- Учителю
- Урок ў 8 класе Тэма: Rana ridibunda (жаба азёрная) – амфібія-папялушка.
Урок ў 8 класе Тэма: Rana ridibunda (жаба азёрная) – амфібія-папялушка.
Урок ў 8 класе
Тэма: Rana ridibunda (жаба азёрная) - амфібія-папялушка.
Краўчанка Вячаслаў Анатольевіч - настаўнік біялогіі гімназіі №23 г.Мінска
Ярашевіч Рэма Васільеўна - настаўнік геаграфіі гімназіі №23 г.Мінска
Среди других играющих детей
Она напоминает лягушонка.
Ни тени зависти, ни умысла худого
Ещё не знает это существо.
……………………………………………
… что есть красота
И почему её обожествляют люди?
Сосуд она, в котором пустота,
Или огонь, мерцающий в сосуде?
Н.Заболоцкий Некрасивая девчонка
Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнню агульных прынцыпаў унутранай будовы земнаводных на прыкладзе жабы азёрнай.
Задачы ўрока:
Навучальная:
-
забяспечыць засваенне ведаў аб ўнутраннай будове і жыццядзейнасці земнаводных
-
Стварыць на ўроку ўмовы для развіцця пазнавальнай цікаўнасці вучняў;
-
Арганізаваць сітуацыю, якая садзейнічае развіццю ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць;
-
Садзейнічаць развіцюю ў вучняў умення аценьв
-
аць вынік сваёй працы, умення планаваць сваю дзейнасць.
Тып урока:урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, презентацыя PowerPoint, праектар, камп'ютар, 3G-мадэм.
Ход урока:
Этап 1. Арганізацыйна-матывацыйны.
Вучням прапаноўвываецца (з дапамогай кампутара і мульціпраектара) прагледзіць тры відэафрагмента і далей адказаць на наступныя пытанні
-
Як захаваць памяць аб чалавеку які здзейсніў нешта асаблівае? (Яму ўсталёўвываюць помнік).
У Парыжы ля будынка Пастэраўскага інстытута Сарбоны, узведзены помнік жабе. У Токія ў 60-х гадах 20 стагоддзя ўзведзены помнік жабе па ініцыятыве і на ахваряванністудэнтаў. Помнікі з'яўляецца данінай удзячнасці гэтай жывёле…..
-
Як вы думаеце чаму? (таму, што жабы -займаюць першае месца як аб'ект навуковых даследаванняў, вынік якіх - адкрыцці ў галіне фізіялогіі, фізікі, біёнікі.
-
Перад намі стаіць пытанне: Чаму ж жабы сталі аб'ектам даследавання?
Вельмі часта ў сучасным грамадстве розныя пытанні вырашаюцца ў выглядзе тэлевізійнага ток-шоу, і вось я аб'яўляю тэму нашага сёняшняга ўрока-ток - шоу; (гэта элемент гульні, якога я пастараюся прытрімлівацца да канца ўрока.
-
І так якая тэма нашага ўрока і пастайцеся зыходзячы з тэмы сфамуляваць мэту ўрока.
-
У якой форме мы яго будзем праводзіць- ток-шоу.
-
І пачнём сёння з "Аукцыёна ідэй"
-
Чаму жабы сталі аб'ектам даследавання?
Варыянты вучні запісваюць на аркушы А4 і прымацоўвываюць на дошку.
Ключавая ідэя: выхад на сушу, наяўнасць развітай мускулатуры і шкілета.
Этап 2. Аперацыйна-пазнавальны
Вучні дзеляцца на 5 груп па наступных тэматыках:
-
Стрававальная і выдзяляльная сістэмы
-
Дыхальная сістэма
-
Крывяносная сістэма
-
Нервовая сістэма
-
Палавая сістэма, размнажэнне і развіццё
Кожнай з груп прапаноўвываецца для вывучэння адна ці дзве сітстэмы жыццядзейнасці. У групе павінны быць: дакладчык, судакладчык і асісітэнты. Падчас работы груп на экран можна вывесці фатагафіі жаб.
Этап 3. Кантрольна-каррэкцыйны
Успомнім, што вядома нам аб знешней будове і будове шкілета земнаводных і выканаем на веданне будовы земнаводных.
Паслухаем "Рэпартаж з месца падзей".
Першая група- Стрававальная і выдзяляльная сістэмы.
Другая група - Дыхальная сістэма
Трэцяя група - Крывяносная сістэма.
Чацвёртая група - Нервовая сістэма.
Пятая група - Палавая сістэма, размнажэнне і развіццё.
Праслухаўшы вашы рэпартажы, паспрабуем адказаць на наступныя пытанні:
-
Чаму жаб называюць першымі "слімакамі"?
-
Чаму працэс дыхання жаб называюць "глытаць паветра"?
-
Як п'юць жабы?
-
Растлумачце выраз "светлы розум" у адносінах да жаб у параўнанні з рыбамі?
-
Што засталося жабам у спадчыну ад рыб?
Працягваем "Аукцён ідэй"
-
Чаму ж жабы сталі аб'ектам даследавання?
Вельмі важна вярнуцца да таго з чаго мы пачыналі.
Прапануюцца тэсты.
Этап 4. Рэфлексія
"Свабодны мікрафон" (у форме інэлектуальнай рэфлексіі)
-
Прыдумайце, як магло б называцца наступнае ток-шоу аб земнаводных?
-
Штоб яшчэ вы хацелі даведацца аб жабах?
-
У чым цяпер, пасля урока вы бачыце значнасць гэтай тэмы для сябе?
Адзнакі ставяца на наступным уроку з улікам работы кожнага вучня у складзе групы.
Дамашняе заданне: Біялогія 8 клас, §36, стар. 137-142.
Літаратура
-
Настаўніцкая газета ад 17 студзення 2012 С.8
-
Камлюк Л.В. Біялогія 8 клас.-Мінск: Нар. асвета, 2010.-222с.
-
1С:Школа. Биология, Животные, http//obr.1c.ru