- Учителю
- Урок биологии в 7 классе Сфагновые мхи. Значение мхов
Урок биологии в 7 классе Сфагновые мхи. Значение мхов
Урок - падарожжа
па тэме
"Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў"
Мэта і задачы ўрока:
-
ажыццявіць падарожжа з мэтай вывучэння будовы, распаўсюджвання, размнажэння і значэння моху сфагнума;
-
працягнуць фарміраванне ўменняў вызначаць галоўнае ў тэксце падручніка, знаходзіць падабенствы і адрозненні аб'ектаў вывучэння, рабіць вывады і абагульненні.
Ход урока
Арганізацыйны момант: Сёння мы працягваем вывучэнне раздзела "Вышэйшыя споравыя расліны" на прыкладзе мхоў. Урок у нас незвычайны. Мы здейснім падарожжа ў краіну мхоў. На мінулым уроку мы пазнаёмілі з адным прадстаўніком адзначанага свету - зязюліным лёнам. Тэмай нашага сённяшняга ўрока з'яўляецца "Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў". Адзначаем тэму ў сшытак. На працягу ўрока мы пазнаемімся з будовай, распаўсюджваннем, размнажэннем і значэннем моху сфагнума, а таксама працягнем фарміраванне ўменняў вызначаць галоўнае ў тэксце падручніка, знаходзіць падабенствы і адрозненні аб'ектаў вывучэння, рабіць вывады і абагульненні.
Праверка дамашняга задання: Аднак для паспяховага падарожжа нам спатрэбяцца веды, якія мы атрымалі на мінулым уроку. Прапаную вам выканаць наступнае заданне. На лістах паперы вы атрымліваеце тэкст, але ў ім маюцца памылкі і прапушчаныя словы. Ваша задача: закрэсліць памылкі і зверху выправіць іх, а таксама ўставіць прапушчаныя словы. Для выканання задання вы маеце 5 хвілін.
Тэкст:
Зязюлін лён - __________________ расліна. На верхавіне мужчынскага гаметафіта ўтвараюцца архегоніі, з якіх фарміруюцца ______________. На верхавіне жаночага гаметафіта утвараюцца антэрыдыі, якія даюці пачатак нерухомай _________________. Пры дапамозе _____________ сперматазоід трапляе ў архегоній з яйцаклеткай. У выніку зліцця сперматазоіда з яйцаклеткай утвараецца пратанема. З яе на гаметафіце развіваецца каробачка на ножцы. Гэта бясполае пакаленне імху - ___________. Унутры каробачкі зязюлінага лёну фарміруецца спарангій са спорамі. Пасля выспявання спор каробачка раскрываецца і споры рассейваюцца. Пры прарастанні спор спачатку ўтвараюцца тонкія ніці зялёнага колеру - _______________, на якой развіваюцца пупышкі, з якіх утвараецца новыя расліны зязюлінага лёну - гэта спарафіт. Так завяршаецца жыццёвы цыкл зязюлінага лёну.
Час для выпаўнення задання скончыўся. Прапаную вам зрабіць самаправерку і самаацэньванне. Вы атрымліваеце лісты з запоўненым тэкстам. Правяраеце па яму выкананае заданне і з дапамогай шкалы самаацэньвання выстаўляеце адзнаку на працоўным лісце ў адведзеным месцы.
(Пасля выпаўненнія задання навучэнні атрымліваюць ліст з правільнымі адказамі, выконваюць самаправерку і самаацэньванне)
Самаправерка:
Зязюлін лён - двухдомная расліна. На верхавіне мужчынскага гаметафіта ўтвараюцца антэрыдыі, з якіх фарміруюцца сперматазоіды. На верхавіне жаночага гаметафіта утвараюцца архегоніі, якія даюці пачатак нерухомай яйцаклетцы. Пры дапамозе вады сперматазоід трапляе ў архегоній з яйцаклеткай. У выніку зліцця сперматазоіда з яйцаклеткай утвараецца зігота. З яе на гаметафіце развіваецца каробачка на ножцы. Гэта бясполае пакаленне імху - спарафіт. Унутры каробачкі зязюлінага лёну фарміруецца спарангій са спорамі. Пасля выспявання спор каробачка раскрываецца і споры рассейваюцца. Пры прарастанні спор спачатку ўтвараюцца тонкія ніці зялёнага колеру - пратанема, на якой развіваюцца пупышкі, з якіх утвараецца новыя расліны зязюлінага лёну - гэта гаметафіт. Так завяршаецца жыццёвы цыкл зязюлінага лёну.
Для выстаулення адзнакі:
-
Засваенне новага матэрыяла: Падагульніўшы нашы веды я прапаную
перайсці на маршрут нашага падарожжа. На працягу яго мы зробім
наступныя прыпынкі: ГЕАГРАФІЧНЫ, ДАСЛЕДЧЫ, ГІСТАРЫЧНЫ,
ПРАМЫСЛОВЫ, ЭКАЛАГІЧНЫ.
Першы прыпынак нашага падарожжа "ГЕАГРАФІЧНЫ"
Дзе часцей за ўсё можна сустрэць прадстаўнікоў імхоў?(Аказы навучэнцаў).
Правільна, вашы адказы мы зараз падцвердзім наступным вершам.
Меж клюквы и морошки,
Жилец лесных болот
На кочке мох без ножки
Куда ни глянь, растёт.
Он снизу седоватый
Повыше зеленей.
Коль нужно будет ваты
Нарви его скорей.
На кустиках поляны
Подсушен в летний зной
Он партизанам раны
Лечил в глуши лесной.
Ці ёсць балоты ў нашай мясцовасці? (адказы навучэнцаў).
Сапраўды, тэрыторыя нашай краіны знаходзіцца ў межах Беларусскага Паазер'я Полацкай нізіны. Увогуле пад балотамі ў Беларусі знаходзіца каля 13% тэрыторіі, або 2, 5 млн. га. Звярніце ўвагу на карту. Найбольш буйныя балоты размяшчаюцца на поўначы Беларусі у Віцебскай і Мінскай вобласцях і на поўдні краіны - Беларускім Палессі.
Беларускія балоты з'яўляюцца буйнейшымі ў Еўропе і іх называюць "Лёгкімі Еўропы". Як вы думаеце, чаму? (адказы навучэнцаў).
Навукоўцы падлічылі, што 1 га балота паглынае 1 т парніковых газаў. Можна падлічыць, што нашы балоты за год паглынаюць 2,5 млн. т парніковых газаў.
Асноўная расліна нашых балот - сфагнавыя імхі.
Сфагнум можа расці пад полагам лесу сярод зязюліна лёну. Там, дзе пасяліўся сфагнум, глеба забалочваецца. На залішне вільготнай глебе дрэвы растуць дрэнна, становяцца прыгнечанымі, а сфагнум, насупраць, разрастаецца пышным дываном і паступова забалочвае лес.
Сцеблы сфагнума штогод нарастаюць прыблізна на 2-3 см. У той жа час ніжняя частка сцябла паступова адмірае. Адмерлыя часткі павольна раскладаюцца пры малым доступе кіслароду і ператвараюцца ў сфагнавы торф. Сфагнум можа разрастацца і на паверхні вады. На зарастаючых глыбокіх вадаёмах пры ўдзеле сфагнума з'яўляецца дрыгва.
Сфагнавыя балоты завуцца верхавымі, бо атрымліваюць ваду толькі з атмасферы, тарфяны пласт у такіх балотах можа дасягаць 6-8 м.
Другі прыпынак "ДАСЛЕДЧЫ"
На дадзеным прыпынку вы будзіце праводзіць самастойную даследчую працу. Ваша заданне: карыстаючыся матэрыялам падручніка на ст. 122-123 знайсці і выпісаць у сшытак адрозненні паміж сфагнумам і зязюліным лёнам.
Прыклады адрозненняў, якія выбіраюць навучэнцы:
1. Зязюлін лён мае рызоіды, сфагнум - не.
2. У зязюлінага лёну сцябло не галінуецца, а ў сфагнума - ад галоўнага сцябла адыходзяць пучкі бакавых галінак.
3. У лістах зязюлінага лёну няма мёртвых клетак, а ў сфагнума іх вялікая колькасць, гэта ваданосныя клеткі, здольныя да паглынання вільгаці.
4. Каробачка са спорамі зязюлінага лёну мае доўгую ножку, у сфагнума каробачка мае шарападобную форму з накрыўкай.
5. У зязюлінага лёну расліны мужчынскія і жаночыя, а ў сфагнума - абоеполыя.
Скажыце, якія адрозненні паміж размнажэннем зязюлінага лёну і сфагнума вы заўважылі? (адказы навучэнцаў).
А зараз надыйшоў час крыху адпачыць. Прапаную вам выканаць фізкультхвілінку для вачэй. Уважліва прачытайце на экране ўмову для яе выконвання.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ.
Наперадзе трэці прыпынак: "ГІСТАРЫЧНЫ"
Якая сувязь існуе паміж мхом і гісторыяй?
Справа ў тым, што прадметы, якія трапілі ў торф, захоўваюцца без змен шматлікія стагоддзі, таму што асноўны кампанент торфу - адмерлы сфагнум, вылучае рэчывы, што перашкаджаюць развіццю бактэрый, і арганічныя рэшткі ў ім доўга не гніюць.
Па нашым балотам не хадзілі старажытныя звяры. Самыя дрэўнія беларускія балоты - Палесскія - утварыліся каля 11 тысяч гадоў таму назад, а ў Віцебскай вобласці - яшчэ пазней - каля 6 тысяч. За тое тут археолагі знаходзяці старажытныя стаянкі людзей. Адна з іх непадалёк ад вёскі Завоссе, радзімы беларускага пісьменніка Адама Міцкевіча, другая - на Віцебшчыне, каля вескі Асавец.
Ужыванне мох знайшоў і падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мох сфагнум выкарыстоўваўся пры дэфіцыце перавязачнага матэрыялу, у партызанскіх атрадах, у населеных пунктах, змешчаных на акупаванай тэрыторыі. Сфагнум як добры цеплаізаляцыйны матэрыял шырока ўжывалі ў партызанскіх атрадах для ўцяплення зямлянак, пад пластамі сфагнума захоўвалі запасы гародніны, бульбы.
Чацвёрты прыпынак "ПРАМЫСЛОВЫ"
Засваенне балот на тэрыторыі Беларусі пачалося ў 18 ст.з асушэння балотных лугоў. Тады ж былі пабудаваны каналы для сплава леса праз балоты. Аднак самая магутнае наступленне на беларусскія балоты пачалося з 20 ст. У 1964 годзе было прынята рашэнне аб мазштабнай меліярацыі - асушэнні балот. Асушаныя балоты выкарыстоўвалі як сельскагаспадарчыя землі. Акрамя таго ў 20 ст. разгарнулася шарокая здабыча торфу, як адной з самых танных крыніц паліва.
Апошні, пяты, прыпынак "ЭКАЛАГІЧНЫ"
На мінулым уроку Ксюша атрымала папераджальнае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра значэнне мхоў. Зараз мы яе паслухаем.
Паведамленне:
У прыродзе імхі адыгрываюць вялікае значэнне. Паколькі ў склад іх клетак уваходзяць хларапласты, то яны здольны ажыццяўляць фотасінтэз, пры якім адбываецца вылучэнне кіслароду, які ўдзельнічае ў кругавароце рэчываў і энергіі на Зямлі.
Імхі здольныя першымі пакрываць месцы, пазбаўленыя расліннага покрыва. Праз некаторы час з іх дапамогай на гэтым месцы ўтвараецца глеба, на якой пасяляюцца іншыя расліны.
У сувязі са здольнасцю усмоктваць і ўтрымліваць вялікую колькасць вады яны адыгрываюць важную ролю ў рэгуляванні воднага балансу экасістэм.
Экалагічная роля імхоў заключаецца ў замацаванні глебы, папярэджванне яе эрозіі. Імхі займаюць унікальную экалагічную нішу, якая недаступна іншым раслінам. Яны служаць ежай для глебавых беспазваночных і грыбоў, без якіх немагчыма раскладанне адмерлай арганікі.
Важна адзначыць ролю імхоў для чалавека. Так, некаторыя сфагнавыя імхі, утрымліваюць бактэрыцыдныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Многія віды імхоў, у большасці сфагнавыя, з'яўляюцца крыніцай утварэння торфу, які шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасці.
З другога боку, за кошт інтэнсіўнага развіцця імхі могуць пагаршаць прадуктыўнасць сельскагаспадарчых зямель, садзейнічае іх забалочванню.
Адсюль можна зрабіць вывад, што, увогуле, імхі адыгрываюць як станоўчую, так і адмоўную ролю.
Дзякуй, Ксюша, сядай на месца.
Замацаванне матэрыяла.
На гэтым наша падарожжа заканчваецца. Але вярнуцца вы зможаце толькі пасля таго, як вы адкажаце на кантрольныя пытанні з кожнага прыпынку. (Пытанні знаходзяцца на зваротным баку пялесткаў кветкі, якая прымацавана да дошцы. Кожны пялёстак абазначае пэўны прыпынак).
Кантрольныя пытанні:
1. Прыпынак "ГЕАГРАФІЧНЫ".
-
Дзе можна сустрэць тарфяны мох сфагнум?
2. Прыпынак "ДАСЛЕДЧЫ".
-
Чаму сфагнум можа паглынаць вады ў 25 раз больш сваёй масы?
-
Якую ролю падчас размнажэння мхоў адыгрывае вада?
3. Прыпынак "Гістарычны".
-
Дайце навуковае тлумачэнне таму факту, што ў тарфяных балотах знаходзяць неразклаўшыеся трупы жывёл.
4. Прыпынак "ПРАМЫСЛОВЫ".
-
Як утвараецца торф?
5. Прыпынак "ЭКАЛАГІЧНЫ".
-
Якая роля імхоў у прыродзе?
-
Якую ролю ў прыродзе адыгрываюць мхі?
Тэст
(правільны адказ можа быць не адзін)
1.Зязюлін лён - гэта:
а) шматгадовая расліна;
б) двухгадовая расліна;
в) аднагадовая расліна.
2.У торфе добра захоўваюцца рэшткі раслін таму, што:
а) у тарфяным пласце шмат кіслароду;
б) у тарфяным пласце няма бактэрый;
в) у тарфяным пласце мала кіслароду;
г) у тарфяным пласце шмат бактэрый.
3.Сфагнум адрозніваецца ад зязюлінага лёну:
а) адсутнасцю лісця;
б) адсутнасцю сцябла;
в) адсутнасцю рызоідаў.
4.Дзякуючы мёртвым клеткам сфагнум:
а) фотасінтэзуе
б) праводзіць пажыўныя рэчывы;
в) паглынае ваду;
г) вегетатыўна размнажаецца.
5.Пакажыце пункты, у якіх названы прыкметы падабенства зязюліна лёну і сфагнума:
а) ёсць рызоіды;
б) ёсць фотасінтэзуючыя клеткі;
в) ёсць спарангіі;
г) утвараюць гаметы.
Самаправерка:
1 - а;
2 - в;
3 - в;
4 - в;
5 - б, в, г.
Падвядзенне вынікаў:
Вось і скончылася наша вандраванне. Вы паспяхова пераадолелі цяжкасці, якія узнікалі на нашым шляху, пры гэтым атрымалі вялікі запас ведаў пра мхі.
Адзнакі за ўрок атрымаліся наступныя (выстаўленне адзнак з улікам праверкі дамашняга задання і працы на уроку).
Паведамленне пра дамашняе заданне: §40.
Рэфлексія:
Завяршыць выразы:
"На ўроку мы пазнаёміліся ….";
"Мы даведаліся, што …";
"Мы навучыліся … ";
"Самым цікавым было …".
7
-