- Учителю
- Урок па беларускай мове 'Коска паміж часткамі ў складаным сказе' (5 клас)
Урок па беларускай мове 'Коска паміж часткамі ў складаным сказе' (5 клас)
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама
ДУА "Воранаўская сярэдняя школа"
План-канспект урока па беларускай мове
Тэма: Коска паміж часткамі ў складаным сказе
5 клас
Падрыхтавала: настаўніца беларускай мовы
і літаратуры
Мацюк Ала Раманаўна
План-канспект урока па беларускай мове для 5 класа
Тэма: Коска паміж часткамі ў складаным сказе. Сінтаксіс і пунктуацыя
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе, будуць умець адрозніваць просты сказ ад складанага, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць коску паміж часткамі складанага сказа.
Задачы: 1. Садзейнічаць узнаўленню і паглыбленню ведаў вучняў пра складаны сказ; садзейнічаць уменню знаходзіць складаныя сказы ў тэксце, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць знакі прыпынку;
2. Стварыць умовы для развіцця ўменняў ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, выконваць сінтаксічны разбор сказаў, ставіць знакі прыпынку ў складаным сказе; развіваць арфаграфічную пільнасць;
3. Садзейнічаць выхаванню любві і павагі да роднага слова.
Абсталяванне: карткі з заданнямі, вучэбны дапаможнік для 5 класа "Беларуская мова" Красней В.П., Лаўрэль Я.М., кантрольна-ацэначны тэст
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Актуалізацыя раней вывучанага
-
Праверка дамашняга задання. (Некалькі сшыткаў правяраюцца настаўнікам, адзін вучань тлумачыць выкананне дамашняга практыкавання.)
-
Сінтаксічны разбор сказаў (два вучні ля дошкі)
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай. (Н. Гілевіч)
(Апавядальны, няклічны, складаны.)
Ціха гучаць у мове маёй словы пяшчотныя, крынічныя, росныя. (А. Зарыцкі)
(Апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі азначэннямі.)
-
Франтальнае апытванне
-
Які сказ называецца складаным?
-
Як звязаны часткі ў складаным сказе?
-
Чым адрозніваецца складаны сказ ад простага?
-
Што трэба зрабіць, каб даведацца, якія словы ў сказе адносяцца да адной часткі, а якія да другой?
-
Чым на пісьме аддзяляюцца часткі сказа?
ІІІ. Арфаграфічная хвілінка
"Працуем карэктарамі". Знайсці і выправіць памылкі.
Зьва, міл'ярд, пер'е, угорье, палью, кар'ер, Ульяна, абьезд, Дзямьян, з'ехалі, верабьіха, Валярьян, аб'ект, надвор'е, налью, зьесці, салью, узмор'е, Дарья, сузорье, Анатольевіч.
ІV. Работа па тэме ўрока
-
Мэтавызначэнне
Вучні вызначаюць мэты ўрока: будзем вывучаць складаныя сказы, вучыцца знаходзіць іх у тэксце, навучымся ставіць коску ў складаным сказе, адрозніваць просты сказ ад складанага.
-
Вывучэнне новай тэмы
Уступнае слова настаўніка
У складаных сказах могуць ставіцца розныя знакі прыпынку: і коскі, і працяжнікі, і двухкроп'і, і коска з кропкай, - але ў 5 класе мы будзем разглядаць толькі такія сказы, дзе паміж часткамі ставяцца коскі, а ўсе астатнія знакі прыпынку вы будзеце вывучаць у старэйшых класах.
-
Пачнём працу з выканання задання, якое ляжыць у вас на партах (тэкст).
1.Родная мова. 2. З вуснаў маці яна ўвайшла ў наша жыццё. 3. У ціхім журчанні матчыных песень у пяшчотных яе ласках мы чуем тваю прыгажосць. 4. Гэта мова маіх бабулі ідзядулі якіх я ведаю. 5. Гэта мова маіх прадзедаў і прапрадзедаў якіх я не ведаю але заўжды адчуваю за сабою. 6. Шануйце і любіце родную мову бо яна адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця.
Заданні:
-
Прачытайце тэкст.
-
Вы згодны, што гэта тэкст?
-
Дайце загаловак , каб ён адпавядаў тэме тэксту.
-
Вызначце асноўную думку.
-
Стыль тэксту.
-
Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.
-
Вызначце граматычную аснову ў 3 і 6 сказах.
Правяраецца франтальна:
-
Назавіце галоўныя члены сказа ў 3 сказе.
-
Якія знакі прыпынку там паставілі? Чаму?
-
Ці можаце вы растлумачыць, чаму там патрэбны ці непатрэбны коскі?
-
Вызначце галоўныя члены сказа ў 6 сказе?
-
Ці падобныя сказы 3 і 6?
-
Колькі граматычных асноў у гэтых сказах?
-
Якім знакам прыпынку раздзяляюцца межы 6 сказа?
-
Які вывад мы можам зрабіць?
-
Звернемся да правіла на с. 99-100.
-
У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе? Перад якімі злучнікамі?
-
Складанне алгарытму працы:
-
Вызначаем граматычную аснову сказа.
-
Помнім, што можа быць адзін выказнік або адзін дзейнік.
-
Падлічваем іх колькасць.
-
Пры наяўнасці двух і больш граматычных асноў сказа ставім знак прыпынку (коску).
-
Замацаванне
-
Праца ў групах. Кожная група атрымоўвае тэкст, дзе трэба знайсці складаны сказ, падкрэсліць граматычную аснову і паставіць знакі прыпынку.
-
У добры час, на ўлонні вясковым
Дзе вадзіца крынічная б'е
Навучыўся я матчынай мове
І задуманых песняў яе.
-
Многа ёсць недасягнутых скарбаў,
Яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе ні за што не аддаў бы
Бо яна найвялікшы мой скарб.
-
Яна гойдае спевам калыску
Літасціва шчабеча ў бядзе
На ёй песні складаюць вятрыскі
У неспакойны, разбуджаны дзень.
(Л. Геніюш)
Адзін прадстаўнік з групы зачытвае радкі з верша з выкананым заданнем, па аднаму прадстаўніку з групы на дошцы складаюць схему складанага сказа, тлумачаць пастаўленыя знакі прыпынку.
-
Творчае заданне
Скласці невялікі тэкст на тэму "Родная мова! Цудоўная мова!", выкарыстоўваючы складаныя сказы са злучнікамі і без іх (для моцных вучняў). Скласці 3 сказы пра родную мову па апорных словах і словазлучэннях (для слабейшых вучняў).
V. Падвядзенне вынікаў і рэфлексія
-
Успомніце, як правільна знаходзіць межы частак у сказе?
-
Як аддзяляюцца межы частак у складаным сказе?
-
У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе?
-
Кантрольна-ацэначны тэст
1. Знайдзіце і выпішыце нумары складаных сказаў:
1) Без мовы не можа быць народа.
2) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.
3) Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
2. Скласці схемы складаных сказаў
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы.
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
(С. Грахоўскі)
3. Закончыце выказванне.
Простыя сказы ў складаным звязаны па ….. і ……. .
- узаемаправерка (абмен сшыткамі)
- самаправерка (па ключы на дошцы)
VI. Дамашняе заданне
Вывучыць правіла на с.99-100, пр. 177, для больш моцных вучняў - знайсці выказванні пра родную мову з мастацкіх твораў, ужываючы складаныя сказы.
Закончыце сказы:
-
На ўроку я даведаўся…..
-
Я навучыўся…..
-
Мне здалося цяжкім….
-
Мне трэба дапрацаваць….