, ахвяраваць, ахопліваць, асяродак, адухаўляць, акунаць, акумулятар, аматарскі.





  1. Зборныя лічэбнікі складаюць невялікую групу слоў: двое, трое чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, абодва (абедзве).

"Патэнцыяльна могуць існаваць, як адзначае П.П.Шуба, і зборныя лічэбнікі суадносныя з колькаснымі лічэбнікамі другога і нават трэцяга дзясятка: дванаццацёра, дваццацёра і г.д., аднак літаратурная норма гэтых слоў не прызнае".

Такім чынам, можна сказаць двое, трое сутак, але, паколькі няма састаўных зборных лячэбнікаў, такія спалучэнні, як дваццаць двое, дваццаць трое сутак не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы. (Трое вучняў і тры вучні, але дваццаць тры вучні).

У нарматыўным маўленні гэтую граматычную неспалучальнасць лічэбнікаў 22, 23, 24і пад. з назоўнікамі, якія не маюць суадноснай формы адзіночнага ліку, можна пераадольваць ці зменай слоў (паход працягваўся дваццаць тры дні), ці зменай канструкцыі са словамі на працягу ( на працягу дваццаці трох сутак), у колькасці (граблі, санкі і інш.), ці, калі дазваляе кантэкст, дадаюць слова штука ( на складзе калгаса 33 штукі грабляў).





  1. Раздвойваць

Растоптваць

Дакошваць

Расколваць

Перагароджваць

Намочваць

Раздорваць

Замарожваць.





Калі ўжо прыйдзе лета?



У які час?

2

прыслоўе

Ці бачыў ты калі такое?



Няпэўнасці: калі-небудзь

3

прыслоўе

Вось калі трэба было падумаць



Няпэўнае абазначэнне

4

злучнік

Усе абрадаваліся, калі пачулі знаёмы голас.



Паслядоўнасць дзеяння: пасля таго як

5

злучнік

Калі падумаеш, адкажаш на ўсе пытанні.



Умовы

6

часціца

Калі тут ужо пісаць! Часу няма!



Эмацыянальная рэакцыя: непапраўнасць сітуацыі





  1. 1) За сталом сядзелі: гаспадыня дома, яе сястра, сяброўка маёй маці, двое незнаёмых мне хлопцаў, брат і я. (7)

2) За сталом сядзелі: гаспадыня дома, яе сястра - сяброўка маёй маці, двое незнаёмых мне хлопцаў, брат і я.(6)

3) За сталом сядзелі: гаспадыня дома (яе сястра - сяброўка маёй маці), двое незнаёмых мне хлопцаў, брат і я.(5)





  1. Якая птушка, такое і гняздзечка.

Якая справа, такая і слава.

Які музы́ка, такая і му́зыка.

Якія самі, такія й сані.





  1. Дазваляюць выявіць прычынна-выніковыя

    адносіны паміж прадметамі, з'явамі, пацвердзіць ці абвергнуць мергаванне. 2) кампазіцыйная схема складаецца з трох частак: а)частка, якая патрабуе доказу (тэзіс) - першы сказ; б) доказ, які мае некалькі аргументаў - наступныя 5 абзацаў; в) абгрунтаваныя вывады - апошнія 5 сказаў.

    3.

    Чаму аўтар вылучыў у тэксце столькі абзацаў?

    Кожны абзац тэксту - значная думка, новая мікратэма.

    4.

    Якім спосабам вылучаныя абзацы звязваюцца ў суцэльны тэкст?

    Абзацы звязваюцца ў суцэльны тэкст пры дапамозе:а) паўтору аднакарнёвых слоў: Купала, Купалле, купальскі (агонь), купалаўскае (вогнішча), Купалавага (слова), (агонь) Янкі Купалы; б) анафары чатырох радкоў (паўтараецца злучнік каб).

  2. Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах. ("Саманадзейны конь")





Другі баран - ні "бэ", ні "мя",

А любіць гучнае імя. ("Дыпламаваны баран")





Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою… ("Дыпламаваны баран")





Жаба ў каляіне.





Каб сонца засланіць - вушэй асліных мала. ("Сава, Асёл ды Сонца")





Кіраваць то ты кіруй,

Ды не вельмі тузай. ("Едзе крытык малады")





Пад кола, жаба, не падлазь. ("Жаба ў каляіне")





Хай помніць кожнае ліслівае цяля,

Што можна ссаць, дый можна й абассацца. ("Ліслівае цяля")





Што ў небе ёсць, пад галавой,

Свіння не бачыла ніколі. ("Давялося свінні на неба глядзець…")





























































Тэкст для водгуку

Трэска з дома Шэкспіра



Прыйшлі майстры ў былы Шэкспіра дом,

Каб адрамантаваць вуглы старыя.

I іх сякераў перастук і гром

Абрушыўся на сцены векавыя,

Пашчэрбленыя часам і дажджом,

I разбудзіў дні Страдфарда былыя,

Калі паэт тут бегаў хлапчуком

I слухаў, як норд-ост шалёна вые.

Я ля майстроў спыніўся. Прывітаў.

Здзівіліся нямала, што з-за свету

Прыехаў, каб наведаць дом паэта.

Тут нехта з трэсак вогнішча расклаў.

Я асцярожна з іх адну падняў,

Якая аказалася санетам.



















9



 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал