- Учителю
- Урок на тему: 'Сапраўдны настаўнік. Які ён?' (паводле апавяданняў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”)
Урок на тему: 'Сапраўдны настаўнік. Які ён?' (паводле апавяданняў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”)
Тэма ўрока: Сапраўдны настаўнік. Які ён? (паводле апавяданняў
І. Навуменкі "Жуль Верн" і "Настаўнік чарчэння")
Мэты ўрока: дапамагаць ацаніць ролю настаўнікаў у жыцці падлеткаў;
пашыраць уяўленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы
герояў у празаічным творы, вучыць параўноўваць герояў твораў
І. Навуменкі "Жуль Верн" і "Настаўнік чарчэння;
развіваць увагу, кемлівасць, інтэлектуальныя здольнасці;
выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў;
Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. Для 7-га кл.
агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. Мовамі навучання/
М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. -Мінск: НІА, 2010. - 304 с.
-крыжаванка
Форма правядзення: урок-гутарка
Эпіграф: "Настаўнік - соль зямлі" С.Будны
Ход урока:
-
Арганізацыйны момант
-
Уступнае слова настаўніка
Н.: Нішто так не палоніць людзей, як прыгажосць; нішто так не пераконвае, як праўда; і нішто так не ўздзейнічае, як прыклад.
Настаўнік - той, хто, настаўляючы людзей на дабро, перадае ім сваю душу, узбагачае сваім духоўным вопытам і адначасова валадарыць іх душамі. Можна бясконца пералічваць усе добрыя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны настаўнік, а можна ўсё пералічанае вызначыць толькі адным - прыкладам, якім ён павінен быць для тых, каго настаўляе.
А што вы чуеце ў слове - НАСТАЎНІК. Запішыце ў сшытку асацыятыўны рад да слова НАСТАЎНІК. Выберыце і падкрэсліце самае важнае слова.
НАСТАЎНІК - разумны, ветлівы, з пачуццём гумару, спагадлівы, клапатлівы, шчыры.
-
Асноўная частка
Н.: А зараз давайце разгадаем крыжаванку.
1. Як звалі любімага вучня Антона Антонавіча? (Андрэй)
2. Што дзесяцікласнікі падарылі Косці, калі ён паступіў у лётнае вучылішча? (табакерка)
3. Кім працаваў бацька Андрэя Камінскага (цясляр)
4. Якое прозвішча было ў настаўніка геаграфіі? (Струк)
5. Як звалі брата Рэя? (Іван)
6. Кавалачак якой матэрыі быў знойдзены ў кашальку, пасля бамбёжкі? (шоўк)
7. Які прадмет да рэвалюцыі выкладаў Апалінарый Феакціставіч? (латынь)
8. Пра якога рымскага паэта любіў расказваць Апалінарый Феакціставіч? (Авідзій)
9. Якая мянушка была ў Апалінарыя Феакціставіча? (цыркуль)
Н.: I. Навуменка з удзячнасцю ўспамінаў сваіх настаўнікаў. Іх вобразы знайшлі ўвасабленне ў творах "Жуль Верн" і "Настаўнік чарчэння".
1. Ці спадабаліся вам гэтыя творы? Чаму?
2. З якімі героямі вы пазнаёміліся ў апавяданні "Настаўнік чарчэння"? (Галоўнымі героямі апавядання «Настаўнік чарчэння» былі Косця Кветка і яго настаўнік чарчэння Апалінарый Феакціставіч.)
4. Хто з герояў спадабаўся больш за ўсіх? Чаму?
5. А як вы думаеце ці ёсць нешта агульнае ў творах І. Навуменкі "Жуль Верн" і "Настаўнік чарчэння"? (У творах аўтар звяртаецца да праблемы адносін вучняў да настаўнікаў)
Давайце зачытаем па ролях эпізод урока геаграфіі з апавядання "Жуль Верн", а затым урок чарчэння з апавядання "Настаўнік чарчэння".
Урок геаграфіі (с. 170-173)
Словы аўтара будзе чытаць Даша, словы настаўніка - Алег, словы Кірыла - Толя.
Урок чарчэння (с. 185 - 186)
Словы аўтара - Вераніка, словы настаўніка - Лёша, словы Косці Кветкі - Арцём.
1.Чым падобныя вобразы настаўнікаў з апавяданняў «Жуль Верн» і «Настаўнік чарчэння». Знайдзіце ў тэкстах апісанні іх знешнасці.
(Антон Антонавіч Струк - настаўнік геаграфіі, «нізенькі чорны чалавек з глюгматым, як у турка, носам». У яго быў вельмі картавы голас.
Апалінарый Феакціставіч - настаўнік чарчэння, «высокі, тонкі, у чорным, яшчэ царскіх часоў, сурдуце». Дзеці празвалі яго Цыркуль. На першы погляд ён быў «сухі і чэрствы», а на самой справе - мяккі і добразычлівы чалавек.
Настаўнікаў аб'ядноўвае любоў да дзяцей, да свайго прадмета.)
2.Чаму дзеці пыталіся ў Апалінарыя Феакціставіча пра лацінскую мову? І як змяніліся іх адносіны да настаўніка ў старэйшых класах?
(Спачатку лацінская мова цікавіла вучняў толькі для таго каб зацягнуць урок, але калі вучні пасталелі яны пачалі з павагай адносіцца да настаўніка і цяпер ужо не задавалі такіх пытанняў. Толькі ўважліва слухалі настаўніка і нават шукалі кнігі Авідзія ў бібліятэцы.)
3. Успомніце ці цікава вучням было на ўроку геаграфіі? Чаму?
(Вучням было цікава таму, што разам з настаўнікам яны быццам бы выпраўляліся ў далёкае падарожжа па розных крінах. Але былі і такія, як Кірыла Бомзель, якія "не загартаваліся і вярнуліся назад".)
4. А ўспомніце, якую лацінскую пагаворку прапанаваў напісаць на табакерцы для Косці Апалінарый Феакціставіч?
("Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны".)
5. Што для вас значаць гэтыя словы?
6. Ці ўздзейнічалі гэтыя словы на Косцю Кветку? Які ўчынак здзейсніў хлопец у час вайны.Зачытайце. (с. 190) Як гэты ўчынак характарызуе Косцю?
7. Чаму ў дзесяцікласнікаў так і не адбыўся выпускны вечар?
(с.189 Але вечара ў той год не было - пачалася вайна.)
8. За што немцы арыштавалі Апалінарыя Феакціставіча? Як гэта адбылося? Зачытайце.
(Апалінарыя Феакціставіча арыштавалі ў той жа дзень за знявагу нямецкай зброі. Адбылося гэта вось як. с. 189)
9. Чаму ён назваў салдат грабежнікамі? Чаму не прамаўчаў?
10. "Арлы не ловяць мух". У вашых салдат на шапках арлы, але яны падобны да злых гіен." Як вы разумееце гэтыя словы?
(Арол - птушка, якая, згодна павер'ям , лётае вышэй чым іншыя птушкі, паднімаецца да самага сонца. Настаўнік гэтымі словамі хацеў сказаць, што нямецкія салдаты не годныя таго, каб насіць на сваіх шапках арлоў. І што яны больш падобны да злых і подлых гіен, якія могуць карыстацца бездапаможнасцю людзей.)
11. Як спалучаецца гераічны ўчынак Апалінарыя Феакціставіча з папярэднімі характарыстыкамі ў творы, дзе зазначаецца, што ён быў трохі смешным", старамодным, крыху напышлівым", надзвычай мяккім" і яго "слабасцямі" карысталіся вучні не на карысць вучобе? Ці няма тут супярэчнасці? Знайдзіце ў тэксце характэрныя дэталі, якія сведчаць, што стары настаўнік быў мужным чалавекам?
(Апалінарый Феакціставіч быў сапраўды мяккім і добрым чалавекам, але ён вельмі любіў Радзіму і лічыў абавязкам кожнага берагчы і абараняць яе. Гэта можна пацвердзіць наступнымі словамі "Мы з вамі, маладыя сябры, людзі розных эпох, -- звычайна заяўляў стары настаўнік… с.187 - 188)
12. Як вы лічыце, чаму былыя вучні абралі прафесію настаўніка?
(У першую чаргу на іх аказалі ўздзеянне іх настаўнікі, павага да іх. Галоўны герой з апавядання "Жуль Верн" стаў настаўнікам геаграфіі таму, што цікавіўся падарожжамі, яго вабілі невядомыя і непазнаныя прасторы.
Косця Кветка стаў настаўнікам матэматыкі, але ён "не проста тлумачыў закон Архімеда, а і расказваў пра жыццё самога Архімеда з Сіракузаў.)
Н.: А зараз дапішыце ў сшыткі наступныя радкі. (Радкі напісаны на дошцы)
1 варыянт
-
І. Навуменка назваў сваё апавяданне "Жуль Верн" таму, што…
(вуняў у апавяданні вабілі таемныя і незвычайныя падарожжы)
-
Апалінарый Феакціставіч чытаў сваім вучням Авідзія таму, што…
(ён захапляўся лацінскай літаратурай)
2 варыянт
-
Галоўнаму герою падабалася геаграфія таму, што…
(яго цікавілі незвычайныя падарожжы)
-
Апалінарыя Феакціставіча забілі таму, што…
(ён абараняў радзіму да апошняга момонта)
-
Дамашняе заданне
Н. Прачытаць апавяданне Міколы Лупсякова "Мэры Кэт". (с. 193 - 209)
-
Падагульненне ведаў
Н.: Зачытайце эпіграф.
В.: "Настаўнік - соль зямлі" С.Будны
Н.: Як вы разумееце гэтыя словы?
Настаўнік - соль зямлі. Сымон Будны толькі нагадаў нам пра тое, што было сказана амаль за два тысячагоддзі да яго. Ісус Хрыстос выпраўляючы сваіх вучняў гаварыў: " Вы -соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? …Вы свет свету. Няхай жа свеціць свет ваш людзям, каб яны бачылі вашы добрыя справы і праслаўлялі іх".
Н.: А як вы лічыце, якім павінен быць сапраўдны настаўнік?
Ці можна назваць Антона Антонавіча і Апалінарыя Феакціставіча сапраўднымі настаўнікамі? Чаму?
А ці ёсць у вас любімы настаўнік? Гэта не абавязкова настаўнік ў школе, гэта можа быць нейкі чалавек, які добра ўздзейнічае на вас, з якога вам хочацца браць прыклад.
-
Выстаўленне ікаменціраванне адзнак
-
Заключнае слова настаўніка
Н.: Мне хацелася, каб гэты ўрок не прайшоў для вас бясследна, каб вынікам гэтага ўрока сталі для вас не толькі добрыя адзнакі ў журнале. Мне б хацелася, каб запаліў ён у вашых сэрцах невялікі агеньчык дабрыні, спагады, каб вы не забывалі і паважалі сваіх натаўнікаў, якія вучылі і вучаць вас.