- Учителю
- Урок па апавяданнi I. Пташнiкава Аленi ( 6 клас)
Урок па апавяданнi I. Пташнiкава Аленi ( 6 клас)
11
Тэма: Узаемаадносiны чалавека i прыроды ў апавяданнi I. Пташнiкава
«Аленi»
Мэта: вызначэнне i ўсведамленне праблем узаемаадносiн чалавека i прыроды
Задачы: - садзейнiчаць далейшаму развiццю ўмення ўспрымаць лiтаратурны твор на эмацыянальна - вобразным узроунi, садзейнiчаць уменню дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;
-
садзейнiчаць выхаванню культуры iндывiдуальнай i калектыўнай дзейнасцi (умець слухаць,уважлiва адносiцца адзiн да аднаго, працаваць у калектыве, спрыяць засваенню паняцця «гуманны»);
-
стварыць умовы для выхавання чалавечнасцi, дабрынi, мiласэрнасцi ў адносiнах да прыроды.
Тып урока: абагульненне i сiстэматызацыя ведаў
Форма урока: камбiнаваны ўрок з выкарыстаннем прэзентацыi
Абсталяванне: мультымедыйны праектар,прэзентацыя, магнiтафон, надрукаваныя тэксты, тэсты, заданнi на картках, фламастары, партрэт пiсьменнiка, малюнкi вучняў, шаблон эмблемы
ХОД УРОКА
I.Арганiзацыйны этап
- Добры дзень, рабяты! Звярнiце, калi ласка, увагу на слайд. Якi настрой ён у вас выклiкае? Жадаю ўсiм такога ж добрага i прыемнага настрою (слайд 1).
II.Вучэбная дзейнасць па ўспрыманнi праблемы ўрока
1.Уступнае слова настаўнiка
-
Пачаць нашу працу мне хочацца словамi беларускага паэта К.Кiрэенкi:
Заўжды, заўжды, усюды, кожны мiг,
З жыццем усiм, з якiм навечна ў згодзе,
Ад самых шчырых роздумау сваiх
Мне пакланiцца хочацца прыродзе.
2.Фармулiроўка тэмы, мэты ўрока
-
Так, хочацца пакланiцца прыродзе за тое, што яна дае нам жыцце, радасць ад розных пор года. А цi заўседы мы адносiмся да яе так, як яна гэтага заслугоўвае? Гэтай тэме i будзе прысвечаны наш урок (слайд 2).
Зараз вызначым мэты ўрока:
-
вызначыць праблемы …
-
умець …
-
вучыцца працаваць …
-
зразумець неабходнасць …(слайд 3).
( Вучні самі вызначаюць мэты ўрока. Затым параўноўваюць з мэтамі на слайдзе №4:
-
вызначыць праблемы ўзаемаадносiн чалавека i прыроды;
-
умець дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;
-
вучыцца працаваць у калектыве (умець слухаць,уважлiа адносiцца адзiн да аднаго);
-
зразумець неабходнасць гуманных адносiн да прыроды).
3. Тлумачэнне паняцця гуманны.
-
Скажыце, калі ласка, ці зразумела вам значэнне слова гуманны?
(Зварот да слоўніка, а потым да слайда)
Гуманiзм - гэта чалавечнасць у адносiнах да людзей, да ўсяго жывога. Значыць, гуманны - гэта чалавечны (слайд 5).
4.Зварот да эпіграфа
-
Таму эпіграфам нашага ўрока з'яўляюцца наступныя радкі:
Без чалавечнасцi не будзе вечнасцi.
П.Панчанка (слайд 6).
5.Пастаноўка праблемнага пытання ўрока
-
Пытанне, на якое мы сення будзем адказваць, гучыць так:
«Што з'яўляецца галоўным у адносiнах чалавека да прыроды?» (слайд 7).
III. Актуалiзацыя ведаў
-
У нас апошнi абагульняльны ўрок па дадзенай тэме. Таму, каб прыгадаць змест твора, выканаем тэставае заданне.(Дадатак). Вазьмiце, калi ласка, лiсты, абвядзiце правiльныя варыянты адказаў. Працуем 2 хвiлiны.
(Узаемаправерка. Правiльныя адказы на слайдзе 8).
-
Падымiце, калi ласка, рукi тыя, хто выканаў заданне без памылак. У каго есць памылкi? У якiм заданнi? Зачытаем правiльны варыянт.
IV. Абагульненне i сiстэматызацыя ведаў па вырашэннi праблемы ўрока
-
- Мы з вамі прыгадалі змест твора. Але давайце ўспомнім праблемнае пытанне, на якое трэба адказаць.
(Дзеці называюць праблемнае пытанне).
- Каб вырашыць праблему ўрока, будзем працаваць у трох группах, у адпаведнасцi з тым дамашнiм заданнем, якое вы выконвалi. У нас есць «Мастакi», якiя малявалi. Таксама есць «Мастакi слова», якiя пераказвалi, i «Даследчыкi», якiя даследавалi i вызначалi пэўныя праблемы.
Заданнi перад вамi. На iх абмеркаванне i выкананне пяць хвiлiн. Не забывайце, калi ласка, дапамагаць адзiн аднаму(слайд 9 ).
Пакуль дзецi выконваюць заданнi, гучыць музыка на фоне слайда 10.
-
Выступленнi груп.
- Будзем правяраць заданнi, а вучнi з iншых груп, калi ласка, падрыхтуйце свае пытаннi.
Першая група «Мастакi»
1 - ае заданне (слайд 11)
Выпішыце з дадзенага тэксту вообразна - выяўленчыя сродкі мовы: а)эпітэты; б) метафары; в) параўнанні
ТЭКСТ
Увосень, калі стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы - верас высокі, як трава на лузе. Па ім поўзаюць мурашкі , лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галіну, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, - п.е.
(Эпітэты: сіняватыя хвойкі верасу.
Метафары: стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу.
Параўнанні: верас, як трава; застыне, як памерла).
Вучні задаюць пытанні групе. Напрыклад, пытанне:
- Для чаго ўжываюцца вобразна - выяўленчыя сродкi мовы ў тэксце?
2 - ое заданне (слайд 11)
Чаму для Iры восень - гэта самая прыгожая пара года? (Стар.311,312,313)
( - Дзяўчынцы падабалася цiшыня i спакой усюды. Iрка любiла восень за жоўты, залацiсты колер лiсця, за грыбную пару, за багацце дароў лесу, за паспакайнелых лясных звяроў).
Прыкладнае пытанне вучняў:
- Як пра запiсанне восенi аўтар характарызуе дзяўчынку?
«Мастакi» паказваюць свае малюнкi з адлюстраваннем розных пор года. Тлумачаць, што яны адлюстравалi i чаму.
Другая група «Даследчыкi»
1-ае заданне(слайд 12)
-
Выпішыце з тэксту цытаты, якія дапамагаюць раскрыць рысы характару дзяўчынкі. (Стар.316, 317, 319)
Ірка любіла восень…"
"Ірка любіла пчолак…"
Назіральнасць
"На пасецы яшчэ зялёная трава і мох, але пастарэлі грыбы-лісіцы…"
"З бярозамі растуць вольха, асіна, маленькія дубкі…"
"Ірка чуе, як шастае сухая трава…"
Дабрыня
"Ірцы стала шкада аленя, шкада і тых маленькіх, што стаялі, прытуліўшыся, адзін да аднаго."
"Ёй стала раптам балюча, і яна заплакала."
Сур'ёзнасць
"Ірка ўсё думала, чаго не прыйшлі алені."
2-ое заданне(слайд 12)
Зачытайце канцоўку апавядання. (Стар.330)
Што задрылася з дзяўчынкай? Хто вінаваты ў гэтым?
( - Цi можна, на ваш погляд, апраўдаць бацьку?)
Трэцяя група «Мастакi слова»
1-ае заданне(слайд 13)
Перакажыце эпізоды апавядання, у якіх паказаны сустрэчы Іркі з аленямі:
1-ая сустрэча - стар.316;
2-ая сустрэча - стар. 319-320;
3-яя сустрэча - стар.324-325;
4-ая сустрэча - стар.326-327.
Вучні задаюць пытанні.
( - Чаму першы раз спалохалася Iрка, а ў другi раз аленi?
- Чаму алень, на вашу думку, не ўзяў хлеба?
- Што здарылася з рагатым?)
2-ое заданне(слайд 13)
Параўнайце паводзіны жывёл і людзей і дайце ім ацэнку.
( - Цi даруе Iрка дарослым iх здраду i бесчалавечнасць?
-
А цi даравалi б вы?)
-
Аўтар паказвае кантраст памiж жорсткасцю, карыслiвасцю людзей i добразычлiвасцю звера. Хто, на ваш погляд, больш высакародны? Паслухайце легенду «Сокал i шчыгляняты» i адкажыце на пытанне:
-
Як паводзяць сябе жывелы ў аналагiчнай сiтуацыi?
Вучаніца чытае паведамленне (дадатак).
-
Адкажыце, калі ласка, на пастаўленае пытанне.
(Адказы вучняў).
-
Як змяніўся ваш настрой пасля таго, як вы праслухалі легенду? Напэўна, настрой ва ўсіх трывожны, таму давайце супакоімся, каб потым працаваць далей.
(Псіхалагічная паўза)
- Сядзьце зручна, заплюшчыце вочкі, проста адпачніце,уявіце сабе што-небудзь прыемнае.
Гучыць музыка, дзеці адпачываюць.
- Што вы сабе ўявілі? (Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі)
V. Прэзентацыя, паведамленні
1. - Вы ўсе ўявілі нашу зямлю вельмі прыгожай. Але, на жаль, у яе з кожным годам усё больш і больш экалагічных праблем. І пра гэтыя праблемы нам паведаміць Ляпёхіна Віка, якая рыхтавала прэзентацыю "Экалагічныя праблемы планеты Зямля". (Прэзентацыя на слайдах).
- Як зрабіцьтак,каб гэтых праблем было менш?
- Гэта праблема ўсяго свету, усёй зямлі. Нават ёсць такі дзень, які так і называецца Дзень Зямлі.
2. Паведамленне пра ўзнікненне Дня Зямлі. (Дадатак)
- Што у нашай краіне робіцца ў гэты дзень?
- Каторы раз у гэтым годзе адзначаўся Дзень Зямлі?
3. Паведамленне пра ўзнікненне "Чырвонай кнігі" (дадатак)
- Якія жывёлы занесены ў "Чырвоную кнігу"?
- Якія яшчэ прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя?
- А як канкрэтна вы можаце дапамагчы прыродзе?
(Вучні выказваюць свае прапановы).
-Столькі прапаноў, хоць стварай цэлае экалагічнае таварыства. Давайце ўявім, што яно ў нас створана. Вам прапануюцца заданні:
1-ая група "Мастакі"
Намаляваць эмблему гэтага таварыства і растлумачыць намалёванае.
2- ая група " Даследчыкі"
Які шчыт вы б паставілі ля лесу? Якія парады людзям вы б на ім напісалі?
3-ая група "Мастакі слова"
Напісаць зварот людзям ад імя якой- небудзь жывёліны.
VI. Творчасць вучняў
Пакуль вучні працуюць, гучыць музыка.
VII. Афішавнне работ
Кожная група прадстаўляе сваю работу.
VIII. Падвядзенне вынікаў
-Давайце, калі ласка, успомнім пытанне, на якое мы адказвалі на працягу ўрока (слайд).
- Ці адказалі мы на яго?
Зноў звяртаемся да эпіграфа (слайд).
-
Што ж, на вашу думку,самае галоўнае ў нашым жыцці?
(Вучні робяць вывад, што самае галоўнае у нашым жыцці - гэта чалавечнасць).
IX. Рэфлексія
- Сёння на ўроку вы добра працавалі, вырашалі праблемы. З якімі пажаданнямі вы звярнуліся б адзін да аднаго?
-У мяне таксама ёсць пажаданні для вас. Звярніце,калі ласка, увагу на слайды( слайд)
X. Дамашнее заданне
-Вамі выказана шмат цікавых думак. Можа, хтосьці не змог або саромеўся выказацца. Таму дома ў вас ёсць магчымасць падрыхтаваць вуснае сачыненне на тэму "Мы ў адказе за тых, каго прыручылі".
Дадатак
Паведамленне пра ўзнiкненне Чырвонай кнiгi
Мiжнародная камiсiя, у склад якой уваходзiлi буйнейшыя вучоныя з усяго свету, прыйшла да вываду: каб выратаваць жывельны i раслiнны свет, неабходна збiраць звесткi аб усiх рэдкiх, знiкаючых (або якiя знаходзяцца пад пагрозай знiкнення) вiдах жывел i раслiн. Cпiс такiх вiдау (першы варыянт Чырвонай кнiгi) пачаў афiцыйна выдавацца у 1966 годзе ў швейцарскiм горадзе Морж. У Беларусi Чырвоная кнiга пачала выходзiць з 1981 года.
Дадатак 1
ТЭСТ
1.Падзеi ў творы адбываюцца ў:
а) даваенны час;
б) пасляваенны час;
в) нашы днi.
2. Бацька у Iркi быу;
а) паляўнiчым;
б) вартаўнiком;
в) леснiком.
3. Дзяучынка ўпершыню сустрэла аленяў тады,калi:
а) вярталася з заставы Высокi Бераг цераз пасеку;
б) бацька ўпершыню ўзяу з сабой у запаведнiк;
в) збiрала журавiны на балоце.
4. Другi раз дзяучынка ўбачыла сваiх аленяу тады,калi:
а) прадавалi парася;
б) ставiла петлi на зайцаў;
в) аднойчы зiмою пад вечар пайшла паглядзець, цi цэлы стажок.
5. У халодную зiму Iрка аленяў:
а) кармiла хлебам, буракамi,сенам;
б) паiла цеплаю вадою з хаты;
в) заганяла пагрэцца у хлеў.
6. Што здарылася тады, калi Iрку не пусцiлi да стажка?
а) на аленяў напалi ваукi,
б) забiлi рагатага;
в) аленi уцякалi ў пушчу.
7. Аленi пасля забойства рагатага сталi уцякаць ад Iркi,таму што:
а) перасталi давяраць людзям i Iрцы;
б) бацька дзяучынкi перастаў iх падкормлiваць;
в) пужалiся выгляду Язэпа.
8. Не дачакаушыся «сваiх» аленяу нi заутра, нi праз дзень, Iрка:
а) не магла адразу некалькi начэй заснуць;
б) папрасiла бацьку дапамагчы найсцi iх;
в) кiнулася iх шукаць.
9. Тэма апавядання «Аленi»:
а) узаемаадносiны чалавека i прыроды;
б) рацыянальнага выкарыстання прыроднага багацця;
в) паказ жыцця у пасляваенны час.
10. Iдэя апавядання:
а) гуманныя гаспадарскiя, беражлiвыя адносiны да прыроды;
б) роўнасць, справядлiвасць;
в) вольнасць, незалежнасць.
Дадатак
Паведамленне пра Дзень Зямлi
- Цi чулi вы што-небудзь пра Санта Барбару? Дзякуючы тэлефiльму, невялiкi амерыканскi горад стал вядомы ў нас усiм. А цi ведаеце вы, што шмат гадоў назад у Санта-Барбары адбылiся падзеi, якiя прымусiлi людзей актыўна змагацца за чысцiню нашай планеты?
У 1969 годзе здарылася бяда. Са шчылiны каля горада разлiлася нафта, шмат нафты-мiльёны тон. Вада пакрылася брудным, смярдзючым слоем слiзi.
Пелiканы, чаплi, качкi i iншыя жывёлы загiнулi. Гэта падзея прымусiла людзей задумаецца. Яны вырашылi 1 дзень у годзе прысвяцiць абароне нашай планеты. Гэты дзень назвалi Днём Зямлi.
22 красавiка 1970 года 20 мiльёнаў амерыканцаў адзначалi першы Дзень Зямлi.
Дадатак
Леанарда да Вiнчы
Легенда «Сокал i шчыгляняты»
Вярнуўшыся з палявання, сокал знайшоў у сваiм гняздзе двух шчыглянят, якiя сядзелi побач з яго птушанятамi.
Ён быў раззлаваны,таму што паляванне ў той непагодны дзень не ўдалося: траплялася адна мярцвячына. А сокалы, як вядома, хутчэй памруць ад голаду, але яшчэ больш разлавауся.
-Адкуль вы тут узялiся?- грозна спытаў гаспадар гнязда ў птушанят.
-Мы заблудзiлiся ў лесе у час дажджу,-прапiшчалi ледзь-ледзь шчыгляняты.
Драпежнiк кiнуў на iх гнеўны позiрк. Яго распiрала злосць i мучыў голад.
Калоцячыся ад страху, шчыгляняты прыцiснулiся адзiн да аднаго i не маглi нi ўздыхнуць, нi пiкнуць.
Абодва былi тлустыя i ўкормленыя, але такiя бездапаможныя, што горды сокал быў не ў сiлах накiнуцца на iх. Ён толькi заплюшчыў вочы i адвярнуўся, каб не паддацца спакусе.
-Вон адгэтуль! - загадаў драпежнiк,- каб духу вашага тут не было.
I калi шчыгляняты паляцелi прэч, сокал павярнуўся да сваiх галодных птушанят i сказаў:
-Лепш памерцi ад голаду, чым дазволiць сабе пажывiцца бязвiнным птушанём.