7


  • Учителю
  • Конспект по теме Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам (8 класс)

Конспект по теме Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам (8 класс)

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание:
предварительный просмотр материала

Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам





Мэты: Вучыць правільна ўжываць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам,

развіваць пунктуацыйныя навыкі і творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў адносінах да Радзімы, людзей, працы.



Радзіма - гэта і сонца ў цябе над галавой,

і паветра, якім дыхаеш,

гэта і вернасць твайго сябра,

і мова, якую даў табе народ,

і песня, што засталася ад прадзедаў.

К. Кірыенка



Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

На мінулым уроку мы з вамі вывучылі будову двухсастаўных развітых сказаў. Дома вам трэба было выпісаць з мастацкай літаратуры некалькі двухсастаўных развітых сказаў, разабраць іх па членах сказа. Перш, чым правяраць дамашняе заданне, упомнім, якія сказы мы называем двухсастаўнымі развітымі? Якія члены сказа адносяцца да саставу дзейніка, а якія да саставу выказніка?

(Вучні чытаюць сказы, разбіраюць іх.)

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  • Сёння мы з вамі працуем у групах. Як вы думаеце, чаму мы сёння павінны навучыцца?

  • На дошцы ў нас запісаны эпіграф. Прачытайце і растлумачце яго сэнс (вучні чытаюць эпіграф, абмяркоўваюць яго сэнс).

  • Для таго, каб ведаць, калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, я прапаную вам разглядзець апорную схему (вучням абедзвюх груп раздаюцца апорныя схемы, вучні разглядаюць іх, а потым тлумачаць).



Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам



  1. Замацаванне.

У вас на лістах запісаны тэкст. Прачытайце яго, вызначце: 1 група - стыль, 2 група - тып

тэксту, пастаўце, дзе трэба, працяжнік.

Мялешкі невялікая вёска з шырокай роўнай вуліцай. Хаты ў ей добра дагледжаныя, на сядзібах яблыневыя і грушавыя сады. Пад вокнамі разложыстыя рабіны з гранкамі чырвоных ягад. У канцы вёскі новыя дамы, якія пабудаваны нядаўна.

І людзі ў вёсцы жывуць цудоўныя: спагадлівыя, дружалюбныя, гасцінныя. Гэта пра іх гаворыцца: "Самая вялікая радасць жыцця адчуваць сябе патрэбным людзям".



(Групы працуюць самастойна, затым чытаюць тэкст, называюць загаловак, знакі прыпынку).

Фізкультхвілінка.

  • Кожнай групе раздадзены прыказкі. Растлумачце іх сэнс, пастаўце знакі прыпынку, запішыце ў сшыткі.

  1. Птушцы воля, чалавеку Радзіма.

  2. Добрае слова як лекі для душы.

  3. Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.

  4. Старасць не радасць.

  5. Слоў рака, а спраў ручаёк.

(Групы абменьваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку.)



  • На дошцы запісаны сказы. Давайце вусна растлумачым у іх адсутнасць працяжніка.

  1. Добрае не забываецца.

  2. Ён сумленны чалавек.

  3. Сінія вочкі як васілёчкі.

  4. Хлеб у нас свой.



5. Падагульненне.

- Звернемся з вамі да апорных схем. Справа, дзе прыведзены прыклады, у вас ёсць месца. Запішыце там па аднаму прыкладу сказа на кожны пункт:

1 група - калі працяжнік ставіцца;

2 група - калі працяжнік не ставіцца.

(Праверка задання.)

  • А зараз адна група другой задайце пытанні па нашай сённяшняй тэме.



  1. Тэст ( самаправерка)

  2. Рэфлексія: на карту Беларусі прымацаваць сцікер у выглядзе сэрца з пажаданнямі:

  • Квітней, расцвітай, мая Беларусь!

  • Люблю маю радзіму.

  • Беларусь - мая матуля і інш.



  1. Дамашняе заданне:

  2. Скласці міні-сачыненне "Беларусь - мая Радзіма", ужываючы сказы з працяжнікам;





 
 
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал