7


  • Учителю
  • План-конспект урока Генетыка полу в 10 классе

План-конспект урока Генетыка полу в 10 классе

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Генетыка полу.

Мэта: пазнаёміць вучняў з вызначэннем полу ў арганізмаў і з наследваннем прыкмет, счэпленых з полам.

Задачы:

стварыць умовы для:

  • самавызначэння вучняў на вынік іх пазнавальнай дзейнасці;

  • сітуацыі пазнавальнай супярэчнасці паміж суб'ектыўным доследам і новай інфармацыяй;

  • развіцця доследных здольнасцей вучняў пры рашэнні генетычных задач на вызначэнне полу арганізмаў;

  • развівацця маральных якасцей;

  • стварэння сітуацыі рэфлексіі;

  • выхавання культуры біялагічнай мовы і цікавасці да прадмета.

Плануецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць некалькі тыпаў храмасомнага вызначэння полу ў розных арганізмаў і ўмець рашаць генетычныя задачы на вызначэнне полу і наследаванне прыкмет, счэпленых з полам.

Тып урока: вывучэнне новай тэмы

Абсталяванне і сродкі навучання: мультымедыйная ўстаноўка, раздатачны матэрыя, тэксты генетычных задач, табліца "Храмасомны механізм вызначэння полу", рэпрадукцыі карціны Мадонны вядомых мастакоў: Леанарда да Вінчы, Мікеліанжэла, Рафаэля, Рубенса і Аляксея Кузьміча.

Дэвіз: "Ведаць - значыць умець растлумачыць" (Арыстоцель)

План урока

  1. Арганізацыйны этап.

Задача: праверыць гатоўнасць класа да ўрока, прывітанне вучняў (1хв.).

  • Добры дзень, дзеці! Ці ўсе гатовы да ўрока?

  • На ўроку мы будзем працаваць у 2 групах, паўтараць дамашні матэрыял і вывучаць новы. (Размеркаванне на групы - па колеру жэтонаў). Кожны знайдзіце сваё месца, размяркуйце ролі ў групе: "аўтаадказчык", "сакратар", "журналіст", "таймер" і т.д. На сталах у вас ляжаць задачы на дыгібрыднае скрыжаванне і кросінговер. Выберыце 2 вучняў з групы, якія іх рэшаць на дошцы. Астатнія члены групы адкажуць на пытанні, карткі з якімі схаваны ў вас пад партай.

  1. Апытванне.

Задача: праверыць узровень засваення тэарэтычнага матэрыяла і ўменне рашаць генетычныя задачы (7хв.).

- Прачытайце пытанне і адкажыце на яго. Калі вы не зможаце адказаць на сваё пытанне, то гэта могуць зрабіць вучні з другой групы.

Вучні кожнай групы па адной дастаюць картачкі з заданнямі і адказваюць на пытанні (Дадатак 1).

  • Цяпер звярніце ўвагу на дошку, праверым задачы (Дадатак 2).

Вучні чытаюць умову і тлумачаць ход рашэння.

  1. Матывацыйна-установачны этап. Мэтавызначэнне.

Задача: стварэнне праблемнай сітуацыі, пастаноўка вучнямі ўласных мэтаў (5 хв.).

  • У малодшых класах на ўроках гісторыі вы вывучалі старажытную Грэцыю, яе культуру, ведаеце імёны старажытна-грэчаскіх мысліцеляў, чыталі цікавыя міфы і легенды.

  • Паслухайце яшчэ адзін міф. Згодна рамантычнаму міфу Платона, у далёкія часы свет быў населены чалавекападобнымі істотамі, у якіх адна палавіна цела была жаночай, а другая - мужчынскай. Страшныя ў сваёй сіле і магутнасці, яны мелі вялікія намеры і пасягалі нават на ўладу багоў. Разгневаныя багі разлучылі палавінкі цела, і з іх узніклі мужчына і жанчына.З тых часоў яны назаўсёды асуджаны на пошукі адзін другога і толькі ў моцным каханні набываюць патрачанае адзінства і сілу. І мы з вамі тыя самыя палавінкі, што ходзяць па свеце і шукаюць, і знаходзяць або не знаходзяць сваю палавінку. Нашыя бацькі, тыя самыя палавінкі, якія знайшлі адзін другога і ў выніку іх вялікага кахання з'явіліся на свет мы - істоты рознага полу: хлопчыкі і дзяўчынкі.

  • Напэўна, кожны з вас не раз задаваў пытанне: "Чаму я нарадзіўся хлопчыкам, а не дзяўчынкай?"

  • Дзеці, як вы думаеце, ад чаго залежыць нараджэнне мужчынскіх і жаночых асобін? Як можна вызначыць пол арганізма?

Вось гэтую важную праблему мы і будзем з вамі рашаць на ўроку. Вызначце тэму ўрока (Вучні гавораць). Правільна, тэма ўрока: "Генетыка полу" (Настаўнік запісвае на дошцы, вучні - у сшыткі.). Прачытайце дэвіз. Задумайцеся.

  • Вызначце для сябе задачы ўрока, выкарыстоўваючы словы: даведацца, зразумець, навучыцца. (Пастаноўка мэтаў вучнямі, некалькі вучняў прагаворваюць уголас.)

  • Мэта нашага сённяшняга ўрока: навучыцца вызначаць пол арганізма, даведацца ад чаго залежыць нараджэнне мужчынскіх і жаночых асобін, ведаць чые гаметы з'яўляюцца больш рашаючымі ў генетычным механізме вызначэння полу?

  • Вы павінны будзеце знайсці адказ на пытанні: "Чаму я нарадзіўся хлопчыкам, а не дзяўчынкай?" Ці праўдзівыя прымаўкі: "Яблык ад яблыні далёка не коціцца" і "У сям'і не без вырадка"?

  • Не адны мы з вамі задумваемся над гэтымі пытаннямі. Знакаміты старажытна-грэчаскі мысліцель Лукрэцый Кар сцвярджаў, што:

Калі ў мешаніне насення здарыцца, што жаночая сіла

Верх над мужчынскаю возьме і яе пераможа раптоўна,

На маці падобных дзяцей народзіць жаночае семя.

- Вучань Платона, Арыстоцель лічыў, што зародак ад "гарачага" бацькі атрымлівае рух, ад "халоднай" маці - матэрыю. Таму, зачацце пры цёплым ветры спрыяе нараджэнню хлопчыка, пры халодным - нараджэнню дзяўчынкі.

- А вось, у канцы мінулага стагоддзя Старкуэтар лічыў, што пол дзіцяці процілеглы полу таго з бацькоў, чые чалавечыя якасці вышэйшыя.

- І вядомыя мастакі эпохі Адраджэння і сучасныя пісалі Мадонну з немаўляткамі на руках. З адзінай мэтай - праз яе вобраз уздзейнічаць на розум і сэрцы людзей. Мадонна - гэта цэнтр духоўнага Сусвету, бо жанчына, якая нарадзіла хаць адно дзіця, - святая. (Засяродзіць увагу вучняў на рэпрадукцыях карцін мастакоў, развешаных на дошцы і паказаць на слайдах прэзентацыі.)

Многа, многа было загадак і тэорый.

У некаторых азіяцкіх краінах муж можа падаць на развод з жонкай, абвінаваціць яе толькі за тое, што не нарадзіла яму сыноў. Ці гэта правільна?

  • І толькі ў XX стагоддзя веды аб праблеме полу папоўніліся фактарамі першапачатковай важнасці. А якімі? (Вучні называюць: работы Мендэля з гарохам, законы мона- і дыгібрыднага скрыжавання, счэпленае наследаванне генаў - закон Моргана, кросінговер пры меёзе, падлічаны лік храмасом і інш.)

  1. Этап вывучэння новага матэрыялу.

Задача: забяспечыць асэнсаванне і запамінанне новай інфармацыі (17 хв.).

- Генетыкі падлічылі ў навароджаных суадносіну палоў. Расшчапленне адбываецца ў суадносінах 1 : 1 або 50% : 50% (г.зн. мужчынскія і жаночыя асобіны нараджаюцца з аднолькавай верагоднасцю).

  • Згодна статыстычных дадзеных у нашай краіне на кожныя 100 дзяўчынак нараджаецца 106 хлопчыкаў. Аднак, ужо да 30-гадовага ўзросту колькасць мужчын і жанчын становіцца роўнымі, да 40-49 гадоў мужчын ужо ўдвая менш, чым жанчын. У выніку сярэдняя працягласць жыцця мужчын - 64 гады, а жанчын - 74. Некалі сенсацыйна прагучаў са старонак газет загаловак "Беражыце мужчын!" Ён і сёння гучыць актуальна.

(Настаўнік задае пытанні вучням на ўзнаўленне раней атрыманых ведаў пры вывучэнні курса біялогіі ў малодшых класах.)

  • Што такое пол? Якія вы ведаеце палавыя адрозненні арганізмаў? Якія ведаеце катэгорыі клетак? Як называюцца палавыя клеткі? Якія ведаеце гаметы? Што такое палавы дымарфізм? На якія ўмоўна дзеляць палавыя прыкметы? Пералічыце першасныя палавыя прыкметы. Назавіце другасныя палавыя прыкметы.

(Вучні адказваюць, разважаюць, настаўнік карэкціруе і дапаўняе іх адказы.)

  • Які храмасомны набор у чалавека і мушкі дразафілы? Якія катэгорыі клетак адрозніваюць? Давайце разгледзім па табліцы (Табліца "Храмасомны механізм вызначэння полу"). (Настаўнік па табліцы на дошцы тлумачыць храмасомнае вызначэнне полу на прыкладзе мушкі дразафілы, адрозненне X і Y храмасом, запісвае схему скрыжавання, засяроджвае ўвагу, што падобны спосаб вызначэння полу ўласцівы ўсім млекакормячым арганізмам, у тым ліку і чалавеку.)

P: ♀ 44А + XX x ♂ 44А + XY

G: (22А + X) (22А + X) (22А + Y)

F 1: 44А + XX, 44А + XY

Расшчапленне паводле полу 1 : 1

Вучні робяць важную выснову, што пол арганізма вызначаецца ў момант апладнення і залежыць ад храмасомнага набору зіготы.

- Я хачу звярнуцца да вас з пытаннем, якое задала ў пачатку ўрока:

Калі вызначаецца пол арганізма?

Чаму я нарадзіўся хлопчыкам?

Чаму я нарадзілася дзяўчынкай? (Некалькі вучняў даюць адказы.)

Фізкульхвілінка.

- Самастойна ў групах прачытайце тэкст § 49, стар. 183, раздзел "Храмасомнае вызначэнне полу". Першая група чытае пукт 1, вызначэнне полу ў клапоў з роду пратэнар; другая група - пункт 2, вызначэнне полу ў віду худы клоп. (Вучні чытаюць ў групах, абмяркоўваюць, затым адзін вучань з групы выступае перад класам з паведамленнем і тлумачэннем схемы скрыжавання.)

- Існуюць і іншыя варыянты вызначэння полу. Пазнаёмімся з імі. Разгледзім мал. 108 на стар. 185. У птушак, паўзуноў, рыб, земнаводных, пчол і мураўёў пол вызначаецца інакш. У некаторых жывёл вызначэнне полу залежыць ад знешніх умоў. (Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што ў некаторых асобін самкі гетэрагаметныя, а самцы - гомагаметныя, дапамагае вучням складаць схемы скрыжавання.)

- У палавых храмасомах, акрамя генаў, якія вызначаюць пол арганізма, утрымліваюцца і іншыя гены, якія не маюць адносін да полу. Прыкметы, якія кантралююцца генамі, лакалізаванымі ў палавых храмасомах, называюцца прыкметамі, счэпленымі з полам. Разгледзім мал. 109 стар. 186. гамалагічныя і негамалагічныя ўчасткі X і Y -храмасом чалавека. У чалавека ёсць цяжкае спадчыннае захворванне - гемафілія, якая абумоўлена рэцэсіўным генам, размешчаным у X-храмасоме. Таму гетэразіготная жанчына па гэтым гене валодае нармальнай згусальнасцю крыві. Якое ж патомства можна чакаць у жанчыны, калі яна выходзіць замуж за нармальнага па гэтай прыкмеце мужчыну? (Вучань з дапамогай настаўніка на дошцы рашае задачу.)

- Падобная заканамернасць характэрная і для іншых рэцэсіўных, счэпленых з полам прыкмет (атрафія зрокавага нерва, дальтанізм, дыстрафія Дзюшэна). (Затым можна разгледзіць радаслоўную патомства каралевы Вікторыі Англійскай, разказаць чаму непажаданыя блізкароднасныя шлюбы ў параўнанні з аддаленымі шлюбамі, пры якіх адбываецца ўзнаўленне генетычнага матэрыялу.)

  • Так ці справядлівыя прымаўкі: "Яблык ад яблыні далёка не коціцца" і "У сям'і не без вырадка"? (Гавораць вучні.)

- Не мудрая прырода ў выглядзе знаёмых X і Y храмасом, а сляпыя густы бацькоў хочуць рухаць Сусвет… (Паведамленне вучня "Штучнае рэгуляванне полу".)

  1. Этап замацавання і карэкцыі ведаў вучняў.

Задача: садзейнічаць ліквідацыі прабелаў і памылак у ведах, забяспечыць прымяненне ведаў вучняў пры рашэнні задач (10 хв.)

  • Разкажыце ў групе свайму суседу храмасомны механізм вызначэння полу розных арганізмаў.

  • Складзіце 2 "тонкія" і 2 "тоўстыя" пытанні па гэтай тэме, задайце іх другім групам. Адкажыце на пытанні суседніх груп.

  • Рашыце задачу на наследванне прыкмет, счэпленых з полам.(Дадатак 3)

  1. Этап рэфлексіі.

Задача: забяспечыць рэальную ацэнку вучнямі сваіх дасягненняў пастаўленай мэты (3 хв.)

Прыём "Мікрафон"

  • Звярніцеся яшчэ раз да дэвіза ўрока (эпіграф Арыстоцеля). Як вы разумееце яго цяпер?

  • Ці дасягнулі мэт, пастаўленых у пачатку ўрока?

  • Чаму вы навучыліся?

  • Аб чым вы задумаліся?

  • Што асабліва зацікавіла на ўроку?

7. Этап вызначэння дамашняга задання.

Задача: забяспечыць разуменне зместу дамашняга задання (1 хв.)

  1. Вывучыць § 49, вусна адказаць на пытанні 1-5 на стар.187.

  2. Рашыць задачу 6 на стар. 187.

  3. Скласці задачу на наследаванне прыкмет, счэпленых з полам і яе рашыць.

  4. Скласці крыжаванку па генетычных тэрмінах з § 49

  1. Этап падвядзення вынікаў вучэбнай дзейнасці.

Задача: аналіз і ацэнка дзейнасці вучняў на ўроку, выстаўленне адзнак (1 хв.)

Настаўнік каменціруе адзнакі вучняў, выстаўляе іх у дзённік, ацэньвае работу груп і вучняў.

6





 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал