7


  • Учителю
  • Урок на тему: 'Таямнічае вабіць' І. Навуменка 'Жуль Верн'

Урок на тему: 'Таямнічае вабіць' І. Навуменка 'Жуль Верн'

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма ўрока: Таямнічае - вабіць (характарыстыка хлопцаў-падлеткаў па апвяданні І. Навуменкі "Жуль Верн")

Мэты ўрока: дапамагаць вучням разумець галоўны пафас твора - рамантыку пазнання жыцця і свету; пашырыць уяўленне вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы герояў у празаічным творы; выклікаць цікавасць да падарожжаў і незвычайных прыгод у працэсе аналізу зместу твора і вобразаў герояў;

развіваць творчую актыўнасць, самастойнасці меркаванняў;

выхоўваць любоў да прыроды і роднага краю.



Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. Для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. Мовамі навучання/ М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. -Мінск: НІА, 2010. - 304 с.

-план характарыстыкі

-кластэр

Форма правядзення: урок-гутарка

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Праверка дамашняга задання



Н.: Вам, патрэбна было скласці план апавядання і падрыхтаваць пераказ адной часткі якая вам найбольш спадабалася.

В.: Прыкладны план:

  1. Кожны чалавек - рамантык і летуценнік.

  2. Чырванашчокі здаравяк.

  3. Дзедавы казкі.

  4. Мае сябры - кнігі.

  5. Падарожжы з настаўнікам геаграфіі.

  6. Андрэй Камінскі - уладар рэдкай кнігі.

  7. Сяброўства хлопцаў.

  8. Лёсы хлопцаў.


  1. Уступнае слова настаўніка



Н.: Кожнага чалавека прыцягвае да сябе таемнае, нязведанае, тое што акружана загадкавасцю. Пісьменнік дапамагае ўбачыць шмат цікавага ў тым, чаму не заўсёды аддаецца перавага ў жыцці. Ці не дзіўна, што звычайнае балота тоіць у сваіх нетрах фантастычнае багацце, што права на сяброўства часам дабіваюцца доўга і настойліва, што цікаўнасць можа перарасці ў здольнасць да навукі (Рэй), а то і перайначыць характар чалавека (Кірыла), што існуе таямнічая сувязь паміж зоркамі ў небе і лёсам чалавека.

На сёняшнім уроку мы прадоўжым працу над апавяданнем І.Навуменкі "Жуль Верн" і найбольш звернем увагу на вобразы хлопцаў-падлеткаў.

  1. Праца над зместам твора


Н.: 1. Як, вы, лічыце, якая праблематыка твора? (сяброўства; адносіны да настаўнікаў, бацькоў; імкненне да таямнічага, нязведанага; ідэалы школьнага пакалення 30-гадоў)

2. Якія інтарэсы, імкненні, ідэалы герояў? Пацвярдзіце свае адказы цытатамі з тэксту.

(кнігі; прырода, імкненне пазнаць тайны жыцця, прыроды, самавыхаванне, самааналіз, пошук свайго "я; адносіны да настаўнікаў, сяброў, бацькоў.)

Ці змяніліся інтарэсы падлеткаў 30-х гадоў і нашага часу? Чым? Як, вы, лічыце чаму? (Нягледзячы на тое, што мы жывём у век камп'ютэрных тэхналогій цікавасць да кніг, да прыроды, таямнічых, незвычайных падарожжаў не знікла. Інтарэсы падлеткаў 30-х гадоў застаюцца актуальнымі і ў наш час.)

3. Чым так вабілі хлопчыка кнігі? Які аўтар выклікаў асаблівае захапленне?

(Кнігі давалі хлопчыку магчымасць убачыць новыя краіны, адкрыць нязведаны свет. За адну ноч можна пражыць некалькі жыццяў. I яны западуць у сэрца водгуллем сваіх радасцей і гора, сваіх узлётаў і падзенняў.

Хлопчыку вельмі падабаліся кнігі пра падарожжы, у якіх герояў «вядзе ў нябачаны свет нейкая нястрымная прага да новага, нязведанага, неапісанага». Такімі былі кнігі французскага пісьменніка Жуля Верна.)

4. Зачытайце месца, дзе аўтар гаворыць пра тое, за што ён любіць кнігі Жуля Верна (раздзел V, с 237 - 238).

5. Аўтар падае нам толькі агульныя рысы галоўнага героя, а якім вы ўяўляеце яго знешні выгляд? Стварыце слоўны партрэт галоўнага героя.

6. Успомніце выпадак з кнігай Жуля Верна, якая была толькі ў Рэя. (с. 176 - 179) Ці правільна зрабілі хлопцы забраўшы кнігу? А як бы, вы, паступілі на месцы хлапчукоў (Рэя)?

7.Чаму хлопчык лічыў настаўніка геаграфіі незвычайным чалавекам?

8. Каго настаўнік геаграфіі вылучыў як лепшага вучня? Чаму?

Н.: Знайдзіце і зачытайце радкі, якія на вашу думку вызначаюць асноўную ідэю твора.

Зварот да слоў І. Навуменкі:

"Мне хацелася зірнуць збоку на маё пакаленне. Гэта было дзіўнае пакаленне, прыгожае... Рамантычнасць спалучалася ў нас з самаадданасцю. Я часта ў сваіх творах вяртаюся памяццю ў школьныя гады, таму што загартоўка нашых характараў пачыналася ў школе..."

(Пісьменніку хацелася стварыць абагульнены вобраз свайго пакалення, прыгожага, рамантычнага, з вялікай цягай да нязведанага, таямнічага.)

Н.: А зараз, мы, падзелімся на тры варыянты (1 в - галоўны герой; 2 в - Кірыл Бомзель, 3 в - Андрэй Камінскі). Вам, патрэбна даць характарыстыку хлопцаў, пры дапамозе наступнага плана:

План характарыстыкі:

  1. Характарыстыка знешнасці, паводзін.

  2. Адносіны да вучобы.

  3. Захапленні, інтарэсы.

(1 варыянт

1. Хваравіты, баяўся холаду.

2. Хлопец старанна вучыўся і хацеў даведацца як можна больш пра ўвесь навакольны свет. Найбольш яму падабалася геаграфія. Урокі геаграфіі былі святам. Хлопца ставілі ў прыклад многім настаўнікам.

3. Захаплялі хлопца кнігі, вандраванні па старонках Жуля Верна.)

(2 варыянт

1. Чырвонашчокі мацак, які лятаў зімой у расхрыстаным кажушку. Кірыла лічыў слабейшых за сябе непаўнацэннымі і насміхаўся з іх.

2. На навуку Кірыл налягаў не вельмі і ўрокі вучыў з большага.

3. Ён любіў многа часу праводзіць на прыродзе, коўзацца на дзеравяшках. Для яго вуліца была месцам, дзе ён бавіў увесь вольны час.)


(3 варыянт

1. Нічога асаблівага не знаходзіў я ні ў яго знешнасці, ні ў адказах, ні нават у ведах. Рэй, на першы погляд, выглядаў бесклапотным рагатуном, якому проста шанцавала.

2. Здаралася, што ён збіваўся, калі адказваў. Мог нават не вывучыць урок.

3. Вылучала хлопца з ліку іншых «нястрымная і ненасытная цікаўнасць». Кожны дзень ён рабіў якія-небудзь уласныя адкрыцці і знаёміў з імі аднакласнікаў. Яго не вельмі любілі аднакласнікі, хутчэй за ўсё гэта была звычайная дзіцячая зайздрасць, бо Рэй быў самастойны і незалежны.

Н.:Усе хлапчукі былі такія розныя, а як вы думаеце, што іх аб'ядноўвала? Цікавасць да чаго?

В.: Прырода была на першым месцы ў жыцці хлопцаў, яны прагнулі вандровак і пазнання свету (выпадак у лесе)

Яднала аднакласнікаў любоў да прыроды, прага да нязведанага. Блізкімі па характары былі аўтар-апавядальнік і Андрэй Камінскі. Можа таму яны і пасябравалі. Аказалася, што Андрэй «цудоўны хлопец з адкрытай і шчырай душой. Сваімі захапленнямі і радасцямі ён дзяліўся з кожным, хто ішоў да яго без каменя за пазухай ».

Н.: А цяпер на аснове характарыстыкі хлопцаў давайце саставім кластэр абагульненага вобраза даваеннага пакалення.

цікаўнасць


прага пазнання, творчасці


Абагульнены вобраз хлопцаў - падлеткаў 30-х гг.



дапытлівасць

тонкае адчуванне навакольнага

свету

рамантыкі, летуценнікі



(Цікаўнасць, прага пазнання, творчасці; дапытлівасць;самастойнасць, незалежнасць; школа самавыхавання, самааналізу, пошукаў свайго "я"; тонка адчувалі навакольны свет; рамантыкі, летуценнікі...)

Н.: А зараз давайце звернемся да апошняй часткі.

1. Кім сталі хлопцы, калі выраслі? Што паўплывала на іх выбар жыццёвага шляху? (Кірыл - настаўнік, галоўны герой таксама настаўнік геаграфіі ў якога ёсць два сына; Андрэй Камінскі - адзін з тых, хто будаваў і запускаў спадарожнікі зямлі.)

2. Зачытайце апошні абзац. Як, вы, разумееце гэтыя словы?

  1. Дамашняе заданне

Н.: Прачытаць апавяданне I. Навуменкі «Настаўнік чарчэння».


  1. Падагульненне ведаў

Н.: -Што новага, вы, даведаліся на ўроку?

-Хто з хлопцаў-падлеткаў вам найбольш спадабауся?

-Чым ён уразіў вас?

-Ці хацелі б, вы, быць падобныя на яго? Чаму?

  1. Заключнае слова настаўніка

Н.: "Нашу семнаццатую вясну заспела вайна, з майго класа шаснаццаць хлопцаў пайшло на вайну, вярнулася толькі чатыры... Я павінен быў расказаць пра сваіх равеснікаў" (І. Навуменка)

Зварот да лёсу школьнага пакалення 30-х гадоў не толькі даніна памяці, павагі пісьменніка сваім равеснікам, хвалюючыя ўспаміны, але і жаданне паказаць, як фарміраваўся гераічны характар будучых абаронцаў Айчыны, якім быў у яго духоўны патэнцыял, у чым вытокі подзвігу...

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.




 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал