- Учителю
- Урок па беларускай мове 2 клас
Урок па беларускай мове 2 клас
Аддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама
ДУА "Бараўская сярэдняя школа"
Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе
(урок беларускай мовы ў 2 класе)
Настаўнік пачатковых класаў
Буцькавец Анастасія Пятроўна
аг. Баравое
Тэма: Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе
Мэта: фарміраваць уменне вучняў вызначаць у сказе слова, якое
абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе;
адпрацоўваць навык правільна афармляць сказы на пісьме;
развіваць мову вучняў, пашыраць слоўнікавы запас ;
выхоўваць дабразычлівасць, уважлівасць
Абсталяванне: карткі, малюнкі
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ.Праверка дамашняга задання
__Чытаем тэкст да 53 практыкавання. Што выражае кожны сказ? Якія знакі прыпынку паставілі ў канцы сказаў?
__Лінеечкай адзначылі ўзровень акуратнасці выкананай работы. Здалі сшыткі.
ІІІ.Выкладанне новага матэрыялу
а)хвілінка чыстапісання
__Адкрылі сшыткі запісалі чысло, класная работа. Прапісваем літары А,а; спалучэнні гэтых літар, склады, словы.
б)слоўнікавая работа
__Пішам словы: майстар, рукзак, наваколле, акварыум. Дзелім гэтыя словы на склады, ставім націск.
в)работа па малюнках
__
г)фізкультхвілінка
На паляне ў бары
Карагодзілі звяры.
Туп, туп - ішлі мядзведзі.
А ліса плыла, як лебедзь.
Многа, многа касавокіх
Бегла хуценька ўпрыскокі.
А нязграбныя ваўкі
Нахіляліся ў бакі.
д)знаёмства з правілам на старонцы 36
е)замацавнне
з)гульня "Складзі сказы"
ж) разгадванне загадак