7


  • Учителю
  • План-канспект урока Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы. Клічныя і няклічныя сказы

План-канспект урока Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы. Клічныя і няклічныя сказы

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

5 КЛАС



Тэма: «Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы. Клічныя і няклічныя сказы».

Тып урока: камбінаваны.

Мэты:

  • акрэсліць паняцце «сказ», вызначыць адрозненне сказа і словазлучэння;

  • успомніць віды сказаў па мэце выказвання;

  • узнавіць веды пра сказы па інтанацыі;

  • адрозніваць пабуджальныя сказы і клічныя, пабуджальныя і пытальныя;

  • развіваць уменне правільна вызначаць мэту выказвання і ставіць адпаведны знак прыпынку.

Задачы асобаснага развіцця:

  • спрыяць павышэнню пазнавальнай актыўнасці вучняў, развіццю разумовых здольнасцей (разважаць, рабіць вывады);

  • спрыяць цікавасці да беларускай літаратуры.

  • стварыць умовы для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

  • паказаць вучням пра важнасць карыстання тлумачальнымі і перакладнымі слоўнікамі.

Абсталяванне: падручнікі, запісы на дошцы.

Метады: праблемны, пошукава-творчы.



Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Стварэнне настрою на ўрок.

- Паглядзіце адно на аднаго, усміхніцеся і пажадайце адно аднаму поспехаў у працы на ўроку.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне 104. Вучань каля дошкі запісвае перакладзеныя дома словы, расстаўляе націскі. Астатнія вусна называюць сказы, якія ўдалося скласці.

  • Якім чынам вы перакладалі гэтыя словы? Ці карысталіся слоўнікамі? Якімі?

  • Нагадваю вам пра цудоўны сайт skarnik.by. Скарнік - гэта электронная версія Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Там вы зможаце знайсці пераклады з рускай мовы на беларускую і наадварот, а таксама тлумачальны слоўнік. Памятаем, што такое тлумачальны слоўнік? А перакладны?

ІІІ. Актуалізацыя ведаў.

На мінулым уроку мы з вамі перайшлі да новай тэмы «Сказ» і ўспомнілі, якімі бываюць сказы па мэце выказвання.

Франтальнае апытванне:

  • Што такое сказ? Чым сказ адрозніваецца ад словазлучэння?

  • Якія бываюць сказы паводле мэты выказвання?

  • Давайце запішам наступныя сказы і вызначым, чым яны адрозніваюцца.

Адзін вучань каля дошкі, астатнія працуюць у сшытках.

Нарэшце выпаў сняжок. Хадзем гуляць на вуліцу! Ці любіш ты зіму?

Вучні называюць від кожнага сказа паводле мэты выказвання.

Настаўнік чытае верш Р. Барадуліна «Як стаў заяц даўгавухі».

Абганяе ўласны цень,

Скача зайчык праз асіннік.

Сёння ж незвычайны дзень,

Сёння зайка -

Імяніннік!

На стале ўсялякіх страў,

Густа,

Кожнаму па густу,

Піражкі з грыбоў

Ды з траў.

І вядома, што -

Капуста!

Госці ў зборы ўсе даўно.

Тут сябры,

Радня,

Суседзі.

Ды мядзведзя

Не відно.

Госць галодны, ўрэшце, едзе!

Ледзь аддыхаўся мядзведзь:

- Цяжка мне

Паўсюль паспець…

Першы

Пацягнуць я мушу

Імянінніка за вушы!

Лапаю ўхапіў як след -

Зайку стаў

Нямілы свет.

Жартаваць мядзведзь ахвочы,

Зычыць,

Каб вялікі рос.

На ілбе

У зайкі вочы.

Ні да смеху,

Ні да слёз…

Заяц,

Знаеце вы самі,

Зараз з доўгімі вушамі.

З той пары

Ўвесь род зайчыны

Не святкуе імяніны.



- Ці зразумела вам пра што верш? Ці спадабаўся ён вам? Вы чулі, што ў некаторых месцах я вельмі эмацыйна чытала, каб правільна перадаць тое, што хацеў сказаць аўтар. А як я даведалася, што хацеў сказаць аўтар? Па-першае, мне дапамог змест твора, а па-другое, канешне ж, знакі прыпынку.

ІV. Тлумачэнне новага матэрыялу.

І сёння мы пазнаёмімся з вамі з такімі сказамі і знакамі прыпынку, якія перадаюць пачуцці і эмоцыі чалавека, навучымся будаваць такія сказы і правільна іх чытаць.

Вучні з рознай інтанацыяй чытаюць радкі, запісаныя да дошцы з рознымі знакамі прыпынку.

Сёння зайка -

Імяніннік!



Сёння зайка -

Імяніннік.





Сёння зайка -

Імяніннік?



Сёння зайка -

Імяніннік…





- Першы сказ мы вымавілі ўзнёсла, урачыста, а другі - роўным тонам.

- Зараз пазнаёмімся з правілам, дзе нам патлумачаць, што гэта значыць (ст. 63-64).

- Давайце прывядзём прыклады клічных сказаў. А няклічных?

- Вельмі важна адрозніваць клічныя сказы ад пабуджальных.

Адзін вучань запісвае сказ: «Ах, як хораша сёння!». Другі: «Прынясі мне журавіны!»

Настаўнік. Мы бачым, што абодва сказы - клічныя. Але ці абодва яны пабуджальныя? Вучні разам з настаўнікам прыходзяць да высновы, што першы сказ апавядальны клічны, другі - пабуджальны клічны.

Самастойная работа. Практыкаванне 107.

V. Падвядзенне вынікаў і рэфлексія.

</<font face="Times New Roman, serif">Складзіце для суседа справа пытанне па сённяшнім уроку.

VІ. Дамашняе заданне.

§12, практ. 108 або 110 (на выбар).



 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал